• Газеты, часопісы і г.д.
  • I ўзыходзіць сонца (Фэст) Эрнэст Хемінгуэй

    I ўзыходзіць сонца

    (Фэст)
    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 272с.
    Мінск 1976
    55.26 МБ
    — Яна аж падскочыла з радасці,— дадаў Майкл.
    — Яна хацела, каб і мы выйшлі на арэну. Баявая жанчына! — заўважыў Біл.
    — Я сказаў, што гэта пакрыўдзіць маіх крэдытораў.
    — Вось дык раніца! Ну і ночка! — прамовіў Біл.
    — Як ваша сківіца? — запытаў Майкл.
    — Баліць.
    Біл засмяяўся.
    — Ты б яго крэслам па патыліцы.
    — Добра вам гаварыць. Ён бы і вас кульнуў,— пачаў Майкл. — Я нават азірнуцца не паспеў. Вось тут ён етаяў перада мною, а я ўжо сяджу на тратуары, а Джэк як пласт пад сталом.
    — А куды ён потым пайшоў? — пацікавіўся я.
    — Вось яна! — сказаў Майкл. — Чарадзейная лэдзі з півам.
    Служанка паставіла на стол паднос з бутэлькамі піва і шклянкамі.
    — А цяпер прынясіце яшчэ тры бутэлькі,— распарадзіўся Майкл.
    — Куды пайшоў Кон пасля таго, як ударыў мяне? — паўтарыў я пытанне.
    — А вы што, не ведаеце? — Майкл адаткнуў бутэльку і пачаў наліваць піва.
    — Сапраўды нічога не ведаеш? — запытаў Біл.
    — Ён вярнуўся сюды, знайшоў Брэт разам з маладым матадорам у яго пакоі, а потым зрабіў біфштэкс с няшчаснага матадора.
    — Што?
    — Змясіў на катлету.
    — Ну і ночка! — прамовіў Біл.
    — Ён бы, напэўна, забіў няшчаснага матадора. I намерваўся вывезці Брэт. Відаць, збіраўся вярнуць яе на шлях дабрачыннасці. Чартоўскі сентыментальная сцэна.
    Майкл у адзін дых апаражніў шклянку піва.
    — Асёл ён, і болып нічога.
    — А потым што?
    — Дала яму дыхту Брэт. Адчытала, дзесятаму закажа. У гневе яна — герой.
    — Дзіва што,— прамовіў Біл.
    — Пасля гэтага Кон размяк і пусціў слязу, захацеў паціснуць руку матадору, хацеў і Брэт паціснуць руку.
    — Ведаю. Ён і мне ціснуў.
    — Бач ты яго! Вядома, яны адмовіліся. Малайчына матадор. Многа не гаварыў, ускакваў адразу і падаў ад новага ўдару. Аднак накаўта не было, хоць Кон і стараўся. Вось бы паглядзець! Карціна!
    — Ад каго вы гэта чулі?
    — Ад Брэт. Бачыў яе сёння раніцай.
    — I чым гэта скончылася?
    — А вось чым, Матадор сядзеў у ложку. Ён падаў ужо разоў пятнаццаць, але ўсё роўна кідаўся біцца. Брэт стрымлівала яго, не пускала. Ён хоць і аслабеў, але Брэт не магла справіцца, вырываўся з рук. Тады Кон сказаў, што больш не будзе з ім біцца. He можа. Сумленне не дазваляе. А гэты зух матадор хістаецца, a лезе. Кон адступіў да сцяны. «Вы што, не будзеце са мной біцца?» — «Не буду,— адказвае Кон.— Мне было б сорамна». Тады матадор, сабраўшы рэшткі сіл, плясь яго па мордзе і асунуўся на падлогу. Брэт кажа, што не мог устаць. Кон хацеў занесці яго на ложак. А той гаворыць, што, калі Кон дакранецца да яго, ён яго заб’е і ўсё роўна заколе яго раніцай, калі такі гад пасмее астацца ў горадзе. Кон плакаў, рыдаў, а Брэт яго адчытвала. Пасля чаго ён папрасіў дазволу паціснуць ім рукі. Пра гэта я ўжо, здаецца, расказваў.
    — А вы пра самы канец,— нагадаў Біл.
    — Значыць, сядзіць матадор на падлозе. Набіраецца сілы, каб устаць і даць аплявуху
    яшчэ раз. Брэт катэгарычна адмовілася ад усякіх поціскаў, Кон плача, прызнаецца ў сваім палымяным каханні, а Брэт яму: «Не трэба быць такім аслом». Потым Кон нагнуўся, хацеў паціснуць руку матадору. Каб па-добраму. Каб той яму дараваў, значыцца. А матадор размахнуўся і яму ў морду плясь.
    — Малайчына хлопец,— пахваліў Біл.
    — Даканаў ён Кона,— сказаў Майкл. — Болып не будзе гэты злыдзень кідацца на людзей з кулакамі.
    — Калі вы бачылі Брэт?
    — Сёння. Рэчы некаторыя прыходзіла забраць. Няньчыцца са сваім Рамера, як з дзіцем.
