I ўзыходзіць сонца
(Фэст)
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 272с.
Мінск 1976
— He прыставай да мяне. Калі ласка, не прыставай.
— Што з табой?
— Я не выношу гэтага.
— Ах, Брэт!
— He трэба. Ты ж ведаеш. Я не выношу гэтага, вось і ўсё. Зразумей мяне, любы.
— Ты мяне не кахаеш?
— Я? He кахаю? Ды я ўся трымчу, калі ты дакранаешся да мяне.
— Няўжо мы не можам перайначыць?
Цяпер яна сядзела роўна, прытуліўшыся да мяне, у маіх абдымках, і мы былі зусім спакойныя. Яна глядзела мне ў вочы так, што пачынала здавацца, нібы гэта ўжо не яе вочы. Яны глядзелі на мяне так, як не маглі глядзець вочы нікога іншага. Яны глядзелі так, нібы на свеце не было нічога такога, на што б яны не адважыліся глянуць, а ў сапраўднасці Брэт баялася многага ў жыцці.
— I нічым, нічым нельга перайначыць,— сказаў я.
— He ведаю... Я не хачу вяртацца назад у гэта пекла.
— Лепш бы нам не сустракацца.
— Але ж я павінна бачыць цябе, любы, не магу без цябе. Ты ж усяго не ведаеш.
— He, але ж праўды не ўтоіш.
— Тут я вінавата. За ўсё, што мы робім,— дарагая расплата.
Яна ўвесь час глядзела мне ў вочы. Глыбіня яе вачэй мянялася. На нейкі момант яны здаліся мне зусім плоскімі. Цяпер жа былі празрыстыя да самага дна.
— Калі ўяўлю, як нацярпеліся мае кавалеры, мабыць, век не расплачуся.
— Перастань аб гэтым,— сказаў я.—
Апроч таго, тое, што здарылася са мной, знаходзяць смешным. А я пра гэта не думаю.
— Вось яшчэ! Аб чым тут думаць.
— Ну добра, давай не будзем.
— Я сама раней смяялася з гэтага.— Яна болып не глядзела на мяне.— Таварыш майго брата вярнуўся такім жа з Монса. Ніхто не верыў. Прымалі за вясёлы жарт. Чалавек ніколі нічога не ведае, ці ж не так?
— Гэта праўда,— прамовіў я.— Ніхто ніколі нічога не ведае.
Мне не хацелася разважаць на гэту тэму. У іншы час я, мабыць, абмеркаваў бы гэта з розных пунктаў гледжання, уключаючы і той, што пэўныя дэфекты і калецтвы могуць быць прычынай вясёлага настрою, хоць таму, хто іх мае, тут не смех, а боль.
— Пацеха, чыстая пацеха! I быць закаханым таксама пацеха,— сказаў я.
— Ты так думаеш? — Вочы яе зноў сталі плоскімі.
— He ў тым сэнсе. Быць закаханым — прыемнае пачуццё.
— О не! Сапраўднае пекла, па-мойму.
— Добра быць разам,— заўважыў я.
— А што тут добрага? Нічога, па-мойму.
— Ты што? He хочаш мяне бачыць?
— Чаму? Ты ж са мной.
Цяпер мы сядзелі, як чужыя. Справа быў парк Мансуры. Рэстаран, дзе ёсць сажалка з жывымі фарэлямі і адкуль можна любавацца паркам, быў зачынены і не асветлены. Шафёр павярнуўся да нас.
— Куды б ты хацела паехаць? — запытаў я.
Брэт адкінула галаву:
— Можна ў «Селект».
— Кафэ «Селект». Бульвар Манпарнас,— загадаў я шафёру.
Мы паехалі далей, абагнуўшы Бельфорскага льва, які пільнуе Манружскую трамвайную лінію. Брэт прыціхла і глядзела наперад. На бульвары Распай, калі заблішчалі агні Манпарнаса, Брэт сказала:
— Ёсць у мяне просьба. Толькі ты не злуйся.
— Глупства гаворыш.
— Пацалуй мяне яшчэ раз, пакуль мы не прыехалі.
Калі таксі спынілася, я выйшаў і расплаціўся. Следам паказалася Брэт, на хаду надзеючы капялюш. Яна абаперлася на маю руку, саступаючы ўніз. Яе рука дрыжала.
— Мабыць, у мяне вельмі непрыстойны выгляд? — Яна глыбей нацягнула свой мужчынскі фетравы капялюш і ўвайшла ў кафэ. Там, каля буфета і за столікамі, сабралася амаль уся кампанія, што была ў танцзале.
— Прывет, хлопчыкі! — прамовіла Брэт.— Выпіць хочацца.
— А, Брэт, Брэт! — Маленькі грэк, мастакпартрэтыст, які называў сябе герцагам і якога ўсе звалі Зізі, падбег да яе.— У мяне ёсць сюрпрыз для вас.
