• Газеты, часопісы і г.д.
  • Госць у хату  Яраслаў Гашак

    Госць у хату

    Яраслаў Гашак

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 279с.
    Мінск 1984
    71.89 МБ
    Даследаваны мае моцныя косці, добра ўкормлены, хварэе на запаленне надкосніцы, так што яго ўкусы могуць быць небяспечныя жыццю.
    3 гэтай прычыны пажадана, каб даследаваны быў знішчаны.
    Д-р М. Кашпарак».
    Дзяржаўная пракуратура паслала гэтую паперу на выкананне ў паліцэйскі камісарыят, дзе яна была зарэгістравана і падшыта да справы Густалеса.
    Тым часам ката аддалі гаспадару. Але як жа здзівілася няшчасная Густалесава сям’я, калі ў пяць гадзін
    раніцы чатыры паліцэйскія прыйшлі ў хату, арыштавалі бедалагу і павялі з сабою. На паліцэйскім участку ў пана Густалеса, не вельмі далікатна прыведзенага туды, строгі паліцэйскі прыстаў папытаўся:
    — Вы Францішак Густалес?
    — Я, шаноўны пане.
    У аднаго маладзенькага паліцэйскага нагарнуліся на вочы слёзы.
    — Дайце сюды справу Францішка Густалеса і не хныкайце.
    Падалі яе.
    — Выслухайце, Густалес, загад граданачальніка ад 15 чэрвеня 1911 года за №75289:
    «Францішак Густалес, паводле ветэрынарнага заключэння за № 2145165, падлягае неадкладнаму знішчэнню. Гэтае рашэнне, адпаведна § 5 закона аб эпідэміях жывёлы ад 12 лютага 1867 года, абскарджанню не падлягае.
    Граданачальнік Ванічак».
    — Як бачыце,— сказаў няшчаснаму чалавеку паліцэйскі прыстаў,— нічога змяніць нельга. Напішыце сваё завяшчанне і не хвалюйцеся. Загад будзе выкананы, як толькі прыйдзе з Вены пацвярджэнне і распараджэнне, якім спосабам рабіць умярцвенне.
    Хацеў бы я ведаць, як пан Густалес з таго выблытаўся.
    ДАРАГАЯ МАЯ СЯБРОЎКА ЮЛЬЧА
    I
    Далібог, я не ведаю істоты больш прывабнай, чым сабакагаловы павіян! Таму мяне надта дзівяць і леапарды, якія чамусьці яго баяцца, і нябожчык Брэм, які
    ўзвёў на яго паклёп, назваўшы страшыдлам. Праўда, пры першай сустрэчы ён сапраўды можа здацца вам нейкім звяругам з апакаліпсісу ці з малюнкаў спірытаў. Але калі да яго прывыкнуць, то заўважаеш, што ў гэтага д’ябла даволі ласкавы характар і што страшыдла з сабакагаловага павіяна зрабілі толькі тыя, хто яго не разумее.
    I няхай мне таксама будзе дазволена як чалавеку, што займаецца заалогіяй, адзначыць, што сабакагаловы павіян — гэта адзіная малпа, поўсць якой не смярдзіць. За гады сваёй практычнай дзейнасці гандляра жывёламі я быў вымушаны цярпець мноства папрокаў ад сваіх кліентаў з-за агіднага паху малпаў розных парод.
    Менавіта таму я магу словамі майго служкі Чыжака сказаць:
    — Дазвольце, шаноўныя, рэкамендаваць вам сабакагаловага павіяна!
    II
    Гэтага сабакагаловага павіяна звалі Юльча. I была Юльча прыгажуня незвычайная... 3 прадаўгаватым носам, серабрыста-бурай поўсцю, ад якой патыхала мускусам, з карымі вачамі і маленькім інтэлігентным хвосцікам, такім кароткім, што можна было спадзявацца на поўную страту гэтага прыдатка прадаўжальнікамі Юльчынага роду. Да нас Юльча трапіла дзякуючы дзіўнаму збегу акалічнасцей. Нейкі дрэсіроўшчык малпаў купіў яе ў Штэлінгене пад Гамбургам у Хагенбека. Дрэсіроўшчык трымаў цэлы малпавы пансіён. Юльча атрымала грунтоўнае выхаванне. За два гады яна навучылася сама нацягваць на сябе нейкі зашмальцаваны балёвы туалет з даўгім шлейфам і цірольскі касцюм з пяром на капелюшы. Яшчэ яе навучылі катацца на маленькім веласіпедзе па крузе, есці нажом і відэль-
    цам, піць з бутэлькі. У гэтым жа пансіёне яе навучылі даволі трапна плявацца чарэшневымі костачкамі ў мішэнь. Адным словам, паненка Юля рабіла поспехі ва ўсіх навуках, і можна было спадзявацца, што яна адвучыцца лавіць блох пры людзях, чухацца ззаду, a таксама шукаць уяўных вошай у галаве ў свайго настаўніка і ўсіх наўкола.