    Майкл наліў сабе з другой бутэлькі.
    Мабыць, замучылася з ім. Але Брэт любіць даглядаць хворых. Гэта і мяне з ёю зблізіла. Яна так хораша даглядала мяне.
    — Ведаю,— перабіў я.
    — П’яны я,— прамовіў Майкл. — П’яны і піць буду. Усё гэта вельмі смешна, але радасці ніякай. Ніякай мне радасці ад гэтага.
    Ён апаражніў бутэльку.
    — Я, ведаеце, выказаў Брэт сваю думку. Я ёй сказаў, калі яна будзе і далей звязвацца з яўрэямі, матадорамі і ўсякай падобнай публікай, то дабром гэта не скончыцца. — Ён нахіліўся да мяне. — Джэк, вы не будзеце супраць, калі я вып’ю вашу бутэльку? Вам яшчэ прынясуць.
    — Калі ласка. Я піць не збіраюся.
    Майкл пачаў круціць бутэльку. — Можа, вы самі мне, у мяне рукі дрыжаць?
    Я сарваў дрот і наліў яму піва.
    — Ведаеце,— пачаў ізноў Майкл,— Брэт цудоўная жанчына. Высакародная. Люблю Ta-
    кіх. Я ёй закаціў скандал наконт яўрэяў, матадораў і ўсякай падобнай публікі, а яна мяне, ведаеце, як адбрыла, кажа: «Паспытала я шчасця з вашай брытанскай арыстакратыяй. К чорту вас усіх!»
    Ён глынуў піва.
    — Здорава адбрыла. Гэты Эшлі, што даў ёй тытул, быў мараком, вы ведаеце. Дзевяты баранет. Калі вяртаўся дадому, то зганяў яе з ложка, прымушаў спаць на падлозе. I Брэт слухалася. Нарэшце, ашалеўшы зусім, пачаў пагражаць, што заб’е яе. Пад падушку заўсёды клаў рэвальвер з патронамі. I калі засынаў, Брэт вымала патроны. He соладка ёй жылося, як бачыце. Хваліцца няма чым. Свінства, па сутнасці. А ёй жа так хочацца весела пажыць!
    Ён устаў. Рукі яго дрыжалі.
    — Пайду да сябе. Пасплю трошкі.
    Ён усміхнуўся.
    — Гэты фэст выбівае нас са сну. Думаю плюнуць на ўсё і як след выспацца. Бяссонніца шкодзіць здароўю. Нервы псуюцца.
    — Сустрэнемся ў поўдзень. Кафэ «Ірунья»,— сказаў Біл.
    Майкл выйшаў у суседні пакой. Мы чулі, як ён пазваніў і як увайшла, пастукаўшы, служанка.
    — Прынясіце паўтузіна піва і бутэльку фундадору.
    — Слухаю, сеньёр.
    — Пайду спаць,— сказаў Біл. — He шанцуе Майклу. Такі быў учора скандал праз яго. Набраўся я клопату.
    — Дзе? У «Міланскай піўной»?
    — Ну так. Круціўся там нейкі піжон, некалі ў Каннах памог расплаціцца Брэт і Майклу. Настырны такі. Жудасны хам.
    — Ведаю гэту гісторыю,— сказаў я.
    — А я не ведаў. Ніхто не мае права бэсціць Майкла.
    — Знаходзяцца прайдзісветы. У гэтым і бяда.
    — Хто даў ім права? Самі сабе права прысвоілі, мярзота. Пайду спаць.
    — Былі ў цырку забітыя? — запытаў я.
    — Як быццам не. Некалькі цяжка параненых.
    — А ў праходзе аднаго прыкончылі.
    — Глядзі ты! — паціснуў плячамі Біл.
    РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ
    Апоўдні Біл, Майкл і я былі ў кафэ. Народу як у бочцы. Мы елі крэветак і пілі піва. На вуліцах цесната. Вялізныя аўтамашыны прыбывалі з Біярыца і Сан-Себасцьяна і спыняліся чарадой на плошчы, прывозілі гледачоў у цырк. Былі і турысцкія аўтобусы. У адным аўтобусе прыехала дваццаць пяць англічанак. Яны сядзелі ў прасторнай белай машыне і ў бінокль назіралі фэст. Усе танцоры перапіліся. Гэта быў апошні дзень фэсту.
    Фэст ліўся суцэльным патокам, і ў ім, як астраўкі, вылучаліся машыны з прыезджымі. А калі госці вылазілі, іх адразу ж праглынаў натоўп. I яны губляліся, хіба што дзе-небудзь каля столікаў, густа аблепленых сялянамі ў чорных блузах, мільгалі недарэчнымі плямамі іх спартыўныя касцюмы. Фэст увабраў нават англічан з Біярыца, і заўважыць іх было нельга, пакуль не натрапіш на заняты імі столік. Музыка на вуліцах не сціхала. Грукаталі барабаны, пішчалі дудкі. У сярэдзіне кафэ
    мужчыны, учапіўшыся за стол альбо паклаўшы адзін аднаму рукі на плечы, гучна і няскладна спявалі.
