I ўзыходзіць сонца (Фэст) Эрнэст Хемінгуэй

I ўзыходзіць сонца

(Фэст)
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 272с.
Мінск 1976
55.26 МБ
— Я знаю,— прамовіў граф.— У гэтым увесь сакрэт. Трэба навучыцца ацэньваць каштоўнасці.
— А вашыя каштоўнасці не пападаюць у пераплёт? — запытала Брэт.
— He. Цяпер не пападаюць.
— I ў палон кахання не трапляеце?
— Каханне? Я жыву каханнем?
— А куды дзяюцца тады вашы каштоўнасці?
— Яно ўваходзіць у лік маіх каштоўнасцей.
— Няма ў вас ніякіх каштоўнасцей. Вы чалавек мёртвы, і нічога болып.
— He, дарагая. Памыляецеся. Я зусім не мёртвы.
Мы выпілі тры бутэлькі шампанскага, і граф пакінуў карзіну ў мяне на кухні. Мы паабедалі ў адным з рэстаранаў Булонскага лесу. Абед быў выключны. Ежа займала віднае месца сярод каштоўнасцей графа. Як і віно. За абедам граф быў у гуморы. Брэт таксама. Вечар прайшоў выдатна.
— А куды цяпер паехаць? — запытаў граф, выціраючы губы. У рэстаране ўжо нікога, апроч нас, не было. Абодва афіцыянты стаялі ў дзвярах. Ім хацелася дадому.
— Ну, можна паехаць на Манмартр,— сказала Брэт.— Слаўна правялі вечарок, цудоўна!
Граф зіхацеў. Ён быў зусім шчаслівы.
— Вы — наймілейшыя людзі,— прызнаўся граф, смокчучьі цыгару.— Чаму б вам не пажаніцца?
— Кожны з нас хоча жыць па-свойму,— адказаў я.
— I ў кожнага свая кар’ера,— прамовіла Брэт.— Хадзем. Выйдзем адгэтуль.
— Выпіце яшчэ каньяку,— прапанаваў граф.
— Там вып'ем.
— Тут лепш. Тут так спакойна.
— Ідзіце вы са сваім спакоем! — не стрымалася Брэт.— I што гэта мужчыны ўсюды шукаюць спакою?
— Каму што. Мы любім спакой, дарагая, а вы — шум.
— Ну добра,— згадзілася Брэт.— Вып’ем тут.
— Гарсон! — паклікаў граф.
— Што загадаеце?
— Які ў вас самы стары каньяк?
— Тысяча восемсот адзінаццатага года, месье.
— Прынясіце бутэльку.
— Вось яшчэ. Задае фасон. Джэк, вярніце афіцыянта.
— Дарагая, стары вытрыманы каньяк варты болыпых грошай, чым усякія там мае прадметы старажытнасці.
— А ў вас ёсць старажытныя рэчы?
— Повен дом.
Нарэшце мы дабраліся да Манмартра. У рэстаранчыку Зэлі было цесна, шумна і накурана. Музыка проста аглушала. Мы з Брэт танцавалі. Народу было столькі, што не павярнуцца. Негр-барабаншчык памахаў Брэт. Мы па-
палі ў самую гушчу і тапталіся якраз перад ім.
— Як вы, жыць?
— Жывём.
— Вы ёсць хараство.
Зубы белыя, губы тоўстыя. Чорны твар блішчаў.
— Ён мой добры друг,— растлумачыла Брэт.— Чартоўскі спрытны барабаншчык.
Музыка спынілася, і мы накіраваліся да століка, дзе сядзеў граф. Потым зноў зайграла музыка, і мы танцавалі. Я зірнуў на графа. Ён сядзеў і курыў цыгару. Музыка зноў спынілася.
— Падыдзем да яго.
Брэт пайшла. Але зноў зайграла музыка, і мы зноў танцавалі, сціснутыя натоўпам.
— Ты не ўмееш танцаваць, Джэк. Лепш за ўсіх танцуе Майкл.
— О, Майкл выдатна танцуе.
— У яго шмат добрых якасцей.
— Ён мне падабаецца,— сказаў я.— Нават больш, я чартоўскі люблю яго.
— Я выйду за яго замуж,— прамовіла Брэт.— Проста смешна, цэлы тыдзень я не думала аб ім.
— А хіба ты яму не пішаш?
— Ніколі не пішу.
— Але ж ён табе піша.
— А як жа. Прысылае цудоўныя лісты.
— To калі ж у вас будзе вяселле?
— Адкуль я ведаю. Як атрымаю развод. Майкл штурмуе сваю маці, каб не шкадавала сродкаў на гэта.
— Можа, я чым дапамагу?
— He строй дурня. У яго радні куча грошай.
Музыка спынілася. Мы падышлі да століка. Граф падняўся:
— Цудоўна! Цудоўна! Прыемна было глядзець.
— А хіба вы не танцуеце, граф? — запытаў я.
— He. Стары занадта.
