Госць у хату
Яраслаў Гашак
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 279с.
Мінск 1984
На гэтую люстру Юльча ўскочыла ў самы першы вечар, калі з’явілася ў нас, і безвынікова спрабавала мяне спакусіць скочыць услед за ёй. Праўда, люстра ўсё роўна не ўтрымала б нас: яна сарвалася ўжо ад цяжару аднаго сабакагаловага павіяна. Вялікая люстра зляцела ўніз, газавая лямпа выбухнула полымем, успалыхнула мэбля, за ёй фіранкі і падлога. Пакуль я выклікаў па тэлефоне пажарных, Юльча ўцякла праз акно і, усеўшыся на дрэве насупраць, углядалася ў языкі полымя, што вырываліся вонкі.
Калі прыехалі пажарныя, Чыжака ім давялося з дому вынесці, таму што ён спакойненька сабе спаў. 3-за Юльчы выратавальныя работы было весці цяжкавата, бо яна падбегла да пажарнай помпы і стала папераменна гушкацца на абодвух яе плячах. Тыя, хто гэта бачыў, даводзілі, што Юльча дапамагала тушыць агонь. Вельмі сумняваюся. Пазней, калі яна аднаго разу ўначы зрабіла прагулянку на Мальвазінкі і ў каплічцы на могілках гушкалася на зване, яны з такім жа поспехам маглі сцвярджаць, што Юльча пайшла званіць па тым трамвайным важатым, якога яна перад гэтым спаткала на вуліцы і ў якога сарвала шапку, ад чаго гэтага добрага чалавека схапіў паралюш. I ўсё-такі гэта было вельмі мілае стварэнне... Той раз, каб я не злаваўся, яна прынесла мне з могільніка жалезную шыльдачку з надпісам: «Тут спачывае мой любы муж. Чакай мяне!»
Калі пажар патушылі, я пайшоў з Чыжакам і Юльчай у адзіны адратаваны ад агню пакой на першым паверсе. Юльча разважна ўселася на кушэтцы і пачала павольна рваць на шматкі чыюсьці камізэльку, якую яна недзе прыхапіла ў паніцы. Камізэлька была не Hama, таму мы Юльчу не чапалі.
Чыжак таксама моўчкі спакойна сядзеў за сталом, пазіраючы на Юльчу. I раптам ён прамовіў з упэўненасцю ў голасе:
— He, сто шэсцьдзесят крон за яе зусім не многа. Я нават сказаў бы, што гэта вельмі танна.
Я даў яму па карку.
Так мы ўсе трое — я, Чыжак і Юльча з чужой камізэлькай — моўчкі прасядзелі да адзінаццаці гадзін ночы, думаючы кожны пра сваё.
Пасля адзінаццаці мы ўзялі Юльчу за рукі і завялі ў сад, у вялікую клетку, якая засталася ад страуса — яго, бедалагу, неяк уначы загрызлі пацукі. Калі мы ўжо хацелі яе замкнуць, Юльча ўсунула руку ў рот і, выцягнуўшы адтуль сталёвы кішэнны гадзіннік, падала яго мне.
Мы, нягледзячы на гэты хабар, замкнулі Юльчу, і я, падаўшы гадзіннік Чыжаку, спытаўся:
— Што вы на гэта скажаце?
— Проста дзіва! — адказаў той.— Я нізаіпто не змог бы так доўга трымаць гадзіннік у роце.
Гаспадар гадзінніка так і не знайшоўся, і я насіў яго яшчэ да пазалеташняга года. Гадзіннік ішоў надта дакладна і быў з боем.
3 гэтага я зрабіў вывад, што ён належаў нейкаму заможнаму чалавеку, які прыйшоў паглядзець, як прыгожа гарыць наша хата.
Мала-памалу Юльча прывыкла на новым месцы. Вось толькі незалюбіла нашу эканомку Фані. Відаць, з той прычыны, што ў Фані было больш убораў, чым у яе. У нябогі Юльчы і напраўду была ўсяго адна спадніца, хоць і са шлейфам! Усё ж страшэнная беднасць... I вось аднойчы, падняўшыся наверх, Юльча адчыніла дзверы ў пакойчык паненкі Фані і абгледзела адзін з яе туалетаў. Гэта быў прыгожы новы ўбор, перакінуты праз спінку крэсла. Спярша Юльчы болей спадабалася блузка, чым спадніца. Яна нацягнула блузку на сябе, але паколькі тая вісела на ёй мяшком, паспрабавала надзець яе наадварот. Потым прасунула галаву
ў рукаў, якому давялося «раздацца», каб абноўка сядзела на малпе як след. Але палова блузкі валачылася ў яе за плячом. Тады ІОльча паспрабавала зняць блузку і нацягнула другую распаласаваную частку рукава на ногі, а рэшту хітрадумна абгарнула вакол галавы, як турбан. Але і гэта ёй не спадабалася, як сцвярджаў Чыжак, які з цікаўнасцю назіраў гэтую спэну праз акно. Галоўнае, што яго нібыта цікавіла — ці разарве Юльча і новую Фаніну спадніцу.