— Прывет, Зізі,— кіўнула Брэт.
— Я пазнаёмлю вас з маім другам,— мітусіўся Зізі.
Падышоў тоўсты мужчына.
— Дазвольце адрэкамендаваць: граф Міпіпопула. Паважаная лэдзі Эшлі, мой добры ДРУГ.
— Рада пазнаёміцца. Як жыццё? — спытала Брэт.
— Добра, а як вам, мілэдзі, весела ў Па-
рыжы? — запытаў граф Міпіпопула. На ланцужку ад гадзінніка ў яго целяпаўся ласіны зуб.
— Ды так, нішто,— адказала Брэт.
— Парыж — цудоўны горад,— прамовіў граф.— Але, я мяркую, вам і ў Лондане хапае цікавых прыгод?
— Хапае. Па самыя вушы.
Брэдакс паклікаў мяне да свайго стала:
— Барнс, выпіце з намі. 3 вашай той дамай адбыўся страшэнны канфуз.
— Прычына?
— Дачка гаспадара сказала нешта такое. Абразіла нечым. Але яна, ведаеце,— маладзец. Паказала свой жоўты білет і дамагалася, каб тая паказала свой. Жудасны канфуз.
— А чым скончылася?
■— Нехта павёў яе з сабой. Вельмі нябрыдкая з твару. Тутэйшым жаргонам валодае цудоўна. Сядайце, вып’ем.
— He. Пара збірацца. Бачылі Кона?
— Паехаў дадому разам з Фрэнсіс,— умяшалася місіс Брэдакс.
— Небарака асунуўся і зусім раскіс,— паведаміў Брэдакс.
— Так, так, асунуўся,— пацвердзіла місіс Брэдакс.
— Пара і мне дадому,— сказаў я.— Бывайце!
Я развітаўся з Брэт каля стойкі. Граф купляў шампанскае:
— Дазвольце прапанаваць вам бакал віна, сэр. Выпіце разам з намі.
— Шчыра дзякую. Мне трэба ісці,— адмовіўся я.
— Вам што, сапраўды трэба? — здзівілася Брэт.
— Галава баліць. He магу.
— Заўтра пабачымся?
— Прыходзьце ў рэдакцыю.
— Наўрад.
— Дзе ж тады вас знайсці?
— Дзе-небудзь, гадзін каля пяці.
— У такім разе на тым беразе.
— Добра. А пятай гадзіне я буду ў «Крыёне».
— He падвядзіце,— сказаў я.
— He бойцеся. Я вас ніколі не падманвала.
— Што чуваць пра Майкла?
— Сёння атрымала ліст.
— Спакойнай ночы, сэр,— развітаўся граф.
Я выйшаў на вуліцу і накіраваўся ў бок бульвара Сэн-Мішэль міма столікаў «Ратонды», дзе ўсё яшчэ таўкліся людзі, глянуў насупраць на кафэ «Купал», столікі якога займалі амаль увесь тратуар. Нехта адтуль памахаў мне рукой, але я не разгледзеў хто і пайшоў далей. Мне хацелася хутчэй дадому. На бульвары Манпарнас было пуста. Рэстаран Лавіня быў зачынены, а перад «Клазэры-дэ-Ліла» забіралі столікі. Я ішоў каля помніка Нэю, што стаяў сярод свежазялёных каштанаў у святле дугавых ліхтароў. Павялы барвовы вянок туліўся да яго падножжа. Я затрымаўся і прачытаў надпіс на стужцы: ад банапартысцкіх груп, і дата, якая, не помню. Ён быў вельмі зграбны, маршал Нэй, у сваіх батфортах, з паднятай шабляй сярод зялёных конскіх каштанаў. Мая кватэра была якраз цераз вуліцу, у самым пачатку бульвара Сэн-Міпіэль.
У пакоі кансьержкі гарэла святло, я пастукаў у дзверы, і яна аддала мне маю пошту. Я пажадаў ёй добрай ночы і падняўся наверх. Было два лісты і некалькі газет. Я прагледзеў
іх пад газавай лямпай у сталовай. Лісты былі з Амерыкі. У адным — банкаўскі разлік. На маім рахунку заставалася 2432 долары 60 цэнтаў. Я дастаў сваю чэкавую кніжку, адмінусаваў чатыры чэкі, выпісаныя ў гэтым месяцы, і выйшла, што ў мяне застаецца яшчэ 1832 долары 60 цэнтаў. Гэту суму я запісаў на адвароце ліста. У другім канверце было паведамленне аб шлюбе. Містэр і місіс Алаізіюс Кірбі паведамлялі, што дачка іх Кэтрын выходзіць замуж. I нявеста і жаніх — невядомыя мне людзі. Відаць, паведамленне разаслалі па ўсім горадзе. Пацешнае імя. Я ўпэўнены, што ўспомніў бы любога з такім імем. Алаізіюс — прыстойнае каталіцкае імя. На паведамленні быў герб. Гэта ўсё роўна як Зізі — грэчаскі герцаг. Альбо той граф. Пацешны граф. У Брэт таксама ёсць тытул. Лэдзі Эшлі. К чорту Брэт. Чорт з вамі, лэдзі Эшлі.
