I ўзыходзіць сонца (Фэст) Эрнэст Хемінгуэй

I ўзыходзіць сонца

(Фэст)
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 272с.
Мінск 1976
55.26 МБ
— А ў Біярыцы добрае купанне? — запытаў Х’юберт. /
— He можа ўседзець, карціць улезці ў ваду,— выказала думку маці.— Ездзіць з хлапчуком адна пакута.
— Купанне там добрае. Але ў шторм небяспечна,— сказаў я.
— Вы паабедалі? — запытаў Біл.
— Вядома, паабедалі. Мы ўжо сядзелі, калі яны пачалі збірацца, і там, напэўна, падумалі, што мы з імі. Афіцыянт нешта сказаў нам пафранцузску, і трох апошніх адправілі назад.
— Яны, відаць, прынялі нас за паломнікаў,— пачаў тлумачыць муж.— Гэта сведчыць аб сіле і магутнасці каталіцкай царквы. Шкада, маладыя людзі, што вы не католікі. Тады б вы паабедалі своечасова.
— Я католік, вось таму і крыўдна,— сказаў я.
Нарэшце, а чацвёртай з чвэрцю прыйшла і наша чарга. Біл пачаў ужо траціць цярпенне. Ён схапіў за гузік ксяндза, які вяртаўся ў свой вагон з апошняй партыяй багамольцаў.
— Скажыце, айцец, а пратэстанты што, святым духам павінны жывіцца? Калі нам абедаць?
— He знаю, не знаю. Білецікі вы атрымалі?
— Гэтак, ча’го добрага, і ў клан запішашся.
Ксёндз сярдзі^а азірнуўся.
У вагоне-рэстаране афіцыянты ў пяты раз падавалі абед. Чалавек, што нас абслугоўваў, прапацеў наскрозь. Яго белая жакетка пад пахамі была барвовая.
— Мабыць, віно жлукціць не ў сябе.
— Альбо ў каляровай бялізне.
— Давай запытаем.
— He трэба. Стаміўся, небарака.
У Бардо цягнік стаяў паўгадзіны, і мы выйшлі прагуляцца каля вакзала. Пабываць у горадзе не было часу. Потым мы праязджалі праз Ланды і любаваліся захадам сонца. Між соснамі пралягалі, як вуліцы, шырокія выпаленыя прасекі і недзе далёка ўпіраліся ў пагоркі, пакрытыя лесам. У сем трыццаць мы пайшлі вячэраць і праз адчыненае акно вагона-рэстарана разглядалі мясцовасць. Сасна, пясок і верасы. На прагалінах — невялічкія домікі, мільганула лесапільня. Сцямнела, і ў акно павеяла гарачынёю, сухасцю і хвойным духам. А дзевятай гадзіне мы прыехалі ў Баёну. Муж, жонка і Х’юберт развіталіся з намі. Яны ехалі далей, да Ла-Негрэс, дзе была перасадка на Біярыц.
— Усяго вам самага, самага лепшага,— пажадаў муж.
— Будзьце асцярожны, папаўшы на бой быкоў,— папярэдзіла жонка.
— Яшчэ сустрэнемся ў Біярыцы,— сказаў Х’юберт.
Мы сышлі з цягніка, забраўшы чамаданы, мяшкі і вуды ў чахлах, і праз цёмны вакзал выйшлі на асветленую плошчу, дзе стаялі напагатове фіякры і аўтобусы гасцініц. Там, сярод шафёраў і агентаў, чакаў нас Роберт Кон.
Спачатку ён нас не заўважыў. Потым кінуўся насустрач.	6
— Прывет, Джэк! Як даехалі?
— Нішто. Знаёмся. Біл Гортан.
— Добры вечар.
— Калі ласка, у мяне фіякр,— запрасіў Роберт. Ён быў крыху блізарукі, раней я гэтага не заўважаў. Пільна, з уласцівай яму нясмеласцю, Кон углядаўся ў незнаёмы твар.
— Паедзем у мой атэль. Там добра. Зусім прыстойныя нумары.
Мы селі ў фіякр, фурман паклаў наш багаж на козлы, узлез сам, ляснуў пугай, і, праехаўшы ў змроку цераз мост, мы апынуліся ў горадзе.
— Вельмі рад пазнаёміцца,— сказаў Білу Роберт Кон.— Я столькі чуў пра вас ад Джэка, чытаў вашы кнігі. Вы прывезлі мне лёску, Джэк?
Фіякр спыніўся перад атэлем, і мы ўсе гуртам увайшлі туды. Атэль быў нядрэнны, людзі прыветлівыя, і кожны з нас атрымаў невялічкі асобны пакой.
РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ
Раніца была ясная, вуліцы палівалі вадой, і мы ўтрох паснедалі ў кафэ. Баёна — прыгожы горад. Ён ляжыць каля вялікай ракі і нагадвае чысценькае іспанскае мястэчка. Нягледзячы на ранні час, на мосце было вельмі горача. Мы палюбаваліся ракой і пайшлі аглядаць горад.
Я зусім не быў упэўнены, што вудзінкі Майкла своечасова прышлюць з Шатландыі. Мы ўзяліся шукаць магазін рыбацкіх прылад
і сяк-так купілі Білу вудзінку недзе на другім паверсе галантарэйнай крамы. Гаспадар адлучыўся, і трэба было чакаць. Нарэшце ён прыйшоў і прадаў нам недарагое пруткае вудзільна і два сачкі.
Выйшаўшы на вуліцу, мы вырашылі агледзець сабор. Кон гаварыў, што гэта вьідатны ўзор чагосьці такога, а чаго, я не помню. Сабор мне здаўся прыгожым, але змрочным і шэрым, як іспанскія касцёлы. Потым мы падышлі да старой крэпасці і адтуль да будынка мясцовай канторы абслугоўвання, адкуль павінен быў адправіцца аўтобус. Там нам паведамілі, што аўтобусны рух адкрыецца не paHeft першага ліпеня. У турысцкім бюро мы даведаліся, колькі каштуе праезд спецрэйсам да Памплоны, і ў вялізным гаражы каля Гарадскога тэатра нанялі легкавую машыну за чатырыста франкаў. Дамовіліся, што яна прыедзе па нас у атэль праз сорак мінут, і зайшлі ў тое самае кафэ на плошчы, дзе мы снедалі, выпіць піва. Спёка пабольшала, але ў паветры яшчэ заставалася ранішняя свежасць, і сядзець у кафэ было прыемна. Павеяў ветрык, і адчувалася, што гэта дыханне мора. Па плошчы хадзілі руплівыя галубы, і дамы былі жоўтыя, нібы наскрозь прагрэтыя сонцам. He хацелася пакідаць кафэ, але трэба было ісці, скласці рэчы і расплаціцца за пастой. Выпіўшы піва, пацягнулі жэрабя, каму плаціць, і за піва, здаецца, заплаціў Кон, потым пайшлі ў атэль. Там на мяне з Білам налічылі ўсяго па шаснаццаць франкаў плюс дзесяць працэнтаў надбаўкі за абслугоўванне. Чамаданы і мяшкі нашы панеслі ўжо ўніз, і мы чакалі Роберта Кона. Тым часам на паркеце вестыбюля я ўбачыў таракана-гіганта,
даўжынёй сантыметраў восем. Я паказаў яго Білу і растаптаў. He іначай ён прыпоўз з саду. У атэлі было вельмі чыста.
Нарэшце спусціўся Кон, і мы пайіплі да машыны. Машына была прасторная, закрытая, з адкідным верхам. Шафёр, у пыльніку з блакітным каўняром і такімі ж закаўрашамі, быў напагатове. Па нашай просьбе ён адкінуў верх, пагрузіў багаж, і мы паехалі за горад. Міма праносіліся прыгожыя сады, і горад унізе за намі быў відзён як на далоні. Мы выехалі на прастор, увесь час падымаючыся між зялёных узгоркаў. Па дарозе мы абагналі сялян баскаў, павозкі якіх марудна цягнулі валы альбо каровы, міналі фермы, атынкаваныя і пабеленыя, з нізкімі дахамі. Біская — край урадлівы і на выгляд багаты. Домікі і вёскі дагледжаныя, чыстыя. У кожнай вёсцы была пляцоўка для гульні ў пелоту, і дзеці пякліся на сонцы, падкідаючы мяч. На сценах касцёлаў трапляліся надпісы: «Стукаць мячом у сцены забараняецца». Домікі былі пакрыты чырвонай чарапіцай. Потым дарога павярнула ўбок і пачала крута падымацца ўгору. Мы ехалі па схіле, і пад намі была зеляніна, а ўзвышшы адступалі ўглыб, бліжэй да мора. Мора не было відаць. Яно было вельмі далёка, мы бачылі ўзгоркі і яшчэ раз узгоркі і здагадваліся, што там недзе мора.
Мы перасеклі іспанскую граніцу. Там была невялічкая рэчка і мост. На адным канцы моста — тоўстыя французы ў кепі, на другім — іспанскія карабінеры ў лакіраваных трывуголках, з кароткімі стрэльбамі за спіной. Вартавыя не аглядалі нашых рэчаў, праверылі толькі пашпарты. На кожным баку кардона была ўніверсальная крама і шынок. Шафёр зайшоў
на вахту афармляць дарожныя лісты, а нас адпусцілі. Мы вылезлі з машыны і пайшлі на рэчку паглядзець, ці ёсць тут фарэль. Біл паспрабаваў загаварыць па-іспанску з карабінерам, але нічога не выйшла. Роберт Кон запытаў, паказваючы пальцам, ці водзіцца ў рэчцы фарэль, і карабінер адказаў: так, але мала.
