• Газеты, часопісы і г.д.
  • I ўзыходзіць сонца (Фэст) Эрнэст Хемінгуэй

    I ўзыходзіць сонца

    (Фэст)
    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 272с.
    Мінск 1976
    55.26 МБ
    ‘ШіLL
    AC u
    ERNEST HEMINCWAV
    the sun also rises
    /FIESTA/
    London
    ЭРНЭСТ
    ХЕМІНГУЭЙ
    і ўзыходзіць сонца
    /ФЭСТ/
    Р AM A Н
    Пераклад з англійскай мовы
    ЮРКІ ГАЎРУКА
    Мінск «Мастацкая літаратура» 1976
    II (Амер)
    X 99
    Пераклад зроблены па кнізе:
    Ernest Hemingway. The Sun Also Rises (Fiesta). Pan Books Ltd, London, 1957.
    Хемінгуэй Э.
    X99 I ўзыходзіць сонца (Фэст). Раман. Пераклад з англійскай. Мн., «Маст. літ.», 1976.
    272 с. з іл. 8 с. укл.
    Раман Эрнэста Хемінгуэя «I ўзыходзіць сонца (Фэст)» належыць да ліку найболын вядомых твораў таленавітага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі.
    70304-182
    Х М 302(05)-76
    II (Амер)
    ©Пераклад на беларускую мову. Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1976 г.
    Усе вы — загубленае пакаленне.
    Гертруда Стайн (з размовы)
    Знікае pod, і прыходзіць pod, a зямля застаецца вечна. У зыходзіць сонца, і заходзіць сонца, і спяшаецца да месца свайго, туды, дзе ўзыходзіць. Дзьме вецер на поўдзень, а з поўдня на поўнач, кружыцца, кружыцца, вяртаецца і пачынае кругі свае спачатку. Усе рэкі цякуць у мора, а мора не перапаўняецца; і рэкі вяртаюцца назад да вытокаў сваіх, і адтуль цякуць паранейшаму.
    Эклезіяст
    •
    •
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    Роберт Кон быў калісьці чэмпіёнам па боксу Прынстанскага універсітэта (катэгорыя вагі — сярэдняя). He думайце, што на мяне гэта робіць вялікае ўражанне, але для Кона гучны тытул азначаў усё. Яму пляваць было на бокс, яго нават нудзіла ад бокса. Але ён упарта і самаахвярна вучыўся боксу, каб вызваліцца ад баязлівасці і пачуцця ўласнай непаўнацэннасці, бо ў Прынстане на яго, як на яўрэя, паглядалі скоса. У гэтым была нават нейкая свая асалода — ведаць, што можаш перакуліць кожнага, хто адважыцца цябе пакрыўдзіць, хоць, сарамлівы і далікатны па натуры, ён ніколі ні з кім не біўся, хіба што толькі ў спартыўным зале. Ён быў лепшым вучнем Спайдэра Келі. Спайдэр Келі навучаў сваіх выхаванцаў прыёмам баксёраў найлягчэйшай катэгорыі, незалежна ад таго — важылі яны сто пяць фунтаў ці дзвесце пяць. Відаць, гэта задавальняла Кона. Ён сапраўды быў вельмі спрытны. Ён так добра спраўляўся, што сам Спайдэр ахвотна баксіраваў з ім і аднойчы, зрабіўшы накаўт, расплюшчыў яму нос як мае быць, раз і назаўсёды. Непрыязнасць да бокса павялічылася, але разам з тым Кон адчуў нейкі дзіўны спакой, апроч таго, форма яго носа значна палепшылася. У апошні год свайго знаходжання ў Прынстане ён многа чытаў і пачаў насіць акуляры. He ведаю, каб хто з аднакурснікаў успамінаў яго. Яны нават не помнілі, што ён быў чэмпіёнам па боксу.