    Нарэшце самаахвярны настаўнік вырашыў паказаць сваю вучаніцу ў пражскім вар’етэ. Перад гэтым, дзеля рэкламы, ён хацеў адрэкамендаваць яе ў рэдакцыях штодзённых газет. Аднак калі Юльча ўжо ў першай рэдакцыі з’ела важны артыкул, які павінен быў пайсці ў вячэрні выпуск, а галоўнага рэдактара абліла чарнілам, давялося ад такога намеру адмовіцца. У рэдакцыі ж пасля гэтага візіту зразумелі, што выкінуць за дзверы дрэсіроўшчыка малпаў куды лягчэй, чым сабакагаловага павіяна. Юльчын настаўнік даўно ўжо быў у калідоры, у той час як Юльча ўсё яшчэ знаходзілася ў рэдакцыі. Яна сядзела на шафе з кнігамі і, праглядаючы геаграфічны атлас, які ўзяла са стала, са смакам выдзірала адзін ліст за другім. Галоўны рэдактар з двума рэпарцёрамі замкнуліся ў тэлефоннай будцы і раіліся, што ім рабіць з гэтым д’яблам на метр з лішкам росту і са страшэннымі сківіцамі. А д’ябал між тым сарваў унутраны тэлефон і выкідваў праз акно розныя рукапісы са стала галоўнага рэдактара. Потым Юльча з годнасцю адчыніла дзверы ў калідор і, абняўшы свайго настаўніка за шыю, спусцілася з ім у аўтамабіль, на якім яны прыехалі.
    3 таго часу пан Гардзі не хадзіў па пражскіх рэдакцыях і са страхам чакаў, як пройдзе выступленне Юльчы ў вар’етэ. Атрымалася не бліскуча. Вывеўшы яе ў цірольскім касцюме на сцэну, пан Гардзі пакланіўся (добра выхаваная Юльча паўтарыла), а потым звярнуўся да публікі з кароткай прамовай, у якой назваў Юльчу восьмым цудам свету. Спачатку Юльча была без-
    уважная да ўсяго навакольнага, потым зірнула ўніз, у аркестр, і знікла сярод музыкантаў. Але з аркестра яна неўзабаве вынырнула і з’явілася паміж пярэднімі столікамі ў зале ўжо са скрыпкай у руках, уселася на стол перад нейкім пажылым панам, які з перапалоху пачаў разглядаць яе ў тэатральны бінокль. Падумаўшы, што гэта ўваходзіць у праграму выступлення, публіка пачала апладзіраваць. Задаволеная першым поспехам, Юльча стукнула паважнага пана скрыпкай па галаве і забрала яго бінокль. Потым пачала скакаць са стала на стол, разадрала на адной пані блузку, запусціла біноклем у обер-кельнера і ўскараскалася на балкон, адкуль узялася шпурляць у партэр капелюшы. Гледачоў ахапіла паніка.
    Дарэмна пан Гардзі гучным голасам упрошваў са сцэны, каб яны не баяліся, бо гэта вельмі добрая рахманая малпа і што праз хвіліну ён публіку за ўсё ўзнагародзіць: накажа ціхамірнага дрэсіраванага тыгра. Зала пусцела з неверагоднай хуткасцю. Урэшце наверх, на балкон, узлезлі капельдынеры і пасля працяглай напружанай барацьбы звязалі Юльчу. Пры гэтым аднаго з іх яна сваімі моцнымі зубамі пакусала так, што яго ў карэце «хуткай дапамогі» завезлі ў бальніцу. I калі ўсё было прыведзена ў парадак і паліцыя адцясніла ад нас натоўп, які бурліва патрабаваў вярнуць грошы за білеты, пан Гардзі, не трацячы часу на лішнія разважанні, палічыў мэтазгодным пратэлефанаваць мне.
    — Алё, мне стала вядома, што вы ахвотна купляеце розных дзіўных жывёлін. Вельмі хвалю! Лічыце Ma­ne сваім лепшым сябрам, які ні ў якім выпадку не хоча вас ашукаць. Вы калі-небудзь бачылі малпу, якая выцірае сабе нос насоўкаю?
    Я адказаў, што бачыў, бо аднойчы мне самому ўдалося навучыць гэтаму самца з пароды малпаў рэзус. Той нават увесь час насіў насоўку пры сабе, у зашчоч-
    ных мяшках. Калі яму трэба было выцерці нос, ён проста вымаў насоўку з рота, смаркаўся, а потым спакойна засоўваў яе назад у рот. Я прадаў яго адной баранесе, у якой з-за гэтай дзівоснай малпы пачаўся катар страўніка.
