I ўзыходзіць сонца
(Фэст)
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 272с.
Мінск 1976
— Будзе трымацца як след. Я скажу яму.
— Лепш вы яму скажыце, Джэк. Скажыце, каб трымаўся як след альбо каціўся к чорту.
— Здорава. Каму ж і гаварыць, як не мне. Мілая справа! — ухіліўся я.
— Калі ласка, Брэт, раскажы Джэку, як Роберт цябе называе. Ведаеце, ну проста геніяльна.
— He раскажу.
— Раскажы. Мы ж тут усе свае. Праўда, мы ўсе свае, Джэк?
— Я не магу расказаць Джэку. Жудаснае ідыёцтва.
— Тады я раскажу.
— He трэба, Майкл. He будзь дурнем.
— Ён назваў яе чараўніцай Цырцэяй. Ён кажа, што яна з мужчын робіць свіней. I хапіла ж розуму! Шкада, што я між вамі не пісьменнік.
— А Майкл мог бы пісаць,— заўважыла Брэт.— Пісьмы ў яго складныя.
— Ведаю,— сказаў я.— Ён мне пісаў з Сан-Себасцьяна.
— Гэта што! Ён умее пісаць так, што са смеху лопнеш.
— Гэта яна мяне прымусіла пісаць вам. Прыкінулася хвораю.
— А мне сапраўды нездаровілася.
— Вось што, сябры, ці не пара вячэраць? — напомніў я.
— To як жа я цяпер сустрэнуся з Конам? — запытаў Майкл.
— Трымайце сябе так, нібы нічога не здарылася,— параіў я.
— А мне начхаць. Мяне гэта не бянтэжыць.
— А калі пачне адчытваць, скажыце: я п’яны быў.
— Правільна. I самае смешнае, што я, здаецца, такі добра быў п’яны.
— Хадзем,— сказала Брэт.— Ну, вы разлічыліся за гэту атруту? Я павінна да вячэры яшчэ ванну прыняць.
Мы перайшлі цераз плошчу. Было ўжо цёмна, і навокал пад аркадай свяціліся ўсюды агні кафэ. Мы ішлі пад дрэвамі па сцежцы, пасыпанай гравіем, у свой атэль.
Брэт і Майкл пайшлі наверх, а я захацеў пагаварыць з гаспадаром.
— Ну, як вам спадабаліся быкі? — запытаў Мантоя.
— Нішто. Добрыя быкі.
— Нядрэнныя.— Мантоя паківаў галавой.— Але і не надта добрыя.
— Чым яны вам не спадабаліся?
— He ведаю. Маё такое адчуванне, што яны не надта добрыя.
— Разумею.
— Але і не дрэнныя.
— He, не. He дрэнныя.
— А вашым сябрам быкі спадабаліся?
— Вельмі.
— Вось і добра,— сказаў Мантоя.
Я падняўся наверх. Біл стаяў на балконе ў сваім пакоі і глядзеў на плошчу. Я падышоў.
— Дзе Кон?
— А там. У сябе.
— Як ён?
— Перажывае, вядома. Майкл — грубіян. Звярэе, як нап’ецца.
— Ён не быў п’яны.
— Чорта два не быў. Я ведаю, колькі ён высмактаў, пакуль дайшоў са мной да кафэ.
— Але ж хутка працверазіўся.
— Ну і што. Трымаў сябе агідна. Я сам не люблю Кона, шчыра кажу, і гэта яго паездка ў Сан-Себасцьян — вяршыня дурасці, але ж нельга так трапацца, як Майкл.
— Ну, а як быкі?
— Клас! А як іх выводзяць! Вачэй не адарваць.
— Заўтра прывязуць міюрскіх.
— А гэты іхні фэст калі пачнецца?
— Паслязаўтра.
— Трэба сачыць за Майклам, каб не напіўся, каб яшчэ чаго не натварыў.
— Пачысцімся і пойдзем вячэраць.
— Спадзяюся, будзе і смачна і весела.
— А то як жа.
Вячэра сапраўды прайшла вельмі ўдала. Брэт надзела чорнае строгае плацце без рукавоў. Яна была вельмі прыгожая. Майкл рабіў выгляд, што нічога не здарылася. Я быў вымушаны падняцца наверх і прывесці Роберта Кона. Ён трымаўся холадна і карэктна, і твар яго быў усё яшчэ бледна-жоўты, замкнё-
ны, але пад канец Кон павесялеў. Ён не мог адвесці вачэй ад Брэт. Гэта, мабыць, абуджала ў ім радасць. Яму было прыемна глядзець на яе хараство і ведаць, што ён быў з ёю блізкі, і гэта ні для каго не сакрэт. Адабраць гэта было немагчыма. Біл сыпаў жартамі. Майкл — гэтак жа. Дуэт склаўся выдатны.
