Кароткая граматыка нідэрландскай мовы
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 116с.
Мінск 2010
Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»
Л. П. Баршчэўскі Ю. Б. Жалезка
Кароткая ГРАМАТЫКА
НІДЭРЛАНДСКАЙ
мовы
Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»
Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»
Л. П. Баршчэўскі Ю. Б. Жалезка
Кароткая ГРАМАТЫКА НІДЭРЛАНДСКАЙ мовы
R
«Радыёла-плюс»
Мінск 2010
УДК 811.112.5’36
ББК81.2Нвд-2
Б26
Серыя заснавана ў 2008 годзе
Куратар серыі Уладзімір Сіўчыкаў
Выданне ажыццёўлена пры спрыянні амбасады Каралеўства
Нідэрланды ў Рэспубліцы Польшча
Deze publicatie werd verwezenlijkt met medewerking van de Ambassade van het Koninkrijk der Nederlanden in Warschau, Polen
Выказваем падзяку cn. Марціну ван Дэйку, сп. Лукашу Бырскаму і сп. Катпажыне Кольман
Баршчэўскі, Л. П.
Б26 Кароткая граматыка нідэрландскай мовы / Л. П. Баршчэўскі, Ю. Б. Жалезка. Мінск : Радыёла-плюс, 2010. 116 с. : фат. (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»).
ISBN 978-985-448-103-6.
Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моў. Гістарычна яна сфарміравалася на аснове старажытных заходненіжнефранкскіх дыялектаў. У вывучэнні нідэрландскай мовы пачаткоўцу істотна могуць дапамагчы веданне нямецкай, англійскай, іншых германскіх моў.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца нідэрландскай мовай.
УДК 811.112.5’36
ББК81.2Ннд-2
ISBN 978-985-448-103-6 © Баршчэўскі Л. П., Жалезка Ю. Б., 2010
© Раманенка А. А., Сіўчыкава А. Ул., Сіўчыкава X. Ул., фота, 2010
© Афармленне. ПУП «Радыёла-плюс», 2010
УВОДЗІНЫ
Нідэрландская мова (Nederlands) афіцыйная мова Нідэрландаў і адна з трох афіцыйных моў Бельгіі. Гэтая мова знаходзіцца ў афіцыйным ужытку таксама ў Сурынаме, на Нідэрландскіх Антылах, Арубе і, часткова, у Інданезіі. Блізкая і абсалютна зразумелая любому носьбіту нідэрландскай мовы таксама мова афрыкаанс адна з некалькіх афіцыйных моў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Невялікія супольнасці нідэрландамоўнага насельніцтва жывуць сёння ў Францыі, у наваколлі Дзюнкерка, а таксама ў ЗША. Сёння колькасць людзей, якімі нідэрландская мова ўспрымаецца як родная, складае каля 21 мільёна. Трэба адзначыць, што ў розных крыніцах бельгійскі варыянт нідэрландскай мовы называецца «фламандскай мовай», але фактам ёсць тое, што ў бельгійскіх школах вывучаецца тая самая норма літаратурнай мовы, што і ў нідэрландскіх. Акрамя таго, апошнім часам мае месца працэс «галандызацыі» фламандскай мовы. Сёння найважнейшыя адрозненні паміж галандскім і фламандскім варыянтамі датычацца фанетыкі і, часткова, лексікі.
Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моў. Гістарычна яна сфарміравалася на аснове старажытных заходненіжнефранкскіх дыялектаў. Да сярэдзіны XIV стагоддзя найбольшы ўплыў на станаўленне яе нормаў мелі фламандскія гарады (Бруге, Гент і інш.), пазней, асабліва ў XV стагоддзі, у культурным і палітыкаэканамічным сэнсе дамінавала гістарычная вобласць Брабант (Брусэль і Антверпен), а з XVI стагоддзя заканадаўцам моўнай моды зрабілася Галандыя правінцыя ў заходняй частцы цяперашніх Нідэрландаў. Паэтычныя творы на нідэрландскай мове вядомыя з часоў сталага Сярэднявечча. Першая друкаваная кніга на нідэрландскай мове з’явілася ў 1476 г. Пазнейшыя палітычныя падзеі (Нідэрландская рэвалюцыя канца XVI ст.) прадвызначылі моўную і культурніцкую
ініцыятыву Паўночных правінцый (сённяшняга Каралеўства Нідэрланды). Нідэрландская мова была, або ёсць, роднай мовай выдатных майстроў жывапісу (Хюберт і Ян ван Эйкі, Рогір ван дэр Вейдэн, Хіеранімус Босх, Пітэр Брэйгель, Пітэр Паўл Рубенс, Антоніс ван Дэйк, Якаб Ёрданс, Франс Снейдэрс, Франс Халс, Рэмбрант ван Рэйн, Адрыян Браўэр, Адрыян ван Остадэ, Ян Вермер Дэлфцкі, Ян Стэн, Герард Тэрбарх, Якаб ван Ройсдал, Пітэр Клас, Вілем Калф, Вінсент ван Гог, Піт Мондрыян), музыкі (Ёханэс Окегем, Якаб Обрэхт), знакамітых літаратараў і мысляроў (Эразм Ратэрдамскі, Гуга Гроцый, Юст Ліпсій, Ёст ван дэн Вондэл, Мультатулі, Ёхан Хёйзінга, Хюга Клаўс), сусветнавядомых навукоўцаў (Ёхан дэ Віт, Крысціян Гюйгенс, Антон Левенгук, Якаб Хендрык Вант Хоф, Лётзен Браўэр, Бартэл ван дэр Вардэн) і палітыкаў (першы прэзідэнт Еўрапейскай Рады Херман ван Ромпэй).
