Госць у хату
Яраслаў Гашак
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 279с.
Мінск 1984
«17 чэрвеня ў гарадской бальніцы памёр шасцідзесяцісямігадовы падручны печніка Францішак Шафранак, паводле анкетных дадзеных нежанаты. Усіх, хто можа прэтэндаваць на спадчыну, просім звярнуцца ў натарыяльную кантору акруговага суда».
Словам, кіраўнік спадчыны пан Камейка, як бачыце, энергічна ўзяўся за справу і стараўся адшукаць блізкіх нябожчыка з такім імпэтам, на які здольны толькі аўстрыякі.
Пан Камейка, судзейскі чыноўнік невысокага рангу, тое-сёе ўжо зрабіў, але дагэтуль яшчэ не меў гонару быць судовым выканаўцам па справах спадчыны, a тут яму падкінулі справу Францішка Шафранка.
— Зраблю ўсё магчымае,— сказаў ён,— усіх чарцей падыму на ногі, пакуль не дабяруся да сутнасці.
Пакуль пан Камейка нястомна працаваў, сямігелеравая спадчына Францішка Шафранка спакойна адпачывала ў сейфе дзяржаўнага банка пад аховай узброенага салдата.
Пан Камейка не ленаваўся. Неўзабаве ён ужо мог пахваліцца, што апублікаваў каля пяцідзесяці аб’яў у пражскіх і правінцыяльных часопісах і гэта каштавала дзяржаўнай казне шэсцьсот крон. Сакратар Шміт быў па макаўку загружаны пісаннем лістоў да ўсіх магчымых Шафранкаў, якія, як снег на галаву, атрым-
лівалі позвы ў суд. Толькі ў Празе жыве пяцьдзесят восем Шафранкаў.
3 такім матэрыялам ужо можна працаваць і мець асалоду ад пакут тых небаракаў, якіх вы выклікаеце ў суд і строга і падрабязна дапытваеце.
Ну і напакутаваўся ён з тымі Шафранкамі! Некаторых трэба было нават прыводзіць, ці, як гэта міла называецца на канцылярскай мове, дастаўляць сілай. Так было з Алойзам, Бенонам, Артурам, Вілемам, Карлам і Антанінам Шафранкамі, з Фулуменай Шафранкавай (гэтая баба страшэнна раўла, калі ў шэсць гадзін раніцы па яе прыйшлі стражнікі). Двум Шафранкам, Міхалу і Багуславу, гэта каштавала пасады, бо па іх прыйшлі на працу і кіраўнік быў вельмі абураны.
Аднак усё гэта дробязь, абы толькі была адпаведным чынам выканана юрыдычная працэдура.
Сярод жыхароў горада Пльзеня пан Камейка, узброены адраснай кнігай, выявіў дваццаць Шафранкаў. У Клатаве знайшоў іх дзесяць.
У хуткім часе ўсе суды ў Чэхаславакіі толькі і займаліся справай Шафранкаў. У Младзе-Баляславе былі разгледжаны чатыры, у Коліне восем, у Горжыцах адна.
«У Высокай Мыце няма ніводнага Шафранка!» — гаварыў пан Камейка. А аднойчы, прыйшоўшы дамоў, пераможна абвясціў жонцы: «У Будапешце ёсць восем Шафранкаў!»
Правесці допыт ён даручыў мясцовым судовым органам і паўтараў: «Я ўсіх чарцей падыму на ногі, пакуль не дабяруся да сутнасці».
За лета ў акруговым судзе было заведзена 629 новых папак, і спатрэбілася цэлая скрынка ў каталогу на літару «III».
Давялося набыць яшчэ адну шафу і павялічыць штат на адзінку сакратара.
Увосень ён пераключыўся на Маравію. Дзейнічаў з натхненнем.
— Мы не маем права дарэмна траціць ні хвіліны,— гаварыў ён сваім падначаленым.— Цяпер мы бяром курс на Брно, пасля на Аламоўц, і ўсё пойдзе як па масле. Адну за адной апрацуем мараўскія акругі, a пасля на чарзе Сілезія. Так, панове, з судовым апаратам можна рабіць грандыёзныя справы.
А тым часам у рэгістратуры на літару «Ш» з’явілася яшчэ 566 актаў. Следчым пачалі сніцца Шафранкі.
Аднаго дня пан Камейка сказаў пераможна:
— Сёння мы едзем у Вену. Папросім дапамогі ў паліцыі. Нельга траціць ні хвіліны. Трэба тэлеграфаваць ім, ці не жыве ў Вене які-небудзь Шафранак.
Знайшоўся-такі.