    — Алё,— працягваў пан Гардзі,— я пачынаю якраз з таго, чым вы закончылі дрэсіроўку. Вы бачылі малпу, якая есць нажом і відэльцам?
    — Бачыў, пан імпрэсарыо. У нас нават быў такі развіты магон бясхвосты, што гэтыя нажы проста глытаў. Мы паслалі яго на анатаміраванне і атрымалі назад поўны набор на шэсць персон.
    — Алё,-пачуўся ў трубцы другі голас (гэта быў ужо дырэктар усёй фірмы),— алё, давайце бліжэй да справы! Гаворка ідзе пра вельмі рахманы экземпляр сабакагаловага павіяна. Ведаеце, гэта тая самая Юльча, той цуд, які быў на афішах. Яна катаецца на веласіпедзе, п’е з бутэлькі, апранае балёвы ўбор са шлейфам, цірольскі касцюм і ведае шмат іншых антрэ і смешных трукаў. Мы вам яе саступім з усім яе дабром за дзвесце крон. Нам вельмі не хочацца з ёй расставацца, але Юльча не прывыкла да публікі. Зрэшты, праз хвілінудругую мы ў вас...
    Яны далі адбой проста мне ў вуха і праз чвэрць гадзіны прывезлі Юльчу на аўтамабілі, звязаную вяроўкай, нібыта злодзея. Пасялілі мы яе ў кухні на ніжнім паверсе, дзе гатавалася страва дваццаці сабакам і тулілася некалькі шчанят. Тыя са страху забіліся ў кут і, жаласна павіскваючы, пачалі чакаць, што будзе далей.
    Мы сышліся з панамі ў цане. Яны аддалі Юльчу за сто шэсцьдзесят крон, бясплатна пакінулі ў прыдачу яе туалеты і падазрона хутка са мной развіталіся. Пасля іх ад’езду я паклікаў свайго слугу Чыжака і распарадзіўся развязаць сабакагаловага павіяна. Чыжак упаў перада мной на калені і забажыўся, што ў яго на
    руках старэнькая маці (гэта была няпраўда, бо ён ужо даволі даўно ўцёк з дому). Убачыўшы, што гэты нумар не пройдзе, Чыжак запатрабаваў авансам у лік свайго жалавання пяць крон, тлумачачы гэта тым, што перад такім сур’ёзным і небяспечным прадпрыемствам варта падсілкавацца. Задаволіўся ён, аднак, і дзвюма, атрымаўшы якія адразу ж пайшоў набірацца адвагі.
    Вярнуўся Чыжак праз тры гадзіны. Я бачыў, як ён адчыніў брамку і, прайшоўшы праз двор, схаваўся ў доме. Нейкі час унізе быў чуцен шум, потым усё сціхла. Я праверыў, ці заплацілі мы за Чыжака страхоўку ад няшчасных выпадкаў, і, пераканаўіпыся, што заплацілі, усё ж такі занепакоены, спусціўся ўніз і асцярожна расчыніў дзверы ў кухню.
    Па ўсім было відаць, што Чыжак сваю справу зрабіў. У слабым святле газоўкі, якая вісела на сцяне, перада мною паўстала кранальная карцінка. Паспеўшы развязаць Юльчу, Чыжак цяпер пластом ляжаў на ложку, і адвага, якой ён набіраўся за дзве кроны, узяла над ім верх. Юльча, якая, напэўна, вырашыла, што, развязваючы, яе зноў вучаць нечаму новаму, вяроўкай, ад якой яе аслабанілі, звязвала Чыжака «казлом». Небарака Чыжак ляжаў на ложку як мех і спаў. Юльча перанесла і паскладала наўкол яго ўсіх шчанят, якіх знайшла, і цяпер шукала ў Чыжака ў галаве. Шчаняты разважліва памоўквалі — чакалі, калі дойдзе чарга і да іх. Вось пры якіх абставінах Юльча пазнаёмілася са мной... Я развязаў Чыжака, малпа мне дапамагала; потым яна ўзяла мяне за руку і нізашто не адпускала, таму я хочаш не хочаш мусіў завесці яе наверх. Там я ёй даў яблык і хлеба. 3 таго часу, калі б я ўмеў рабіць усё тое, што рабіла яна, Юльча не пакідала б мяне ні на хвіліну. Але я не ўмею скакаць з дрэва на дрэва, адтуль на карніз, а з карніза на дах. Акрамя таго, я заўважыў, што яна крыўдуе на мяне за тсе, што я не ўмею гайдацца на падвешанай люстры.