— He прыкідвайцеся,— прамовіла Брэт.
— Дарагая, я танцаваў бы, каб гэта мне давала асалоду. Для мяне асалода глядзець, як вы танцуеце.
— Залатыя словы! Я калі-небудзь яшчэ патанцую для вас. Так, а дзе ж гэта ваш дружок Зізі?
— Скажу вам шчыра. Я памагаю яму, але не хачу з ім сустракацца,— адказаў граф.
— Грубаваты чалавек.
— Ведаеце, мне здаецца, з яго выйдзе мастак. Але я асабіста не хачу з ім сустракацца.
— Джэк такой жа думкі.
— Непрыемны чалавек.— Граф паціснуў плячамі.— Хто яго ведае, што з яго выйдзе. Але мой бацька і яго бацька сябравалі.
— Хадзем танцаваць,— звярнулася да мяне Брэт.
Мы танцавалі. Было цесна і душна.
— Любы мой, я такая няшчасная!
Я адчуў з вострай выразнасцю, што ўсё гэта ўжо было некалі, было і цяпер паўтараецца.
— Хвіліну таму назад ты ж была шчаслівая.
Барабаншчык раптам заспяваў: «Вам нельга двойчы...»
— Усё скончана,— прамовіла Брэт.
— Скажы, што такое?
— Сама не ведаю. Нудна мне, моташна.
Барабаншчьік змоўк і ўзяўся за свае палачкі.
— Хочаш выйсці? — запытаў я.
У мяне было адчуванне, нібы я сню, бачу дзікі кашмар, і ўсё навокал круціцца, круціцца, і ўсё я пачынаю спачатку.
Ізноў заспяваў барабаншчык.
— Выйдзем. Ты не супраць? — запытала Брэт.
Барабаншчык заспяваў гучней і з ухмылкай зірнуў на Брэт.
— Хадзем,— занепакоіўся я.
Мы выйшлі з натоўпу. Брэт накіравалася ў гардэроб.
— Брэт збіраецца пайсці,— сказаў я графу.
Граф кіўнуў:
— Ну што ж, выдатна. Бярыце машыну. А я трошкі яшчэ пасяджу, містэр Барнс.
Мы паціснулі рукі.
— Слаўна правёў я вечар. Прашу вас, дазвольце...— я выняў з кішэні грошы.
— Што вы! Што вы! He будзьце смешным, містэр Барнс.— Граф катэгарычна адмовіўся.
Брэт, ужо ў манто, падышла да нас. Яна пацалавала графа і паклала яму руку на плячо, каб той не ўставаў. Калі мы выйшлі, я азірнуўся і ўбачыў, пгго да яго століка падселі ўжо тры дзяўчыны. Шафёр чакаў у прасторным лімузіне, Брэт назвала адрас свайго атэля, і мы паехалі.
— He, не, не заходзь,— папярэдзіла яна каля дзвярэй атэля. Яна пазваніла, і ёй адчынілі.
— Ты сур’ёзна?
— Ну, так. Калі ласка...
— Спакойнай ночы, Брэт. Сэрца баліць, што ты ў такім засмучэнні.
— Спакойнай ночы, Джэк. Бывай, любы. Больш мы не пабачымся.— Мы пацалаваліся ў дзвярах. Яна адштурхнула мяне. Мы ізноў па-
цалаваліся.— He трэба,— сказала Брэт, шпарка павярнулася і ўвайшла ў атэль.
Шафёр адвёз мяне дадому. Я даў яму дваццаць франкаў, ён казырнуў, сказаў: «Дабранач, месье»,— і паехаў. Я пазваніў. Мяне ўпусцілі. Я падняўся ў сваю кватэру і адразу ж лёг у пасцель.
ЧАСТКА ДРУГАЯ
РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
He бачыўся я з Брэт, аж пакуль яна не вярнулася з Сан-Себасцьяна. Прыслала мне паштоўку. На ёй быў малюнак бухты Конча. На адвароце некалькі слоў: «Любы! Тут спакойна і здорава. Прывітанне ўсім нашым. Брэт».
I Роберта Кона я не бачыў. Я чуў, што Фрэнсіс выехала-такі ў Англію, а ад Кона атрымаў запіску з паведамленнем, што ён на пару тыдняў пакідае горад, але яшчэ не ведае сам, куды паедзе, і што ён абавязкова хоча са мной паехаць у Іспанію лавіць рыбу, як мы з ім дамовіліся яшчэ ўзімку. Адрас, пісаў ён, заўсёды магу ўзяць у яго банкіра.
