• Газеты, часопісы і г.д.
  • I ўзыходзіць сонца (Фэст) Эрнэст Хемінгуэй

    I ўзыходзіць сонца

    (Фэст)
    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 272с.
    Мінск 1976
    55.26 МБ
    — Каб жа так.
    — Так ці не так, а давай пойдзем абедаць,— сказаў Біл.— А хочаш, падкіну яшчэ порцыю дарожных нарысаў.
    — Давай.
    — Пойдзем абедаць.
    Мы спусціліся і выйшлі на бульвар СэнМішэль. Быў цёплы чэрвеньскі вечар.
    — Куды пойдзем?
    — Паабедаем на востраве.
    — Давай.
    Мы пайпілі ўніз па бульвары. На скрыжаванні бульвара і вуліцы Дэнфер-Рашэро стаіць статуя двух мужчын у мантыях.
    — Я ведаю, хто гэта,— спыніўся ён, паказаўшы на помнік.— Абармоты, што выдумалі фармакалогію. Ты мне Парыж не расхвальвай, не дуры галавы.
    Мы пайшлі далей.
    — А тут набіваюць чучалы,— паказаў Біл.— Хочаш купіць што-небудзь? Чучала пародзістага сабакі?
    — Пайшлі,— тузануў яго я.— Перабраў меру. Заліў сабе вочы.
    — Цудоўныя набіўныя сабакі. Яны ўпрыгожаць тваю кватэру.
    — Пайшлі.
    — Толькі аднаго сабаку. Можна ўзяць, a можна не браць. Джэк, паслухай. Толькі аднаго сабаку.
    — Пайшлі.
    — Купіўшы сабаку, уяўляй, што хочаш. Звычайньі абмен каштоўнасцей. Ты ім даеш грошы, яны табе даюць сабачае чучала.
    — Купім, як назад будзем ісці.
    — Згодзен. Няхай будзе па-твойму. Дарога ў пекла вымашчана заляжалымі чучаламі сабак. He мая віна.
    Мы пайшлі далей.
    — I чаго ты прычапіўся да сабак? Што ты ў іх знаходзіш?
    — Заўсёды любіў сабак. Мне страшэнна падабаюцца чучалы.
    Мы спыніліся каля кіёска і выпілі.
    — I выпіць люблю, факт. He шкодзіла б і табе, Джэк, часцей прыкладацца.
    — Ты абагнаў мяне на сто ачкоў.
    — He падай духам. Пры любых абставінах не падай духам. Сакрэт майго поспеху. Ніколі не падаю духам. Перад публікай трымаю хвост дудкай.
    — Дзе гэта ты так набраўся?
    — Заязджаў у «Крыён». Джордж зрабіў мне кактэйль. Смаката! Джордж — вялікі чалавек. Ведаеш, у чым сакрэт яго поспеху? Ніколі не падае духам.
    — Даць табе яшчэ тры чаркі перно, дык і дух з цябе вон, на карачках папаўзеш.
    — Перад публікай? Hi ў якім разе. Як толькі адчую слабасць, знікну ў момант. Як тая кошка.
    — Дзе ты бачыў Харві Стоўна?
    — У «Крыёне». Ён такі трошкі ўпаў духам. Тры дні нічога не еў. Наогул перастаў есці. Збег, як кошка. Сумна глядзець.
    — Нядрэнны чалавек.
    — Цудоўны. Адно толькі — збег, як кошка. На нервах іграе.
    — Што будзем рабіць увечары?
    — Абы-што. Галоўнае — не падаць духам. А можа, тут ёсць крутыя яйкі? Калі ёсць крутыя яйкі, дык чаго нам цягнуцца на востраў.
    — He выдумляй! Пойдзем і паабедаем як мае быць.
    — Я толькі прапаную. Хочаш ісці? Хадзем.
    — Хадзем.
    Мы ізноў пайшлі па бульвары. Нас абагнаў фіякр. Біл зірнуў яму ўслед і сказаў:
    — Бачыш фіякр? Яго вязе конь. Я табе закажу конскае чучала і падару на каляды. Усім сваім сябрам па чучалу. Я — натураліст.
    Нас абагнала таксі. Нехта памахаў нам і загадаў шафёру спыніцца. Шафёр даў задні ход і спыніўся каля тратуара. У таксі сядзела Брэт.
    — Незнаёмая красуня,— сказаў Біл,— намерылася злавіць нас і прысвоіць.
    — Прывет, прывет! — пачуўся мілагучны голас.
    — Знаёмцеся. Біл Гортан, лэдзі Эшлі.
    Брэт усміхнулася Білу.
    — Я толькі што прыехала. Нават ванны не паспела прыняць. Майкл прыязджае сёння ўвечары.
    — Вельмі добра. Паабедайце разам з намі, і мы ўсе пойдзем яго сустракаць.
    — Мне трэба памыцца.
    — Глупства! Спачатку паабедаем.
    — Спачатку ванна. Ён прыедзе не раней дзевяці.
    — Тады давайце перш вып’ем, а потым прымеце ванну.
