• Газеты, часопісы і г.д.
  • Госць у хату  Яраслаў Гашак

    Госць у хату

    Яраслаў Гашак

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 279с.
    Мінск 1984
    71.89 МБ
    Як толькі паправіўся, скупіў усе акцыі рэлігійнай абшчыны на пабудову касцёлаў на тэрыторыі блаславёнай Індыяны. Мы прадавалі тады ганаровыя дыпломы па сто долараў і не пабудавалі ніводнага касцёла.
    Абшчына была вымушана абвясціць банкруцтва. I абвясціла яго якраз праз тыдзень пасля таго, як іх акцыі я памяняў на касавыя ордэры за валовыя скуры, на якія якраз падскочылі цэны.
    Купіў у крэдыт завод для апрацоўкі валовых скур, які прынёс мне вялікі прыбытак, бо пазней я прадаў яго за наяўныя, а купляў жа сам у доўг.
    Паклаў грошы ў розныя банкі ў Канадзе, а сам абвясціў сябе банкрутам. Мяне арыштавалі, але на судзе я выступаў, як дзівак, так што судовыя дактары палічылі мяне за вар’ята і вызвалілі, арганізаваўшы сярод прысутных збор сродкаў, якіх мне хапіла на дарогу да Канады, дзе ляжалі мае грошы.
    I бруклінскі багацей Гамельстан, з дачкой якога я адбыў у Сан-Францыска, мусіў даць пасаг, бо я ўвесь час пагражаў яму, што буду жыць з ёй у Сан-Францы-
    ска датуль, пакуль не дам сенсацыйнай аб’явы ў газету, што яго дачка з’яўляецца маткай няшлюбнага дзіцяці.
    Бачыце, пан Гавейн, які я быў, а вы ў вашым узросце дагэтуль яшчэ нічога такога не зрабілі, каб можна было меркаваць, што вы разумны чалавек.
    Вы гаворыце, што выратавалі маю дачку, калі яна звалілася з лодкі ў мора. Гэта, вядома, цудоўна, але што гэта вам дало, акрамя таго, што вы, як кажаце, папсавалі свае новыя чаравікі. Вы гаворыце, што кахаеце маю дачку, але ж гэтага мала, каб я быў рад мець за зяця такога, як вы, у каго няма розуму ані.
    Вачу, што вы зноў закруціліся ў крэсле, і прашу вас супакоіцца і адказаць на мае пытанні.
    — Зрабілі вы хоць раз што-небудзь такое?
    — He.
    — Вы багаты?
    — He.
    — Просіце рукі маёй дачкі?
    — Прашу.
    — Мая дачка кахае вас?
    — Кахае.
    — I, нарэшце, маё апошняе пытанне: колькі ёсць у вас грошай пры сабе?
    — Сорак шэсць долараў.
    — Добра, я гаварыў з вамі цэлых паўгадзіны, вы атрымалі ад мяне парады па фінансавых пытаннях. За гэта з вас — трыццаць долараў. Долар за хвіліну.
    — Дазвольце, пан Вільямс,— запратэставаў юнак.
    — Ніякіх дазвольце,— сказаў з усмешкай пан Вільямс, паглядаючы на гадзіннік,— бо я атрымаю трыццаць адзін долар, як пройдзе яшчэ адна хвіліна.
    I калі здзіўлены пан Гавейн заплаціў яму трыццаць долараў, пан Вільямс ветліва прапанаваў:
    — А цяпер прашу пакінуць мой дом, не прымушайце мяне вас выганяць.
    — А ваша дачка? — спытаўся юнак у дзвярах.
    — Сваёй дачкі не аддам ніводнаму дурню,— спакойна адказаў пан Вільямс.— Пакіньце зараз жа мой дом, каб пасля не мець асалоды палічыць свае зубы.
    — Добры быў бы ў мяне зяць! — сказаў пан Вільямс сваёй дачцэ, калі пан Гавейн пайшоў.— Гэты твой каханак страшэнна дурны і ніколі не паразумнее.
    — Такім чынам,— адказала Лота,— няма ніякай надзеі, што ён будзе маім мужам?
    — Пры такіх абставінах гэта немажліва,— вёў сваё пан Вільямс,— пакуль ён не дакажа, што на He­rnia здатны, можаш не спадзявацца.
    I пан Вільямс расказаў сваёй дачцэ пра лінчаванне негра на ўчастку свайго дзядзькі, пра сваю гаворку з панам Гавейнам і дадаў:
    — Я расказаў яму шмат павучальнага пра жыццё.
    На другі дзень пан Вільямс паехаў па сваіх камерцыйных справах.
    Калі ж ён праз тыдзень вярнуўся, дык на сваім пісьмовым стале знайшоў ліст:
    «Глыбокапаважаны пан!