Такія таварыскія вячэры помняцца мне з часоў вайны. Шмат віна, шчырая непасрэднасць, і адчуванне, што ніхто не адхіліць Taro, што павінна адбыцца. Віно заглуіпыла ва мне дрэнныя пачуцці, і настрой мой палепшыўся. Усе яны здаваліся мне харошымі людзьмі.
РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
He скажу, а якой гадзіне я лёг. Помню, што раздзеўся, апрануў халат і выйшаў на балкон. Я ведаў, што я вельмі п’яны, і, вярнуўшыся ў пакой, запаліў лямпу над ложкам і ўзяўся чытаць, Гэта была кніга Тургенева. Мабыць, я некалькі разоў перачытаў адны і тыя ж дзве старонкі апавядання з «Запісак паляўнічага». Калісьці я чытаў іх, a цяпер здавалася, што знаёмлюся ўперпіыню. Малюнкі прыроды ўяўляліся вельмі выразна, і галаве рабілася як быццам лягчэй. Я быў вельмі п’яны і баяўся, што, калі заплюшчу вочы, пакой пачне круціцца. Лепш яшчэ пачытаць — тады ўсё пройдзе.
Я чуў, як Брэт і Роберт Кон падняліся па лесвіцы. Кон развітаўся перад яе пакоем і пайшоў наверх да сябе. Я чуў, як Брэт увайшла ў пакой, суседні з маім. Майкл, напэўна, ужо спаў. Мы вярнуліся з ім разам гадзіну
таму назад. Ён прачнуўся, калі яна ўвайшла, і яны загаварылі. Я чуў іхні смех. Я патушыў святло і стараўся заснуць. Чытаць не было больш патрэбы. Я мог заплюшчыць вочы, і галава не кружылася. Але заснуць я не мог. Дзіву даюся, чаму ў цемры ўсё ўяўляецца іначай, чым пры святле. Ніякай тут праблемы, чорт вазьмі!
Калісьці я ўсё гэта прадумаў, і цэлых паўгода, кладучыся спаць, не выключаў электрычнасці. Бліскучая ідэя, уведзеная ў практыку! Але, так ці іначай, чорт з імі, з жанчынамі. Чорт з табой, Брэт Эшлі.
3 жанчынамі так добра дружыць. Страшэнна добра. Перш за ўсё, каб мець аснову для дружбы, трэба закахацца ў жанчыну. Я карыстаўся дружбай Брэт, не думаючы аб тым, што я ёй дам узамен, браў, так сказаць, без аддачы і гэтым толькі адцягваў тэрмін расплаты. Але рахунак рана ці позна будзе прад’яўлены. I гэта абавязкова трэба мець на ўвазе.
Я думаў, што за ўсё разлічыўся. He так, як жанчыны, што плацяць, і плацяць, і плацяць. He як прымусовае спагнанне альбо кару, а як звычайны абмен каштоўнасцямі. У адным уступіш, у другім атрымаеш. Альбо працуеш, каб нешта мець. Ва ўсякім разе, за дабро, нават самае маленькае, мы плацім. Многае з таго, за што я плаціў, падабалася мне, і час я праводзіў не марна. Расплачваешся альбо ведамі, альбо вопытам, альбо рызыкай, альбо грашыма. Карыстацца жыццём — гэта ўмець атрымліваць нешта раўнацэннае затрачаным грошам і адчуваць гэта. А чэрпаць на поўны кошт за свое грошы можна. Свет — гэта рынак, дзе можна купіць. Нішто
сабе філасофія як быццам. Гадоў праз пяць, падумаў я, і гэта вядомая ісціна будзе здавацца мне такой жа бязглуздай, як і ўсе іншыя мае прывычныя ісціны.
А можа, гэта і не так. Можа, з гадамі чалавек чаму-небудзь навучыцца. Мне ўсё роўна, што такое свет. Адно, што я хачу ведаць,— гэта, як у ім жыць. Мабыць, калі дадумаешся, як у ім жыць, то знойдзецца адказ і на пытанне, які ён.
А ўсё ж было б лепей, каб Майкл не абыходзіўся так груба з Конам. Майкл не ўмее піць. Брэт умее піць. Біл умее піць. Кон ніколі не напіваецца. Майкл дрэнны, калі пяройдзе мяжу. Мне прыемна, калі ён зневажае Кона. Аднак было б лепей, каб ён не зневажаў, бо пасля я сам сабе агідны раблюся. Значьіць, ва мне ёсць мараль, калі мне потым брыдка. Якая тут мараль! Наадварот, амаральнасць. Шырокая формула! I колькі ўночы ўсякай бязглуздзіцы лезе ў галаву! Глупства, сказала б Брэт. Глупства! Калі маеш сувязь з англічанамі, дык прывыкаеш думаць іхнімі комплексамі. Англійская гутарковая мова — ва ўсякім разе у вышэйшых слаёў грамадства — мае меншую колькасць слоў, чым мова эскімосаў. Я, праўда, не ведаю эскімоскай мовы. Можа, яна вельмі прыгожая. Ну тады, скажам, іракезская. Хоць і аб ёй не маю ўяўлення. Англічане размаўляюць інтанацыйнымі спалучэннямі. Адна і тая ж фраза можа азначаць абы-што. I ўсё ж яны мне падабаюцца. Мне падабаецца, як яны гавораць. Гарыс, напрыклад. Праўда, ён не з вышэйшых слаёў.
