• Газеты, часопісы і г.д.
  • I ўзыходзіць сонца (Фэст) Эрнэст Хемінгуэй

    I ўзыходзіць сонца

    (Фэст)
    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 272с.
    Мінск 1976
    55.26 МБ
    — Хіба я адзін? Ведаеце, учора ў Лондане сустрэў я свайго былога кампаньёна, таго, што мне свінства зрабіў.
    — I што ён сказаў?
    — Паднёс мне чарку. Я падумаў, падумаў і выпіў. А Брэт, я вам скажу, жанчына — о! Красуня!
    — Гэта я красуня? 3 маім носам?
    — А што? Hoc як нос. Прыгожы нос. Тварам павярніся, тварам! Чароўная жанчына, нічога не скажаш.
    — I хто яго выпусціў з Шатландыі?
    — Хутчэй бы ў атэль. Мне не церпіцца, Брэт.
    — Трымай сябе прыстойна, Майкл. Тут прысутнічаюць дамы.
    — Чароўная! Жывое хараство! Вы не знаходзіце, Джэк?
    — Сёння ўвечары бокс,— паведаміў Біл.—• Хочаце пайсці?
    — Бокс? — перапытаў	Майкл.— Хто з
    кім?
    — Леду і яшчэ нехта.
    — Леду — маладзец! — сказаў Майкл.— Мне так хочацца яго паглядзець,— ён сіліўся авалодаць сабой,— але пайсці не магу. У мяне спатканне... з ёю, з маёй красуняй. Брэт, купі сабе новы капялюш.
    Брэт насунула фетравы капялюш на адно вока і какетліва падміргнула.
    — Вы абодва спяшайцеся на бокс, а містэра Кэмбела я павінна зараз жа даставіць дадому.
    — Я не п’яны,— апраўдваўся Майкл,— я толькі капельку-капельку. Слухай, Брэт, ты красуня, ты чароўная.
    — Ідзіце,— загадала Брэт.— Містэр Кэмбел ледзь варочае языком. Адкуль такі выбух пяшчотнасці, Майкл?
    — Красуня мая, чараўніца мая!
    Мы развіталіся.
    — Шкада, шкада, што не магу з вамі,— прамовіў Майкл.
    Брэт засмяялася. У дзвярах я азірнуўся. Упёршыся рукой у стойку, Майкл хіліўся да Брэт і ўсё нешта балбатаў. Брэт слухала стрымана, у яе вачах блукала насмешка.
    На вуліцы я запытаў:
    — Ну то як? Пайшлі на бокс?
    — Пайшлі,— згадзіўся Біл.— Толькі не пехатой.	!
    — Майкл проста ашалеў ад кахання.
    — He дзіва, ухапіўшы такі апетытны кусок,— сказаў Біл, залазячы ў таксі.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ
    Матч паміж Леду і Кідам Фрэнсісам адбыўся 20 чэрвеня. Сустрэча была цікавая. Назаўтра я атрымаў ліст ад Роберта Кона, з Андаі. Пісаў — жыве спакойна, купаецца, гуляе зрэдку ў гольф і часта ў брыдж. У Андаі выдатны пляж, але яму хочацца хутчэй на рыбу. Чакае мяне. Пытаецца, ці хутка я прыеду. Калі я прывязу яму моцную двайную лёску, будзе мне вельмі ўдзячны і грошы аддасць тут жа на месцы.
    У той жа дзень раніцай я напісаў Кону з рэдакцыі, што мы з Білам выязджаем з Парыжа дваццаць пятага,— а калі не, дам яму тэлеграму,— і сустрэнемся з ім у Баёне, а адтуль аўтобусам цераз горы паедзем у Памплону. Вечарам таго ж дня, гадзіне а сёмай, я заскочыў у «Селект» пабачыць Брэт і Майкла. Іх там не было, і я пайшоў у кафэ «Дзінга». Яны сядзелі ў буфеце за столікам.
    — Прывет, любы! — Брэт падала мне руку.
    — Здароў, Джэк,— сказаў Майкл.— Учора, здаецца, я быў таго, пад мухай.
    — He пад мухай, а як бурдзюк,— паправіла Брэт.— I не сорамна табе!
    — Слухайце, Джэк, я чуў, вы едзеце ў Іспанію? Вы не супраць, калі з вамі і мы паедзем? — запытаў Майкл.
    — Гэта было б выдатна.
    — Як? Сапраўды нічога не маеце супраць? Я, ведаеце, быў у Памплоне. Брэт страшэнна хоча паехаць. А вас не палохае лішні клопат?
    — Вось яшчэ! He гаварыце глупства.
    — Я капельку таго, вы ведаеце, іначай не адважыўся б так адразу запытацца. Вы што, сапраўды нічога не маеце супраць?
    — Адчапіся, Майкл. Чаго ты прывязаўся! — спыніла яго Брэт.— Што ён можа цяпер сказаць? Я ў яго сама спытаю потым.
    — Але ж вы не супраць?
    — Прысталі: супраць, не супраць! He ўводзьце ў гнеў. Мы з Білам выязджаем дваццаць пятага раніцай.
