Госць у хату
Яраслаў Гашак
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 279с.
Мінск 1984
3 усіх прапанаваных мною назваў была ўхвалена толькі адна. I ўхваліў яе фабрыкант кандытарскіх машын, Перахрысціў-такі я кішэнны агрэгат для вырабу марожанага. Назваў яго Эмілем, уласным імем фабрыканта, ад чаго той быў вельмі ўзрадаваны. Усё здзіўляўся, як мпе прыйшла ў галаву такая трапная назва.
Былі адхілсны назвы: «Затаўка», «Бочкалеж», «Пасагпер», «Рэгістрадуш», «Мармелпек».
ГІра кругавыя цагельні і эканомныя юшкі я нічога не прыдумаў.
Думка ўсіх фірмаў пра мяне, выключаючы толькі Эміля, была ідэнтычная меркаванню пана Вацлена. Ніякі я не пісьменнік, звычайны балбатун.
Аднак надарыўся выпадак, калі я мог і рэабілітавацца. Аднойчы прыбег па мяне ў кафэ мой сябар Апачынскі і сказаў:
— Сёння вечарам прыходзь у «Капманку», там будзе прадстаўнік адміністрацыі новай піваварні ў Пльзені. Ён шукае назву свайму піву. Хоча быць канкурэнтам пльзенскаму «Праздрою». Ён ужо ездзіў у Маю, але і там нічога людскага ніхто не прыдумаў. Расказваў пра свае прыгоды. Ва ўсім Пльзені не знайшлося ніводнага чалавека, каб што-небудзь прапанаваў яму. Цяпер апошняя надзея на Прагу, бо няўдача ў Маі яго зусім збіла з капытоў. Здаецца, што ён можа накласці на сябе рукі. I таму я запрасіў яго ў «Капманку».
Прадстаўнік адміністрацыі сапраўды быў падобны да самазабойцы. Ён расказаў і пра Пльзень, і пра Маю і дадаў, што ў Празе ён ужо другі дзень і з-за той назвы паспеў паканфліктаваць з паліцыяй. У адной піўнушцы пазнаёміўся з маладым чалавекам, даверыўся яму. Малады чалавек сказаў, што ў яго ёсць сякая-такая думка, але патрэбна яшчэ натхненне. Без натхнення ён як вол.
— Паіў я, паіў яго,— уздыхнуў прадстаўнік адміністрацыі,— а ён як выпіў дзесяць бутэлек віна, закрычаў: «Ёсць! Ваша піваварня размяшчаецца ў Пльзенцы. Калі ў Пльзені піва «Пльзенскае», дык свайму піву дайце назву «Пльзенецкае».
I тут я, пане, не стрымаўся. Скруціў яго ў бараноў рог. Паклікалі паліцэйскага, і канфлікт гатоў.
Прасядзелі мы да ночы. Усе думалі, але, нічога не прыдумаўшы, адзін за адным пакідалі тую піўнушку. Нарэшце засталіся мы ўдвух, я і прадстаўнік адміністрацыі.
I, паверыце, бываюць жа ў жыцці такія моманты, калі на цябе находзіць праясненне. Усё жыццё будзеш думаць, шукаць, а тут раптам такое азарэнне.
Назва прыйшла сама сабой. Мой суразмоўнік ужо задрамаў, і мне давялося будзіць яго.
— Ёсць назва вашаму піву,— сказаў я,— даклад-
ная і гатовая зламаць карак пльзенскаму «Праздрою» і зрабіць піва новага півавара вядомым на ўсім свеце.
Твар дэлегата прасвятлеў.
— Гэта ідэя,— ускочыў ён з крэсла,— гэта як гром з яснага неба. Разаб’ём іх піва ўшчэнт, а наша лавінай абрынецца на свет.
Ён яшчэ доўга гаварыў, ужываючы ўсё новыя і новыя вобразы, але вянцом яго сентэнцый быў зварот да няшчаснага Сахаркі.
— Пане рэстаратар, ці няма ў вас часам раскладу цягнікоў?
— Мы паедзем экспрэсам у Пльзень у 6 гадзін 20 мінут,— звярнуўся ён да мяне, гартаючы старонкі чыгуначнага даведніка,— вы — геній. У Пльзені не маглі нічога прыдумаць, у Маі таксама, Прага атупела, і, нарэшце, у дзве гадзіны ночы вы робіце вынаходніцтва. Едзем у Пльзень.
Да таго ж ён некалі ўдзельнічаў у гуртку самадзейнасці і таму, плацячы па рахунку, з пафасам усклікнуў:
— Падарожжа скончана, з гонарам еду дадому.
