• Газеты, часопісы і г.д.
  • Госць у хату  Яраслаў Гашак

    Госць у хату

    Яраслаў Гашак

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 279с.
    Мінск 1984
    71.89 МБ
    яму адказаў: «Дазвольце, але як вы, наёмны салдат, можаце думаць, што фанограф вынайшаў імператар Франц-Іосіф, калі яго вынайшаў Эдысон, пра гэта вы маглі ўчора прачытаць у «Палітычцы».
    Сышчык Фабера аднойчы настукаў на мяне, быццам я, выказваючыся ў адным вінным скляпку пра ўплыў вуглякіслага газу на піва, якое падаецца ў буфеце Венскага парламента, між іншым ляпнуў, што ў Вене павінны зразумець: пакуль не будуць усюды ў Аўстрыі ўжываць бомбы 1 з вуглякіслым газам, людзі не змогуць паспытаць добрага піва.
    Ужо на гэтых невялічкіх прыкладах відаць, які вэрхал панаваў у галовах пражскіх паліцэйскіх: сацыял-дэмакраты, вуглякіслы газ, бомбы, рэцэпты, рэскрыпты, Белая гара, Франц-Іосіф, Эдысон, анархісты, бітва пры Ватэрлоо і аграрыі. Вось чаму і вынікі іх вынюхвання былі проста мізэрныя. Праўда, такімі палітычнымі даносамі ўдавалася наскрэбці які месяц турмы з двума поснымі днямі, але колькі ўсё гэта каштавала намаганняў! Следчым органам было важна, каб чалавек, якога схапілі за падазроныя выказванні, не змог выкруціцца, і гэта часта ўдавалася, бо кожны невінаваты, калі бралі ў абарот, паводзіў сябе нервова, пры перакрыжаваным допыце ўрэшце блытаўся і міжволі выдаваў сябе.
    Ворагу не пажадаеш такое працы!
    У пачатку вайны адбылася поўная рэарганізацыя і ў паліцыі. Агентаў патрэбна было добра вышкаліць, каб яны ў чэшскіх палітычных пытаннях адчувалі сябе як рыба ў вадзе і маглі падсоўваць насельніцтву дасканала апрацаваны матэрыял, гэта значыць, каб кожны грамадзянін змог ухваліць тое, што яму плялі, расхістваючы асновы аўстрыйскай манархіі, каб следам
    1 Гульня слоў: у чэшскай мове «'бомба» мае значэнне
    і шарападобнага балона для захавання газаў.
    за гэтым можна было ўсклікнуць ад радасці, як той обер-камісар Хум: «Вось ты і ўліп, даражэнькі!»
    Такая вось гісторыя ўзнікнення школы для сышчыкаў у Празе. Школа, аднак, не была вышэйшаю навучальнаю ўетановаю для вывучэння палітычных навук. Тут толькі распрацоўвалі розныя праблемы, як зваліць Аўстрыю, збіралі на гэты конт усе магчымыя ідэі, якія даўно драмалі ў сэрцах чэшскіх грамадзян.
    Адзін з пакояў дэпартамента паліцыі адпусцілі пад чытанне лекцый. Напісалі і расклад заняткаў.
    Ад 9 да 10 г. Чаму Аўстрыя павінна распасціся?
    Ад 10 да 11 г. Якія можна прывесці довады за тое, каб чэшскія салдаты не ваявалі супраць сербаў і рускіх?
    Ад 11 да 12 г. Як арганізоўваць тайныя таварыствы.
    Ад 12 да 13 г. Самыя любімыя знявагі, якімі можна абзываць гасудара імператара і членаў царскага дома, і іншыя неасцярожныя выказванні.
    Папоўдні займаліся яшчэ дзве гадзіны — з 2 да 4. Навука пра агульную правакацыю і практычныя заняткі па прыкладным вызначэнні тэрмінаў пакарання ад 2 да 15 гадоў.
    Гэта выдатная праграма заняткаў стала яшчэ больш прывабнаю, калі слухачам адшкадавалі на пісьмовыя прылады па 50 крон.
    Для самых тупіц былі арганізаваны вячэрнія курсы. Усё было адладжапа бліскуча, усё прадумана.
    Агенты паліцыі рыхтавалі ўрокі дома, у вольны час, па канспектах лекцый.