    — А дзе ж гэта Біл? — запытала Брэт.
    — Памчаўся ў Шанційі абедаць з прыяцелямі.
    — Слаўны хлопец.
    — Хлопец — ого, цудоўны хлопец,— згадзіўся Майкл.
    — Ты ж яго не помніш,— заўважыла Брэт.
    — Я? He помню? Добра помню. Слухайце, Джэк, мы прыедзем дваццаць чацвёртага вечарам. Брэт не прывыкла рана ўставаць.
    — Ну вядома! — сказаў я.
    — Гэта калі прышлюць нам грошы і калі вы не супраць.
    — Грошы прышлюць. Клопат бяру на сябе.
    — А якія прылады трэба заказаць?
    — Два-тры вудзільны са шпулькамі, лёсак і мух.
    — Я не буду лавіць рыбу,— адмовілася Брэт.
    — Тады два вудзільны. I Білу не прыйдзецца купляць.
    — Добра,— згадзіўся Майкл.— Я пашлю тэлеграму майму паверанаму.
    — Цудоўна! — прамовіла Брэт! — Іспанія! Весела будзе нам. Дваццаць пятага — які гэта дзень?
    — Субота.
    — О, пара збірацца.
    — Я перш за ўсё ў цырульню,— сказаў Майкл.
    — А я прыму ванну. Джэк, праводзьце мяне да атэля, калі ласка.
    — Ну, і атэль нам папаўся! He атэль, ведаеце, а дом спатканняў.
    — Мы пакінулі свае рэчы тут, у кафэ, калі прыехалі, а ў атэлі спыталіся ў нас, на колькі гадзін нам патрэбен пакой. I страшэнна ўзрадаваліся, што на ўсю ноч.
    — Па-мойму, гэта дом спатканняў,— упэўнена сказаў Майкл.— Я на іх наглядзеўся.
    — Ясна ўжо. Хопіць. Ідзі падстрыжыся.
    Майкл пайшоў. Брэт і я засталіся ў буфеце.
    — Вып’ем яшчэ?
    — Давай.
    — Лягчэй цяпер стала,— прамовіла Брэт.
    Мы пайшлі па вуліцы Дэламбр.
    — Мы яшчэ з табой не бачыліся пасля майго прыезду.
    — He.
    — Як жывеш, Джэк?
    — Лепш за ўсіх.
    Брэт зірнула на мяне:
    — Скажы, Роберт Кон таксама едзе з вамі?
    — Так. А што?
    — А ты не думаеш, што яму будзе цяжка?
    — Чаму?
    — Як ты думаеш, з кім я ездзіла ў СанСебасцьян?
    — Вось як! Віншую.
    Мы пайшлі далей.
    — Чаму ты так сказаў?
    — А так, проста. А што ты хочаш, каб я сказаў?
    Мы пайшлі далей і павярнулі за вугал.
    — Ён трымаў сябе прыстойна. Толькі з ім нудна.
    — Кажапі, нудна?
    — Я думала, гэта будзе яму на карысць.
    — Ты часам не з таварыства «дабрачынных дам»?
    — Як табе не брыдка?
    — He буду.
    — Ты што, сапраўды не ведаў?
    — He. Мабыць, я не думаў пра гэта.
    — Скажы, яму не будзе вельмі цяжка?
    — Гэта яго справа. Напішы яму, што ты едзеш. Ніхто не прымушае. Ён можа не паехаць.
    — Так і зраблю, каб ён мог зараней адмовіцца.
    Пасля гэтай размовы я сустрэўся з Брэт толькі вечарам 24 чэрвеня.
    — Ад Кона было што-небудзь? — запытаў я.
    — Было. Ён у захапленні.
    — 0, божа!
    — Сама не веру. Піша, гатовы на крылах ляцець на спатканне са мной.
    — Можа, ён думае, што ты едзеш адна?
    — He. Я паведаміла, што мы едзем усе разам. I Майкл і ўсе.
    — Дзівак.
    — Вось і ўгадай.
    Яны разлічвалі атрымаць грошы на другі дзень. Мы дамовіліся сустрэцца ў Памплоне. Яны едуць прама на Сан-Себасцьян, а там пе-
    расадка. У Памплоне ўсе мы сустрэнемся ў атэлі Мантоі. Калі яны не з’явяцца да панядзелка, дык мы, не чакаючы, едзем у горы, у Бургетэ лавіць рыбу. Туды якраз ходзіць аўтобус. Я запісаў ім падрабязны маршрут, каб яны маглі знайсці нас.
    Мы з Білам выехалі ранішнім цягніком з вакзала Арсэ. Быў светлы дзень, не вельмі гарачы, і з самага пачатку маляўнічыя краявіды за акном. Мы зайшлі ў вагон-рэстаран. Паснедаўшы, я папрасіў у правадніка білецікі на абед у першую чаргу.
    — Усё занята да пятай чаргі.
    — Што такое?
    У гэтым цягніку больш як у дзве чаргі абед не падаваўся і вольных месцаў заўсёды хапала.