    Я не вельмі давяраю занадта шчырым людзям, асабліва калі яны складна расказваюць пра сябе, і заўсёды меў падазрэнне, што Роберт Кон, можа, ніколі і не быў чэмпіёнам па боксу, магчыма, конь убрыкнуў яго капытом, альбо маці спужалася чаго-небудзь, альбо ў дзяцінстве моцна аб нешта стукнуўся. Нарэшце мне ўдалося даведацца дакладна ў самога Спайдэра Келі. Спайдэр Келі не толькі не забыў свайго вучня, а ўвесь час цікавіўся яго лёсам.
    Роберт Кон па бацькоўскай лініі належаў да адной з самых багатых яўрэйскіх сем’яў Нью-Йорка, а па мацярынскай — да адной з самых старадаўніх. У ваенным вучылішчы, адкуль ён збіраўся паступіць ва універсітэт, выдзяляючыся поспехамі ў футбольнай камандзе, нішто не нагадвала яму аб расавай няроўнасці. Ніхто не даваў яму адчуць, што ён яўрэй, пакуль ён не пераехаў у Прынстан. Ен быў слаўны хлопец, таварыскі хлопец, страшэнна сарамлівы, і яго ахапіла горыч. Каб спагнаць злосць, ён навучыўся боксу, і пакінуў Прынстанскі храм навук з разбухлым самалюбствам і расплюшчаным носам, і ажаніўся з першай жанчынай, якая, праявіўшы ласку, прыбрала яго да рук. Яны пражылі разам пяць гадоў, і было ў іх трое дзяцей, спадчыну ад бацькі — больш за пяцьдзесят тысяч долараў — пакінутую яму ў карыстанне, распусціў без толку, рэшта маёмасці перайшла да маці, і пад уплывам сварак з багатай жонкай стаў пануры і прыкры. I ў той момант, калі ён ужо надумаў разводзіцца, жонка сама збегла ад яго з нейкім майстрам-мініяцюрыстам. Ён мо паўгода ўзважваў пытанне разводу, баяўся, што пакінуць жонку без мужа — учынак за-
    надта жорсткі, і яе ад'езд адразу вызваліў яго ад мук сумлення.
    Развод быў аформлены, і Роберт Кон паехаў на Заходняе ўзбярэжжа. У Каліфорніі ён папаў у літаратурнае асяроддзе і, паколькі сёетое ад пяцідзесяці тысяч у яго ўсё ж заставалася, неўзабаве ўзяўся падтрымліваць мастацкі часопіс. Часопіс пачаў выходзіць у Кармеле, штат Каліфорнія, і спыніў сваё існаванне ў Провінстаўне, штат Масачусетс. К гэтаму часу Кон, на якога глядзелі, як на анёла-збавіцеля, і прозвішча якога красавалася на тытульным лісце ў ліку членаў рэдакцыйнай калегіі, стаў адзіным рэдактарам часопіса. Якніяк — грошы яго, і роля кіраўніка яму пачынала падабацца. Ён быў у засмучэнні, калі выдаткі страшэнна выраслі і ад часопіса прыйшлося адмовіцца.
    А тут яшчэ з’явіўся новы клопат. Да яго прычапілася адна жанчына ў надзеі вылезці ўгору разам з часопісам. Хватка ў яе была моцная, і вырвацца з яе рук не было ніякай магчымасці. Апроч таго, ён быў упэўнены, што пакахаў яе. Аднак, калі гэта асоба пераканалася, што з часопісам справа дрэнь, яна трошкі астыла і вырашыла, што трэба хутчэй выкарыстаць тое, што засталося, пакуль не позна, і прымусіла Кона ехаць з ёю ў Еўропу, дзе той павінен быў стаць пісьменнікамі У Еўропе яна некалі выхоўвалася, і прабылі яны там разам тры гады.