— Са шчытом, любы мой, са шчытом,— гаварыў ён, дапамагаючы мне злезці з высокага крэсла,— верыце, я ўжо страціў быў усялякую надзею. Вы ж не ведаеце таго, што мы ўжо квартал назад абвясцілі конкурс на лепшую назву, і за ўвесь час атрымалі толькі адну прапанову ад нейкага настаўніка-пенсіянера. Ён нам напісаў, што найлепшым адказам на пльзенскі «Праздрой» будзе пльзенскае «Прапіва».
Той настаўнік закончыў свой ліст тым, што прэмію за назву мы павінны выслаць яму адразу, як толькі атрымаем яго ліст, інакш ён вымушаны будзе звярнуцца да адваката.
да шасці гадзін ездзілі па Праз усю дарогу мой субя-
Мы нанялі рамізніка і розных начных рэстаранах.
седнік нічога болып не рабіў, як толькі натхнёна гаварыў пра назву. Захапленнем іскрылася кожная яго фраза, а як мы ўжо сядзелі ў экспрэсе, ён адрэкамендаваў мяне нейкаму незнаёмаму пану, якога і сам не ведаў:
— Вось з гэтым панам я не пабаяўся б і вавілонскую вежу будаваць.
Каб пацвердзіць яго думку, ужо пад’язджаючы да Пльзеня, я сказаў, што «Градчаны» і «Петршын» — вось тыя дзве назвы, якія я прыдумаў. Ён ужо драмаў ітолькі прабурчаў:
— Я ведаю, чуў ужо пра гэта.
У Пльзені мы перакусілі ў рэстаране на вакзале і паехалі фіякрам адразу да канцылярыі новай піваварні, там умомант паслалі па старшыню таварыства.
Калі той з’явіўся, мой хаўруснік пераможна сказаў:
— Ёсць назва, незвычайная, такая, якой яшчэ не было. Назва, якая заткне за пояс пльзенскі «Праздрой», назва, якая зверне на сябе ўвагу.
Мой хаўруснік рассыпаўся дробным макам:
— Гэты пан пісыменнік, вядомы пісыменнік пан... пан... пардон, я забыўся, як ваша прозвішча?.. Ну, бачыце, такое лёгкае імя, але калі не спаць ноч, а раніцай прыехаць цягніком... Пан старшыня, назву прыдумаў пан пісьменнік. У Маі нічога не маглі прыдумаць, Прага або маўчала, або прыдумвала розныя глупствы, аж пакуль не дайшло да гэтага пана. Назва казачная.
— Ну, дык скажыце мне яе,— перапыніў старшыня майго хаўрусніка.
Замест адказу член адміністрацыйнай рады разгублена закруціўся на месцы і звярнуўся да мяне:
— Дык якая назва? Я... я забыўся.
Я аслупянеў. Як я ні намагаўся, а ўспомніць не мог. Я нагадваў чалавека ў той сітуацыі, калі ён забыўся, як яго завуць, дзе нарадзіўся, дзе жыве. Як і той, стаяў я перад старшынём з разяўленым ротам...
— Вы ўспомніце,— сказаў пан старшыня,— прыходзьце пасля абеду.
Адміністратар, які прывёз мяне з Прагі, сардэчна запрасіў мяне да сябе ў кватэру, паклаў на ложак, каб я выспаўся.
Перад абедам мяне разбудзілі. Сітуацыя не змянілася. Hi да вечара, ні да раніцы я нічога не мог успомніць. Думалі, што гэта дзеянне алкаголю, і давалі мне піць падэбрадскую мінеральную ваду.
Я быў там цэлы тыдзень і нічога не ўспомніў. Раніцай сёмага дня я ўцёк праз акно і пешкі пайшоў у Прагу, бо мой партфель адміністратар здаў у камеру хавання, каб адрэзаць мне шляхі адступлення ў Прагу, спадзеючыся, што я ўсё ж такі ўспомню сваю фенаменальную назву. Прыдумаць назву — праблема найцікавейшая і найцяжэйшая...
ГІД ДЛЯ ЧУЖАЗЕМЦАЎ
He ведаю нічога больш няўдзячнага, чым каментарыі гіда да грудаў старой вапны, цэглы і друзу, якія называюцца зруйнаванымі замкамі.
Няшчасны гід намагаецца пачціва расказаць вам пра ўсё, што некалі вычытаў у кнігах. I таму хутка і рашуча тлумачыць:
а) якая раней тут была прыгажосць;
б) як гэта сталася, што цяпер так мала засталося ад былой красы;
в) каму гэта замінала;
г) як адбылося зруйнаванне;
д) і падобнае.