    — Усе месцы распісаны,— заявіў праваднік вагона-рэстарана.— Пятая чарга ў тры трыццаць.
    — Дрэнь справа. Ты чуў, Біл?
    — Дай яму дзесяць франкаў.
    — Вось вам, вазьміце. Мы хочам паабедаць у першую чаргу.
    Праваднік сунуў грошы ў кішэню:
    — Дзякую. Я б вам параіў, панове, набраць у запас бутэрбродаў. Усе месцы на першыя чатыры чаргі забраніраваны праз кіраўніцтва дарогі.
    — Вы далёка пойдзеце, шаноўны,— заўважыў яму Біл па-англійску.— Мабыць, каб далі вам пяць франкаў, вы б нам параілі выкінуцца з цягніка.
    — Што?
    — Ідзіце к чорту, вось што! — не сцярпеў Біл.— Загадайце падаць бутэрброды і бутэльку віна. Растлумач яму, Джэк.
    — I прышліце ў суседні вагон.— Я сказаў, дзе мы сядзім.
    У купэ, апроч нас, былі жонка з мужам і сын-хлапчук.
    — Вы, мабыць, амерыканцы? — запытаў муж.— Ну як? Прыемнае падарожжа?
    — Цудоўнае,—адказаў Біл.
    — I добра робіце. Вандруйце, пакуль маладыя. Вось мы з мамуляй даўно збіраліся ў Еўропу, а прыйшлося пачакаць.
    — Мьі маглі паехаць гадоў дзесяць назад, каб ты захацеў,— прамовіла жонка.— Але ж ты заўсёды казаў: «Спачатку агледзім Амерыку». Ну, але, так ці інакпі, пабачылі мы нямала.
    — У нашым цягніку шмат амерыканцаў,— паведаміў муж.— Сем поўных вагонаў. Усе з Дэйтана, штат Агайё. Гэта паломнікі. Спачатку пабывалі ў Рыме, а цяпер едуць у Біярыц і Лурд.
    — Ах, вунь хто тут едзе! Багамольцы. Чысцюлі святыя! — вылаяўся Біл.
    — А вы з якіх штатаў?
    — Я з Канзас-Сіці,— адказаў я.— А ён з Чыкага.
    — Абодва едзеце ў Біярыц?
    — He. Едзем лавіць рыбу ў Іспанію.
    — Сам я ніколі за гэта не браўся. Але ў нас многія захапляюцца. У нашым штаце Мантана ёсць выдатныя мясціны для рыбы. Ну, з прыяцелямі я часам выязджаў лавіць, але ніколі не захапляўся.
    — Налавіў з імі шмат рыбы — адны пустыя бутэлькі,— абазвалася жонка.
    Ён падміргнуў нам.
    — Жанчыны ўсе такія. Калі там якая
    пляшка віна альбо півам запахне, дык гэта грэх і злачынства.
    — Няўдзячныя вы, мужчыны,— звярнулася жонка да нас, гладзячы свой магутны жывот.— Я спецыяльна галасавала супраць сухога закону, каб яму дагадзіць, дый сама люблю, калі ў доме ёсць піва, а цяпер ён вунь што гаворыць. I за каго мы толькі замуж выходзім.
    — А ці ведаеце вы, што гэта зграя айцоўпілігрымаў захапіла вагон-рэстаран да паловы чацвёртай? — запытаў Біл.
    — Што вы кажаце? Гэтага быць не можа.
    — А вы паспрабуйце дастаньце месца.
    — Тады, можа, пойдзем, матуля, яшчэ раз паснедаем?
    Яна ўстала і паправіла плацце.
    — Калі ласка, паназірайце за нашымі рэчамі. Хадзем, Х’юберт.
    Яны ўсе трое накіраваліся ў вагон-рэстаран. Праз некаторы час па вагоне прайшоў праваднік, запрашаючы першую чаргу на абед, і багамольцы, на чале з ксяндзамі, рушылі чарадою па калідоры. Наш сусед з сям’ёю не вяртаўся. У вагоне з’явіўся афіцыянт з бутэрбродамі і бутэлькай шаблі. Мы яго паклікалі.
    — Ну і работы ў вас сёння,— сказаў я.
    Ён кіўнуў:
    — Хапае. Пачынаюць у дзесяць трыццаць.
    — А нам што, галодным сядзець? Калі есці будзем?
    — А вы думаеце, я сыты?
    Ён паставіў бутэльку і дзве шклянкі, мы расплаціліся за бутэлькі і далі яму на чай.
    — Па талеркі я прыйду, альбо самі прынясіце.
    Мы пілі віно, закусвалі бутэрбродамі і праз акно любаваліся прыродай. Збожжа толькі па-
    чало налівацца, і ў палях густа зацвіталі макі. Лугі былі зялёныя, дубровы пышныя, трапляліся паўнаводныя рэкі і здалёк сярод дрэў — старажытныя замкі.
    У Туры мы выйшлі і купілі яшчэ бутэльку віна. А калі вярнуліся, джэнтльмен з Мантаны, яго жонка і сын Х’юберт паспелі ўжо ўтульна размясціцца ў купэ.