I ўзыходзіць сонца (Фэст) Эрнэст Хемінгуэй

I ўзыходзіць сонца

(Фэст)
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 272с.
Мінск 1976
55.26 МБ
— Куды вас везці, Майкл? — запытаў Біл.
— Абы-куды. 3 вецярком, каб усе бачылі. Можа, гэта падыме мой крэдыт.
— Добра. Пакатаемся па беразе мора. Давайце паедзем у Андай.
— Але ж у мяне там няма крэдыту.
— Няма, дык знойдзецца,— прамовіў Біл.
Мы выехалі на ўзбярэжжа і памчаліся па гладкай дарозе. Зелянела трава на лугах, мільгалі белыя асабнякі з чырвонымі дахамі, невялічкія дубровы, а ў заліве, далёка адступіўшы ад берага, кучаравіліся ярка-сінія акіян-
скія хвалі. Мы мінулі Сэн-Жан-дэ-Люс і далей яшчэ некалькі прыморскіх пасёлкаў. Мы ехалі па раўніне, і за намі выразна вырысоўваліся горы, што аддзялялі нас ад Памплоны. Мы нідзе не спыняліся. Біл зірнуў на гадзіннік. Пара было вяртацца. Ён пастукаў у шкло і загадаў шафёру ехаць назад. Шафёр збочыў з дарогі і развярнуўся. За намі быў лес, пад намі — лугавіна, наперадзе — мора.
У Сэн-Жан-дэ-Люс мы спыніліся перад гасцініцай, дзе збіраўся жыць Майкл, і ён выйшаў. Шафёр панёс яго чамаданы. Майкл застаўся каля машыны.
— Да пабачэння, сябры,— сказаў Майкл.— Цудоўны быў фэст.
— Усяго найлепшага,	Майкл,— сказаў
Біл.
— Да скорай сустрэчы,— сказаў я.
— Аб грошах не турбуйцеся. Калі ласка, Джэк, заплаціце за машыну, а я вам сваю долю вышлю.
— Бывайце, Майкл.
— Бывайце, сябры. Вы чартоўскі мілыя людзі.
Мы паціснулі яму руку і памахалі з машыны. Ён стаяў на дарозе і глядзеў нам услед. У Баёну мы прыехалі перад самым адыходам цягніка. Насільшчык забраў з камеры рэчы Біла, і я праводзіў яго да перона.
— Бывай, стары! — сказаў Біл.
— Бывай, вандроўнік.
— Ух, выдатна правялі час! Я вельмі задаволены.
— У Парыжы затрымаешся?
— He. Семнаццатага на параход. Бывай, Джэк!
— Бывай, Біл!
Ён прайшоў праз варотцы да цягніка. Насільшчык нёс рэчы паперадзе. Я глядзеў, як адыходзіць цягнік. Біл стаяў каля акна. Акно кранулася, вагоны пакаціліся, рэйкі апусцелі.
— Колькі з нас? — запытаў я шафёра. За праезд да Баёны мы дамовіліся заплаціць сто пяцьдзесят песет.
— Дзвесце песет.
— А колькі возьмеце, каб, едучы назад, давезці мяне да Сан-Себасцьяна?
— Пяцьдзесят песет.
— Пабойцеся бога.
— Трыццаць пяць песет.
— Дорага. Завязіце мяне ў атэль «ПаньеФляры».
Перад атэлем я заплаціў шафёру і даў яму на чай. Машына была пакрыта пылам. Чахлом спінінга я пакінуў след на пыльнай машыне. Гэты пыл было апошняе, што мяне звязвала з Іспаніяй і фэстам. Шафёр завёў матор, і машына памчалася па вуліцы. Потым яна павярнула на дарогу ў Іспанію і знікла. Я ўвайшоў у атэль, і мне далі той самы нумар, у якім я жыў, калі разам з Білам і Конам прыязджаў у Баёну. Мне чамусьці здавалася, што гэта было вельмі даўно. Я памыўся, перамяніў сарочку і пайшоў у горад.
У газетным кіёску купіў нумар «Нью-Йорк геральд» і зайшоў у кафэ прачытаць. Было нейк дзіўна, што я зноў у Францыі. Усюды адчувалася пэўнасць і правінцыяльны спакой. Я амаль шкадаваў, што не паехаў з Білам у Парыж, але Парыж — гэта іншы варыянт Ta­ro ж самага фэсту. Даволі, хопіць з мяне фэстаў. У Сан-Себасцьяне буду жыць ціха. Сезон пачнецца не раней жніўня. Займу ў атэлі добры пакой, чытаць буду, купацца. Там цудоў-
ны пляж. А які бульвар паўз бераг! Якія раскошныя дрэвы! Скрозь гуляюць дзеці з нянькамі, пакуль не нахлынуць курортнікі. Увечары ў парку супраць кафэ «Марынас» будзе іграць аркестр. Я зайду ў «Марынас» і буду слухаць музыку.
