• Газеты, часопісы і г.д.
  • I ўзыходзіць сонца (Фэст) Эрнэст Хемінгуэй

    I ўзыходзіць сонца

    (Фэст)
    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 272с.
    Мінск 1976
    55.26 МБ
    — Прывет, мілы, — загаварыла Брэт. — У вас ёсць жаданне нас прыняць?
    — Калі ласка, заходзьце. Я толькі што выкупаўся.
    — Шчаслівы чалавек. Паспеў выкупацца.
    — He, толькі душ. Сядайце, граф Міпіпопула. Што будзем піць?
    — He ведаю, ці любіце вы кветкі, сэр? — прамовіў граф. — Я ўзяў на сябе смеласць прынесці вам гэтыя ружы.
    — Дайце іх мне. — Брэт узяла ружы. — Наліце ў што-небудзь вады, Джэк.
    На кухні я наліў вады ў гліняны збан, і Брэт усунула туды ружы. Пышны букет быў пастаўлёны пасярод стала.
    — Ну і выдаўся дзень! — папраўляючы ружы, сказала Брэт.
    — Здаецца, мы з вамі дамовіліся сустрэцца ў «Крыёне»?
    — Няўжо? Хіба мы дамаўляліся? Значыць, я была п’яная і не пры памяці.
    — Вы былі такі добра п’яная, мая дарагая,— прамовіў граф.
    — Так, так. Ну, а граф — той быў малайчына.
    — Чым вы купілі кансьержку? Яна ў захапленні ад вас.
    — Як чым? Я дала ёй дзвесце франкаў.
    — Якая дурасць!
    — He свае, яго,— яна кіўнула на графа.
    — Я падумаў, трэба ж ёй нешта даць за турботы. Было так позна, ноч,— прамовіў граф.
    — Бочка розуму! Ён помніць абсалютна ўсё.
    — Вы гэтак жа, мая дарагая.
    — Выдумляеце, — сказала Брэт. — I без усякай патрэбы. Джэк, вы дасцё нам выпіць ці не?
    — Даставайце, а я тым часам выйду адзенуся. Вы ведаеце дзе.
    — Як быццам ведаю.
    Адзеючыся, я чуў, як Брэт ставіла шклянкі і сіфон, чуў іх гаворку. Адзяваўся я павольна, седзячы на ложку. Адчуваў сябе стомленым, і на душы было пагана. Увайшла Брэт са шклянкай у руцэ і села на ложак.
    — Што з табой, мілы? He ў настроі?
    Яна пацалавала мяне ў лоб.
    — Ах, Брэт, я так цябе люблю.
    — Любы мой! — I дадала: — Хочаш, каб я справадзіла яго?
    — He. Ён слаўны.
    — Пайду і зараз жа справаджу яго.
    — He, не трэба.
    — А я справаджу.
    — Нельга ж так раіггам.
    — Кажаш, нельга? Пасядзі тут. Ён закаханы па вушы і зробіць усё, павер мне.
    Яна выйшла з пакоя. Я плазам паваліўся на ложак. Дрэнна мне было, вельмі дрэнна. Яны нешта там гаварылі, але я не слухаў. Увайшла Брэт і села на ложак.
    — Любы мой, харошы! — Яна дакранулася да маёй галавы.
    — Што ты яму сказала? — Я ляжаў, адвярнуўшыся, не хацеў яе бачыць.
    — Паслала па шампанскае. Ён любіць купляць шампанскае. — I, крыху пачакаўшы, Брэт запытала: — Табе лепей, любы? Галава не баліць?
    — Галава амаль не баліць.
    — Спакойна ляжы, спакойна. Гэта на тым канцы горада, вернецца не скора.
    — А ці не маглі б мы жыць разам, Брэт? Няўжо нам нельга жыць разам?
    — Відаць, нельга. Я б табе здраджвала на кожным кроку. Ты б не выцерпеў.
    — Аднак жа я цярплю.
    — Цяпер — гэта іншая справа. Тут я вінавата, Джэк. Такая ўжо мая натура.
    — Можа, нам паехаць адсюль куды-небудзь часова?
    — He паможа. Паедзем, калі хочаш. Але я ў глушы не ўжывуся, нават з каханым.
    — Ведаю.
    — Гэта жахліва. Мне ж не трэба паўтараць, што я люблю цябе.
    — Я люблю цябе, ты ведаеш.
    — Давай памаўчым. Без лішніх слоў. Я выязджаю адгэтуль, дый Майкл павінен хутка з’явіцца.
    — Як гэта выязджаеш?
    — Так будзе лепш. I табе, і мне.
    — Калі выязджаеш?
    — У бліжэйшы час.
    — Куды?
    — У Сан-Себасцьян.
    — А хіба нам нельга разам?
    — Нельга. Гэта было б зусім недарэчы пасля таго, як мы ўсё абмеркавалі.
    — Мы ж ні да чаго не дамовіліся.
    — Ах, ты ж ведаепі не горш за мяне. He будзь упартым, любы.
