Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 116с.
Мінск 2010
20.79 МБ
Для ўзмацнення значэння да займенніка zich часам далучаецца азначальны займеннік zelf напрыклад:
Hij heeft zichzelf genezen.
Ён вылечыўся сам.
Указальныя займеннікі
Указальныя займеннікі служаць для ўказання на прадмет або з’яву, выражаную назоўнікам. Ужыванне таго або іншага нідэрландскага ўказальнага займенніка залежыць ад:
-	роду назоўніка,
-	той адноснай адлегласці, на якой моўца знаходзіцца ад аб’екта, што азначаецца.
Напрыклад:
Deze trui (род de, знаходзіцца бліжэй) is bruin, maar die trui (pod de, знаходзіцца далей) is groen.
Гэты швэдар карычневы, a той зялёны.
Dit meisje (pod het, знаходзіцца бліжэй) heet Maria, maar dat meisje (pod het, знаходзіцца далей) heet Clara.
Гэтую дзяўчыну завуць Марыя, а тую Клара.
Гэта можна паказаць схематычна:
Род
бліжэй
далей
агульны (род de)
deze
die
ніякі (род het)
dit
dat
Заўвага: трэба памятаць, што ўсе назоўнікі множнага ліку адносяцца да роду de
Dit meisje (род het, знаходзіцца бліжэй) heet Martha, maar die meisjes (pod het, множны лік, знаходзіцца далей) heten Catharina еп Viviana.
Гэтую дзяўчыну завуць Марта, а тых дзяўчат Катарына і Вівіяна.
Dat kind (род het, знаходзіцца далей) eet ееп boterham, maar de~,e kinderen (pod het, множны лік, знаходзіцца бліжэй) eten taartjes.
Тое дзіця есць бутэрброд, а гэтыя дзеці ядуць пірожныя.
Указальныя займеннікі могуць сустракацца і ў самастойным ужытку, да прыкладу:
Heb je ееп paraplu (род de)? Ja, die heb ik.
Ці ёсць y цябе парасон? Ёсць (вось гэты).
Je ziet dan ееп ріеіп (род het). Dit steek je over.
Тады ты ўбачыш плошчу. Пяройдзеш цераз яе.
Het nieuwe boek (род het) van Mulisch? Dat heb ik net gelezen.
Новая кніга Мюліса? Я толькі што яе прачытаў.
Зноў-такі трэба мець на ўвазе, што ўсе назоўнікі множнага ліку адносяцца да роду de.
Ik houd meestal niet van tartjes (pod de, множны лік), maar deze vind ik wel lekker.
Я невялікі аматар пірожных, але гэтыя мне даспадобы.
Wij hebben geen doosjes (pod het, множны лік) meer. Die zijn uit.
У нас больш няма каробачак. Яны скончыліся.
Незалежныя ўказальныя займеннікі dit і dat у сказах з дзеясловам zijn ужываюцца безадносна да ліку назоўнікаў, да якіх яны адносяцца. Напрыклад:
Dit is Claudia, еп dat zijn haar buren.
Гэта Клаўдзія, a тыя людзі яе суседзі.
Dit zijn Emilia en Thea, en dat is hun broertje.
Гэта Эміля i Тэа, a той хлопчык ix маленькі брацік.
Сярод іншых указальных займеннікаў, што ўжываюцца ў нідэрландскай мове, zulk ееп (такі), zulke (такая, такія), zulk (такое, гэткае), dergelijk (такі самы), dergelijke (такія самыя), dezelfde (той самы), diezelfde (тая самая, тыя самыя), hetzelfde / datzelfde (тое самае), degene (той... які), diegene (тая... якая, тыя... якія), datgene (тое.. што, тое... якое) і г.д.
Узаемныя займеннікі
Гэтыя займеннікі ўказваюць на абодвабаковыя адносіны асоб або прадметаў / з’яў. Да іх належаць elkaar, elkander і текааг (са значэннямі «адно аднаго», «адзін аднаго»). Параўнайце:
Wij ontmoetten elkaar іп Antwerpen.
Мы сустрэлі адзін аднаго ў Антверпене.
У нідэрландскіх тэкстах можна сустрэць і іншыя займеннікі са значэннем узаемных: аапееп (адно да аднаго), bijeen (адно каля аднаго), uiteen (адно ад аднаго) і да т.п.
