I ўзыходзіць сонца (Фэст) Эрнэст Хемінгуэй

I ўзыходзіць сонца

(Фэст)
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 272с.
Мінск 1976
55.26 МБ
валіся ў цыганскі табар, і цыганка гадала Брэт, чытала па руцэ яе лёс.
Была цудоўная раніца, над гарамі высока плылі белыя хмаркі. Уночы пакрапіў дожджык, і на плато адчуваўся духмяны халадок. Мясцовасць вельмі прыгожая, і нам было добра, нам было спакойна, і на Кона я глядзеў бадай як на друга. Немагчыма было злавацца ў такі шчаслівы дзень.
Гэта бьіў апошні дзень перад фэстам.
РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ
6 ліпеня, у нядзелю апоўдні, фэст выбухнуў. Іначай гэтага не назавеш. Людзі прыбывалі з вёсак усю раніцу, расцякаліся па горадзе і не кідаліся асабліва ў вочы. На плошчы пад пякучым сонцам было гэтак жа ціха, як і ў будні дзень. Сяляне збіраліся ў прыгарадньіх шынках, выпівалі там і рыхтаваліся да фэсту. Яны нядаўна хлынулі сюды з гор і далін, і патрэбен быў час, каб прывыкнуць да новай меры каштоўнасцей. Іх палохалі цэны ў дарагіх кафэ. У шынках і крамах яны плацілі за тавар без ніякіх надбавак. Грошы яшчэ былі пэўнай каштоўнасцю, што вымяралася гадзінамі работы і бушалямі прададзенага збожжа. Пазней, калі фэст увайшоў у сілу, ім было ўжо ўсё роўна, дзе купляць і колькі плаціць.
Цяпер жа, у першы дзень фэсту ў гонар святога Ферміна, сяляне з самага рання сядзелі ў шынках на вузкіх вулачках горада. Раніцай, ідучы паслухаць імшу ў кафедральным саборы, я чуў праз адчыненыя дзверы, як яны спявалі за сталом. Віно іх такі добра падагрэ-
ла. Імша ў саборы пачыналася аб адзінаццатай, народу было многа. Дзень святога Ферміна — тутэйшае прастольнае свята.
Выйшаўшы з сабора, я спусціўся з узгорка і накіраваўся ў кафэ на плошчу. Было ўжо каля дванаццаці. Роберт Кон і Біл знаходзіліся тут. Мармуровыя столікі і белыя плеценыя крэслы зніклі. Іх замянілі жалезнымі столікамі і моцнымі складанымі крэсламі. Кафэ нагадвала ваеннае судна, гатовае к бою. Сёння вам не дазволяць усю раніцу чытаць тут газету, нічога не заказваючы. He паспеў я сесці, як да мяне падскочыў афіцыянт.
— Што пачалі піць? — запытаў я ў сябР°ў.
— Херас,— сказаў Кон.
— Нясіце херас,— сказаў я афіцыянту.
Але перш, чым афіцыянт падаў віно, над плошчай узвілася ракета, абвясціўшы пачатак фэсту. Яна лопнула з трэскам, і шэры клуб дыму павіс высока ў небе над тэатрам «Гаяр» па той бок плошчы. Шэры шар вісеў у паветры, як выбух шрапнелі, і, пакуль я глядзеў на яго, узвілася яшчэ адна ракета ў струменьчыках дыму пад яркім сонцам. Я заўважыў яркую ўспышку святла, і на небе з’явілася новае дымавое воблачка. Калі ўзвілася трэцяя ракета, пад аркадай, дзе хвіліну назад было пуста, сабралася ўжо столькі народу, што афіцыянт ледзь прабіўся да нашага століка, трымаючы бутэльку высока над галавой. Людзі з усіх канцоў сцякаліся на плошчу, і чуваць было, як набліжаюцца вуліцай дудкі, флейты і барабаны. Аркестр іграў рыа-рыа — дудкі прарэзліва, флейты пранізліва, барабаны дробна выстуквалі ў такт, а следам, вытанцоўваючы, беглі хлапчукі і мужчыны. Калі
музыка сціхала, яны ўсе прысядалі сярод вуліцы, а калі флейты і дудкі зноў пачыналі пішчаць, а плоскія, гулкія барабаны выбіваць свае трэлі, усе ўзляталі і дружна пускаліся ў скокі. Натоўп быў такі густы, што відаць было толькі, як мітусяцца галовы і плечы танцораў.
Па плошчы, згорбіўшыся, ішоў чалавек, іграючы на дудачцы, за ім з крыкам беглі дзеці, хапаючы і тузаючы яго за адзенне. Ён перайшоў цераз плошчу ў суправаджэнні гарэзлівай чарады, цешачы дзяцей пранізлівай музыкай, мінуў кафэ і павярнуў на бакавую вуліцу. Мы бачылі яго тупы, пабіты воспаю твар, каравыя рукі з дудачкай і вясёлую чараду бесклапотных свавольнікаў, што беглі за ім услед.