    Шчыра дзякую Вам за параду, якую тыдзень назад Вы мне далі. Ваш прыклад натхніў мяне на подзвіг, і я ў Вашу адсутнасць ад’ язджаю разам з Вашай дачкой у Канаду, забраўшы з Вашага сейфа ўсе Вашы грошы і каштоўныя паперы.
    Ваш Гавейн».
    А далей ішло:
    «Мілы бацька!
    Мы просім теайго блаславення і адначасова паеедамляем, што не маглі знайсці ключа ад сейфа, таму ўзарвалі яго нітрагліцэрынам.
    Твая Лота».
    КАРОТКІ ЗМЕСТ
    КРЫМІНАЛЫІАГА РАМАНА
    «Джузэпе Бор прыязджае ў Трыест. У яго няма ні капейкі грошай, і ён выдае сябе за графа Аларыха з Айзенфельса. Размяшчаецца ў атэлі Бітарнэля, які мае прыгожую дачку Люцыю. Тая пакахала лжэграфа, але Джузэпе Бор у горадзе сустракаецца з мараком Лоранцам, які добра ведае ўсе таямніцы жыцця Бора. Ён ведае пра тое, што Бор у Рыме забіў спакусніка сваёй сястры, яшчэ трох яго памагатых. Джузэпе ахоплівае страх, і ён давярае таямніцу гаспадару атэля, з якім шчыра пасябраваў за кілішкам віна. Абодва яны вырашаюць атруціць Лоранца, запрасіўшы яго на чарку. Вось толькі з трупам што рабіць? Сваімі планамі яны дзеляцца з Люцыяй. Труп Лоранца яны завяжуць у мех, ноччу адцягнуць яго за горад у горы і скінуць у прорву. Ёсць у іх на воку такая прорва з вельмі крутым спускам. А калі раптам іх застане жандар? Люцыя будзе іх ахоўваць, і ў той момант, калі жандар саскочыць з каня, каб паглядзець, што там робіцца, Люцыя ўсадзіць яму ў сэрца кінжал. Трупы Лоранца і жандара яны кідаюць у прорву, але конь, застаўшыся без гаспадара, сваім іржаннем устрывожвае другога жандара, і зусім блізка пачуецца конскі тупат. Другога жандара Джузэпе Бор застрэліць з пісталета, і яны спакойна пойдуць у свой атэль. I ўсё, пан выдавец».
    Малады чалавек, які сядзеў насупраць выдаўца крымінальных раманаў Томса, сумна пазіраў у вочы гэтаму добраму чалавеку, які ўсклікнуў:
    — Гэта ўжо занадта, пан Крамскі, а што ж далей, дзе вы дзенеце той апошні труп? Вашы людзі не змогуць выйсці адтуль, бо стрэл з пісталета прыцягне ўвагу яшчэ аднаго жандарскага патруля, пачнецца смяротны бой, разумееце, малады чалавек? Астатнія ж не
    ўмеюць валодаць зброяй. Страляеце ўначы, калі несяце труп, каб скінуць яго ў бездань, і ўжо забілі аднаго жандара. Гэта памылка, вялікая памылка, тут вы ўжо далі маху. Калі ваша Люцыя так добра ўпраўляецца з кінжалам, чаму б ёй і другога жандара не прышыць!
    Пан Томс устаў і, абапіраючыся на стол у апусцелым кафэ, хвалюючыся, выкрыкнуў:
    — Ну чаму, пытаюся ў вас яшчэ раз, і другога жандара не забіць кінжалам? Вы маглі б яму таксама ўсадзіць кінжал у сэрца, і ўсё было б скончана. Гэта, ведаеце, пане, не стасуецца з канонамі. Ну і моладзь пайшла! Я ведаў нябожчыка Хорвата, вось той умеў абыходзіцца з кінжалам! Як пачаў сваю справу ў 1900 годзе ў Германіі, дык дзейнічаў аж да 1905 года. Яго зброяй былі кінжал і атрута. Страляніна ўначы выклікае перапалох, і калі вы гэтак і далей будзеце працягваць, то што можа атрымацца, скажыце мне, калі ласка. Адны непрыемнасці. Як бацька, кажу вам, хлопец вы здольны, і думаецца мне, што яшчэ не ўсё страчана. Вы павінны выкарыстаць зручны момант і ўцякаць. Бы ж разумееце, што пасля ўсяго таго, што здарылася, вяртацца ў горад нельга. Вы павінны знайсці другую дарогу. Перш за ўсё трэба пачаць рабаваць. Вы забіваеце жанчын і дзяцей, а тую Люцыю вы вызваляеце з-пад арышту, трэба, і гэта галоўнае, выйсці на дарогу, па якой яе будуць весці, і забіць канвойнага. Я параіў бы вам ужыць гумавую палку, а ніякі не пісталет, таму што стрэл можа каго-небудзь напалохаць.
