Госць у хату
Яраслаў Гашак
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 279с.
Мінск 1984
Юльча, гэтая добрая душа, прыхапіла з сабой чорныя і белыя клавішы, і ў раялі ўтварыліся надта прыемныя прагалы. Асабіста я быў ёй за гэта ўдзячны, бо двойчы на тыдзень да нас хадзіла займацца дачушка нашага бухгалтара. Але сам бухгалтар хаваў у раялі бутэльку кантушоўкі, якую Юльча, выкарыстаўшы выпадак, не прамінула выпіць. Таму мадэмуазель Юльчу давялося прыперці на замок, каб, раз’ярыўшыся, яна яшчэ чаго-небудзь не натварыла.
Пакутлівы выгляд майго служкі, калі ён вярнуўся з хлевушка, не выклікаў асаблівай радасці. Чыжак адвёў мяне ўбок.
— Пан шэф,— амаль заплакаў ён,— напэўна, нічога не выйдзе. Насмакталася наша малпачка малачка... ад шалёнай кароўкі.
Я сказаў, каб ён прытрымаў свае дурныя каламбуры пры сабе, і хутчэй перайшоў да справы.
— Ідзіце, паспрабуйце з ёй дамовіцца,— гаварыў Чыжак з адчаем у голасе,— нізашто не хоча апранацца! Спачатку я на яе надзеў сукенку са шлейфам, але яна наверх захацела яшчэ нацягнуць свой цірольскі касцюмчык. Тады я сказаў, што калі ёй так хочацца
паказацца панам у цірольскім касцюме, то, калі ласка, чаму б і не, але спачатку я здыму з яе балёвую сукенку. Яна паслухалася, а калі на ёй ужо быў цірольскі касцюм, зноў захацела надзець свой жаночы туалет. Тады я ўзяў і распрануў яе зусім. Вось я прынёс. Хоць пакажам гэтым панам, як хораша яна апранаецца...
— Але гэта яшчэ не ўсё,— працягваў Чыжак журботна.— Тады я вырашыў — няхай паны хоць убачаць, як яна ўмее ездзіць на веласіпедзе. Прынеслі веласіпед, а Юльча на яго ўселася, выехала за вароты, махнула на другі бок і з’ехала.
— З’ехала, і ўсё,— дадаў ён прыгнечана,— і яны нізашто нам цяпер не павераць, што ў нас увогуле ёсць такая шэльма.
Вядома, яны нам не паверылі. Дарэмна Чыжак паказваў Юльчыну балёвую сукенку, цірольскі касцюмчык і бутэльку, з якой яна п’е.
Маладзейшы трымаў сябе са страшэнным нахабствам.
— Пад гэта мы вам ніякага задатку не дадзім! — скандаліў ён.— Вярблюд у вас недзе ў Пльзені, кенгуру ў запаведніку, а цяпер яшчэ ў дадатак да ўсяго раптам уцякае на веласіпедзе сабакагаловы павіян! I якраз тады, калі вы павінны яго нам паказаць... Вельмі дзіўны збег акалічнасцей, шаноўны!
А старэйшы ўвесь час нешта бубніў пад нос наконт жульніцтва і пад канец іранічна ўсклікнуў:
— Паны нават паказваюць бутэльку, з якой п’е павіян... Але ж гэта самая звычайная бутэлька з-пад піва!
Яны пайшлі, самымі рэзкімі словамі выказваючы сваю думку пра несаліднасць нашай фірмьі. У брамцы той, што маладзейшы, азірнуўся, спыніў зусім незнаёмага чалавека і сказаў, паказваючы на мяне:
— У гэтага пана ўцёк на веласіпедзе сабакагаловы павіян!
Юльчу я дарэмна чакаў да позняй ночы. Раніцай я пачуў з хлява голас Чыжака:
— Вярнулася ўсё-такі! Куды ж ты дзела веласіпед? He, ты мне толькі скажы, куды ты дзела веласіпед?
Юльча не прызнавалася.
IV
Седзячы на лаўцы каля хаты, я праводзіў з Чыжакам дзелавую нараду. Мой памочнік даваў справаздачу за тыдзень, падводзіў падрахунак розных няшчасных выпадкаў, якія замест лаўровага вянка вянчалі дзейнасць нашай фірмы.
— Калі ў панядзелак уцёк той паганы бульдог,— прыгадваў Чыжак,— я адразу падумаў: нічога сабе, здорава тыдзень пачынаецца!
— Праз яго, Чыжак, у нас былі вялікія непрыемнасці?