Венская паліцыя ахвотна накіравала ў гарадскі суд аднаго Шафранка, пасля яшчэ аднаго Шафранка і аднаго Шафрана. Выпадак выключны, бо ўсе яны былі паважанымі камерсантамі і бясконца здзіўляліся, за што іх ноччу арыштавалі і на другі дзень павезлі ў Прагу. Гэта было, вядома, абскарджана імі ў імперскай радзе.
Пан Камейка ззяў. «Усё ідзе як па масле,— хваліўся ён,— вы ўбачыце, што я ўсё-такі знайду спадчыннікаў Францішка Шафранка. Цяпер яшчэ толькі папросім дапамогі ў консульствах».
I зноў з’явіліся 172 новыя акты. Консульствы прынялі блізка да сэрца гэтую справу, і такім чынам пан Камейка за тры кварталы мог пахваліцца станоўчымі вынікамі.
У Германіі знайшлося трыста чатырнаццаць Шафранкаў, у Францыі — два, у Англіі — дзевяць, у Расіі — трынаццаць (выяўлены і адпраўлены ў Сібір), у Турцыі — толькі адзін Шафранак-бей, у Іспаніі — ніводнага, затое ў Амерыцы — восемдзесят. 3 Аўстраліі адказу не атрымалі, у Пекіне шукаць адмовіліся, з То-
кіо ветліва адказалі, што з такім прозвішчам у іх нікога няма.
— Панове,— сказаў радасна пан Камейка сваім падначаленым,— усё пачынае прасвятляцца. Убачыце, што і двух гадоў не пройдзе, як мы знойдзем спадчынніка, аднак нельга ўвесь гэты час забывацца пра справу. Трэба зноў звярнуцца ў некаторыя суды, высвятляць, шукаць без спачыну. Выдаткі пакуль склалі толькі адзінаццаць тысяч крон, гэта нішто ў параўнанні з важнасцю юрыдычнай працэдуры.
I высвятлялі, і шукалі, аж пакуль аднойчьі не прыйшоў пан Камейка, святочна апрануты, у канцылярыю і не сказаў следчаму Шміту:
— Калі ласка, завядзіце на мяне пратакол па справе спадчыны Францішка Шафранка. He смейцеся, калі ласка, я не здурнеў, панове. Будзьце ласкавы дапытаць мяне для фармальнасці. Ваша прозвішча? Адказваю: Ян Камейка. Ці былі вы якой раднёй нябожчыку Францішку Шафранку? Адказваю, панове: быў... Я бачу ваша ўзрушэнне. Так, панове, нарэшце мы дабраліся да сутнасці. Мая маці ў дзявоцтве насіла прозвішча Шафранкава. Толькі ўчора я, праглядаючы нашы сямейныя запісы, даведаўся пра гэта. У яе быў брат Францішак Шафранак, якому не пашанцавала ў жыцці, і ён пераехаў ва Унецічы. Брат быў шмат маладзейшы за яе, па прафесіі пячнік, ідэнтычны нябожчыку Францішку Шафранку, які пакінуў спадчыну. Я прэтэндую на гэтую спадчыну і прашу завесці на мяне пратакол!
Прайшло яшчэ пяць гадоў, пакуль выконваліся розныя фармальнасці, і нарэшце пан Камейка атрымаў спадчыну. У дзяржаўным банку яму выплацілі тыя сем гелераў, якія ён аддаў пазалаціць і аж да самай смерці насіў замест бірулькі да гадзінніка.
СУМНАЯ ГІСТОРЫЯ 3 КАТОМ
Аднойчы пан Густалес, спрачаючыся са сваім суседам Кржычкам, сказаў:
— Ваша партыя — дзіўная партыя. Як толькі якому-небудзь злодзею ўдаецца выкруціцца ад шыбеніцы, вы адразу выстаўляеце яго кандыдатам у дэпутаты ад вашае партыі.
Пан Кржычка на тое адказаў:
— Мы з вамі, пане Густалес, яшчэ сустрэнемся.
Пан Густалес меў апрача палітычнай празорлівасці вялікага чорнага ката, які заўсёды сядзеў на парозе яго крамкі. Усе ў наваколлі вельмі любілі і паважалі таго ката за яго выхаванасць і вясёлы нораў, бо гэта, як вядома, зарука здароўя. Нікому і ў галаву не прыходзіла, што самы злосны вораг гэтага далікатнага звярка жыве побач і што ён не хто іншы, як Кржычка, які пасля згаданай сваркі з панам Густалесам сказаў свайму васьмігадоваму сыну Есіпу:
— Пепічак, як толькі ўбачыш ты чорную пачвару таго дурня Густалеса, наступі на хвост.