— Як у вас тут кормяць? — запытаў я афіцыянта. Пры кафэ быў рэстаран.
— Добра. Вельмі добра. Кормяць тут вельмі добра.
— Цудоўна.
Я паабедаў у рэстаране. Для Францыі гэта быў багаты абед, але пасля іспанскіх баляванняў порцыі мне здаліся мізэрнымі. За кампанію ўзяў бутэльку віна «шато-марго». Прыемна, калі п’еш павольна, смакуючы віно, без лішніх вачэй, сам-насам. Бутэлька віна — добрая кампанія. Потым я выпіў кофе. Афіцыянт параіў мне ўзяць біскайскі лікёр «ісара». Ен прынёс бутэльку і наліў мне поўны бакал. Ён сказаў, што «ісару» робяць з пірэнейскіх кветак, з натуральных пірэнейскіх кветак. Выглядам лікёр нагадваў вежэталь, а пах быў як у італьянскага напітка «стрэга». Я папрасіў афіцыянта забраць назад пірэнейскія кветкі і прынесці «Старога Марка». Французскі «Стары Марк» — слаўнае віно. Пасля кофе я выпіў і другую чарку.
— Афіцыянт, відаць, трошкі пакрыўдзіўся за пірэнейскія кветкі, а таму я шчодра даў яму на чай. Гэта яго акрыліла. Добра жыць у краіне, дзе так лёгка зрабіць чалавека шчаслівым. У Іспаніі не ўгадаеш, ці падзякуе афіцыянт. У Францыі ж усё пабудавана на чыстай фінансавай аснове. Няма краіны, дзе б жылося прасцей. Ніхто не ўскладняе адносін, робячыся тваім другам па нейкіх няясных
прычынах. Калі хочаш, каб цябе любілі, трэба толькі патраціць трошкі грошай. Я патраціў трошкі грошай, і афіцыянт палюбіў мяне. Ён ацаніў маю вартасць. Ен будзе рад мяне яшчэ раз пабачыць. Калі-небудзь я прыйду сюды зноў абедаць, і ён радасна сустрэне мяне і захоча, каб я сеў за яго столік. Гэта будзе шчырая любоў, таму што грунтуецца на цвёрдай аснове. Францыя! Я ізноў у Францыі.
Назаўтра раніцай я ўсім у атэлі трошкі павялічыў чаявыя, каб мець у запасе яшчэ некалькі сяброў, і ў той жа дзень выехаў цягніком у Сан-Себасцьян. На вакзале насільшчыку даў на чай роўна столькі, колькі трэба, ні больш ні менш, бо не думаў, што калінебудзь з ім сустрэнуся. Вось у Баёну я мог вярнуцца, і прыемна, калі цябе добра прымуць сябры французы. Я ведаў, што, пакуль мяне там начыста не забудуць, наша дружба ўмацавана.
У Іруне была перасадка і праверка пашпартаў. Шкада мне было пакідаць Францыю. Так лёгка жывецца ў Францыі. Дурань я, і чаго мяне цягне назад у Іспанію. У Іспаніі нічога не прадугледзіш зараней. Дурань не дурань, але я стаў у чаргу са сваім пашпартам, таможнік праверыў мой багаж, я купіў білет, выйшаў на перон, сеў у цягнік і праз сорак мінут і восем тунеляў апынуўся ў СанСебасцьяне.
Нават у гарачы дзень у Сан-Себасцьяне адчуваецца прыемная ранішняя свежасць. Здаецца, што лісцё на дрэвах ніколі не ведала спякоты. Вуліцы — нібы іх толькі што палівалі. Нават у самы гарачы дзень на некаторых вуліцах быў цепь і халадок. Я выбраў атэль у цэнтры горада, дзе ўжо спыняўся, і далі
мне пакой з балконам, адкуль відаць былі гарадскія дахі, а за імі зялёны схіл гары.
Я распакаваў свае рэчы і склаў кнігі на столік каля ложка, дастаў брытву, сёе-тое з адзежы павесіў у шафу і падрыхтаваў бялізну, каб аддаць памыць. Зрабіў сабе ў ваннай добры душ і пайшоў снедаць. У Іспаніі гадзіннікі яшчэ не былі пераведзены на летні час, і я з’явіўся рана. Я перавёў свой гадзіннік. Прыехаўшы ў Сан-Себасцьян, я выйграў гадзіну.