Брэт не было. Кон не дакучаў мне сваімі турботамі, мяне нават цешыла, што больш не гуляю ў тэніс, работы хапала. Я часта наведваў скачкі, абедаў з сябрамі і позна заседжваўся ў рэдакцыі, рыхтуючы матэрыялы ў запас, каб у канцы чэрвеня мы з Білам Гортанам маглі адправіцца ў Іспанію, пакінуўшы ўсё на сакратара. Біл Гортан прыехаў, пажыў некалькі дзён у мяне і накіраваўся ў Вену. Ён быў вельмі вясёлы і гаварыў, што ў Штатах цудоўна. У Нью-Йорку цудоўна. Тэатральны сезон прайшоў бліскуча, і з’явілася чарада маладых баксёраў сярэдняй вагі. Здольныя, чэрці. Вырастуць, набяруць вагі, дык адолеюць самога Дэмпсі. Біл аж зіхацеў ад шчасця. Ён сарваў салідны куш за сваю апошнюю кнігу і збіраўся зарабіць яшчэ больш. Мы з ім выдатна пра-
вялі час у Парыжы, а потым ён памчаўся ў Вену. Тыдні праз тры меркаваў вярнуцца, і тады мы паехалі б у Іспанію лавіць рыбу, а потым у Памплону на фэст. Ён пісаў, што ў Вене ЦУДоўна. Потым — паштоўка з Будапешта: «Джэк, у Будапешце цудоўна». Потым я атрымаў тэлеграму: «Прыеду панядзелак».
У панядзелак вечарам ён вярнуўся. Я чуў, як спынілася таксі, угледзеў яго праз акно і аклікнуў. Ён памахаў мне і пачаў падымацца па лесвіцы з двума чамаданамі. Я выйшаў насустрач і ўзяў адзін чамадан.
— Ну,— сказаў я,— ты, здаецца, наездзіўся цудоўна.
— Цудоўна. Будапешт — на рэдкасць цудоўны горад.
— А Вена?
— Зусім не такая, Джэк. Зусім не такая. Горшая, чым я думаў.
— Гэта чаму ж? — Я паставіў сіфон і шклянкі.
— П’яны быў, Джэк. Пад завязку.
— Ну, гэта дзіўна. На, выпі.
Біл пацёр лоб.
— Небывалая рэч. I не ведаю, як гэта здарылася. Раптам, ні з таго ні з сяго.
— I доўга цягнулася?
— Чатыры дні, Джэк. Чатыры дні.
— Дзе ж ты быў?
— He помню. Напісаў табе паштоўку. Гэта добра помню.
— А што яшчэ рабіў?
— Можа, і рабіў што.
— Прыпомні. Расказвай.
— Нічога не помню. Што помню, тое расказаў.
— А ты па парадку. На вось, выпі і ўспомніш.
— Можа, што і ўспомню,— задумаўся Біл.— Прыпамінаю — матч баксёраў. Матч грандыёзны. На Венскі прыз. Удзельнічаў негр. Негра помню выразна.
— Давай, давай. Расказвай.
— Цудоўны негр. Выгляд як у Тыгра Флаўэрса, але таўсцей разы ў чатыры. I тут раптам усе сталі шпурляць, што папала. Адзін я не шпурляў. Негр толькі што збіў з ног венца. Негр падняў пальчатку, хацеў гаварыць. Выгляд страшэнна высакародны. Пачаў гаварыць. Тады белы венец ударыў яго. Тады ён стукнуў белага венца так, што той не ўстаў. Накаўт. Тады ўсе пачалі шпурляцца крэсламі. Негр паехаў дадому ў нашай машыне. He паспеў забраць сваю адзежу. Надзеў маё паліто. Цяпер усё прыпамінаю. Вялікі спартыўны вечар.
— А што далей?
— Пазычыў негру сёе-тое з адзежы і паехаў з ім здабываць яго грошы. Нам заявілі, што не яны, а ён павінен ім заплаціць за пашкоджаны зал. Цікава, хто ж быў перакладчыкам? Я ці хто?
— Наўрад ці ты.
— Твая праўда. He я, а нехта іншы. Успомніў. Мы яшчэ празвалі яго мясцовым прафесарам. Іменна ён. Вучыцца музыцы.
— Ну, і чым скончылася?
— Дабром не скончылася. Несправядлівасць скрозь. Арганізатар заявіў, што негр абяцаў уступіць іхняму чэмпіёну, што негр парушыў кантракт. Нельга ж у Вене венскаму чэмпіёну рабіць накаўт. «Божа мой, містэр Гортан,— казаў негр,— ды я ўсе гэтыя сорак мінут толькі і стараўся, каб паддацца яму. Гэты белы
хлопец, мабыць, надарваўся, нападаючы на мяне. Я ж яго не біў, я толькі так».
— Грошы атрымалі?
— Якія там грошы, Джэк. Адзежу і тую аддалі са скандалам. Гадзіннік з кішэні выцягнулі. Высокай кваліфікацыі негр. Дарэмна я паехаў у Вену. Няважны горад, Джэк. Няважны.
— А што з неграм?
— Паехаў назад, у Кёльн. Жыве там. Жанаты. Дзеці ёсць. Абяцаў напісаць мне і вярнуць тыя грошы, што я пазычыў. Цудоўны негр. Спадзяюся, я не пераблытаў адраса.