Пытальныя займеннікі
Пытальныя займеннікі ўжываюцца пры задаванні пытанняў пра асоб або прадметы / з’явы. У нідэрландскай мове маюцца тры асноўныя пытальныя займеннікі: wie (хто), wat (што) і welk(e) (які / якая / якое / якія). Займеннік скланяецца гэтак жа сама, як і прыметнік. Параўнайце:
Wie is hij?
Хто ён (такі)?
Wat doetJan?
Што робіць Ян?
Ор welk spoor komt de trein aan?
Ha які пуць прыбывае цягнік?
Welke kamers zijn er beneden?
Якія пакоі там, на ніжнім паверсе?
Калі гаворка ідзе пра якасць (прымету) прадмета або асобы, ужываецца састаўны пытальны займеннік wat voor (ееп) (што за, якія), напрыклад:
Wat voor ееп leerboek ligt voor u?
Dat is een Engels leerboek.
Што за кніжка ў вас (перад вачыма)?
Гэта падручнік англійскай мовы.
Няпэўныя і адмоўныя займеннікі
Няпэўныя займеннікі ўказваюць на асобы або прадметы / з’явы, колькасць якіх не вызначаецца; адмоўныя займеннікі на іх поўную або няпоўную адсутнасць. Да такіх займеннікаў у нідэрландскай мове адносяцца: iemand (нехта, хтосьці), iets (wat) (нешта, штосьці), deze еп gene / deze of gene (сёй-той, хто-небудзь, які-небудзь), het ееп еп ander, de / het ееп of ander (сёе-тое, што-небудзь, які-небудзь, той або іншы), (ееп) zeker (пэўны) няпэўныя займеннікі', niemand (ніхто), niets (нішто, нічога), geen (ніякі, ніводзін) адмоўныя займеннікі. Функцыю няпэўных займеннікаў могуць таксама выконваць неазначальныя лічэбнікі: al, alle(n) (усе), alles (усё), enige (некаторыя, пэўныя), menige (шмат якія, некаторыя), sommige (пэўныя), vele (шмат якія) і інш. Параўнайце:
lemand nioet de afwas doen!
Нехта ж павінен памыць посуд!
Er is toch iets wat ik niet begrijp.
Але ж тут нешта такое, чаго я не разумею.
Ік heb niemand gezien.
Я нікога не бачыў.
Адносныя займеннікі
Адносныя займеннікі служаць для азначэння асоб або прадметаў / з’яў, якія ўводзяцца з дапамогай даданага сказу. Напрыклад:
Doris heeft ееп broer (род de) die met zijn vrouw en dochtertjes in België woont.
У Дорыс ёсць брат, які жыве ў Бельгіі з жонкай і дочкамі.
Boudewijn is het jongetje (pod het) dat in de tuin is kwijtgeraakt.
Баўдэвейн гэта хлопчык, які згубіўся ў садзе.
Няпэўна-асабовы займеннік теп
Няпэўна-асабовы займеннік теп указвае на нявызначаную асобу, непасрэднага адпаведніка ў беларускай мове не мае і ў сказе выступае толькі ў функцыі дзейніка. Пры гэтым выказнік выражаецца дзеясловам у 3-й асобе адзіночнага ліку. Параўнайце:
Ор de les spreekt теп Nederlands.
На занятках размаўляюць па-нідэрландску.
Іп het restaurant кап теп het avondeten nuttigen.
У рэстаране можна павячэраць.
Займеннік het
Нідэрландскі займеннік het шматзначны. Часта ён мае ўказальнае значэнне і ўжываецца замест указальных займеннікаў dez.e або dit у пазіцыі перад назоўнікам незалежна ад таго, да якога роду і ліку адносіцца назоўнік, што ім замяшчаецца. Напрыклад:
Kent u deze man? Ja, het is een van onze medewerkers.
Ці ведаеце вы гэтага чалавека? Ведаю: гэта адзін з нашых супрацоўнікаў.
Адметны характар мае ўжыванне займенніка het у якасці безасабовага'. як і займеннік теп, ён не перакладаецца на беларускую мову, а таксама патрабуе пасля сябе дзеяслова ў 3-й асобе адзіночнага ліку, напрыклад: het regent ідзе дождж, het sneeuwt ідзе снег, het is tijd час (пара).