Я выключыў газ у сталовай, запаліў лямпу каля ложка і расчыніў вокны ў спальні. Ложак быў далёка ад акон, я сядзеў каля ложка пры адчыненых вокнах і раздзяваўся. Знадворку начны цягнік, што развозіў гародніну на рынкі, прагрукатаў па трамвайных рэйках. Многа шуму ўночы ад гэтых цягнікоў, асабліва калі не спіцца. Раздзеючыся, я глянуў на сябе ў люстра вялізнай шафы, пастаўленай пры ложку. Тыпова французскі манер размяшчаць мэблю. Па-мойму, даволі практычна. I трэба ж так, з усіх магчымых спосабаў ранення... Сапраўды смешна. Я надзеў піжаму і лёг у пасцель. Былі ў мяне дзве бандэролі з бюлетэнямі пра бой быкоў. Я разгарнуў іх. Адзін бюлетэнь — аранжавага колеру. Другі — жоўты. Навіны ў іх аднолькавыя, прачытаўшы адзін, другі чытаць не будзеш. «Лё Ta-
рыль» («Бычыны загон») — лепшы, і я пачаў з яго. Прачытаў усё аж да перапіскі з чытачамі і рознай дробязі. Патушыў лямпу. Нарэшце, можа, мне ўдасца заснуць.
З’явіліся розныя думкі. Старая крыўда. Сапраўды, якое ідыёцтва быць параненым на такім ліпавым фронце, як італьянскі, якраз калі адтуль давалі драпака. У італьянскім шпіталі мы хацелі заснаваць таварыства. Па-італьянску яго назва гучыць смешна. Цікава, што сталася з іншымі, з італьянцамі. Гэта было ў Мілане, у Галоўным шпіталі, корпус Понтэ. Побач з ім — корпус Зондэ. Там стаяў помнік Понтэ, а можа, і Зондэ, хто іх там разбярэ. У шпіталі мяне наведаў палкоўнік сувязі. Смешна. Тады ўпершыню мне стала смешна. Я быў увесь забінтаваны. Але яму пра гэта далажылі. I тады ён сказаў сваю выдатную прамову: «Вы — чужаземец, англічанін (усе чужаземцы ў іх называліся англічанамі), аддалі болын, чым жыццё». Узорная прамова! Яе варта было б запісаць на электрычным табло і павесіць у рэдакцыі. I ён зусім не жартаваў. Відаць, ён уяўляў сябе самога на маім месцы і думаў: «Якое няшчасце! Якое няшчасце!»
Мабыць, я не прыдаваў гэтаму асаблівага значэння. Ды і цяпер стараюся быць цярплівым і не турбаваць людзей. Мабыць, і далей усё было б спакойна, каб я не сустрэўся з Брэт, калі мяне накіравалі ў Англію. Я думаю, што ёй проста захацелася немагчымага. Людзі заўсёды так. Чорт бы іх узяўі Каталіцкая царква на рэдкасць спрытна ўмешваецца ў такія справы, суцяшае і вучыць. He думаць пра гэта. Што й казаць, парада добрая. Паспрабуй, ушчамі сабе мазгі. Паспрабуй.
He спалася мне. Я ляжаў, і мыслі мае бязладна мітусіліся. Ніяк не мог вызваліцца ад гэтага. I перада мной паўстала Брэт, я пачаў думаць пра яе, і тады ўсё астатняе знікла. Я думаў пра Брэт, і мыслі мае перасталі мітусіцца, а паплылі роўнай, няспешнай плынню. I тады нечакана на вочы набеглі слёзы. Праз некаторы час мне стала лягчэй. Я ляжаў у пасцелі і слухаў, як грукочуць цяжкія вагоны, праязджаючы міма па вуліцы, і нарэшце заснуў.
Раптам я прачнуўся. Знадворку гучна спрачаліся. Я прыслухаўся, і мне здалося, іпто пазнаў голас. Я накінуў халат і падышоў да дзвярэй. Унізе размаўляла кансьержка. Была яна вельмі сярдзітая. Я пачуў сваё імя і аклікнуў яе.
— Гэта вы, месье Барнс? — адазвалася кансьержка.
— Так, гэта я.
— Тут нейкая жанчына крычыць на ўсю вуліцу. Прынёс чорт — лямантаваць сярод ночы! Кажа, што ёй трэба абавязкова вас бачыць. Я кажу — чалавек спіць.