    Першы год прайшоў у падарожжах, астатнія два правялі ў Парыжы. У Парыжы Роберт Кон знайшоў сабе двух сяброў — Брэдакса і мяне. 3 Брэдаксам зблізіўся на літаратурнай глебе, а са мной на спартыўнай — я быў партнёрам па тэнісу.
    Асоба, якая заўладала ім (звалі яе Фрэнсіс), у канцы другога года раптам заўважыла, што прыгажосць яе знікае, і адносіны яе да Роберта ад легкадумнага вьікарыстоўвання і марнатраўства перайшлі ў арганізаваны наступ, яна цвёрда вырашыла прымусіць яго ажаніцца з ёю. Тым часам Робертава маці пачала высылаць яму трыста долараў у месяц на падтрымку. He думаю, каб за гэтыя два з паловай гады Роберт Кон прыглядаўся да іншых жанчын. Ён быў амаль шчаслівы, калі не лічыць звычайнага жадання многіх амерыканцаў у Еўропе вярнуцца ў родную Амерыку. А яшчэ ў ім выявіліся здольнасці пісьменніка. Ён напісаў раман, і гэты яго раман зусім не быў такі дрэнны, як пазней сцвярджалі крытыкі, хоць наогул гэта быў вельмі слабы раман. Ён шмат чытаў, гуляў у брыдж, у тэніс і займаўся боксам у адным з парыжскіх спартыўных залаў.
    Упершыню я зразумеў, чаго дамагаецца ад Роберта яго дама сэрца, калі аднойчы вечарам мы ўсе трое абедалі ў рэстаране «Лавеню», а потым пілі кофэ ў кафэ «Версаль». Пасля кофе выпілі некалькі чарак «моцнага», і я сказаў, што мне пара ісці. Кон запрасіў мяне паехаць разам з ім куды-небудзь на канец тыдня. Яму хацелася вырвацца з горада, размяць ногі. Я прапанаваў ляцець у Страсбург і адтуль пехатой у Сэнт-Адзіль альбо яшчэ куды па Эльзасе.
    — У мяне ёсць знаёмая ў Страсбургу, яна пакажа нам горад,— сказаў я.
    Тут нехта штурхануў мяне нагой пад сталом. Я падумаў — гэта выпадкова, і працягваў гаворку.
    — Яна жыве там ужо два гады і ведае
    ўсё, што заслугоўвае ўвагі. Вельмі мілая дзяўчына.
    Тут мяне зноў штурханулі пад сталом. Я падняў вочы і глянуў на Фрэнсіс, сяброўку Роберта,— твар яе нібы акамянеў і падбародак выдаўся наперад.
    — А зрэшты,— сказаў я,— чаму абавязкова ў Страсбург? Мы можам паехаць у Бруге альбо ў Ардэны.
    Кон павесялеў. I болып пад сталом мяне не штурхалі. Пажадаўшы ім спакойнай ночы, я выйшаў. Кон сказаў, што хоча купіць газету і правядзе мяне да вугла.
    — Што гэта вы,— папракнуў ён мяне,— навошта вы ўспомнілі гэту дзяўчыну са Страсбурга? Вы што, не бачылі, як скрывілася Фрэнсіс?
    — He, а чаму я павінен бачыць? Калі ў мяне ёсць у Страсбургу знаёмая амерыканка, піто ёй да гэтага? Чаму ёй так прыпякло?
    — Ёй не важна хто. Абы-хто. Я б не паехаў, і ўсё.
    — Вось яшчэ дурасць.
    — Вы не ведаеце Фрэнсіс. Ёй усё роўна, абы дзяўчына. Зверам на вас зірнула.
    — Ну што ж, тады паедзем у Санліс.
    — He сярдуйце,— засаромеўся Кон.
    — Я не сярдую. Санліс — прыгожая мясціна, мы можам спыніцца ў «Вялікім алені», паблукаць па лесе і вярнуцца.
    — Цудоўна, лепш і не прыдумаеш.
    — Вось і добра, сустрэнемся заўтра на тэнісным корце.