Я зноў уключыў святло і ўзяўся чытаць. Чытаў усё тое ж апавяданне Тургенева. Я ведаў, што, чытаючы зараз, у стане абвостранай
успрыімлівасці, калі выпіў залішне каньяку, я запомшо яго надоўга, і потым мне будзе здавацца, што апісаныя падзеі адбыліся са мной. Гэтага ад мяне не адбярэш. Вось яшчэ тое дабро, за якое плаціш, каб даўжэй зберагчы. Мінула нямала часу. Перад світаннем я нарэшце заснуў.
Наступныя два дні ў Памплоне прайшлі спакойна, скандалаў ніякіх. Горад рыхтаваўся да фэсту. На скрыжаваннях вуліц рабочыя ставілі загарадкі, каб закрываць бакавыя праходы, калі выпушчаных з загона быкоў пагоняць раніцай на арэну. Рабочыя капалі ямы і ставілі слупы; на кожным слупе быў нумар з адзнакай яго сталага месца. За горадам, на плато, цыркавыя служкі трэніравалі хударлявых коней, прымушаючы іх скакаць галопам па цвёрдай, высушанай сонцам глебе па той бок цырка. Галоўныя вароты былі адчынены, унутры ў амфітэатры падмяталі лаўкі для гледачоў. Арэну прыкачалі, палілі вадой, і плотнікі папраўлялі бар’ер, мяняючы шчылістыя і ненадзейныя дошкі. Стоячы на арэне з краю, на гладкім утрамбаваным пяску, можна было зірнуць уверх на ярусы амфітэатра, дзе варушыліся старыя жанчыны, прыбіраючы ложы.
Знадворку, на ўчастку ад апошняй вуліцы да ўваходу ў цырк, зрабілі доўгі праход, агарадзіўшы яго ў два рады плотам. Раніцай, у дзень першага бою, людзі будуць бегчы па гэтай дарозе паперадзе быкоў. На ўскраіне горада, дзе пачнецца кірмаш, гандаль коньмі і рагатай жывёлай, пад дрэвамі размясціўся цыганскі табар. Прадаўцы віна і гарэлкі спешна рабілі будкі, па адной з іх ужо вісела рэклама. Палотнішча з надпісам «Аніс бычыны»,
прымацаванае да слупоў, прывабна зіхацела на сонцы. На плошчы ў цэнтры города ніякіх перамен яшчэ не было відаць. Мы сядзелі ў белых плеценых крэслах на тэрасе кафэ і назіралі, як з суседніх вёсак прыязджаюць у аўтобусах на рынак сяляне і як аўтобусы ад’язджаюць, перапоўненыя сялянамі, што вяртаюцца дахаты з мяшкамі і клункамі набытага ў горадзе дабра. Высокія шэрыя аўтобусы, галубы і чалавек, што з пажарнага рукава паліваў вуліцы і пасыпаную гравіем плошчу, былі адзіным, што ажыўляла пейзаж.
Вечарамі адбывалася гулянне. Пасля абеду, на працягу добрай гадзіны, усе дзяўчатыкрасуні і афіцэры тутэйшага гарнізона, усе моднікі і модніцы Памплоны выходзілі на шпацыр, гулялі па вуліцы паблізу плошчы, а за столікамі кафэ бавіла час звычайная пасляабедзенная публіка.
Амаль кожную раніцу я сядзеў у кафэ, чытаў мадрыдскія газеты, пасля гуляў па вуліцах альбо ішоў куды-небудзь за горад. Часам са мною хадзіў Біл. Часам ён пісаў у сваім пакоі. Роберт Кон уранні вучыў іспанскую мову альбо імчаўся ў цырульню, каб своечасова пабрыцца. Брэт і Майкл ніколі не паказваліся раней дванаццаці. Потым, сабраўшыся ў кафэ, мы пілі вермут. Жылі мы ціха, і ніхто не напіваўся. Разы два я хадзіў у касцёл, адзін раз з Брэт. Яна выказала жаданне паслухаць, як я спавядаюся, але я растлумачыў ёй, што гэта немагчыма, а па-другое, гэта зусім не так цікава, як некаторым здаецца, 1, апроч таго, я гаварыў бы на мове ёй не вядомай. Выходзячы з касцёла, мы сустрэлі Кона, і, хоць відаць было, што ён прыпільнаваў нас, трымаўся ён далікатна, скромна, і мы ўтраіх накіра-