Кароткая граматыка нідэрландскай мовы
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 116с.
Мінск 2010
Ступені параўнання прыслоўяў
Прыслоўі спосабу дзеяння, звычайна ўтвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць тыя самыя, што і прыметнікі, ступені параўнання і ўтвараюць іх аналагічным спосабам (гл. у раздзеле «Прыметнік»). Некаторыя прыслоўі ўтвараюць ступені параўнання ад іншых каранёў (гэта значыць, суплетыўна; гл. наступную табліцу):
Нейтральная ступень
Вышэйшая ступень
Найвышэйшая ступень
goed добра
beter — лепш
(het) best найлепш
graag ахвотна
liever ахвотней
(het) liefst найбольш ахвотна
weinig мала
minder мепш
(het) minstнайменш
veel шмат, многа
теег болып
(het) meest найбольш
Канструкцыя er is / er zijn
Гэтая канструкцыя ўжываецца, каб выразіць наяўнасць / адсутнасць чагосьці ў нейкім месцы, і можа перакладацца на беларускую мову як «маецца / маюцца», але, калі гаворка ідзе пра цяперашні час, найчасцей асобным словам не перакладаецца. На месцы дзеяслова zijn у гэтай канструкцыі таксама могуць ужывацца дзеясловы staan, liggen, zitten і некаторыя іншыя. Параўнайце:
Er zijn twee kranten hier.
Тут дзве газеты.
Er is /ligt еп boek ор de tafel.
На стале (ляжыць) кпіга.
Er was niemand te zien op straat.
Ha вуліцы нікога не было (відаць).
Займеннікавыя прыслоўі
Займеннікавыя прыслоўі (напрыклад, er, daar, hier, waar) выконваюць падобныя функцыі, што і займеннікі, але набываюць формы прыслоўяў. У адрозненне ад звычайных займеннікаў яны не замяшчаюць адушаўлёных назоўнікаў і выступаюць у спалучэнні з прыназоўнікам, кіраваным адпаведным дзеясловам. Разгледзім выпадак з дзеясловам luisteren, які патрабуе пасля сябе займенніка пааг:
Suzanna luistert naar de radio.
Сюзанна слухае радыё.
Haar zuster luistert er ook naar.
Яе сястра слухае яго таксама.
Het programma waar ze naar luistert is De Top 20.
Праграма, якую яна слухае, называецца «20 хітоў».
Выразы ў другім і трэцім сказе замяшчаюць неадушаўлёны назоўнік de radio ў спалучэнні з прыназоўнікам пааг.
Дзеля параўнання прывядзём сказы з тым самым дзеясловам, дзе ў якасці аб’екта з прыназоўнікам выступаюць адушаўлёны назоўнік de moeder і ўскоснааб’ектны асабовы займеннік haar, які яго замяшчае:
Suzanna luistert naar haar rnoeder.
Сюзанна слухае сваю маці.
Haar zuster leest luistert оок naar haar.
Яе сястра таксама слухае яе.
De vrouw naar wie ze luistert is haar moeder.
Жанчына, якую яна слухае, яе маці.
Як мы бачым, тут займеннікавыя прыслоўі не ўжываюцца.
Займеннікавыя прыслоўі могуць выступаць у сказе ў злітным выглядзе або раздзяляцца на дзве часткі (апошняе больш уласціва гутарковай мове). Параўнайце:
Het prograntma waar ze naar luistert is De Top 20.
I:
Het programma waarnaar ze luistert is De Top 20.
Абодва сказы можна перакласці на беларускую мову як:
Праграма, якую яна слухае, называецца «20 хітоў».
Тры нідэрландскія прыназоўнікі, утвараючы займеннікавае прыслоўе, набываюць адметныя формы:
пааг
=>
naartoe або heen
uit / van
vandaan
met
zz>
mee
Параўнайце:
Ік ga naar de Rubensstraat. Ік ga daar оок naartoe. (Або: Ік ga daar оок heen.)
Я іду на вуліцу Рубенса. Я таксама іду туды (на тую самую вуліцу).
Ік кот uit Duitsland. Waar kom jij vandaan?
Я прыехаў з Германіі. A адкуль вы?
Ік schrijf met het potlood. Dat is het potlood waar ik mee schrijf.
Я пішу алоўкам. Гэта аловак, якім я пішу.
Заўвага: займеннікавыя прыслоўі naartoe і vandaan ужываюцца толькі, калі яны адносяцца да дзеясловаў руху такіх, як gaan ці котеп. V спалучэнні з іншымі дзеясловамі прыназоўнік не змяняецца. Параўнайце: Ік kijk naar het potlood. Waar kijk je naar?
Я шукаю аловак. A што шукаеце вы?
Найбольш пашыраная група займеннікавых прыслоўяў уключае тыя, што замяшчаюць асабовыя і ўказальныя займеннікі.
Параўнайце наступныя прыклады:
Henrietta zoekt de tv-gids. Marianne zoekt er ook naar.