Значную ролю ў станаўленні новай літаратурнай нідэрландскай мовы адыграў узорны пераклад Бібліі (Staten-Bijbel), зроблены ў 16191637 гг. Нормы сучаснай арфаграфіі ў асноўным былі распрацаваныя лінгвістамі Л.А. тэ Вінкелам, М. дэ Фрысам і Р.А. Колевейнам. Пасля дапрацовак яны (як А Igemeen Beschaafd Nederlands агульнаўжываная нідэрландская) былі прынятыя ў якасці рэкамендаваных у 1946 г. у Бельгіі і ў 1947 г. у Нідэрландах.
Самымі аўтарытэтнымі слоўнікамі нідэрландскай мовы лічацца гістарычны Woordenboek der Nederlandsche taal (‘s-Gravenhage Leiden, 1864—1984), цяпер даступны i ў Інтэрнэце (http://wnt.inl.nl), a таксама слоўнік сучаснай мовы: van Dale. Groot woordenboek der Nederlandse taal (‘s-Gravenhage, 1976).
У вывучэнні нідэрландскай мовы пачаткоўцу істотным чынам можа дапамагчы веданне нямецкай, англійскай, іншых германскіх моў.
ФАНЕТЫКА I ПРАВАПІС
Фанетыка вывучае гукавы склад мовы непасрэдна гукі, а таксама інтанацыйныя структуры, уласцівыя пэўнай мове. Арфаграфія вызначае характар і правілы правапісу, з дапамогай якога фанетычныя з’явы адлюстроўваюцца на пісьме.
У нідэрландскай мове выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт, які ў цэлым паслядоўна перадае існуючую сістэму гукаў:
Літары
Назвы літараў
Літары
Назвы літараў
А а
а:
N п
эн
ВЬ
бэ:
Оо
o:
Сс
сэ:
Рр
пэ:
D d
дэ:
Qq
кю:
Е е
э:
Rr
эр
Ff
эф
Ss
эс
Gg
гхэ:
Tt
тэ:
Н h
га: (вымаўляецца як выдых)
U u
ю: [Ü:]
Іі
і:
Vv
фвэ:
Jj
е:
W w
вэ:
Kk
кэ:
Xx
экс
L1
эл
Yy
іхрэк
M m
эм
Zz
зэт
Заўвага: знак : пры адпаведным галосным тут і далей ужываецца, каб паказаць, што гэты галосны гук (паў)доўгі.
Трэба мець на ўвазе, што літары q, х, у сустракаюцца толькі ў запазычаных словах. Адзіны дыякрытычны знак трэма (як кропкі над ё, напрыклад: atheïsme атэізм, кпіеёп калені, oriëntatiëарыентацыя). Правілы вымаўлення гукаў наогул нескладаныя, паслядоўныя і лёгкія пры засваенні.
У нідэрландскай мове існуюць наступныя галосныя гукі (вельмі важна ў іх вымаўленні акцэнтавана вымаўляць кароткія і доўгія).
1. Кароткія а, о, э, ю [Ü], і, у. Яны вымаўляюцца ў словах кшталту: рак (пакет; пачак; багаж; камяк), кіар (накрыўка; бразготка; удар; ляскат), plat (плоскі; пляскаты), zakken (апускацца; падаць; правальвацца), bos (драўніна), кор (галава жывёлы), vossen (зубрыць; дзяўбці), les (урок; лекцыя), Іеккег (смачны; прыемны), (калодзеж; яма), zuster (сястра), ік (я), liggen (ляжаць), Ьоек (кніга), коек (пірог).