He кожны чалавек можа вытрываць, калі гід з натхненнем завучана гаворыць: «Мы з вамі знаходзімся на невялікім узгорку ў двары замка, зарослым хмызняком і ельнікам».
— Глядзіце, чалавеча,— сказаў я аднаму гіду, выкарыстаўшы зручны выпадак і паказаўшы яму кулак,— каб я не паведаміў пра гэта ў лясную ўправу. Ці ж гэта парадак, каб елка расла не ў лесе, а на нейкім двары? Лес ахоўваецца законам. А тут елкі ў двары. Няўжо двор існуе на тое, каб на ім елкі раслі? I, нарэшце, пытаюся ў вас, што вы зрабілі для таго, каб ачысціць двор ад хмызняку і ельніку? У Празе нельга нават курыцы трымаць, а вы тут цэлы лес развялі.
Ен крытычна агледзеў мяне і, нібы ў сне, працягваў: — На другім баку двара мы бачым цёмныя сцены з байніцамі і ў думках вяртаемся да тых часоў, калі тут жылі высакародныя, мужныя рыцары і лес быў весялейшы, бо гукі фанфараў склікалі паляўнічых на здрадлівых мядзведзяў, незлічоных ваўкоў і дзікоў...
— Пан,— сказаў я строга,— вы страшэнна памыляецеся, што лес бывае весялейшы ад таго, што замест вавёрак і зайцоў там будуць лазіць мядзведзі, ваўкі і дзікі. Акрамя таго, вы павінны ведаць, што мядзведзь зусім не здрадлівы звер, як вы сцвярджаеце; мядзведзь — звер добры, прыемны і ласкавы. Вы бачылі мядзведзя?
— Бачыў.
— Дзе?
— У Хрудзіме з ім хадзіў адзін чалавек.
— Калі?
— Пятнаццаць гадоў назад.
— А што вы рабілі пятнаццаць гадоў назад у Хрудзіме?
— Быў там на кірмашы.
— Так, а чаго вы, уласна кажучы, пятнаццаць гадоў назад хадзілі на той кірмаш? Што вам там трэба было? Якой дарогай хадзілі?
Я выцягнуў з кішэні блакнот і самапіску.
Гід паглядзеў на мяне і імгненна, скачучы па Ka-
мянях над глыбокай прорвай, апынуўся на тым баку зруйнаванай вежы.
Ён скакаў, як сарна, і далёка ў прылеску была відаць яго кепачка. Нарэшце ён знік. А я ўвесь час, пакуль ён уцякаў, крычаў яму наўздагон: «Бачу руіны аднапавярховага замка, спераду нізкая крапасная сцяна, за ёй магутныя сцены замка, злева круглая вежа з байніцамі. Так ці не?»
Ён нічога не адказаў, а я разлёгся на двары і падумаў, што можна добра абысціся сярод гэтых руін і без гіда, хоць паўгадзіны назад адміністратар мяне папярэджваў, што руіны можна аглядаць толькі з гідам.
Я ўспомніў, як гід праз усю дарогу даймаў мяне пытаннямі: «Жадаеце ўбачыць найпрыгажэйіпы куток свету? Хочаце паглядзець на веліч прыроды?»
— Хацеў бы,— адказаў я, і ён змоўк, аж пакуль тут наверсе не выдаў завучанага: «Увайшоўшы ў замак, мы бачым...»
Звалі яго Марак. I тую скалу над прылескам, дзе знікла яго кепачка, мясцовыя жыхары называюць panep Маракавай скалой. Яшчэ не так даўно на адным з уцёсаў скалы матляўся на ветры кавалак яго порткаў...
Згадзіцеся цяпер, што сапраўды няма нічога больш няўдзячнага, як быць гідам.
* * *
Аднак гэтая справа мае і адваротны бок, трапляюцца і такія актыўныя і цікаўныя наведвальнікі руінаў, якім хочацца даведацца болып пра тое, хто ж усё-такі зруйнаваў замак, і пра іншыя акалічнасці.
Я адчуў гэта на сваёй скуры, і дасталося мне, пакуль я пазбавіўся ад іх.
Было іх чацвёра. Два паны і дзве пані. Было гэта ў замку Ліпніцы ля Нямецкага Броду. Здалёк тыя руі-
ны падобныя да пачварнага лакаматыва, бо ад замка засталася частка адной вежы, якая імкнулася да неба з просьбай, каб які гром або ўраган разбілі яе ўшчэнт, бо не можа яна больш чуць таго, што яе трэба рэстаўраваць. Яна ўжо чуе гэта пятнаццаць гадоў і са злосці сама скідае камяні ўніз на школу, на якую вось-вось абрынецца.