    — А вунь ідзе Брэт,— сказаў Біл.
    Я паглядзеў. Яна ішла праз натоўп па плошчы, горда ўскінуўшы галаву, нібы гэты фэст спраўлялі ў яе гонар. Ёй было і радасна, і смешна.
    — Прывет, сябры,— гукнула яна. — У роце перасохла, выпіць хочацца.
    — Прынясіце яшчэ адзін куфель,— папрасіў Біл.
    — I крэветак? — запытаў афіцыянт.
    — Кон паехаў? — пацікавілася Брэт.
    — Паехаў. Наняў сабе машыну,— паведаміў Біл.
    Падалі піва. Брэт узялася за шкляны куфель і адчула, што рука яе дрыжыць. Усміхнуўшыся, яна нагнулася і са смакам адпіла глыток.
    — Добрае піва.
    — Вельмі добрае,— сказаў я. Мяне трывожыў Майкл. Мабыць, ён не спаў. Увесь час ён піў, але кантролю над сабой, здаецца, не страціў.
    — Я чула, Джэк, што Кон пабіў вас.
    — He. Я адзін раз упаў, і толькі.
    — Затое ён пабіў Педра Рамера,— прамовіла Брэт. — Моцна пабіў.
    — Як ён?
    — Нічога, паправіцца. He хоча выходзіць з пакоя.
    — Пэўна, выглядае няважна?
    — Вельмі дрэнна. He на жарт пабіты. Я сказала, што выскачу на мінутку пабачыцца з вамі.
    — А выступаць ён будзе?
    — Абавязкова. I я пайду з вамі, калі не пярэчыце.
    — Ну, як твой малады сімпатычны? — запытаў Майкл. Ён не чуў нічога з таго, што гаварыла Брэт. — Брэт завяла сабе матадора. Быў у яе яўрэй, па прозвішчу Кон, вытурыла з трэскам за няздатнасць.
    Брэт устала:
    — Я не прыйшла сюды слухаць пошласці, Майкл.
    — Я пытаю, як твой міленькі дружочак?
    — Цудоўна, выдатна. Убачыш яго сёння на арэне.
    — Брэт завяла сабе матадора. Маладога прыгажунчыка.
    — Праводзьце мяне, калі ласка, Джэк. Мне трэба пагаварыць з вамі.
    — Раскажы яму пра свайго матадора,— крыкнуў Майкл. — Праваліцца яму ў пекла з быкамі разам. — Ён так штурхануў столік, што куфлі і блюда з крэветкамі з грукатам паляцелі на падлогу.
    — Хадзем,— сказала Брэт. — Выйдзем адгэтуль.
    Прабіраючыся праз натоўп на плошчы, я запытаў:
    — Ну, як?
    — Пасля снедання не пабачу яго да самага бою. Сябры і хлопцы падручныя прыйдуць яго адзяваць. Казаў, яны вельмі злуюць на мяне.
    Брэт аж зіхацела. Яна была шчаслівая. Свяціла сонца, і дзень быў ясны.
    — Я нібы зноў нарадзілася,— прамовіла Брэт. — Ты нават не ўяўляеш, Джэк.
    — Табе што-небудзь ад мяне трэба?
    — He, толькі пойдзем разам у цырк.
    — Будзем снедаць, пабачымся.
    — He, я снедаю з ім.
    Мы спыніліся пад аркадай каля ўвахода ў атэль. 3 атэля выносілі столікі на свежае паветра.
    — Хочаш, пагуляем у парку? — спыталася Брэт. — Я не хачу вяртацца ў атэль. Ён, мабыць, спіць.
    Мы прайшлі міма тэатра ў канец плошчы, потым мінулі кірмаш, рухаючыся разам з людзьмі паўз будкі і палаткі. На скрыжаванні вуліц павярнулі ў бок Пасэо-дэ-Сарасатэ. У парку шпацыравала элегантна адзетая публіка і ў дальнім кутку, сабраўшыся ў кучу, рабіла круг.
    — Толькі не туды, не ў гэта зборышча,— прамовіла Брэт. — Я не хачу, каб на мяне кожны пазіраў.
    Мы стаялі ў праменнях сонца. Пасля дажджу і хмар, што наплывалі з мора, дзень быў гарачы і светлы.
    — Хоць бы вецер суняўся,— прамовіла Брэт. — Гэта так шкодна для яго.
    — Нічога, перастане.
    — Ён гаворыць, што быкі добрыя.
    — Быкі добрыя.
    — А гэта што? Капліца святога Ферміна?
    Яна глянула на жоўтую сцяну капліцы.
    — Так. Адсюль у нядзелю рушыла працэсія.
    — Зойдзем. Хочаш? Я б за яго памалілася, ну і наогул.
    Мы ўвайшлі праз цяжкія, абабітыя скурай дзверы, адчыніўшы іх без усякай натугі. Унутры было змрочна. Народу малілася многа. Вочы прывыклі не адразу, але потым усё стала добра відаць. Мы ўкленчылі каля адной