    — Спакойнай ночы, Джэк,— сказаў Кон і павярнуў назад у кафэ.
    — Вы забылі купіць газету,— заўважыў я.
    — Ах, праўда. — Ён прайшоўся са мной
    да кіёска на рагу і купіў газету. — Вы не сярдуеце, Джэк?
    — He, няма чаго.
    — У такім разе да заўтра. Пабачымся на корце,— і, скруціўшы газету, ён пайшоў назад у кафэ. Я глядзеў яму ўслед. Ён падабаўся мне, і, відаць па ўсім, жылося яму з гэтай Фрэнсіс не соладка.
    РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
    Зімою Роберт Кон ездзіў са сваім раманам у Амерыку і прыладзіў яго ў вельмі прыстойнае выдавецтва. Я чуў, што пасля гэтага падарожжа між ім і Фрэнсіс адбылася страшэнная сварка, і тут-то, мабыць, іх сувязь і парвалася, бо ў Нью-Йорку жанчыны былі да яго вельмі прыхільныя, і вярнуўся ён адтуль зусім іншым чалавекам. Ён яшчэ больш пачаў захапляцца Амерыкай, і не было ўжо ў ім ранейшай непасрэднасці і далікатнасці. Выдавецтва расхваліла яго раман, і гэта на яго падзейнічала. Апроч таго, некалькі жанчын наперабой праяўлялі да яго сваю ўвагу, і перад ім адкрыліся новыя перспектывы. Аж чатыры гады яго кругагляд быў абмежаваны сям’ёй і жонкай. Тры ці амаль тры гады ён нічога далей Фрэнсіс не бачыў. Але я ўпэўнены, што ні разу ў жыцці ён па-сапраўднаму не кахаў.
    Жаніцьба была для яго разрадкай пасля прыкрых гадоў, праведзеных ва універсітэце, а Фрэнсіс стала ўцехай пасля таго, як ён пераканаўся, што зусім не быў ідэалам для сваёй першай жонкі. Ён і цяпер не кахаў, але зразумеў, што жанчынам ён падабаецца і, калі жан-
    чына хоча з ім жыць, то гэта не цуд, а звычайная справа. Гэта яго так перайначыла, што ніякай прыемнасці ў яго кампаніі я ўжо не знаходзіў. Апроч таго, гуляючы ў брыдж з нью-йоркскімі знаёмымі на значна вышэйшыя стаўкі, чым дазвалялі яго сродкі, яму ўдалося выйграць некалькі сот долараў. I ён уявіў сябе выдатным іграком і не раз гаварыў, што, у выпадку чаго, можна цудоўна пражыць, гуляючы ў брыдж.
    I гэта яшчэ не ўсё: ён начытаўся У. X. Ходзана. Занятак як быццам нявінны, але Кон прачытаў і перачытаў «Пурпуровы край». «Пурпуровы край» — шкодная кніга, калі захапляцца ёю са спазненнем, ужо ў сталым узросце. У ёй апісваюцца раскошныя прыгоды джэнтльмена-англічаніна ў надта рамантычнай краіне, прырода якой пададзена з бляскам. У трыццаць чатыры гады карыстацца гэтай кнігай як даведнікам, што рабіць і як жыць, гэтак жа небяспечна, як, скажам, чалавеку ў такім жа ўзросце прыйсці на Уол-стрыт, пасля французскай манастырскай школы, з камплектам друкаваных парад як разбагацець. Я ўпэўнены, што Кон кожнае слова «Пурпуровага краю» ўспрымаў у літаральным сэнсе, нібы перад ім быў не мастацкі твор, а фінансавы бюлетэнь. Вядома, некаторыя агаворкі ён дапускаў, але ў цэлым лічыў кнігу сур’ёзнай. Я нават і ўявіць не мог, што ён так затлуміць сабе галаву, пакуль аднойчы ён не з’явіўся да мяне ў рэдакцыю.