    — Запэўніваю вас, больш страляць я не буду,— адказаў малады чалавек.— Дзякую вам за параду, скажыце, а ўжываць атруту можна? Якая атрута дзейнічае больш эфектыўна?
    — Бачыце, я не такі вялікі спецыяліст у гэтай справе, як нябожчык Хорват. Кожная атрута пакідае свой след, які выяўляецца пры ўскрыцці. Як толькі
    даходзіць да ўскрыцця, дактары тут жа знаходзяць стрыхнін. 3 атрутай будзьце асцярожны. Галоўным чынам атручваюць багатых сваякоў і робяць гэта спакваля, так лепш удаецца. Каб вы не забываліся, калі заб’яце канвойнага і будзе ўжо ўсё ў парадку, тады трэба памятаць, што сучаснасць патрабуе яшчэ і абрабавання банкаў. Вартаўніка ўсыпляюць хлараформам альбо непрыкметна робяць укол курарэ. Цяжкія сейфы ўзрываюць дынамітам. А пасля можна пусціць у ход і пісталет. Тут вельмі да месца і рэвальвер і браўнінг. 3 імі таксама добра рабіць напад на цягнікі.
    I ў розкыя публічныя месцы, у тэатр, рэстаран, кафэ можна з’явіцца, а калі хто-небудзь будзе супраціўляцца і не захоча аддаць грошай, таго бязлітасна, як сабаку, застрэліце. Паўтараю, як сабаку, малады чалавек, а не ад любові да мастацтва!
    Яны ўсталі і нечакана заўважылі, што вакол іх укленчылі, сціснуўшы рукі, госці, афіцыянт, хлопчык і гаспадар кафэ і з нямой пакорай просяць літасці.
    СЯРОД БІБЛІЯФІЛАЎ
    Нічога не ведаю страшнейшага, чым трапіць у рукі аматаркі літаратуры, што збірае ў сваім салоне бібліяфілаў і наладжвае літаратурныя сходкі, на якіх падаецца чай і на кожнага прыхільніка літаратуры прыпадае два малюсенькія бутэрброды.
    Праўда, хадзіць на гэтыя літаратурныя сходкі да мадам Герзанавай я не меў ніякай патрэбы, але было крыху няёмка не прыняць запрашэння прыяцеля, якому я аднойчы зманіў, што быццам бы ў мяне ёсць арыгінальнае выданне вершаў Хафіза ў пераплёце з чалавечаіі скуры. Прыяцель абвясціў гэта бібліяфілам і аматарам літаратуры, а такой весткі было дастаткова:
    іх мецэнатка мадам Герзанава выказала пажаданне, каб я ёй быў адрэкамендаваны.
    У салоне я знайшоў дванаццаць адкрытых фізіяномій, з якіх на мяне пазірала нібыта ўся сусветная літаратура. Маё з’яўленне віталі ажыўлена, і я, чалавек, у якога ёсць вершы Хафіза ў пераплёце з чалавечай скуры, бадай, меў права на цэлых чатыры бутэрброды.
    Таму я і ўзяў з падноса чатыры малюсенькія бутэрброды. Па гэтай прычыне нейкай дзяўчыне ў акулярах, якая сядзела побач са мной, не дасталося ніводнага. Яна так засмуцілася, што... пачала гаварыць пра кнігу Гётэ «Выбіральнае сваяцтва».
    Гісторык літаратуры, які сядзеў насупраць, звярнуўся да мяне з пытаннем:
    — Ці маеце вы гонар ведаць Гётэ?
    — 3 галавы да ног! — адказаў я самым сур’ёзным чынам.— Ён носіць жоўтыя чаравікі на шнурках, a на галаве — карычневы фетравы капялюш. Ён наглядчык па прадуктовым падатку і жыве на Кармяліцкай вуліцы.
    Бібліяфілы паглядзелі на мяне з сумным дакорам. Гаспадыня, каб прыхаваць збянтэжанасць кампаніі, спыталася:
    — Вы вельмі цікавіцеся літаратурай?
    — Дарагая гаспадыня,— пачаў я,— быў час, калі я чытаў надта многа. Я прачытаў «Трох мушкецёраў», «Баскервільскага сабаку» і іншыя раманы. Суседзі адкладвалі для мяне літаратурны дадатак да «Палітыкі», і потым я запар чытаў усе шэсць працягаў за тыдзень. Чытанне мяне вельмі захапляла. Напрыклад, я не мог дачакацца, ці выйдзе графіня Леонія за карліка Рыхарда, які дзеля яе стаў забойцам уласнага бацькі. А той перад гэтым застрэліў, прыраўнаваўшы, яе жаніха. Так, так, панове, кнігі робяць сапраўдныя цуды! Калі мне было зусім блага, я чытаў «Месінскага юна-