Азначальныя займеннікі
Азначальныя займеннікі падкрэсліваюць адметнасць ці самастойнасць асоб або прадметаў / з’яў, на якія яны ўказваюць. Да такіх займеннікаў адносяцца: ieder(e), ieder(een), ееп ieder, elk(e) (кожны, любы), ander(e) (іншы), zelf (сам). Пры гэтым формы iedere і elke ўжываюцца з назоўнікамі агульнага роду (роду de), а формы ieder, elk з назоўнікамі ніякага роду (роду het). Напрыклад: elke vogel zingt усе п гушкі спяваюць, ieder huisje heeft zijn kruisje кожны нясе свой крыж.
ПРЫМЕТНІК
Прыметнік часціна мовы, што абазначае прымету прадмета. У сказе прыметнік можа выступаць у функцыі выказніка (у якасці яго іменнай часткі) і ў функцыі азначэння.
У якасці іменнай часткі выказніка прыметнік заўседы стаіць у кароткай форме (без якіх-кольвечы канчаткаў) і не змяняецца па родах і ліках, напрыклад:
De vrouw is oud.
Жанчына пажылая.
У функцыі азначэння большасць прыметнікаў, якія стаяць перад назоўнікамі агульнага роду ў адзіночным ліку і перад назоўнікамі абодвух родаў у множным ліку, прымае, як правіла, канчатак -е. Прыметнікі, што стаяць перад назоўнікамі ніякага роду ў адзіночным ліку, прымаюць канчатак -е толькі, калі перад імі стаіць азначальны артыкль. Пры ўжыванні прыметнікаў у адзіночным ліку з неазначальным артыклем ці без артыкля канчатак -е адсутнічае і яны выступаюць у скарочанай форме. Параўнайце, напрыклад: een oud^ leraar (стары настаўнік), de oude vrouw (пажылая жанчына), het oude huis (стары дом); de oude leraren, de oude vrouwen, de oude huizen i: een oud huis.
Дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў, што імі азначаюцца, у родзе і ліку ў сучаснай моўнай практыцы звычайна адсутнічае.
Кароткая форма прыметніка перад назоўнікам ніякага роду ў адзіночным ліку ўжываецца таксама ў спалучэнні з прыналежнымі (радзей з указальнымі) займеннікамі, а таксама з некаторымі няпэўнымі займеннікамі, такімі як: menig (некалькі; шмат), weinig (мала), veel (шмат, многа), і адмоўным займеннікам geen (ніякі), напрыклад: mijn nieuw huis мой новы дом. Параўнайце:
Ik heb geen interessant boek.
У мяне няма цікавай кнігі.
Прыметнікі з суфіксам -еп ніколі не атрымліваюць канчатка -е, напрыклад: ееп gouden ring залаты пярсцёнак (мн.л.: de gouden ringen).
Заўвага: гэтыя прыметнікі ў функцыі выказніка не ўжываюцца. Не прымаюць канчатка -е таксама прыметнікі з суфіксам -ег, утвораныя ад геаграфічных назваў, да прыкладу: de Haarlemmer Courant Гарлемская газета.
Тое самае мае месца з прыметнікамі гесЛ/ег-правы, Ііпкег-левы, а таксама з дзеепрыметнікамі 2 у функцыі азначэння, напрыклад: de gesloten deur зачыненыя дзверы, verleden jaar леташні год.
Прыметнікі, якія абазначаюць духоўныя якасці ці ўласцівасці асоб мужчынскага полу, звычайна маюць таксама кароткую форму, напрыклад: ееп groot geleerde вялікі вучоны.
Па склонах прыметнік у сучаснай нідэрландскай мове таксама не змяняецца.
Ступені параўнання прыметнікаў
Існуюць тры ступені параўнання прыметнікаў, а менавіта: нейтральная, вышэйшая і найвышэйшая.
Вышэйшая ступень утвараецца з дапамогай суфікса -ег, найвышэйшая з дапамогай суфікса -st, напрыклад:
lang (доўгі) langer langst, small (малы) smaller — smalst, groot (вялікі) groter grootst, mooi (прыгожы) mooier moist
! Заўвага: калі аснова прыметніка заканчваецца на -г, пры ўтварэнні выпіэйшай ступені да яе далучаецца суфікс -der, напрыклад: ver (далёкі) verder, helder (светлы; яркі) helderder.
Выступаючы ў якасці іменнай часткі выказніка, прыметнік у параўнальнай ступені не мае дадатковага канчатку і стаіць без артыкля, у той час як прыметнік у найвышэйшай ступені звычайна мае канчатак -е і стаіць з азначальным артыклем. Параўнайце: