• Газеты, часопісы і г.д.
  • I ўзыходзіць сонца (Фэст) Эрнэст Хемінгуэй

    I ўзыходзіць сонца

    (Фэст)
    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 272с.
    Мінск 1976
    55.26 МБ
    — Як Альгабена.
    — Во-во, як Альгабена.
    — Гэта людзі такія,— сказаў я.— Тут ёсць адна амерыканка, што збірае тарэадораў для калекцыі.
    — Так-так. Прычым выбіраюць маладзенькіх.
    — Вядома. Старьія таўсцеюць.
    — Альбо робяцца вар’ятамі, як Гала.
    — Ну, тут справа простая. He перадавайце запрашэння, і ўвесь клопат.
    — Такі харошы хлопец. Няхай жыве са сваімі, няма чаго яму лезці ў спакусу.
    — Можа, хочаце выпіць? — запытаў я.
    — He, не. Мне трэба ісці,— сказаў Мантоя і выйшаў.
    Я спусціўся ўніз, маючы намер прагуляцца пад аркадай вакол плошчы. Дождж не сціхаў. Я заглянуў у кафэ «Ірунья», ці няма там нашых, але нікога не было, і, зрабіўшы круг пад аркадай, вярнуўся ў атэль. Яны ўсе абедалі ў сталовай на першым паверсе.
    3 ядой яны мяне здорава апярэдзілі, і дагнаць іх я не браўся. Біл наймаў па чарзе старых і малых чысціць Майклу абутак. Чысцільшчыкі прасоўвалі галаву ў дзверы, Біл іх клікаў і прымушаў глянцаваць Майклу чаравікі.
    — Ужо ў адзінаццаты раз наводзяць мне глянец,— паведаміў Майкл.— Біл — упарты асёл.
    Чутка, што тут ёсць работа, пашырылася. Прыбег яшчэ адзін чысцільшчык.
    — Чаравікі, боты чысцім? — спытаўся ён у Біла.
    — He мне, не мне. Вунь таму сеньёру.
    Чысцільшчык укленчыў каля свайго таварыша, які глянцаваў левы чаравік, і ўзяўся глянцаваць правы. Чаравікі блішчалі як люстэрка.
    — Ну і выдумшчык Біл, са смеху лопнеш,— рагатаў Майкл.
    Я піў чырвонае віно і, загледзеўшыся на шпаркія рухі чысцільшчыкаў, значна адстаў з выпіўкай ад маіх калег. Мне аж няёмка стала. Я азірнуўся. За суседнім столікам сядзеў Педра Рамера. Я яму кіўнуў, ён устаў і папрасіў мяне падсесці бліжэй і пазнаёміцца з яго другам. Столік Рамера быў побач. Я прывітаўся з яго другам. Гэта быў мадрыдскі спартыўны крытык, дробны чалавечак з маршчыністым
    тварам. Я сказаў Рамера, што я ў захапленні ад яго работы, і гэта яму вельмі спадабалася. Мы гаварылі па-іспанску, а крьітык крыху разумеў па-французску. Я працягнуў руку, каб дастаць сваю бутэльку віна, але крытык спыніў мяне. Рамера засмяяўся.
    — Просім піць з намі,— сказаў Рамера паанглійску.
    Ён саромеўся сваёй англійскай мовы, але яму было прыемна гаварыць па-англійску, і неўзабаве ён стаў называць словы, у якіх не быў упэўнены, і распытваць пра іх значэнне. Яго асабліва цікавіла, як будзе па-англійску «corrida de toros» у літаральным перакладзе. Назва «бой быкоў» здавалася яму недакладнай. Я растлумачьіў, што «corrida de toros» азначае «бег быкоў».
    — Правільна. А па-французску — «course de taureaux»,— падтрымаў мяне крытык.
    Належнага іспанскага слова для бою быкоў не знайшлося.
    Педра Рамера сказаў, што навучыўся трошкі па-англійску ў Гібралтары. Нарадзіўся ён у Рондзе. Гэта недалёка ад Гібралтара. Спецыяльнасць тарэадора асвойваў у Малазе ў тарэадорскай школе. Прабыў ён там усяго тры гады. Спартыўны крытьік смяяўся з малагскіх слоўцаў, якімі злоўжываў Рамера. Хлопцу споўнілася дзевятнаццаць. Яго старэйшы брат працаваў з ім разам у якасці бандэрыльера, але жыў не ў гэтым атэлі, а ў меншым, разам з ўсёй камандай. Рамера спытаўся ў мяне, колькі разоў мне давялося бачыць яго на арэне. Я сказаў, што разы тры. Сказаў няпраўду, бо бачыў яго ўсяго два разы, але памылку сваю выпраўляць не захацеў.
    — А дзе вы мяне раней бачылі? У Мадрыдзе?
    — У Мадрыдзе,— схлусіў я. Я чытаў у газетах водгукі на яго два выступленні ў Мадрыдзе, і таму быў спакойны.
    — Маё першае выступленне ці другое?
    — Першае.
    — Дрэнна я тады выступаў. У другі раз значна лепш. Помніце? — звярнуўся ён да крытыка.
    Рамера ані не бянтэжыўся. Ён гаварыў пра сваю работу не як удзельнік, а як зацікаўлены сведка. Ніякай фанабэрыі, ніякай самарэкламы.
    — Я вельмі рад, што вам падабаецца мая работа,— шчыра прызнаўся ён.— Але работы сапраўднай вы яшчэ не бачылі. Заўтра, калі пападзецца добры бык, я паспрабую вам нешта паказаць.
    Сказаўшы так, ён усміхнуўся, баючыся, каб мы з крытыкам не падумалі, што ён выхваляецца.
    — 3 нецярпеннем чакаю пабачыць,— прамовіў крытык.— Прагну пераканацца на свае вочы.
    — Яму не вельмі падабаецца мая работа.— Рамера глянуў на мяне. Твар яго быў сур’ёзны.
    Крытык сказаў, што яму вельмі падабаецца работа Педра Рамера, але ёй яшчэ не хапае камплектнасці.
    — Заўтра пабачыце, калі пападзецца добры бык.
    — Вы бачылі заўтрашніх быкоў? — звярнуўся да мяне крытык.
    — Бачыў. Быў на разгрузцы.
    — I якая ваша думка? — запытаў Рамера.
    — Добрыя. Кілаграмаў па трыста пяцьдзе-
    сят. Вельмі кароткія рогі. А вы што, не бачылі?
    — Бачыў, вядома.
    — Трыста пяцьдзесят кілаграмаў не пацягнуць,— заўважыў крытык.
    — He,— пацвердзіў Рамера.
    — У іх не рогі, а бананы нейкія,— заўважыў крытык.
    — Значыць, бананы, па-вашаму.— Рамера з усмепікай зірнуў на мяне.— I па-вашаму, бананы?
    — He, чаму. Рогі як рогі.
    — Занадта кароткія. Вельмі, вельмі кароткія. Аднак не бананы.
    — Вы што гэта, Джэк, кінулі нас зусім? — азвалася са свайго месца Брэт.
    — Я толькі часова. Размова ідзе пра быкоў.
    — Зазнавацца пачалі?
    — Скажыце гэтаму малайцу, што быкі бязрогія,— падаў голас Майкл. Ён быў п’яны.
    Рамера глянуў на мяне са здзіўленнем.
    — П’яны чалавек. Меры не ведае,— растлумачыў я.
    — Што ж вы нас не знаёміце са сваімі новымі сябрамі? — папракнула Брэт. Яна не спускала вачэй з Рамера.
    Я запрасіў яго выпіць з намі кофе. Абодва ўсталі. Смуглатвары Рамера быў вельмі ветлівы.
    Я адрэкамендаваў іх усім па чарзе, і яны ўжо збіраліся сесці, але было цесна, і мы ўсе перайшлі за вялікі стол каля сцяны. Майкл загадаў падаць бутэльку фундадору і чаркі на ўсіх. П’янай балбатні хапала.
    — Скажы яму, што пісаніна — гэта гнюсо-
    та,— усхадзіўся Біл.— Скажы, скажы, скажы яму: мне сорам, што я пісьменнік.
    Педра Рамера сядзеў побач з Брэт і слухаў яе.
    — Скажы яму, чуеш! — не сунімаўся Біл.
    Рамера, усміхаючыся, падняў галаву.
    — Гэты сеньёр — пісьменнік,— прамовіў я.
    Рамера з павагай зірнуў на Біла.
    — I гэты таксама,— паказаў я на Кона.
    — Ён нагадвае Вільяльту,— заўважыў Рамера, гледзячы на Біла.— Праўда, Рафаэль, ён падобен на Вільяльту?
    — He знаходжу,— адказаў крытык.
    — Па-мойму, ён вельмі падобен на Вільяльту,— сказаў Рамера па-іспанску.— А чым займаецца той п’яны сеньёр?
    — Нічым.
    — Мабыць, таму і п’е.
    — He. Ён збіраецца ажаніцца з гэтай сеньёрай.
    — Скажыце яму, Джэк: у быкоў няма рагоў,— падаў голас Майкл на другім канцы стала.
    — Што ён гаворыць?
    — П’яную лухту.
    — У быкоў няма рагоў! — крычаў Майкл.
    — Вы разумееце? — запытаў я.
    — Разумею.
    Я быў упэўнены, што Рамера нічога не разумее, і не асабліва трывожыўся.
    — Джэк, скажыце яму, што Брэт хоча глянуць, як ён нацягвае свае зялёныя штаны.
    — Змоўкніце, Майкл.
    — Скажыце яму, што Брэт да смерці хоча ўбачыць, як ён лезе ў свае штаны.
    — Змоўкніце.
    Рамера пакручваў у пальцах чарку, размаў-
    ляючы з Брэт. Брэт гаварыла па-французску, a ён па-іспанску і крыху па-французску і смяяўся.
    Біл напоўніў чаркі.
    — Скажыце яму, што Брэт хоча ўлезці...
    — Змоўкніце, Майкл, Хрыстом-богам прашу,— крыкнуў я.
