• Газеты, часопісы і г.д.
  • Госць у хату  Яраслаў Гашак

    Госць у хату

    Яраслаў Гашак

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 279с.
    Мінск 1984
    71.89 МБ
    Прыкладна праз месяц пасля таго, як ён перастаў загаворваць са мною пра аўтаматычную засаўку для водаправода на выпадак, калі хто адкруціць кран, я пайшоў зірнуць, ці прывёў Чыжак у парадак аднаго пудзеля, якога трэба было пастрыгчьі нагала, таму што яго апанавалі блохі... Чыжак гэта вечна адкладваў, баяўся, што ўсе блохі ў часе стрыжкі пераскокнуць на яго. Дарэмна я яму ўбіваў у галаву, што блохі абавязкова паздыхаюць, калі ён пудзеля спачатку як след выкупае. Чыжак спрачаўся з усімі, што яны зноў ажывуць. Ён прыдумляў самыя фантастычныя падрабязнасці. Я нават чуў, як ён бажыўся кухарцы, што бачыў
    шчупака, на якім, калі яго выцягнулі з вады, былі мільёны блох.
    Нарэшце ён усё ж рашыўся пастрыгчы пудзеля на дварэ, калі дзьмуў страшэнны вецер. Чыжак тлумачыў гэта тым, што блохі — насякомыя вельмі лёгкія і вецер іх пазносіць.
    Калі я падышоў да месца, адкуль чуваць быў голас Чыжака: «Не прасіся, усё роўна не дапаможа!» —на яго твары я зноў убачыў ужо знаёмы мне выраз падазронай задуменнасці. Погляд яго быў яшчэ больш сумны, чым у пудзеля, які выглядаў так, нібы толькі што вылузнуўся з уласнай скуры.
    — Я думаў, скончу, пакуль вы вернецеся,— сказаў Чыжак.— Ну і справы зноў, пан шэф...
    Чыжак глыбока ўздыхуў.
    — Мне вось якраз прыйшло ў галаву: ці не было б лепей, калі б у малпы былі толькі дзве рукі? Чатыры рукі — гэта для малпы занадта,— вымавіў ён з меланхоліяй у голасе.— Я, вядома, і гаворкі пра гэта не павёў бы. Але толькі калі заднія рукі Юльчы паб’юцца з-за рэвальвера з пярэднімі, дык тут і да бяды недалёка. Рэвальвер жа ваш, пан шэф, але яна з ім ужо бог ведае дзе. Вельмі добры быў рэвальвер.
    Я супакоіў яго, што рэвальвер быў зараджаны аднымі халастымі.
    — Усё гэта цудоўна, пан шэф, але, апрача рэвальвера, яна выцягнула ў вас з тумбачкі жменю баявых патронаў і таксама засунула сабе ў кішэню.
    — Што вы кажаце, Чыжак!
    — Цяпер ужо нічога не папішаш, пан шэф. Яна і расфранцілася дзеля гэтага выпадку. Цэлыя паўдня была такая ласкавая і надзела цірольскі касцюмчык. А недзе з паўгадзіны назад раптам пачала шнырыць і насіцца па доме. Заўважыў я ў акне вашага пакоя яе зялёны капялюш з пёркам, іду туды і бачу, як Юльча адчыняе тумбачку каля вашага ложка. He паспеў
    я ачомацца, як яна ўжо засоўвае ў кішэню сваіх штаноў патроны і ідзе на мяне з рэвальверам. Што мне было рабіць? Падае мне руку, я, значыцца, руку паціснуў і паляпаў яе па спіне, каб яна мне нічога не зрабіла. Юльча выбралася ў сад, пералезла цераз агароджу на вуліцу і скокнула на сцяну Кламаўскага парку. Там, напэўна, і будзе гуляць і пастрэльваць. Пакуль што яшчэ ні разу не выстраліла. Але, па-мойму, калі ўсе халастыя выпаліць, абавязкова зарадзіць баявымі. А ўжо тады нешта здарыцца,— прарочыў ён.
    Між тым змерклася. Становішча было непрыемнае, а мне не прыходзіла ў галаву нічога, апрача таго што ў павіяна няма дазволу насіць зброю, а калі ён яшчэ пачне паляваць на вартаўніка ў парку, то тым больш не абярэцца непрыемнасці, бо паляўнічага білета ў яго таксама няма (абодва дакументы ляжалі каля рэвальвера ў тумбачцы).
    — Майце ласку не трывожыцца, пан шэф,— сказаў Чыжак, калі я падзяліўся з ім сваімі страхамі,— дазвол і паляўнічы білет яна засунула за шчаку.
    Увесь вечар Чыжак прасядзеў у мяне ў пакоі. Мы абодва маўчалі. Ужо позна ўначы мне здалося, што Чыжак пра нешта моцна думае. Перш чым я паспеў спытацца, пра што ён думае, пачуўся яго перакананы голас:
    — На вашым месцы, пан шэф, я лепей бы выехаў з Прагі.