Чыжак прыйшоў на кухню і паведаміў пра гэта эканомны гранічна коратка і пераканаўча:
— Паненка, паненка, яна ўжо...
— Што ўжо?
— Яна ўжо тое...
— Што тое?...
— Ды Юльча ў вашай новай сукенцы. Паўгадзіны важдалася, пакуль нацягнула. Вунь яна на псярню ідзе!
Я з’явіўся якраз у момант, калі Юльча з ганарыстым выглядам прайшла на на-цу сабакарню паказацца ў новым уборы тузіну яе цікаўных насельнікаў. Яна разгульвала ваксл клетак з нейкай дубінкай у руцэ. Сабакі выказвалі сваю радасі ь ажыўленым брэхам. Дзіва што, такое прыгожае і забаўнае відовішча! 3 Фанінай спадніцы Юльча зрабіла нешта накшталт тогі, велічна перакінутай цераз плячо. 3 другога пляча, быццам частка гусарскага менціка, звісаў перад блузкі з бліскучымі гузікамі. Палова блузкі ўтварала акуратны турбан, а ўся апранаха ў цэлым нагадвала рызы патрыярха, які пралез праз комін.
Выкрыкваючы страшэнныя праклёны, Фані рынулася за прыгажувяй патрыярхам.
Адстаўны кіраўнік багадзельні прысягаў, піто піколі ў жыцці пе бачыў, каб з жанчыны была спушчана спадніца з такой хуткасцю, як на гэты раз! Бедная мадэмуазель Фані... Кінуўшыся ратаваць няшчасныя
рэшткі сваёй новай сукенкі, яна, да таго, етраціла яшчэ фартух і спадніцу. На шчасце, на ёй былі дыхтоўныя споднія штаны, якія Фані ўласнымі рукамі пашыла з веласіпедных панталонаў часоў сваёй маладосці. 3 фартухом і спадніцай у руках Юльча спакойна пераскочыла цераз плот, перайшла вуліцу і падалася ў Кламаўскі парк. Дадому малпа і на гэты раз вярнулася позняй ноччу, але на ёй ужо нічога не было.
Толькі на Белагорскай шашы ў бок Выпіху на тэлеграфным дроце яшчэ доўга вісела чорная спадніца нашай Фані. Як паніклы баявы сцяг. А сама мадэмуазель яшчэ ў той жа дзень пайшла ад нас, пакінуўшы кароткае пісямко, у якім, не ўмеючы выказаць сваіх думак, напісала, што яе «цнатлівасць была публічна пахіснута».
Ш
Іншы раз, апрача радасці, мая сяброўка Юльча прыносіла мне і горкія хвіліны, таму што не магла зразумець, чаго я, уласна кажучы, ад яе патрабую. Часта, седзячы ў садзе, я прасіў яе прынесці з дому які-небудзь прадмет, а яна не разумела, як ён выглядае. Успамінаючы цяпер гэтыя даўнія падзеі, я прыходжу да пераканання, што быў недастаткова паслядоўны. Нягледзячы на сваю інтэлігентнасць, некаторыя паняцці Юльча засвойвала ўсё ж не адразу. Прызнаюся, гэта была сур’ёзная загана ў яе выхаванні. Часам адбываліся рэчы непапраўныя. Спадзяюся, аднак, што калі ў мае рукі зноў трапіць такі ж чароўны экземпляр сабакагаловага павіяна, я пастараюся, каб мы абодва паводзілі сябе разумней. Справа, бачыце, у тым, што аднойчы ў нядзелю папаўдні нас наведалі цыркавыя артысты, якія шукалі якога-небудзь надта незвычайнага звяругу.
Адразу яны вялі гутарку ў двары з Чыжакам, які
даў поўную волю сваёй фантазіі і прапанаваў ім напачатку нейкую вялікую, добрага нораву змяю, якую мы нібыта перадалі на выхаванне аднаму селяніну паблізу Прагі, каб яна не захварэла на сабачую чуму. Падкрэсліваю, было гэта ў нядзелю пасля абеду, калі Чыжак на дварэ пад дрэвамі меланхалічна паражніў чарговую бутэльку са свайго звычайнага паўтузіна піва.