    Рамера падняў галаву і засмяяўся:
    — Гэта я зразумеў.
    Тым часам у сталовую ўвайшоў Мантоя. Ен ужо гатоў быў мне па-сяброўску ўсміхнуцца, але ўбачыў, што Педра Рамера з ёмістай чаркай каньяку ў руцэ рагоча, седзячы паміж мной і жанчынай з аголенымі плячамі, а навокал адны п’яныя, збянтэжыўся і нават нікому не кіўнуў.
    Мантоя выйшаў. Майкл устаў, намерыўшыся сказаць тост.
    — Прапаную ўсім выпіць,— пачаў ён.
    — За Педра Рамера,— крыкнуў я.
    Усе падняліся. Рамера прыняў тост вельмі сур’ёзна, усе чокнуліся і апаражнілі чаркі. Я знарок прыспешваў, бо Майкл ужо збіраўся нашкодзіць, абвясціўшы, што хацеў выпіць зусім не за гэта. Але ўсё абышлося добра. Педра Рамера паціснуў нам рукі і выйшаў у суправаджэнні крытыка.
    — Божа мой, які чароўны хлопчык! — прамовіла Брэт.— 3 прыемнасцю паглядзела б, як ён нацягвае свой шчыгульны касцюм. Мабыць, і чаравічкі без ражка не нацягне.
    — А я што гаварыў, я ж гэта і гаварыў,— пачаў Майкл.— Джэк не дае мне слова сказаць. Хто вам дазволіў спыняць мяне? Думаеце, вы ўмееце лепш па-іспанску, чым я?
    — Нічога я не думаю. Адчапіцеся, Майкл.
    — He, я хачу гэта высветліць.— Ён адвяр-
    нуўся ад мяне.— Вы думаеце, Кон, што вы тут фігура? Вы думаеце, што вы свой у нашай кампаніі? Сярод людзей, што стараюцца добра пажыць? Цішэй, цішэй, не падымайце гармідару, Кон!
    — Перастаньце, Майкл,— сказаў Кон.
    — Думаеце, што вы патрэбны Брэт? Думаеце, ёй з вамі цікава? Адказвайце, калі пытаю.
    — Усё, што я меў сказаць, мною ўжо сказана.
    — Я, вядома, не літаратар.— Майкл хістаўся і схапіўся за стол.— Я не геній. Але я адчуваю, калі я лішні. Няўжо вы не бачыце, што вы тут лішні? Хто вам засляпіў вочы? Прэч адгэтуль! Ідзіце, Кон. Прашу далікатненька. Мне абрыдла ваша журботная фізіяномія. Прэч! Можа, скажаце, я памыляюся?
    Ён паглядзеў на нас.
    — He, не, усё добра,— умяшаўся я.— Пойдзем у кафэ «Ірунья».
    — Хто мне тут скажа, што я памыляюся? Я люблю гэту жанчыну.
    — He трэба паўтараць, Майкл. He крычы. Хопіць,— прамовіла Брэт.
    — Джэк, я праўду кажу, а?
    Кон усё яшчэ сядзеў за сталом. Твар яго быў бледна-жоўты, як заўсёды, калі яго зневажалі, і разам з тым здавалася, што яму гэта падабаецца. Дзіцячая гульня ў героя пасля лёгкай выпіўкі. Як-ніяк — інтымнае знаёмства з тытулаванай лэдзі.
    — Джэк,— прамовіў Майкл, ледзь не пла чучы,— вы ж ведаеце, што я не памыляюся, мая праўда.— I, павярнуўшыся да Кона: — Слухайце, вы! Прэч! Зараз жа, каб я вас не бачыў!
    — Нікуды я не пайду,— сказаў Кон.
    — Ах, так! Я вас выкіну.— Майкл выйшаў з-за стала.
    Кон ускочыў і скінуў акуляры. Ён стаяў напагатове, бледна-жоўты, маляўніча апусціўшы рукі, адважна чакаючы нападу, каб кінуцца ў бой за сваю даму сэрца.
    Я схапіў Майкла:
    — Хадзем у кафэ. Тут жа атэль. Вы ж яго тут не ўдарыце.
    — Так, так,— згадзіўся Майкл.— Вельмі слушная думка.
    Мы пайшлі. Калі Майкл, спатыкаючыся, падымаўся па ступеньках, я азірнуўся і ўбачыў, што Кон ізноў надзяе акуляры. Біл наліваў сабе другую чарку фундадору. Брэт сядзела нерухома, пазіраючы абыякава ў пустату.
    На плошчы дажджу ўжо не было, і месяц прабаваў прабіцца праз абрыўкі хмар. Дзьмуў вецер. Іграў воінскі аркестр, а на дальнім канцы плошчы народ сабраўся каля піратэхніка і яго сына. Яны запускалі агністыя шары. Шары ўзляталі штуршкамі, па дыяганалі, і вецер разрываў іх альбо падганяў да якоганебудзь будынка на плошчы. Часам яны падалі ў натоўп. Магній успыхваў, шар лопаўся, і людзі разбягаліся. Ніхто на плошчы не танцаваў, гравій быў надта мокры.