    — Твая праўда. I заўсёды так. Нешта я раскіс, а калі не ў настроі, пляту чорт ведае пгго.
    Я сеў, знайшоў чаравікі, абуўся і ўстаў.
    — He глядзі на мяне так, мілы!
    — А як на цябе глядзець?
    — He строй дурня. Заўтра я ад’язджаю.
    — Заўтра?
    — Так. Хіба я не гаварыла? Заўтра.
    — У такім разе вып’ем. Зараз вернецца граф.
    — Так, так. Пара яму вярнуцца. Страшэнна любіць купляць шампанскае. Дорага яму гэта абыходзіцца.
    Мы ўвайшлі ў сталовую. Я дастаў бутэльку каньяку, наліў Брэт і сабе. Званок. Я пайшоў адчыняць. За дзвярыма стаяў граф, за ім шафёр з карзінай шампанскага.
    — Куды паставіць, сэр? — запытаў граф.
    — На кухню,— сказала Брэт.
    — Занясіце туды, Анры,— кіўнуў іпафёру граф. — А потым спускайцеся ўніз і забярыце лёд. — Граф Міпіпопула, стоячы ў дзвярах кухні, сачыў, як уладкоўвалі карзіну. — Спадзяюся, віно вам спадабаецца. Пакаштаваць добрага віна ў Амерыцы цяпер даводзіцца рэдка, а гэта я ўзяў у знаёмага вінароба, майго сябра.
    — О, дзелавыя сябры ў вас на кожным кроку,— заўважыла Брэт.
    — У яго свае вінаграднікі. Некалькі тысяч акраў.
    — Як яго прозвішча? — запытала Брэт. — Удава Кліко?
    — Яго прозвішча Мум. Ён барон.
    — Проста дзіва! Усе мы з тытуламі. Чаму ў вас няма тытула, Джэк? — зірнула на мяне Брэт.
    — Mary вас запэўніць, сэр,— граф дакрануўся да мяне. — Тытул карысці не прыносіць, а грошай каштуе вялікіх.
    — Ну, не ведаю. Часам гэта вельмі выгадна,— заўважыла Брэт.
    — Мне ён карысці ніколі не прыносіў.
    — Бо не ўмееце ім карыстацца. Мне мой тытул заўсёды адкрываў крэдыт.
    — Сядайце, калі ласка, граф,— запрасіў я.— Дайце я пастаўлю ваш кіёчак.
    Цераз стол, асветлены зверху лямпай, граф пазіраў на Брэт. Яна курыла цыгарэту і стрэсвала попел на кілім. Глянуўшы на мяне, здагадалася.
    — Гэтак я магу прапаліць ваш кілім. Калі ласка, Джэк, дайце якую-небудзь пасудзіну.
    Я знайшоў некалькі попельніц і расставіў іх. Шафёр прынёс вядро з ільдом і соллю.
    — Замарозьце дзве бутэлькі, Анры,— распарадзіўся граф.
    — Болып нічога не загадаеце, месье?
    — Нічога. Чакайце ўнізе з машынай. — Ён глянуў на Брэт і на мяне. — Паедзем абедаць у Булонскі лес?
    — Ваша справа, — прамовіла Брэт. — Я асабіста есці не хачу.
    — А я ніколі не адмоўлюся ад добрага абеду,— сказаў граф.
    — Падаць віно, месье? — запытаў шафёр.
    — Ну так, Анры, прынясіце. — Граф выняў вялізны партсігар са свіное скуры і працягнуў мне. — Сапраўдныя амерыканскія цыгары. He жадаеце?
    — Дзякуй. Лепш дакуру сваю цыгарэту.
    Ён адрэзаў кончык цыгары залатым сцізорыкам, што вісеў на ланцужку пры гадзінніку.
    — Я люблю, каб дым ішоў, а то часта цягнеш, цягнеш,— ніякага дыму.
    Ён смактаў цыгару і, пускаючы дым, пазіраў на Брэт.
    — А калі атрымаеце развод, лэдзі Эшлі, дык у вас ужо тытула не будзе?
    — He будзе. Шкада.
    — He,— прамовіў граф. — Вам тытул не патрэбен. Добрая парода і так відаць.
    — Дзякую. Граф шчодры на кампліменты.
    — Я не жартую. — Ён выпусціў струмень
    дыму. — Такой пароды, як ваша, я ні ў кім яшчэ не сустракаў. Гэта ў вас ёсць. Вось і ўсё.
    — Мілыя словы прыемна слухаць. Мая мама ўзрадавалася б страшэнна. Вы гэта напішыце, і я пашлю ёй у пісьме.
    — Я б і ёй гэта самае сказаў. Тут ніякіх жартаў. Я ніколі не строю жартаў з людзей. Строіць жарты з людзей — гэта значыць нажываць сабе ворагаў. Гэта я заўсёдьі сцвярджаю.
    — Ваша праўда,— згадзілася Брэт. — Абсалютная праўда. Я заўсёды жартую з людзей, і няма ў мяне на свеце ніводнага друга. Хіба што толькі Джэк.
    — 3 яго вы не жартуеце.