    У доме сышчыка Браўна адразу ўзняўся пярэпалах. Пані Браўнава ўся ў слязах хадзіла да сваіх знаёмых і сябровак і скардзілася:
    — Гэта ж падумаць толькі... Звар’яцеў мой Браўн, няйначай. Цэлы вечар зубрыць па нейкай паперцы, a
    тады і пачынае выступаць: «Такім чынам, панове, зараз, пасля трохсот гадоў, наступае рашучая хвіліна, і мы мусім дзейнічаць. Аўстрыя наскрозь прагніла, дастаткова яе таўхануць, каб яна рассыпалася». Я яму кажу: «Паслухай, чалавеча, што ты там пляцеш? Калі гэта здарыцца, застанешся без хлеба». А ён як гыркне на мяне: «Гусь ты дурная, нічога не цяміш у нашай палітыцы, дык і носа не сунь». I зноў снуе па пакоі, глядзіць у паперку і крычыць: «Ад Белай гары аж да сённяшняга дня мы маўчалі. Але цяпер не будзем. Я, панове, ні ў сербаў страляць не буду, ні ў рускіх! Вы гэтак жа думаеце? Тады давайце знаёміцца». А я хаджу ды плачу, дык ён лаецца: псую яму прамову. А нядаўна я так яму сказала: «Напрамілы бог прашу, перастань, бо пасадзяць». Дык ён зноў: ты, маўляў, нічога не разумееш, калі хочаш, дык думай, што сядзіш у тракціры, дзе вядуцца палітычныя размовы. I тут тако-ое пляснуў! Быццам наш найлітасцівейшы гасудар імператар з усёю сваёю сям'ёй даўно ці то дэгенераваў, ці то дэнатураваў. Я ўжо добра і не памятаю, як ён сказаў, а тады шэпча мне на вуха: «Створым якую-небудзь падпольную арганізацыю. Нас ужо шмат. Збяромся заўтра тут, і я вам раскажу, як трэба ў паветра цягнікі пускаць. Вы ж прыйдзеце, праўда? Дазвольце тады адрэкамендавацца...» Вось так і пакутую я са сваім дурнем ужо цэлы тыдзень. Я вельмі прашу вас, мілая пані, каб вы хоць нідзе не гаварылі, што наш пан імператар дэнатураваў. Вйльмі ж мне майго хлопчыка Эмілека шкода. He вучыць урокаў, а разявіць рот і ўсё на татачку глядзіць, як той сноўдаецца па пакоі і ўсё тлумачыць штосьці камодзе ў кутку пра пакаранні на Старамесцкай плошчы.
    Эмілек і праўда не зводзіў вачэй са свайго таткі. I чым больш вылупляў вочы, тым болып падабаліся бацькавы прамовы. Гэта быў старанкы хлопчык, вучань першага класа гімназіі.
    Як сынок сышчыка Эмілек належаў у гімназіі да вышэйшых колаў грамадства, а прадстаўнікі яго заўсёды сядзелі на партах з краю. Ціхманы, ён ніколі не ўдзельнічаў у спрэчках сваіх таварышаў, якія пагарджалі ім, падколвалі шпількамі і абзывалі гноем.
    Натуральна, што вайна абвастрыла ўсякія дыскусіі за партамі. Але Эмілек і цяпер стараўся адмоўчвацца, хоць сыны тых, каго прызвалі на вайну, хваліліся адзін аднаму, як бацькі перад ад’ездам з дому абяцалі сям’і, што, як толькі змогуць, адразу перабягуць на другі бок.
    Аднойчы аўстрыйцы недзе каля Дравы ўзялі ў палон трыццаць сербаў. Імператарская канцылярыя па друку зрабіла з мухі слана: раструбіла пра вялікую перамогу на сербскім фронце, пра ўзяцце войскамі Дравы. Дырэктар гімназіі Кох, які і так абрыд усім сваімі прааўстрыйскімі настроямі, перабраў усе класы, усюды горача выказваўся перад вучнямі. Кожную прамову канчаў словамі: «Няхай жыве гасудар імператар!» Як было не радавацца такой падзеі: прагулялі цэлы ўрок.
    Калі ён завітаў да першакласнікаў, то зноў выклаў усё, што да таго часу прамаўляў у іншых класах: якая магутная Аўстрыя! I як мы ўсе рады, што імператар аб’явіў вайну, якое шчасце, што ў нас такі слаўны кіраўнік. Пад канец сказаў, каб пракрычалі тры разы: «Слава Габсбургскаму роду! Слава Бацькаўшчыне! Слава імператару!»
    Усе загарлапанілі, толькі Эміль Браўн, які стаяў каля самай кафедры, нават не растуліў сваіх прыгожанькіх бязгрэшных вуснаў, не далучыў свайго голасу да агульнага бязладнага рову.
    Дырэктар падступіў да яго.
    — Што — можа, табе зарвала, хлопча?
    Эмілек адказаў, нявінна гледзячы ў вочы пану дырэктару:
    — А мы не лічым гасудара імператара за свайго валадара. Мы, чэхі, ніколі нічога добрага не бачылі пад уладай Габсбургскага роду. Гэта гаворыць і чытае кожны вечар мой тата, а ён мусіць ведаць, бо служыць у паліцыі. А нядаўна ў нас была пані Фаберава і гаварыла маме, што ў паліцыі далі пану Фаберу паперку з прамоваю, што мы павінны наступіць аўстрыйскай змяі на горла. Мой тата такое таксама гаварыў нядаўна, а я павінен быў сядзець, як тыя выпівохі ў карчме, і паўтараць за ім, што аўстрыйская дынастыя — гэта зброд жулікаў.
