• Газеты, часопісы і г.д.
  • I ўзыходзіць сонца (Фэст) Эрнэст Хемінгуэй

    I ўзыходзіць сонца

    (Фэст)
    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 272с.
    Мінск 1976
    55.26 МБ
    — Ведаю. Я не збіраюся паміраць.
    Я стукнуў двума пальцамі ў стол. Рамера зірнуў на мяне і адмоўна заківаў галавой.
    — He. Толькі не гэта. Быкі — мае лепшыя сябры.
    Я пераклаў яго словы Брэт.
    — Вы забіваеце сваіх сяброў? — запытала яна.
    — Абавязкова,— сказаў ён па-англійску і засмяяўся.— Іначай яны б забілі мяне.— Ен глянуў на яе цераз стол.
    — Вы добра гаворыце па-англійску.
    — Так. Нішто. Размаўляю часам. Але гэта сакрэт. Вельмі дрэнна, калі тарэадор гаворыць па-англійску.
    — Чаму? — пацікавілася Брэт.
    — Нельга. Гледачам не спадабаецца. У нас не заведзена.
    — Чаму не спадабаецца?
    — He спадабаецца, і ўсё. Тарэадор павінен быць не такі.
    Рамера засмяяўся, апусціў на вочы капялюш, перасунуў у роце цыгару і прыкінуўся сярдзітым.
    — Як тыя там за сталом,— паказаў ён. Я глянуў туды. Ен дакладна пераняў міміку Насіяналя, потым усміхнуўся, і твар яго стаў такі ж, як і раней.— He, я павінен забыць англійскую мову.
    — Толькі не цяпер,— прамовіла Брэт.
    — He трэба?
    — He трэба.
    — Пастараюся.
    Ен ізноў засмяяўся.
    — Я хачу мець такі капялюш,— прызналася Брэт.
    — Добра, я вам дастану.
    — Цудоўна. Глядзіце ж, не забудзьце.
    — 0 не. Зараз жа дастану.
    Я ўстаў. Падняўся і Рамера.
    — Сядзіце,— сказаў я.— Пайду адшукаю нашых сяброў і прывяду іх сюды.
    Ён дапытліва глянуў на мяне, нібы хацеў канчаткова даведацца, ці ўсё ясна. Усё было ясна.
    — Сядайце,— папрасіла Брэт.— Вы павінны навучыць мяне гаварыць па-іспанску.
    Сеўшы насупраць, ён глядзеў на яе. Я выйшаў. Тарэадоры і крытыкі, згуртаваныя за сталом, праводзілі мяне варожымі позіркамі. Мне стала не па сабе. Мінут праз дваццаць, калі я вярнуўся ў кафэ, Брэт і Педра Рамера там ужо не было. На століку яшчэ стаялі тры шклянкі з-пад кофе і нашы тры парожнія чаркі. Падышоў афіцыянт з сурвэткай, сабраў нашы шклянкі, чаркі і выцер старанна стол.
    РАЗДЗЕЛ СЕМНАЦЦАТЫ
    Каля ўвахода ў «Міланскі бар» я знайшоў Біла, Майкла і Эдну. Эднай звалі знаёмую Біла.
    — Нас адсюль выставілі,— паскардзілася Эдна.
    — 3 дапамогай паліцыі,— дадаў Майкл.— Там ёсць тыпы, якім я не даспадобы.
    — Я ўжо разоў чатыры не давала ім біцца,— гаварыла Эдна.— Вы павінны мне дапамагчы.
    Твар у Біла быў чырвоны.
    — Эдна, пойдзем ізноў туды,— прасіў ён.— Заходзьце смела і танцуйце з Майклам.
    — He лезьце на ражон. Ізноў пачнецца гвалт,— гаварыла Эдна.
    — Біярыцкія свінні! — вылаяўся Біл.
    — Пайшлі,— камандаваў Майкл.— Гэта не прыватны дом. Занялі ўсё, раскапусціліся.
    — Друг ты мой Майкл,— абураўся Біл.— Прыехала сюды англійская свіння, абражае Майкла і гнюсіць нам фэст.
    — Гэта такія гады,— крычаў Майкл.— Ненавіджу англічан.
    — Хто ім даў права абражаць Майкла? — не спыняўся Біл.— Майкл цудоўны хлопец. Хто ім даў права абражаць Майкла? Я ім, шэльмам, пакажу. Нікога не датычыцца, што ён банкрут.— Голас яго сарваўся.
    — Сапраўды, каго гэта датычыцца? — пытаўся Майкл.— Мне ўсё роўна. Джэку таксама. Можа, вам не ўсё роўна?
    — I мне ўсё роўна,— сказала Эдна.— А вы што, сапраўды банкрут?
    — Ну, вядома. А вам, Біл, усё роўна?
    Біл горача абняў Майкла.
    — Шкада, што я не банкрут. Я б ім, паскуднікам, паказаў.
    — А што ім паказваць? Гэта ж англічане. Плюю на тое, што кажуць англічане.
    — Брудныя свінні! Пайду і вытуру іх з берлагу,— пагразіў Біл.