    — Вось іменна.
    — А можа, і з яго жартуеце? Асабліва цяпер?
    Брэт глянула на мяне, і ў кутках яе вачэй з’явіліся маршчынкі.
    — He, з яго я не жартую,— уздыхнула яна.
    — Вось як! Значыць, вы з яго не жартуеце,— спахмурнеў граф.
    — Завялі гаворку. Адна нуда. Ці не выпіць лепей шампанскага? — прамовіла Брэт.
    Граф нахіліўся і пакруціў бутэлькі ў бліскучым вядры.
    — Яно яшчэ не досыць халоднае. Вам увесь час піць хочацца, дарагая. А чаму б не пагаварыць трошкі.
    — Нагаварылася. Усё, што трымала ў сабе, выказала Джэку.
    — Я б хацеў паслухаць вас усур’ёз, дарагая. A то са мной вы болып намёкамі, не скончыўшы фразы.
    — Канчайце вы самі. Няхай кожны канчае на свой розум.
    — Цікавы спосаб весці размову. — Граф ізноў нагнуўся і пакруціў бутэлькі. — Жадаў бы я ўсё ж паслухаць, як вы гаворыце.
    — Бачылі дурня? — адрэзала Брэт.
    — Ну вось,— граф выцягнуў бутэльку. — Цяпер яно, па-мойму, зусім халоднае.
    Я прынёс ручнік, і ён выцер бутэльку.
    — Я люблю, калі шампанскае ў вялікіх бутэльках. Замарозіць яго цяжэй, але віно значна лепшае. — Ён падняў і пачаў разглядваць бутэльку.
    Я паставіў бакалы.
    — Адкрывайце, вып’ем, — прапанавала Брэт.
    — Зараз, дарагая. Адну хвілінку.
    Шампанскае было выдатнае.
    — Вось гэта віно! — Брэт падняла ўгору бакал. — За што ж бы такое выпіць? «За здароўе яго вялікасці».
    — Гэта віно надта добрае для тостаў, дарагая. He трэба прымешваць пачуцці да такога віна. Траціцца смак.	'
    Бакал Брэт быў пусты.
    — Пра якасць він вы б маглі напісаць кнігу, граф,— заўважыў я.
    — Містэр Барнс,— прамовіў граф,— усё, што я патрабую ад він, гэта мець ад іх асалоду.
    — Наліце мне яшчэ трошкі асалоды.— Брэт падставіла бакал. Граф асцярожна напоўніў яго.
    — Калі ласка, дарагая. Смакуйце павольна, а пасля можна і напіцца.
    — Што? Напіцца?
    — Дарагая, вы чароўная, калі выпіўшы.
    — He трэба мне такіх кампліментаў.
    — Містэр Барнс,— граф напоўніў мой бакал,— гэта адзіная жанчына на свеце з усіх,
    каго я ведаў за сваё жыццё, што такая ж чароўная п’яная, як і цвярозая.
    — Мала, відаць, вы бачылі за сваё жыццё.
    — Памыляецеся, дарагая. Я многа бачыў за сваё жыццё. Шмат чаго бачыў.
    — Піце, і ні слова. Усе мы шмат чаго бачылі за сваё жыццё. Джэк пабачыў не менш за вас.
    — Я не сумняваюся, дарагая, што містэр Барнс шмат чаго бачыў. He думайце, сэр, што ў мяне іншая думка. Але я таксама шмат чаго бачыў.
    — Бачылі, мой дарагі, вядома, бачылі,— згадзілася Брэт.— Я пажартавала.
    — Я прымаў удзел у сямі войнах і чатырох рэвалюцыях,— сказаў граф.
    — Ваявалі? — запытала Брэт.
    — Даводзілася, дарагая. I раны ёсць у мяне ад туземных стрэл. Mary паказаць.
    — Пакажыце.
    Граф устаў, расшпіліў камізэльку і верхнюю сарочку, падняў кашулю і стаяў, агаліўшы чорныя грудзі і дзябёлыя мускулы жывата.
    — Бачыце?
    Ніжэй рэбраў бялелі два рубцы.
    — Цяпер паглядзіце, дзе яны выйшлі.— Ззаду, вышэй паясніцы, былі такія ж два рубцы, у палец таўшчынёй.
    — О, гэта не абы-што.
    — Наскрозь.
    Граф старанна запраўляў кашулю.
    — Дзе гэта вас так? — запытаў я.
    — У Абісініі. Дваццаць адзін год мне было.
    — А што вы там рабілі? — пацікавілася Брэт.— Служылі ў арміі?
    — Я ездзіў па справах, дарагая.
    — Я ж вам казала, што ён наш.— Брэт
    павярнулася да мяне.— Я люблю вас, граф. Вы — мілёнак.
    — Палічу за шчасце, дарагая. Але ж гэта няпраўда.
    — He будзьце аслом.
    — Бачыце, містэр Барнс, якраз таму, што я шмат перажыў, я цяпер умею браць ад жыцця асалоду. Вы не згодны?
    — Цалкам згодзен.