    Я выправіў яго спаць і сам лёг таксама. Мне снілася, што недзе страляюць. Але гэта быў усяго толькі Чыжак, які будзіў мяне стукам у дзверы.
    — Што такое, Чыжак?
    — Юльча ўжо дома. Залезла ў хлеў і сядзіць там перапалоханая. Рэвальвер я знайшоў у яе ў кішэні штаноў, калі распранаў яе. У яе яшчэ цяпер валасы ад страху стаяць тарчма. На галаве і на ўсім целе. Як вожык. А ў рэвальверы не хапае аднаго патрона.
    Я пайшоў паглядзець яа яе. У Юльчы і сапраўды быў такі выгляд, як апісваў Чыжак. Яна скурчылася ў кутку на саломе, і калі я падышоў да яе, падала мне руку і вымавіла нешта невыразнае, як быццам «бу».
    — Напэўна, яна хоча сказаць «бах»,— даў філалагічны разбор Чыжак.
    Наступным днём у газетах з’явілася: «Загадкавы разбойны напад з замахам на забойства ў Кошыржах». Доўгая справаздача, над якой рэпарцёры аддзела здарэнняў папрацавалі з не абы-якой руплівасцю, даўшы ёй і іншыя назвы, накшталт: «Замах на забойства з рабункам», была асабліва цікавая падрабязнасцямі. Гаворка ішла пра лядашчага ўладальніка тытунёвай крамкі, які жыў на першым паверсе дома № 249 у Кошыржах на вуліцы «Пад Цыбулкай». Ён нёс дадому дзённую выручку за тытунёвыя тавары. Зацепліўшы ў сваім сціплым жытле печку, стары запаліў лямпу і расчыніў акно, каб праветрыць, як раптам, якраз у той момант, калі ён хацеў падкінуць у печку вугалю, нейкі чалавек ускочыў на падаконнік і выстраліў у яго.
    У гэтым месцы звесткі разыходзіліся, бо добрыя пяцьдзесят працэнтаў штодзённых газет сцвярджалі, што замах на дзядулю быў зроблены ў момант, калі ён хацеў выкруціць кнот у газавай лямпе. Так ці інакіп, але ўсе журналісты былі аднадушныя ў думцы, што налёт быў прадуманы і што рабаўнік выбраў час, калі астатнія жыхары дома пайшлі ў кіно. «Аднак, выстраліўшы, злачынца спалохаўся крыку сваёй ахвяры і, відаць, баючыся, што шум, выкліканы разбоем — раз акно было адчынена,— могуць пачуць прахожыя, адмовіўся ад свайго намеру і ўцёк. Пацярпелы ўладальнік тытунёвай крамкі ў суправаджэнні дворніка неадкладна накіраваўся ў паліцэйскі ўчастак, дзе належным чынам апісаў злачынцу. Налётчык быў няголены, ;моцнага складу цела і невялікага росту. Апрануты ў цірольскі касцюм, на галаве зялёны капялюш з пяром.
    Гэта апісанне,— выказвалі спадзяванне газеты,— відаць, дапаможа ў бліжэйшы час схапіць гэтага маральна разбэшчанага суб’екта, калі толькі злачынца, разумеючы, вядома, што ў сваім нацыянальным касцюме ён занадта кідаецца ў вочы, не раздабудзе сабе іншага адзення. Сапраўды, час ужо прыняць на гарадской перыферыі больш дзейсныя меры для аховы бяспекі жыхароў!»
    Адна газета, адзначу мімаходзь, скарыстаўшы выпадак, паставіла пытанне, чаму да гэтага часу не выбрукавана дарога, якая вядзе ад Кошыржскага трамвайнага парка да хатак «Пад Цыбулкай». А таксама чаму спілавалі дрэвы ў кюветах паабапал Іноніцкай шашы.
    Назаўтра ў выпусках штодзённых газет, якія выходзілі пасля абеду, з’явілася наступнае паведамленне.
    Злачынца, які зрабіў разбойны напад у Кошыржах, схоплены.
    У Празе на Дзяржаўным вакзале паліцыі ўдалося затрымаць злачынцу, які зрабіў разбойны напад у Кошыржах. Арыштаваны, імя і прозвішча Рамуальд Егерле, родам з Бальцана ў Ціролі. Хоць ён і зацята ўпіраецца, але апісанне, якое даў пацярпелы ўладальнік тытунёвай крамкі, цалкам да яго падыходзіць. Пры Егерле выяўлена невялікая сума грошай і цытра. Затрыманы сведчыць, што прыехаў у Прагу сёння раніцай праездам у Літамержыцы, дзе яго прынялі на працу ў адным начньім кафэ ў якасці цытрыста. Характэрна, што ён не можа прыгадаць, у якім начным кафэ ў Літамержыцах павінен атрымаць месца. Паколькі рэвальвера пры Егерле знойдзена не было, паліцыя мяркуе, што ён яго кінуў у час уцёкаў. Рамуальд Егерле адпраўлены ў камеру папярэдняга зняволення пры крымінальным судзе ў Празе. На вочнай стаўцы з пацярпелым уладальнікам тытунёвай крамкі апошні адразу пазнаў злачынцу.