    — Гэта можна. Вельмі слушная думка.
    Мы селі ў таксі. Шафёр азірнуўся.
    — Да бліжэйшага бістро,— распарадзіўся я.
    — Тады ўжо лепш у «Клазэры». He магу піць іх агідны каньяк,— прамовіла Брэт.
    — «Клазэры-дэ-Ліла».
    Брэт павярнулася к Білу.
    — Вы даўно ў гэтым зачумленым горадзе?
    — Толькі сёння вярнуўся з Будапешта.
    — А як у Будапешце?
    — Цудоўна. У Будапешце было цудоўна.
    — Вы запытайце ў яго пра Вену.
    — Вена,— сказаў Біл,— вельмі своеасаблівы горад.
    — Шмат чым нагадвае Парыж.— Брэт усміхнулася яму, і ў кутках яе вачэй сабраліся маршчынкі.
    — Правільна. Страшэнна падобен на Парыж у гэтую мінуту.
    — Пры такім старце наўрад ці я вас даганю.
    На тэрасе кафэ «Клазэры» Брэт заказала сабе віскі з содавай, я гэтак жа, а Біл ізноў чарку перно.
    — Ну, як жыццё, Джэк?
    — А нішто сабе. Часу не марнаваў.
    Брэт паглядзела на мяне.
    — А я зрабіла глупства, паехаўшы адгэтуль. Пакідаць Парыж можа толькі асёл.
    — Як правялі час? He нудзіліся?
    — Ды не. Было цікава, але радасці ніякай.
    — Каго-небудзь бачылі?
    — He, амаль нікога. Я нікуды не выходзіла.
    — I не купаліся?
    — He. Нічога не рабіла.
    — Гэта як у Вене,— заўважыў Біл.
    Брэт зірнула на яго, прыжмурыўшыся.
    — Ах, вось як у вас было ў Вене!
    — У Вене ўсяк было,— прабурчаў Біл.
    Брэт засмяялася.
    — Слаўны ў вас таварыш, Джэк.
    — А то як жа. Спецыяліст. Навучыўся рабіць чучалы.
    — Гэта было ў чужой краіне,— абазваўся Біл.— Апроч таго, жывёла была мёртвая, я не забіваў.
    — Яшчэ глыток, і я памчуся. Калі ласка, закажыце таксі,— папрасіла Брэт.
    — Тут жа стаянка. Вунь насупраць.
    — Добра.
    Мы выпілі па апошняй і пасадзілі Брэт у таксі.
    — He забудзьце, кафэ «Селект», а дзесятай. I ён няхай прыходзіць. I Майкл будзе.
    — Абавязкова прыйдзем,— сказаў Біл.
    Машына кранулася, і Брэт памахала нам рукой.
    — Ну і жанчына! Чартоўскі прыгожая. Хто гэты Майкл? — запытаў Біл.
    — Той, за каго яна збіраецца замуж.
    — Так, так. Мне шанцуе. Заўсёды нарываюся неўпапад. I што ім паслаць на вяселле? Хіба што два чучалы пародзістых рысакоў?
    — Давай лепш паабедаем.
    — А што? Яна сапраўды з тытулам? — пацікавіўся Біл, калі машына везла нас на востраў Сэн-Луі.
    — Ну так. I ў радаслоўную кнігу запісана, і ўсё як мае быць.
    Мы абедалі ў рэстаране мадам Леконт на дальнім канцы вострава. Там было поўна амерыканцаў, і мы былі вымушаны стаяць, чакаючы месца. Нехта ўключыў гэты рэстаран у спіс, перададзены Амерыканскаму жаночаму клубу, дзе ён фігуруе, як арыгінальны куточак на парыжскай набярэжнай, яшчэ не крануты амерыканцамі, і таму нам давялося чакаць мінут сорак пяць, не менш. Біл абедаў тут у 1918 годзе, адразу ж пасля абвяшчэння перамір’я, і мадам Леконт сустрэла яго, як свайго роднага.
    — Але століка без чаргі мы ўсё ж не заслужылі,— заўважыў Біл.— I тым не менш гаспадыню паважаю. Важная дама.
    Абед быў выдатны: смажанае кураня з зялёным гарошкам і бульбяным пюрэ, салат, яблычны пірог і сыр.
    — Народу тут у вас дай божа,— заўважыў Біл мадам Леконт.
    Мадам падняла руку:
    — Прыходзяць, дзякуй богу.
    — Разбагацееце.
    — Спадзяюся.
    Выпілі мы кофе, глынулі па чарцы «моцнага», і нам падалі рахунак, выпісаны, як заўсёды, крэйдай на грыфельнай дошцы, што было, відаць, таксама адной з «арыгінальных» рыс гэтага рэстарана, заплацілі, паціснулі руку гаспадыні і выйшлі.
    — Вы ў нас зусім не бываеце, месье Барнс,— паскардзілася мадам Леконт.
    — Вельмі ж бо многа тут суайчыннікаў.
    — Прыходзьце ў поўдзень снедаць. Тады менш.
    — Добра. Абавязкова прыйду.