— Мабыць, гэта сельскі вар’ят,— сказаў Біл. — Гляньце, гляньце!
Па вуліцы крочылі танцоры. Вуліца была перапоўнена імі — адны мужчыны. Яны танцавалі пад свой уласны аркестр з дудак і барабанаў. Гэта быў нейкі саюз, і ўсе яны былі ў сініх рабочых блузах з чырвонымі хусткамі на шыі, на двух шастах яны неслі палотнішча. Акружаныя натоўпам, яны выйшлі, танцуючы, на плошчу, і над імі рытмічна гайдалася палотнішча.
«Ура віну! Ура чужаземцам!» — было напісана на палотнішчы.
— А дзе тут чужаземцы? — запытаў Роберт Кон.
— Чужаземцы — гэта мы,— адказаў Біл.
Безупынна ўзляталі ракеты. Усе месцы ў кафэ былі ўжо занятыя. Плошча вызвалялася ад людзей, і народ расцякаўся па кафэ да столікаў з закускамі.
— А дзе Брэт, дзе Майкл? — запытаў Біл. — Я пайду знайду іх,— падняўся Кон.
— Прывядзіце.
Фэст пачаўся па-сапраўднаму. Ён доўжыўся сем сутак бесперапынку, і ўдзень і ўночы. Скокі не спыняліся, п’янства не спынялася, шум не сціхаў. Тое, што здарылася, магло здарыцца толькі ў час фэсту. Пад канец усё стала нерэальным і, здавалася, не можа пакінуць ніякіх вынікаў. Нейк было недарэчна думаць аб выніках у час фэсту. Заўжды, нават калі рабілася ціха, было такое адчуванне, што трэба крычаць на ўвесь голас, каб цябе пачулі. I такое ж адчуванне было пры кожным учынку. Адбываўся фэст, і ён доўжыўся сем дзён.
Пасля поўдня на вуліцы выйшла пышная працэсія. Святога Ферміна насілі з касцёла ў касцёл. У працэсіі ішлі ўсе саноўнікі горада, духоўныя і цывільныя. Мы не маглі іх бачыць, надта ж вялікі быў натоўп. Спераду і ззаду за працэсіяй вытанцоўвалі рыа-рыа. Асабліва выдзялялася група танцораў у жоўтых сарочках. Адзінае, што мы маглі разгледзець як след у густым натоўпе, які патокам плыў па ўсёй вуліцы і па абочьінах,— гэта фігуры гігантаўіндзейцаў, волатаў-маўраў, вялізных караля і каралевы. Яны ўрачыста калыхаліся і круціліся пад гукі рыа-рыа.
Усе спыніліся перад капліцай, куды ўслед за святым Фермінам падаліся саноўнікі, пакінуўшы каля ўвахода воінскую ахову. Фігуры волатаў-гігантаў, адкуль вылезлі танцоры, стаялі пустыя, а ў натоўпе мітусіліся карлікі з вялізнымі пузырамі. Мы хацелі ўвайсці ў капліцу, адкуль пахла ладанам і выходзіў народ, каб вярнуцца ў касцёл, але Брэт пе пусцілі, затрымалі ў дзвярах, бо была без капелюша, і мы
зноў накіраваліся ў горад. На абочынах вуліцы стаялі людзі, чакаючы, калі будзе вяртацца працэсія. Некалькі танцораў, згуртаваўшыся, пусціліся ў скокі вакол Брэт. На шыі ў іх віселі белыя вянкі буйнога часнаку. Яны ўзялі Біла і мяне за рукі і паставілі ў кола побач з Брэт. Біл гэтак жа пусціўся ў скокі. Усе яны спявалі. Брэт хацелася танцаваць разам з усімі, але яны не дазволілі. Яна ім замяняла статую, як у рытуальным танцы. Калі песня скончылася пранізлівым рыа-рыа, яны зацягнулі нас у бліжэйшы шынок.
Мы спыніліся каля стойкі. Брэт пасадзілі на вінную бочку. У шынку было цёмна і поўна гасцей, і мужчыны спявалі нізкімі, грубымі галасамі. Ззаду, за стойкай налівалі з бочак віно. Я паклаў грошы, але нейкі чалавек мае грошы згроб і сунуў мне назад у кішэню.
— Я хацеў бы дастаць бурдзюк для віна,— сказаў Біл.
— Тут недалёка ёсць крама,— паведаміў я.— Куплю аж два.