2. Паўдоўгія і доўгія а:, о:, э:, ю: [ü:J, і:, у:, ё: [ö:]. Па-сапраўднаму доўга гэтыя галосныя вымаўляюцца звычайна толькі перад -г; у іншых выпадках яны вымаўляюцца як паўдоўгія. Напрыклад: gaan (ісці), vaak (сон, санлівасць), praten (гаварыць), гатеп (ацэньваць; вылічваць; цэліцца), groot (вялікі), Іореп (хадзіць; бегчы), breed (шырокі), Іегеп (вучыць), duur (дарагі), student (студэнт), ziel (душа), піег (нырка), stoel (крэсла), Ьоег (селянін), кейкеп (кухня), deur (дзверы).
3. Нейтральны ненаціскны гук, які выступае звычайна ў апошнім складзе слоў і абазначаецца літарай е, вымаўляецца прыкладна як вельмі кароткі гук, блізкі да слабога ненаціскнога беларускага ы, напрыклад: de [ды] (азначальны артыкль), Іакеп [лажын] сукно; прасціна; арреі [апыл] яблык.
У нідэрландскай мове ёсць таксама некалькі дыфтонгаў'. эй (на пісьме абазначаецца як ij або еі), а:й (пішацца ааі), аў (пішацца ой, ouw, ай або auw), ёй [бй] (пішацца йі або йу), і:ў (пішацца ieuw), о:й (пішацца ооі), у:й (пішацца оеі), ю:ў [й:ў] (пішацца uw), э:ў (пішацца eeuw). Параўнайце: wij (мы), кіеіп (малы), кгааі (варона), draaien
(круціць; круціцца), oud (стары), bouw (будоўля), nauw (вузкі; цесны), bruin (карычневы, румяны), nieuw (новы), fooi (чаявыя), dooien (раставаць), Ьоеіеп (прыкоўваць), ruw (няроўны; шорсткі), duwen (пхаць, штурхаць), leeuw (леў).
Заўвагі:
а 1. Пры ўтварэнні розных формаў ад словаў нідэрландскай | мовы трэба зважаць на спосабы перадачы кароткіх і доўгіх галосных. Так, множны лік ад назоўніка tak (галінка) з кароткім а будзе мець выгляд takken, а назоўнік taak (задача) з доўгім а: будзе ў множным ліку пісацца як taken.
2. Гукі у і у: ў нідэрландскай мове перадаюцца праз спалучэнне літар ое, гукі ю [ ü] і ю: [ü:] — з дапамогай літары й (у закрытым складзе: йй), гук ё: |ö:] -праз спалучэнне літар ей, доўгі гук і: найчасцей праз спалучэнне літар іе.
Зычныя гукі перадаюцца адпаведнымі літарамі алфавіта і асаблівых цяжкасцей у вымаўленні для беларуса збольшага не ўяўляюць. У пазіцыі на пачатку слова і паміж галоснымі літара g вымаўляецца як нешта сярэдняе паміж беларускімі г і х, а літара v як нешта сярэдняе паміж ф і в. У канцы склада, слова або пасля глухога зычнага літары b, d, g, v, z вымаўляюцца глуха. Літара j вымаўляецца як напружанае й, літара I крыху мякчэй за беларускае л. Спалучэнне літар sch вымаўляецца як сх (у суфіксе -isch як беларускае с), спалучэнне літар ch як напружанае беларускае х; с перад е, і, у як беларускае с, у іншых пазіцыях як к; спалучэнне літар сс як кс (перад е, і, у); спалучэнне літар sj прыблізна як беларускае ш; спалучэнне літар tsj — прыблізна як беларускае ч. У некаторых запазычаных словах літара g вымаўляецца як ж (напрыклад: genie геній, horloge гадзіннік). У запазычаным суфіксе -tie літара t вымаўляецца як ц. Літара w у канцы слоў пасля u не вымаўляецца. Літара п можа не вымаўляцца ў фіналях розных часцін мовы пасля -е.
Перадача нідэрландскіх літар і іх спалучэнняў у геаграфічных назвах і асабовых імёнах (гл. таксама змешчаны ў гэтым выданні спіс нідэрландскіх асабовых уласных імёнаў):
Літара/ спалучэнне літараў
Заўвагі
Перадача
Прыклады
а, аа, ае
а
Haasse [Хасэ], Aerstens [Арстэнс], Aalsmeer [Алсмер]
ааі, аі, ау
y канцы слова
ай
Sjanghai [Шанхай]
аё
аэ
au
аЎ
Nassau [Насаў]
ь
б
Beemster [Бемстэр]
с
перад e, i, y
с
Агсеп [Арсен]
с
у астатніх пазіцыях
к
Сооіеп [Колен]
сс
перад e, i, y
кс
сс
y астатніх пазіцыях
к
ch
перадаецца толькі ў імёнах і назвах нідэрландскага паходжання
X
Schildpad [Схілдпад]