Якое дзіця не выканала б такога даручэння?
Пепічак пайшоў, наступіў кату на хвост ды яшчэ апляваў усяго. У аднае бабулі, што бачыла ўсё гэта, сэрца рвалася на кавалкі.
Потым Пепічак уцёк. Кот у першы момант не ведаў, што гэта значыць, але падумаўшы, зрабіў вывад, што хлапчук прычыніў яму боль, а калі пырскаў на яго з рота вадкасцю, было непрыемна. Да вечара кот пераканаўся канчаткова, што яго зняважылі, і вырашыў хлапчука асцерагацца.
За мужнасць Пепічак зарабіў у бацькі крэйцар, і яшчэ абяцаў бацька даць два крэйцары, калі будзе рабіць ён і далей гэтаксама, бо ў Густалесавым кату Кржычка бачыў усю варожую партыю, кот быў уласнасцю яго палітычнага праціўніка.
Такім чынам Пепічак наступіў на хвост не кату, a ўсёй варожай палітычнай партыі і напляваў не на KaTa, а на ўсіх палітычных прыхільнікаў гэтай партыі, членам якой аказаўся і чорны кот.
Пепічак ішоў на палітычны бой вясёлы.
Кот сядзіць перад дзвярыма і нібыта дрэмле. Аднак на самай справе ён прытвараецца. За гэта ніхто не асмеліцца яго папракаць, бо ён не хадзіў у школу і не ведае, што прытварацца грэх...
Дык кот нявінна прытвараецца, і Пепічак наступае яму на хвост і плюе на галаву. Раптам кот ускоквае і ўпіваецца Пепічку ў нагу. Потым ён кідаецца Пепічку на галаву, дзіка мяўкае і вурчыць, кусае за вуха, саскоквае, урачыста задраўшы хвост, уцякае ад хлопчыка, які галосіць, спакойна садзіцца на парог крамкі і мурлыкае.
Калі Пепічак вярнуўся дахаты абадраны і акрываўлены, Кржычка закрычаў: «Нарэшце ты мне папаўся, пане Густалес!» — і павёў Пепічка ў паліцэйскі камісарыят, дзе паліцэйскі доктар, агледзеўшы яго, склаў пратакол і загадаў схапіць ката і аддаць на ветэрынарны агляд.
Два паліцэйскія выправіліся па ката і арыштавалі яго імем закону. Кот спрабаваў уцячы, фыркаў і драпаўся, таму паліцэйскія мусілі пасылаць па казённую скрынку і ў яе заперлі ката, які перад гэтым учыніў гвалт — укусіў аднаго паліцэйскага за палец. Апрача таго, фырканнем кот яўна зневажаў прадстаўнікоў улады, хоць і не ўдалося вызначыць, што іменна хацеў ён сказаць.
Прывезлі тады ката ў ветэрынарнае аддзяленне, і паліцэйскія падалі на яго рапарт:
«Калі мы па яго прыйшлі, ён фыркаў, драпаўся і кусаўся. Мы вымушаны былі заперці яго ў скрынку, бо ён шалёна супраціўляўся. Дый ён спрабаваў сарваць з нас рэвальверы...»
Пратакол быў падпісаны і пасланы дзяржаўнаму пракурору.
Пракуратура ўбачыла ў паводзінах Густалеса злачынства — недастатковую апеку жывёлы. Яго вінавацілі за тое, што кот не быў прывязаны на ланцуг і хадзіў без намордніка.
Было гэта ў час выбараў, калі жывёла можа лёгка заразіцца шаленствам.
I яшчэ, між Кржычкам, хлопчыкавым бацькам, і Густалесам, уладальнікам чорнага ката, які напаў на Кржычкавага сына, даўно ўжо былі нацягнутыя адносіны на палітычнай глебе. Пракуратура лічыць даказаным, што кот пана Густалеса зрабіў напад наўмысна, каб пакалечыць сына палітычнага праціўніка свайго гаспадара, і гэта яму ўдалося. Паколькі, паводле дзейнага ў Аўстрыйскай імперыі закона ад 8 студзеня 1801 года, катоў належыць залічаць да неразумных асоб, за якіх адказвае сваёю маёмасцю і сваім жыццём іх уладальнік, дык уся віна падае на Густалеса.
Тым часам у ветэрынарным аддзяленні быў даследаваны душэўны і цялесны стан ката, і пратаколы гэтага даследавання паступілі дзяржаўнаму пракурору. У дакументах гаварылася:
«Пан Францішак Густалес № 2145І65.