— Ляж! — час ад часу гарлапаніў ён у бок псярні, дзе сабакі ўсіх парод брахалі на дачнікаў, якія цягнуліся ў пыле Белагорскай шашы. Сабакі, аднак, брахалі яшчэ мацней і агрызаліся да таго часу, пакуль Чыжак не пакідаў іх у спакоі.
Але ў гэты дзень бутэлек аказалася больш за шэсць, таму Чыжак у прысутнасці артыстаў пусціўся ў рамантыку. Я чуў, як ад няшчаснай добрай змяі з сабачай чумой ён перайшоў да аднагорбага вярблюда, якога мы адправілі ў адну сям’ю пад Пльзенем.
Артыст, што быў старэйшы, у знак згоды ківаў галавой, тады як маладзейшы безупынна паўтараў:
— Гэтага не можа быць! Я заяўляю, што гэтага не можа быць!
Але Чыжак не пераставаў распісваць нашы багацці, так што пад канец я адчуў сябе нейкай нязведанай часткай сушы, дзе пасяліліся ў велізарнай колькасці жывёліны ўсіх парод і відаў.
— Шаноўныя,— чуў я голас Чыжака,— у нас ёсць адзін караткашэрсны кенгуру меншы і адзін кудлаты, болыпы. I як здорава яны абодва плаваюць! А той, маладзейшы, яшчэ надта добра настаўляе вушы. Мы іх трымаем у адным запаведніку, і калі паны пажадаюць, мы ім вышлем паштоўку, у колькі абыдзецца гэтая парачка.
— Гэтага не можа быць! Я сцвярджаю, што гэтага не можа быць! — паўтараў маладзейшы пан, бадай, ужо машынальна.
— Ну, а што ў вас ёсць тут, на месцы? — спытаўся нарэшце пажылы.— Сабак мы ўжо бачылі, але яны нічога не вартыя, бо...
I тут ён абрынуў на нашу псярню знішчальную крытыку. Па-першае, яму не падабаўся свежапафарбаваны арлекінскі дог. А гаварыў жа я Чыжаку, каб ён, аздобіўшы яго тулава прыгожымі плямамі, абавязкова папырскаў сабаку сікатывам. Але Чыжак забыўся. Ранкам дог недзе трапіў пад вадасцёкавую трубу і пачаў ліняць.
У сваю чаргу маладзейшаму не спадабаўся вялізны барбос — адзін з тых, якіх мяснікі запрагаюць у драбінкі, каб развозіць тавар. Чыжак сцвярджаў, што гэта адзіны экземпляр мастыфа ва ўсёй Еўропе. Сабаку — каб зрабіць уражанне — прывязалі трыма таўшчэзнымі ланцугамі, бо мастыфы — самыя страшныя з усіх сабак і ў Чэхію да гэтага часу завезены не былі (такім чынам, абсалютна ўсё роўна, што паказваць кліентам). Малады артыст абураўся, што паказаны яму мастыф ужо зводдаля працягваў лапу і радасна віляў хвастом.
Крытыка была бязлітасная, у дадатак старэйшы, увесь час перабіваючы маладзейшага, бясконца бурчаў:
— Ну, панове, што вы нам яшчэ пакажаце?
Было відно, што, напружваючы да крайнасці іх цікаўнасць, Чыжак гне надзвычай хітрамудрую лінію.
— Яшчэ ў нас ёсць галубы,— спакойна працягваў Чыжак.
— Што-о?! — пагражальна закрычалі абодва.
I тут Чыжак урачыстым тонам абвясціў:
— Дазвольце вам, шаноўныя, рэкамендаваць сабакагаловага павіяна. Абодва яны ў садзе... Павіян і пан шэф!
Так дзякуючы Юльчы я пазнаёміўся з братамі Шнайдэр, артыстамі, што выступалі шмат у якіх цыр-
ках. У маладзейшага была вучоная свіння, якая карміла яго тры гады запар. Потым ён не меў ангажэменту, свінню з’еў і зрабіўся непаражальным факірам. Але аднойчы ён усё-такі ўмудрыўся сябе параніць, амплуа факіра закінуў і цяпер разам са старэйшым братам выступаў клоунам. Пан Шнайдэр-малодшы павёў гаворку пра тое, што ім патрэбна якая-небудзь жывёліна, якая б іх дапаўняла.
Між тым Чыжак вярнуўся з двара, дзе ў нас быў хлеў. У той дзень Юльча ў пакаранне сядзела пад замком, бо ёй нейкім чынам удалося дарвацца да раяля і разабраць яго. Праўда, не да канца, але затое з хуткасцю шмат болыпай, чымся гэта ўдалося б адмысловаму майстру настройшчыку.