    — Біл! — Эдна глянула на мяне.— Калі ласка, не хадзіце туды, Біл. Яны такія дурні!
    — Гэта праўда,— згадзіўся Майкл.— Што праўда, то праўда. Дурням закон не пісаны.
    — He дазволю ім узводзіць паклёп на Майкла,— не супакойваўся Біл.
    — Вы іх ведаеце? — запытаў я Майкла.
    — He. I не бачыў ніколі. Яны сцвярджаюць, што ведаюць мяне.
    — He дазволю! — крычаў Біл.
    — Хадзем адсюль. Пойдзем у кафэ Суіса,— прапанаваў я.
    — Тут цэлая зграя Эдніных сяброў з Біярыца,— тлумачыў Біл.
    — Дурні яны, і больш нічога,— засмяялася Эдна.
    — Адзін з іх Чарлі Блэкмен з Чыкага,— тлумачыў Біл.
    — Hi разу не быў у Чыкага,— сказаў Майкл.
    Эдна зарагатала і доўга не магла спыніцца:
    — Гэй, вы, банкруты, забярыце мяне адгэтуль.
    — Што тут быў за скандал? — запытаў я ў Эдны па дарозе. Мы ішлі цераз плошчу ў кафэ Суіса. Біл знік.
    — He ведаю, што здарылася, але нехта паклікаў паліцыю, каб вывесці Майкла адтуль, дзе танцавалі. Там былі людзі, што сустракаліся з ім у Каннах. У чым справа? Што з Майклам?
    — Мабыць, грошы. He аддаў каму-небудзь. Ну і азвярэлі.
    На плошчы перад білетнымі касамі выстраіліся дзве чаргі. Людзі сядзелі на крэслах альбо ляжалі на зямлі, закруціўшыся ў коўдры і газеты. Яны пільнавалі, каб раніцай, як толькі адчыняць у будках акенцы, дастаць білеты на бой быкоў. Хмары разбегліся, выплыў месяц, ноч пасвятлела. У чарзе некаторыя спалі.
    Мы толькі занялі столік на тэрасе кафэ Суіса і заказалі фундадору, як раптам з’явіўся Роберт Кон.
    — Дзе Брэт? — запытаў ён усхвалявана.
    — He ведаю.
    — Яна была з вамі.
    — Мабыць, пайшла спаць.
    — He.
    — Адкуль я ведаю, дзе яна.
    У электрычным святле твар яго быў жоўты. Ён не садзіўся.
    — Скажыце, дзе яна?
    — Сядзьце,— павысіў я голас.— Я не ведаю, дзе яна.
    — Хлусня. Вы ведаеце.
    — He прыставайце.
    — Скажыце мне, дзе Брэт?
    — Нічога я вам не скажу.
    — Вы ведаеце, дзе яна.
    — Каб і ведаў, вам не сказаў бы.
    — К чорту вас, к чортавай маме, Кон! — крыкнуў з-за стала Майкл.— Брэт збегла з маладзенькім матадорам. У іх зараз мядовы месяц.
    — He смейце!
    — Каціліся б вы к чорту баінькі,— прамовіў раўнадушна Майкл.
    — Гэта праўда? — павярнуўся Кон да мяне.
    — He прыставайце, смала!
    — Я вас прымушу адказаць,— ён рашуча зрабіў крок наперад,— паслугач, зводнік пракляты!
    Я замахнуўся, але ён адскочыў. Твар яго мільгануў недзе збоку ў святле электрычнага ліхтара. Ён стукнуў мяне кулаком, і я асунуўся на тратуар. А калі хацеў падняцца, ён ударыў яшчэ два разы. Я грымнуўся вобземлю і апынуўся пад сталом. Хацеў усхапіцца, але адчуў, што ў мяне адняліся ногі. Устаць, падняцца на ногі любой цаной і даць нягодніку здачы. Мяне выцягнуў з-пад стала Майкл. Нехта вы-
    ліў мне на галаву графін вады. Майкл падтрымліваў мяне рукой, і я заўважыў, што сяджу ў крэсле. Майкл цёр мне вушы.
    — Я думаў, з вас і дух вон,— сказаў Майкл.
    — А дзе ж вы былі, чорт бы вас?
    — Тут. А дзе ж яшчэ?
    — He палічылі патрэбным умешвацца?
    — Ён і Майкла збіў з ног, паведаміла Эдна.
    — Але ж гэта не накаўт,— тлумачыў Майкл.— Я проста так ляжаў.
    — I што, кожны вечар так на вашых фэстах? — спытала Эдна.— Здаецца, гэта быў містэр Кон?
    — Нічога. Усё прайшло,— сказаў я.— Галава толькі трошкі круціцца.
    Каля нас стаялі афіцыянты, а навокал сабраліся гледачы.
    — Ну-ну, разыходзьцеся! Чаго вы тут! — праявіў ініцыятыву Майкл.
    Афіцыянты разагналі натоўп.
    — А зірнуць было на што,— заўважыла Эдна.— Ен, відаць, баксёр.
    — Самы сапраўдны.