Я пацікавіўся, ці ловіць рыбу ён сам, і карабінер адказаў: не, не ловіць, ён гэтым не займаецца.
Да моста падыходзіў барадаты стары з доўгімі валасамі, выгаралымі на сонцы, адзеты ў нешта падобнае на мешкавіну. У руках ён трымаў кій, а за спіной вісела звязанае казляня галавой уніз.
Карабінер махнуў яму шабляй, каб вярнуўся. Чалавек, не прамовіўшы ні слова, пайшоў назад па белай дарозе ў Іспанію.
— Чаму не пусцілі старога? — запытаў я.
— У яго няма пашпарта.
Я пачаставаў карабінера цыгарэтай. Ён з падзякай узяў.
— I што ж ён будзе цяпер рабіць?
Вартавы сплюнуў на пыльную дарогу.
— Пяройдзе рэчку ўброд, і ўсё.
— Шмат у вас тут кантрабанды?
— Чаму ж не? Бывае,— адказаў карабінер.
Выйшаў шафёр, згарнуў свае паперы і засунуў глыбока ва ўнутраную кішэню. Мы ўсе селі ў машыну і паехалі ў Іспанію па белай пыльнай дарозе. Спачатку мясцовасць была амаль такая ж, як і раней, потым, увесь час падымаючыся ўгору па спіралі, калі мы перавалілі цераз вяршыню, дарога закруцілася ўніз, і перад намі паўстала сапраўдная Іспанія. Паказаліся доўгія, бурыя хрыбты, пакрытыя рэдкім сасоннікам, і на далёкіх схілах букавыя
лясы. Агінаючы вяршыню гары, дарога спускалася ўніз, і шафёр даў раптам гудок, затармазіў і павярнуў убок, каб не наехаць на двух аслоў, што мірна драмалі пасярод дарогі. Горы асталіся ззаду, і мы ўехалі ў дубовы лес, дзе пасвілася белае быдла. Далей уніз — лугавіны ў шчаціне траў, празрыстыя ручаі. Мы пераехалі цераз ручай, мінулі маленькую змрочную вёсачку і пачалі зноў падавацца ўгору. Мы падымаліся вышэй і вышэй, пакуль зноў не дабраліся да перавалу, і дарога пайшла ўніз, павярнула направа, і з паўднёвага боку адкрылася новая чарада высокіх гор — бурыя, апаленыя сонцам, вычварна спаласаваныя глыбокімі цяснінамі.
Неўзабаве горы скончыліся, абапал дарогі з’явіліся дрэвы, і рачулка, і палі спелага збожжа, і дарога пабегла далей, белая і прамая, потым пакаты ўздым, і злева на ўзгорку старадаўні замак, густа абкружаны будынкамі, і пшанічнае поле, прасціраючыся аж да самых сцен, калыхалася на ветры. Я сядзеў наперадзе, побач з шафёрам, і азірнуўся. Роберт Кон спаў, але Біл кіўнуў мне, углядаючыся ў мясцовасць. Потым мы перасеклі раўніну, і справа, за дрэвамі, блішчала на сонцы шырокая рака. А над раўнінай здалёку выступала Памплонскае плато, і відны былі гарадскія сцены, і высокі цёмны сабор, і спічастыя вежы іншых касцёлаў. За лініяй плато падымаліся горы, і ўсюды былі горы, а белая дарога бегла перад намі па раўніне, набліжаючыся да Памплоны.
Абагнуўшы плато, мы ўехалі ў горад з другога боку між цяністых дрэў па крутой і пыльнай дарозе, потым спусціліся ў новы горад, што будаваўся за сценамі старога. Мы праехалі паўз арэну для бою быкоў — высокі буды-
нак бетоннага колеру, бакавою вулачкаю выехалі на цэнтральную плошчу і спыніліся перад атэлем Мантоі.
Шафёр памог нам вынесці багаж. Каля машыны роем круціліся дзеці, на плошчы было горача, дрэвы зялёныя, на шастах віселі флагі, і так добра было схавацца ад сонца пад цень мураванай аркады, што скрозь прымыкала да плошчы. Мантоя сустрэў нас радасна, кожнаму паціснуў руку і выдзеліў маленькія пакоі вокнамі на плошчу. Мы памыліся, пачысціліся і спусціліся ў сталовую абедаць. Шафёр гэтак жа застаўся абедаць, потым мы разлічыліся з ім, і ён паехаў назад у Баёну.