    У той жа дзень вячэрнія газеты паведамілі:
    Егерле, які нібыта зрабіў разбойны напад у Кошыржах, выпушчаны на волю.
    Рамуальд Егерле, які падазраваўся ў тым, што ён учыніў разбойны напад у Кошыржах, давёў сваё алібі і выпушчаны на волю. У той час, калі быў зроблены напад на ўладальніка тьітунёвай крамкі, ён у поездзе паміж Лінцам і Будэёвіцамі граў кандуктарам на цытры. Паліцыя зноў расследуе справу.
    3 таго часу мы таксама адрэкамендоўвалі Юльчу кліентам як Рамуальда Егерле.
    ШКОЛА ДЛЯ СЫШЧЫКАЎ
    У пачатку вайны ў Пражскае паліцэйскае ўпраўленне прыйшло распараджэнне з Вены. Згодна з ім агентаў тайнай паліцыі павінны былі ва ўсіх падрабязнасцях пазнаёміць з палітычнымі справамі, каб сышчыкам лягчэй удавалася заблытваць грамадзян у сеткі правакацыйных заклікаў. Бо ў палітычных справах пражскія сышчыкі нічагенькі не цямілі. Сышчык Завескі не ведаў, напрыклад, колькі ў Чэхіі палітычных партый, сышчык Браўн не мог адрозніць нацыяналсацыяліста ад нацыянал-дэмакрата і дасюль лічыць, што нацыянал-сацыяліст Трнобранскі — сацыял-дэмакрат, і, калі арыштоўваў яго, дык усё гразіўся дарогаю, што паліцыя пакажа гэтым сацыял-дэмакратам па чым фунт ліха. Сышчык Фабера не мог улавіць розніцы паміж анархістам і аграрыем. Калі арыштаваў дабрадушнага анархіста Каху з Жыжкава, дык сказаў яму: «Мы вас, аграрыяў, правучым!» У сышчьіка Шточаса ніяк не ўкладваўся ў галаве сэнс слова «рэ-
    скрыпт». Чуў нешта ў паліцыі, быццам гэтая штука вельмі небяспечная — «рэскрыптная прамова», «рэскрыптная нарада». I вось аднойчы яго паслалі да такога аматара рэскрыптаў, дык ён прынёс у паліцыю белую паперку з нейкімі загадкавымі лічбамі: «Resorсіпі 0,5 g., Aqua destillata 300 g. Dr. Somojed». Няшчасны сышчык забыў слова «рэскрыпт» і ў кватэры палітычна падазронага грамадзяніна настойліва патрабаваў:
    — Імем закону дайце сюды гэты рэцэпт.
    Пры нябожчыку Кршыкаве не вельмі глядзелі, каб укласці ў галаву сышчыкам, якое значэнне мела бітва пры Белай гары. А гэта было вельмі важна, бо з-за тае гары час ад часу трапляла пад суд многа людзей. Пачнецца з Белай гары, а скончыцца ў краявым крымінальным судзе ў Празе. Прасцей простага.
    Неяк здарылася, што сышчыка Когута паслалі ў Бржэўнава на лістападаўскія зборышчьі, каб там, пасля сходу ў Грамадзянскай Бяседзе, ён сяго-таго падбіў на размову пра Белую гару і прыцягнуў у турму (для гэтага ён атрымліваў па дзве кроны на піва). Вярнуўся ён з пустымі рукамі і ў рапарце напісаў, што калі ён у гасцініцы запытаўся ў аднаго наведвальніка, які здаўся яму найбольш падазроным, што ён думае пра Белую гару, дык той адказаў, што ад Бржэўнава да яе хады тры чвэрці гадзіны, а з Мотала намнога бліжэй.
    Сышчыкі тады не мелі ніякай палітычнай асветы, шмат разоў было, што яны хапалі людзей быццам бы за вялікія злачынствы, хоць такімі і не пахла. Браўн, напрыклад, данёс на нашага швейцара, што ў дзень 50-гадовага юбілею царавання Франца-Іосіфа ён у кавярні «Палата на Морані» падазрона разважаў пра Эдысона і бітву пры Ватэрлоо і гэтым выдаў сябе як чалавека палітычна ненадзейнага. Калі пазней ён, Браўн, звярнуў увагу на незвычайны дзень, швейцар