    Калі школьны вартаўнік з грознаю запіскаю ад пана дырэктара прывёў Эмілека дадому і сышчык Браўн пачуў урэшце пра сыночкаву здраду, ён засмяяўся неўласцівым яму смехам і выкрыкнуў:
    — Наша сістэма сябе апраўдвае! Эміль Браўн, ад імя закону я вас арыштоўваю!
    He зважаючы на плач і лямант жонкі, ён скруціў сына і пацягнуў па вуліцы, прыгаворваючы ўсю дарогу:
    — Мы вам, сацыялістам, пакажам!
    Вось такія былі паліцэйскія агенты ў старой Аўстрыі. Усе гэтыя Бруты выйшлі са школы для сышчыкаў.
    Запраторыўшы свайго сыночка, Браўн вярнуўся дадому і, дзіка вырачыўшы вочы, сказаў жонцы:
    — Прызнавайся, што і ты верыш у дэгенераванне аўстрыйскай дынастыі!
    Нябога кіўнула галавою.
    — Ад імя закону я вас арыштоўваю, пані Браўнава,— узрадаваўся ён. Але паколькі яна была яго жонкаю, то завёз яе ў паліцэйскае ўпраўленне на дрожках.
    Пад вечар адправіў з дому ў паліцыю і старую глухую цётку: змусіў яе пісьмова пацвердзіць, што яна з’яўляецца членам падпольнай арганізацыі, якая ўдзельнічала ў забойстве Фердынанда д’Эстэ ў Сараеве.
    На другі дзень Браўн на выдатна здаў экзамены на атэстат сталасці ў школе для сышчыкаў.
    Эмілек з-за таго, што быў яшчэ малады, зарабіў усяго тры гады зняволення. Для пані Браўнавай вышукалі сякую-такую палёгку і засудзілі на пяць гадоў. А глухую цётку ўпяклі на восем. Але ўсё гэта дробязь, калі параўнаць з 1200 гадамі турмы, якія прыпаяў высокаадукаваны ў палітыцы Браўн розным людзям з усіх раёнаў Прагі. I ўсяго за т р ы гады вайны.
    ПРЫКЛАД 3 ЖЫЦЦЯ
    Амерыканская гумарэска
    — Ах, ніколі, малады чалавек,— сказаў пан Вільямс, банкір, маладому хлопцу, які сядзеў насупраць яго ў крэсле, выцягнуўшы ногі.— Ніколі, пан Гавейн, уважліва слухайце мяне і можа чаму-небудзь навучыцеся. Вы просіце рукі маёй дачкі Лоты. Гэта значыць, што вы хочаце быць маім зяцем. I ў выніку гэтага маеце інтэрас атрымаць грошы. Хвіліну назад на маё пытанне, ці ёсць у вас якія сродкі, вы адказалі, што вы бедны і маеце нейкіх там дзвесце долараў.
    Пан Вільямс паклаў ногі на стол, за якім сядзеў на крэсле, і працягваў:
    — Вы кажаце, што некалі я быў такім самым бедняком і не меў нават тых двухсот долараў. Я не пярэчу, але хачу вам паведаміць, што ў вашым узросце ў мяне была ўжо куды большая сума. I толькі таму, што я меў розум, якога не хапае вам. Я бачу, вы круціцеся ў крэсле, дык раю вам не хвалявацца і папярэджваю вас, што ў мяне ёсць надзейны слуга — негр. Выслухайце мяне ўважліва, і, можа, тое, што я раскажу, будзе вам добрым прыкладам.
    Калі мне споўнілася шаснаццаць гадоў, я паехаў да свайго дзядзькі ў Небраску. «Каб мець грошы,— сказаў мне дзядзька,— я дазволіў лінчаванне негра на сваім участку». I негра лінчавалі на ўчастку майго дзядзькі, а калі хто хацеў прысутнічаць прьі гэтым, павінен быў заплаціць даволі салідную суму, бо месца тое абгарадзілі высокім плотам. Плату збіраў я, і калі негра павесілі, я, забраўшы ўсе грошы, уцёк у той жа вечар. Павешаны негр прынёс мне шчасце. За выручаныя грошьі я купіў сабе на поўначы штата ўчастак і абвясціў, што калі капаў, дык у адным месцы знайшоў золата. Участак вельмі выгадна прадаў, грошы паклаў у банк. Гэта нічога, што праз нейкі час мяне падстрэліў адзін ашуканы, бо тая куля з рэвальвера, якая перабіла косць на правай руцэ, прынесла мне амаль дзве тысячы долараў — кампенсацыю за раненне.