Калі я ішоў у сталовую, швейцар перадаў мне запоўніць паліцэйскую анкету. Я запоўніў і ўзяў у яго два тэлеграфныя бланкі. Адну тэлеграму адправіў у Памплону ў атэль Мантоі з просьбай усе пісьмы і тэлеграмы на маё імя перасылаць сюды. Потым падлічыў, колькі дзён я прабуду ў Сан-Себасцьяне, і другую тэлеграму адправіў у рэдакцыю, прасіў маю пошту затрымаць, а тэлеграмы выслаць у СанСебасцьян не пазней шасці дзён. Пасля таго схадзіў у сталовую і паснедаў.
Паснедаўшы, я падняўся да сябе, трошкі пачытаў і заснуў. Прачнуўся а палове пятай. Дастаў майку і трусы, загарнуў разам з грэбенем у ручнік, выйшаў на вуліцу і накіраваўся да бухты Конча. Быў самы пачатак адліву. Бераг быў цвёрды і гладкі, прысыпаны жоўтым пяском. Я зайшоў у кабінку, раздзеўся, надзеў што трэба, і патупаў па пясочку да мора. Прыемна ісці басанож па цёплым пяску. На беразе і ў вадзе людзей было даволі многа. Далёка, там, дзе берагі бухты амаль сыходзіліся, утвараючы гавань, за белай лініяй прыбою відаць было адкрытае мора. Нягледзячы на адліў, часам накочваліся павольныя хвалі. На вадзе спачатку з’яўляліся маршчы-
ны, потым хвалі круглелі, павялічваліся і плаўна набягалі на цёплы пясок. Я ўвайшоў у ваду. Вада была халодная. Калі накаціўся першы вал, я нырнуў, паплыў пад вадой і падняўся на паверхню, ужо не адчуваючы холаду. Я падплыў да плыта, узлез і лёг на гарачыя дошкі. На другім канцы плыта адпачывалі хлопец і дзяўчына. Дзяўчына расшпіліла верхнія петлі свайго купальніка і спіной павярнулася да сонца. Хлопец ляжаў ніцма на дошках і размаўляў з ёю. Яна смяялася з яго жартаў і загарала ў праменнях сонца. Я ляжаў на плыце і грэўся, пакуль не высах. Потым пачаў даваць нырца ўсякімі спосабамі. Адзін раз нырнуў глыбока, амаль да самага дна. Плыў з расплюшчанымі вачамі, і вакол было зелена і цёмна. Ад плыта клаўся густы цень. Я вынырнуў каля плыта, узлез на яго і нырнуў яшчэ раз, прабыў пад вадой як мага болып і паплыў на бераг. Там паляжаў, пакуль не высах, і пайшоў у кабінку, скінуў купальнае адзенне, абліўся халоднай вадой і выцерся як мае быць ручніком.
Я прайшоўся берагам па бульварьі да казіно, а потым па адной з цяністых вуліц, не спяшаючыся, дайшоў да кафэ «Марынас». У памяшканні кафэ іграў аркестр. Я сядзеў на тэрасе, у цяньку на свежым паветры, і піў ліманад з лёдам, а потым заказаў двайную порцыю віскі з содавай. Я сядзеў доўга на Ta­pace кафэ «Марынас», прыглядаўся да людзей і слухаў музыку.
Пазней, калі пачало цямнець, пахадзіў па беразе бухты, пагуляў па бульвары і вярнуўся ў атэль вячэраць. Веласіпедысты, удзельнікі прабегу «Турнэ па Біскаі», спыніліся начаваць у Сан-Себасцьяне. Яны сядзелі ў сталовай за
асобным доўгім сталом разам з трэнерамі 1 арганізатарамі. Гэта былі французы і бельгійцы, яны налягалі на яду, не перастаючы весяліцца. У канцы стала сядзелі дзве прыгожыя францужанкі з выразнымі слядамі манмартрскага шыку. Хто з хлопцаў іх сюды прывёз — я не мог здагадацца. Усе за сталом гаварылі на жаргоне, перакідваліся адмысловымі жартамі, і такімі, што паўтарыць іх было нельга, калі дзяўчаты, недачуўшы, прасілі аб гэтым. Старт на фінальным участку Сан-Себасцьян — Більбао быў прызначаны на пяць гадзін раніцы. Веласіпедысты пілі многа віна, твары іх былі цёмныя, абпаленыя сонцам. Да гонак яны ставіліся сур’ёзна, толькі калі спаборнічалі асабіста. Спаборніцтвы групавыя адбываліся так часта, што іх мала цікавіла, хто пераможа. Асабліва за рубяжом. Фінансавы бок справы не цяжка было ўладзіць.
У аднаго з гоншчыкаў, які дабіўся перавагі ў дзве мінуты, павыскаквалі на спіне прышчы. Яны вельмі балелі, і сядзеў ён нейк бокам. Шыя ў яго была ярка-чырвоная, а валасы бялявыя, выцвілі ад сонца. Праз тую хваробу з хлопца пачалі смяяцца.