Танцоры мяне адпусцілі. Тры з іх сядзелі на высокіх бочках каля Брэт і вучылі яе піць з бурдзюка. Начапілі ёй на шыю часночны вянок. Адзін, больш настырньі, соваў ёй у рукі шклянку. Другі вучыў Біла спяваць, бубніў яму ў вуха, выстукваючы такт на яго спіне.
Я ім растлумачыў, што зараз вярнуся, выйшаў на вуліцу і пайшоў шукаць краму, дзе вырабляюць і прадаюць скураныя мяхі для віна. Людзі тоўпіліся на тратуарах, аканіцы многіх крам былі зачынены, і я ніяк не мог знайсці той, што мне патрэбна. Я дайшоў аж да касцёла, паглядаючы ва ўсе бакі. Нарэшце спытаўся ў аднаго чалавека, і ён, узяўшы мяне
пад локаць, завёў куды след. Аканіцы былі на завале, дзверы насцеж.
У краме пахла свежай дубленай скурай і гарачай смалой. У кутку майстар, прыкладаючы трафарэт да гатовых вырабаў, выводзіў надпісы. Мяхі розных памераў вязкамі звісалі са столі. Мой праваднік зняў адзін, надзьмуў, закруціў наканечнік і, кінуўшы пад ногі, ускочыў на яго.
— Бачыце! He прапускае.
— Мне патрэбен яшчэ адзін бурдзюк. Вялікі.
Ён зняў са столі большы мех, літраў на пяць, натужыўся, надзьмуў яго і, схапіўшыся за спінку крэсла, патаптаў нагамі.
— Што вы з імі будзеце рабіць? Ці не на продаж у Баёну?
— He. Піць буду з іх, вось што.
Ён ляпнуў мяне па плячы:
— Харошы вы чалавек. Восем песет за абодва. Самая нізкая цана.
Майстар, што распісваў мяхі і скідаў іх у кучу, падняў галаву.
— Восем песет,— сказаў ён,— гэта зусім танна. Забірайце.
Я заплаціў і вярнуўся ў шынок. Там было яшчэ цямней і вельмі цесна. Біла і Брэт я не ўбачыў, даведаўся, што яны ў суседнім пакоі. Дзяўчына за стойкай напоўніла віном мае два бурдзюкі. У адзін улезла два літры, у другі — пяць. Усё гэта каштавала тры песеты і шэсцьдзесят сентыма. Чалавек, што стаяў побач, мне зусім не вядомы, хацеў заплаціць за мяне, але я не дазволіў і расплаціўся сам. Тады ён паднёс мне шклянку віна, я выпіў і, у сваю чаргу, хацеў пачаставаць яго, але той адсунуў шклянку, сказаўшы, што ахвотней глынуў бы з бур-
дзюка. Ён падняў угору пяцілітровы мех, сціснуў яго, і віно струменьчыкам пацякло ў рот.
— Смаката! — падзякаваў ён, аддаючы мне бурдзюк.
Біл і Брэт сядзелі на бочках у суседнім пакоі, а вакол іх вянок танцораў. Паклаўшы рукі адзін аднаму на плячо, яны спявалі. Некалькі чалавек, распрануўшыся па-дамашняму, і з імі Майкл, елі з агульнай міскі рыбутунца з цыбуляй і воцатам. Усе пілі віно і мачалі ў алей хлеб.
— Сюды, Джэк, сюды! — паклікаў Майкл.— Знаёмцеся з маімі сябрамі. Мы тут наладзілі лёгкую закуску.
Я далучыўся да кампаніі. Яны называлі свае прозвішчы Майклу, і той мяне знаёміў. Паслалі прынесці мне відэлец.
— Хопіць табе, Майкл. Дарваўся да чужога,— крыкнула з бочкі Брэт.
— Што ж я вас буду аб’ядаць,— сказаў я чалавеку, які падаў мне свой відэлец.
— Ешце, на тое пастаўлена.
Я адкруціў наканечнік пяцілітровага бурдзюка і пусціў мех наўкруга. Усе па чарзе выпілі, падымаючы ўгору цяжкую скураную бутлю. Знадворку, заглушаючы спевы, данеслася дзікая музыка вулічнага шэсця.
— Што гэта, карнавал? — запытаў Майкл.
— He звяртайце ўвагі. Вышэй бурдзюк. Піце! — параіў нехта.
— Дзе яны вас адшукалі? — запытаў я Майкла.
— Мяне прывялі. He помню хто. Сказалі, што вы тут.
— А дзе Кон?
— 3 гульні выйшаў. Запхнулі кудысьці,— прамовіла Брэт.
— Дзе ж ён?
— He ведаю.
— А які нам клопат? — сказаў Біл.— Памойму, ён нябожчык, і яго вынеслі.
— Няпраўда, ён не памёр, ён жывы. Відаць, перабраў анісаўкі і трошкі ачмурэў,— заўважыў Майкл.