    — Вось бы добра, каб Біл быў тут,— прамовіла Эдна.— Хацела б я пабачыць, як Біла перакуляць. Вельмі ж у яго ногі доўгія.
    — Я чакаў, што ён паб’е афіцыянта,— сказаў Майкл,— і яго арыштуюць. Быў бы рад, каб містэра Роберта Кона пасадзілі ў турму.
    — Ну не,— прамовіў я.
    — Што вы? — здзівілася Эдна.— Вы жартуеце?
    — Я не жартую. Я не з тых, хто любіць, каб яго шпурлялі. Я не аматар рызыкоўных гульняў.— Майкл глынуў фундадору.— Я, ве-
    даеце, і палявання не люблю. Заўсёды ёсць небяспека, што цябе прыдушыць конь. Як вы сябе адчуваеце, Джэк?
    — Нічога.
    — А вы разумнік,— звярнулася Эдна да Майкла.— Вы што? Сапраўды банкрут?
    — Жудасны банкрут. Вінен усюды і кожнаму. А вы што, нікому нічога не вінны? Няма даўгоў?
    — Хапае.
    — У мяне даўгі скрозь. Сёння пазычыў сто песет у Мантоі.
    — Няпраўда,— сказаў я.
    — Я аддам яму. Я заўсёды ўсім аддаю.
    — Ах, вось адкуль ваша банкруцтва,— прамовіла Эдна.
    Я ўстаў. Галасы іх даносіліся да мяне нібы з далёкай адлегласці. I здавалася ўсё гэта нейкім брыдкім фарсам.
    — Я іду ў атэль,— сказаў я і пачуў прыглушаную размову.
    — А ён дойдзе? — спыталася Эдна.
    — Трэба праводзіць.
    — He трэба. Дайду адзін. Яшчэ пабачымся.
    Выходзячы, я азірнуўся. Яны былі ўдваіх. Сталы апусцелі. У кутку сядзеў афіцыянт, падпёршы галаву рукамі.
    Калі я цераз плошчу вяртаўся ў атэль, усё навокал здавалася мне новым і нязвычным. Гэтых дрэў я раней ніколі не бачыў. I флагпхтокаў гэтых не бачыў, і будынка тэатра не бачыў. Усё перамянілася. Такое адчуванне ў мяне ўжо раз было, калі я аднойчы вяртаўся з футбольнага поля за горадам. Я нёс у руках чамадан з маім спартыўным прыладдзем, накіроўваючыся з вакзала дадому. I горад, у якім я пражыў усё жыццё, мне паказаўся іншым. На лугаві-
    нах у парку зграбалі сухое лісцё і спальвалі пры дарозе. Я спыніўся і доўга-доўга глядзеў са здзіўленнем, нічога не разумеючы. Потым я пайшоў далей, і здавалася мне, што ногі мае недзе далёка, а ўсе прадметы набліжаюцца, наплываюць здалёк, і я чуў, як ногі мае крочаць самі па сабе на вялікай адлегласці. У пачатку першага тайма мяне стукнулі абцасам па галаве. 3 такім жа адчуваннем я пераходзіў зараз плошчу і падымаўся па лесвіцы ў атэль. Падымаўся я вельмі доўга, і мне здавалася, што ў руках у мяне чамадан. У пакоях гарэла святло. Выйшаў Біл і сустрэў мяне ў калідоры.
    — Вось што,— сказаў ён,— ідзі зараз жа да Кона. 3 ім нешта здарылася, і ён пытаў пра цябе.
    — Ну яго к чорту.
    — Схадзі да яго, праведай.
    Мне не хацелася ўзбірацца яшчэ вышэй. — Што ты так глядзіш на мяне?
    — Ніхто на цябе не глядзіць. Ідзі зараз жа да Кона. 3 ім нешта нядобрае.
    — Ты ж быў п’яны нядаўна.
    — Я і цяпер п’яны. А да Кона тьі ўсё ж зайдзі. Ён хоча цябе бачыць.
    — Зайду.
    Мяне палохала лесвіца. Я падымаўся па ступеньках павольна, трымаючы ў руцэ чамадан, якога ў рэальнасці не было. Зрабіў некалькі крокаў па калідоры і спыніўся перад пакоем Кона. Дзверы былі замкнёны, і я пастукаў.
    — Хто там?
    — Барнс.
    — Уваходзьце, Джэк.
    Я адчыніў дзверы, увайшоў і паставіў на падлогу свой чамадан. У пакоі было цёмна. Кон ляжаў у цемры ніцма на ложку.
    — Гэта вы, Джэк?
    — He называйце мяне Джэкам.
    Я стаяў у дзвярах, як тады, калі вярнуўся з футбола дамоў. Цяпер мне трэба было выкупацца ў гарачай ванне, выпрастаць ногі ў налітай да краёў гарачай ванне.
    — Дзе ванная? — запытаў я.
    Кон плакаў. Уткнуўшыся тварам у падушку, ляжаў і плакаў. На ім была белая сарочка «пола», такая ж, як некалі ў Прынстане.
    — Я вінаваты, Джэк. Даруйце, калі ласка.