    Мы ішлі пад дрэвамі паўз раку ў тым канцы вострава, што каля Арлеанскай набярэжнай. За ракой відны былі напаўразбураныя сцены старых дамоў.
    — Іх ламаюць. Будуць пракладваць вуліцу.
    — Напэўна,— пацвердзіў Біл.
    Мы абышлі па беразе ўвесь востраў. Рака была цёмная, і параход-малютка, асветлены агнямі, бясшумна праплыў і прапаў пад мостам. Уніз па рацэ сабор Божай мацеры ўпіраўся ў вячэрняе неба. Мы перайшлі па драўляным пешаходным мосціку з Бецюнскай набярэжнай на левы бераг Сены. Пастаялі на мосціку, любуючыся саборам. Адсюль востраў тануў у змроку, дрэвы зліваліся з ценямі, выдзяляліся толькі высокія дамы.
    — Прыгожа ўсё ж такі,— прамовіў Біл.— Божа, я так рад, што вярнуўся!
    Аблакаціўшыся на поручні, мы глядзелі на раку, на агні вялікіх мастоў. Пад намі вада была чорная, гладкая, нерухомая. Міма нас прайшлі, абняўшыся, мужчына з дзяўчынай.
    Перабраўшыся на другі бераг, мы пайшлі па вуліцы Кардынала Лемуана. Вуліца крута падымалася ўгору, і трэба было ісці пехатой да самай плошчы Контр-Эскарп. Святло ад дугавога ліхтара падала праз лісце дрэў. Пад дрэвамі стаяў аўтобус, гатовы адправіцца. 3 расчыненых дзвярэй «Вясёлага негра» даносілася музыка. За акном кафэ «Для аматараў» відна была доўгая стойка, абабітая цынкам. Знадворку на тэрасе выпівалі рабочыя. У кухні пры кафэ, на вольным паветры, служанка смажыла бульбу. Тут жа стаяў чыгунок з тушаным мясам. Служанка накладвала мяса
    ў талерку для старога, што аціраўся каля яе з бутэлькай віна ў руках.
    — Хочаш выпіць?
    — He,— сказаў Біл.— 3 мяне хопіць.
    Мы павярнулі направа ад плошчы КонтрЭскарп і пайшлі вузкімі, гладкімі вулачкамі паміж высокіх старасвецкіх дамоў. Некаторыя з гэтых дамоў нязграбна выступалі наперад, другія хаваліся ўглыб. Хутка мы выйшлі на вуліцу По-дэ-Фэр, прайшлі па ёй да сярэдзіны вуліцы Сэн-Жак, а там павярнулі на поўдзень, абагнулі жалезную агароджу бальніцы Вальдэ-Грас і апынуліся на бульвары Дзю-ПорРуаяль.
    — А цяпер куды? Можа, сходзім у «Селект», пабачымся з Брэт і Майклам? — прапанаваў я.
    — Давай. Я не супраць.
    3 бульвара Дзю-Пор-Руаяль мы выйшлі на бульвар Манпарнас, мінулі «Клазэры-дэ-Ліла», рэстараны Лавіня, Дамуа, шэраг дробных закусачных і, перайшоўшы вуліцу супраць ярка асветленай «Ратонды», дабраліся да кафэ «Селект».
    Майкл адразу ж падняўся нам насустрач. Ён загарэў і вельмі паправіўся.
    — Здароў, Джэк! Здароў, дружа! Як маецеся?
    — А вы маладзец, Майкл. Раздабрэлі, пакруглелі.
    — Цалкам у норме. Нічога не рабіў, і ўвесь час прагулкі. Гуляў ад рання да вечара. I адну чарку ў дзень для апетыту, калі піў з мамай чай.
    Біл зайшоў у бар і размаўляў з Брэт. Яна сядзела на высокім табурэце, паклаўшы нага на нагу, без панчох.
    — Рад вас бачыць, Джэк,— сказаў Майкл.— Я ведаеце, трошкі выпіўшы. Дзіўны выпадак? Зірніце на мой нос.
    На падраным пераноссі ў яго запяклася кроў.
    — Гэта адна старая дама з багажом. Хацеў памагчы ёй, пачаў здымаць чамаданы, а яны як пасыплюцца...
    Брэт з бара насмешліва прыжмурылася і паклікала яго, махаючы муштуком.
    — Старэнькая такая дама,— тлумачыў Майкл.— Чамаданы як пасыплюцца... Пойдзем да Брэт... Кажу вам, яна жанчына — о! Ты — чароўная жанчына, Брэт? Адкуль у цябе гэты капялюш?
    — Кавалер падарыў. Табе не падабаецца?
    — Жахлівы капялюш. Купі сабе добры капялюш.
    — Абавязкова. Мы цяпер такія багатыя. Што? Ты яшчэ не пазнаёміўся з Білам? Дзякуй, Джэк, вы стрымалі слова.— Яна павярнулася да Майкла.— Знаёмся. Біл Гортан. А гэта вядомы п’яніца Майкл Кэмбел. Містэр Кэмбел — злосны банкрут.