— Вядома, пан шэф. Я, калі пайшоў яго лавіць, ужо тады ведаў, што нешта здарыцца. Але ж не мог я падумаць, што прывяду чужога сабаку. У таго ж бульдога галава была ну акурат як у нашага. I злы быў страшэнна, калі я цягнуў яго ад крамы, дзе ён чакаў сваю гаспадыню. А ў газетах нават паведамленне далі, што мы крадзём сабак. Праўда, ён — пан камісар на ўчастку — гаварыў мне, што за такую памылку ўсё роўна трэба даць па носе, але толькі я хацеў бы бачыць, як ён адрозніць бульдога ад бульдога, калі не адрозніў вінаватага ад невінаватага.
Чыжак даволі практычна выцер рукавом слязу і нос адначасова.
— Я заўсёды гавару, пан шэф, калі ў панядзелак уцячэ хоць адзін сабака, то потым увесь тыдзень будуць прападаць адзін за адным. Як тады, адразу пасля гэтага, у аўторак, калматы пінчар таго інжынера. Памятаеце, ён яго да нас прывёў, каб за дзесятку ад-
вучыць кусацца. Я яму адразу сказаў, што ён нават за дваццатку не адвучыцца людзей хапаць, лепей бы яго пакінуў дома. Але ж вы, пан шэф, такі добры, чаго толькі не зробіце, каб фірма мела рэкламу! А пінчар тут жа ў аўторак змыўся. Я думаў, ён пайшоў дадому, і пазваніў пану інжынеру, што яго Боек ужо тэпае дамоў. Сёння субота, а сабака яшчэ не вярнуўся. Мы яшчэ з ім не абярэмся клопату, пан шэф, я не хачу мець з гэтым нічога агулыіага; ранкам званіў пан інжынер, што, маўляў, думае, што мы яго сабаку прадалі, як сыны Іакава прадалі Іосіфа. У сераду прыйшлося закапаць палову ангорскага ката, якога зжэрлі віверы. Я ж вам гаварыў, давайце пасадзім гэтых вівер у жалезныя скрыні, a то яны прагрызуць скрыню і дабяруцца да ангорскага ката. Што яны хочуць мяса, a не толькі салатавага лісця. Бо ў іх крыважэрнасць у вачах напісана. Калі я засоўваў ім у скрыню салату, яны зыркалі на мяне са свайго логава, аж страх браў. А такія ж малюпасенькія звярочкі. Так бы і з’еў іх за адзін раз штук пяць...
— Вы іх з’елі?
— Толькі трох, пан шэф, тых, якіх я прыстукнуў проста на каце. Астатнія чатыры ўцяклі. Мы з кучарам згатавалі іх з цыбуляй. Мяса ў іх беленькае, толькі крышку аддае дзічынай — таму, пэўна, што так дзіка накінуліся на ката. У чацвер мы ўдала прадалі парачку дэкаратыўных фазанаў. У самца не хапала некалькі пярынак у хвасце, іх выдрала такса. Я мог бы вырваць некалькі пёрак з хваста ў паўліна і прышыць іх фазану, ды ўспомніў пра вас, пан шэф,— што ж вы скажаце, калі ў суботу вернецеся дадому і ўбачыце паўліна — такога «прыгожага». I потым, я думаю, гэта была б проста несалідгая здзелка. У пятніцу мы прадалі аднаго рускага харта, а адзін уцёк. Пан бухгалтар сказаў, што ў такім выпадку адно на адно выйдзе.
Значыцца, гэткі быў вынік за тыдзень маёй адсутнасці. Я ад’язджаў у Дрэздэн з намерам купіць там што-небудзь вартае з заапарка, які ліквідавалі. Мне прапанавалі за восемсот марак старога, кульгавага, аблезлага льва. Нават калі б загадаў яго абабіць новай скурай, кульгавым ён застаўся б усё роўна. Праўда, у яго было слаўнае мінулае: дзесяць гадоў назад ён расшкуматаў у адным цырку сваю ўтаймавальніцу. Але чаго ён варты цяпер? На што здатны? Хто яго сёння купіць? I ўсё ж я ў Дрэздэне сёе-тое купіў. Фараонаву мыш! Гэты звярок шмат меншы за льва. Мыш змясцілася пад паліто, і на граніцы мне не давялося плаціць пошліны. Апрача таго, з ёй мне далі ў вагоне асобнае купэ. Фараонава мыш, бачыце, вельмі няшчасная жывёлінка. Брэм залічыў яе да тхаровых драпежнікаў, a яны, як вядома, пахнуць не вельмі прыемна. Што ж ёй, бедалажцы, загадаеце рабіць?
— Паслухайце, Чыжак,— сказаў я свайму адданаму слузе,— растлумачце мне, калі ласка, чаму гэта Юльча, калі я паказаў ёй фараонаву мыш, спачатку нешта прабурчала, а праз хвіліну з’явілася з залатым пенснэ на носе? Праўда, вы гаварылі, што, пакуль мяне не было, Юльча нічога не натварыла, але ўсё ж баюся, што гэтае пенснэ азначае нешта нядобрае.
— Толькі майце ласку не палохацца,— адказаў Чыжак,— пенснэ не належыць нікому з персаналу. Гэта ў нас была баранеса Дабржэнская, прыязджала зрабіць заказ на шэсць паляўнічых сабак. А нас ёй рэкамендавала княгіня Каларэда-Мансфельд. Але калі баранеса прыехала, адразу прыбегла Юльча, ускочыла ёй на спіну і зняла з носа пенснэ. А калі мы вярнулі баранесу да прытомнасці, яна паехала і заказ забрала назад. Дзіўная баба, грэбавала пасля малпы надзець пенснэ на hoc! А па мне, дык нічога страшнага не здарылася.
Чыжак зноў зарабіў у каршэнь.
V
Здараліся дні, калі Чыжак упадаў у задуменнасць. Такое заглыбленне ў сябе, як правіла, прадвяшчала вялікія падзеі. Калі ж у дадатак да гэтага ў яго абуджалася прага ведаў, то гэта немінуча прадказвала няшчасце.
Аднойчы, калі я вяртаўся дамоў, ён стаяў каля варот і, агорнуты глыбокай задуменнасцю, спытаўся ў мяне, якая гэта ёсць на вадакачцы машына, каб запампаваць ваду на такую вышыню, як стаіць наш дом. Я растумачыў яму фізічны закон сазлучаных сасудаў.
— Добра,— сказаў Чыжак,— я ўжо зразумеў: гэта вялікі напор. А ці нельга што-небудзь прыдумаць, каб спыніць ваду?
— Як гэта? — спытаўся я.
— Ды так, пан шэф. Я, разумееце, думаю, не пашкодзіла б вынайсці што-небудзь такое, каб аўтаматычна перакрываць водаправод... Калі здарыцца якое няшчасце — нехта адкруціць кран і ваду нельга спыніць. A то вельмі непрыемна, калі вада затопіць увесь дом.
Я папрасіў, каб ён хутчэй сказаў, чаму яго цікавяць такія дзіўныя рэчы.
— He думайце, пан шэф,— гаварыў Чыжак меланхалічна,— што мне гэта ўзбрыло ў галаву проста так, ні з таго ні з сяго. Што гэта было б вельмі практычнае вынаходства, я падумаў, калі ўбачыў, як Юльча круціць водаправодны кран у калідоры на другім паверсе. Я, вядома, здагадваўся, што сілачка ў яе ёсць, але што яна адкруціць яго так хутка, нават не падумаў. Я лічыў, ёй давядзецца паваждацца даўжэй, а на самай справе не паспеў я схадзіць па кучара, каб ён таксама прыйшоў паглядзець, як Юльча ўжо адкруціла кран і ўселася на даху, на мастку каля коміна. Вы, пан шэф, ніколі ў жыцці не сказалі б, што водаправод нельга
ўтаймаваць! А як ляціць вада па лесвіцы — проста вадаспад. Унізе ў кухні лавачка паплыла. А вялікая лаўка і стол — яны цяжкія, яшчэ трымаюцца. Хоць прайшло ўжо болей за гадзіну. Кучар гаварыў, што напэўна праваліцца столь. Таму мы перабраліся ў бяспечнае месца.
Чыжак тужліва паказаў на свой чамадан каля агароджы.
Я ўстанавіў, што Чыжак усё маляваў у надта змрочных фарбах. Столь сапраўды прамокла, але непасрэдная небяспека не пагражала. У кухні столь абурылася тады, калі будаўнічая камісія пайшла ўжо — яна запэўніла нас, што ўсё ў поўным парадку. У маім пакоі столь увогуле не абвалілася; праўда, яе давялося падперці некалькімі драўлянымі слупамі. У вячэрнім поцемку гэта выглядала асабліва ветла, нібы каланада ў невялікім грэчаскім храме.
Вось толькі мэбля расклеілася, і гэта дало мне магчымасць бавіць доўгія зімовыя вечары: з расклеенага пісьмсвага стала, камоды і адзежнай шафы я майстраваў зусім новы абсталюнак...
Аднак, прызнаюся, з некаторай асцярогай я ўсё ж сачыў, ці не з’явіцца зноў на твары Чыжака задуменны выраз.