Генрыета шукае тэлепратраму. Марыяна таксама шукае яе.
Ееп geschenk? Daar hebben we geen geld voor.
Падарунак? Ha яго ў нас няма грошай.
Ік reken erop / daarop / hierop.
Я на гэта / на тое разлічваю.
Граматычна правільным будзе таксама сказ, болып уласцівы для кніжнай мовы:
Daarvoor hebben we geen geld.
У нідэрландскай мове таксама часта ўжываюцца пытальныя займеннікавыя прыслоўі. Яны таксама спалучаюцца з дзеясловамі, што патрабуюць пасля сябе пэўнага займенніка, напрыклад:
Waar hebben jullie geen geld voor?
Ha што ў вас няма грошай?
Waar gaat je referaat over?
Пра што ваш даклад?
У кніжнай мове гэтыя самыя пытанні могуць выглядаць наступным чынам:
Waarvoor hebben jullie geen geld?
Waarover gaat je referaat?
Вышэй мы ўжо сустракал іся з прыкладам адноснага займеннікавага прыслоўя. Прывядзём наступны прыклад:
De krant waar ік uit voorlees...
Газета, якую я чытаю...
У кніжнай мове можа быць варыянт:
De krant waaruit ік voorlees...
Займеннікавыя прыслоўі могуць таксама быць няпэўнымі. Параўнайце:
We hebben wel ereens geld voor rnaar niet overal voor.
У нас i рошы na сёе-тое ёсць, але ж не на ўсё.
ПРЫНАЗОЎНІКІ
Прыназоўнікі адносяцца да службовых часцін мовы, якія ўказваюць на ўзаемадачыненні паміж знамянальнымі часцінамі мовы, удакладняючы і дыферэнцыруючы значэнні ўскосных склонаў:
Willent woont іп Rotterdam. Hij studeert aan de Erasmus Universiteit.
Вілем жыве ў Ратэрдаме. Ен вучыцца ва універсітэце Эразма.
Як ужо згадвалася вышэй, канкрэтныя дзеясловы могуць кіраваць назоўнікамі з пэўнымі прыназоўнікамі або з займеннікавымі прыслоўямі, утворанымі з дапамогай апошніх. Параўнайце:
De kranten liggen ор ееп laag tafeltje. Ееп oud boek ligt ook daarop.
Газеты ляжаць на нізкім століку. На ім (там жа) ляжыць старая кніга.
Сярод прыназоўнікаў нідэрландскай мовы найчасцей сустракаюцца наступныя:
Прыназоўнікі
Пераклад
аап
каля, пры, да, на, у, па, ад
behalve
акрамя, з выняткам
benevens
побач з
bij
пры, каля, з, да, паблізу
door
цераз, праз, па
gedurende
падчас, (у час) калі
in
у, за
ingevolge
з прычыны
jegens
да, у дачыненні да
krachtens
грунтуючыся на
met
з, праз, з дапамогай
na
пасля, па, за
naar
да, у кірунку (да), у, па
naast
паблізу, каля, побач з
nevens
каля, побач з
om
вакол, дзеля, пра, каля
onder
пад, сярод, паміж
op
на, у, па
over
праз, над, звыш, па
per
на, за, па, праз
sedert / sinds
ад (часу), з
tegen
супраць, аб, на, каля, за
te
да, на, у, за
tot
да;
tijdens
падчас, y часе, цягам
trots
насуперак, нягледзячы на
tussen
(па)між
uit
з, ад
van
ад, з, пра; таксама ўказвае на прыналежнасць
volgens
у адпаведнасці з, згодна з
voor
перад, для, дзеля, за
wegens
у выніку, праз, дзеля
zonder
без і інш
Заўвага: у раздзеле «Прыслоўі» пералічваўся шэраг прыслоўяў са значэннем месца, кірунку, спосабу дзеяння: achter, beneden, Ыппеп, boven, buiten, langs, omstreeks, omtrent, rondom, tegenover. Усе яны могуць ужывацца ў нідэрландскай мове і ў якасці прыназоўнікаў. Параўнайце, напрыклад: Het horloge is ten achter.
Гадзіннік адстае (даслоўна: «занадта ззаду»),
I:
Hij is achter de deur.
Ен за дзвярыма.
ЗЛУЧНІКІ
Злучнікі службовыя часціны мовы, якія служаць для сувязі сінтаксічных адзінак (аднародных членаў сказа, частак складанага сказа, самастойных сказаў, звышфразавых сінтаксічных адзінстваў). Паводле свайго прызначэння злучнікі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.
У нідэрландскай мове да найбольш ужывальных злучальных злучнікаў належаць (гл. наступную табліцу):
Злучнікі
Пераклад
doch
але, аднак
dus
значыць, таму, такім чынам
еп
і
тааг
але, a
niet alleen... maar оок...
не толькі... a i...
noch... noch...
НІ... НІ...
°f
або, ці
of... of...
альбо... альбо...
want
бо, паколькі
zowel... als...
як... так і...
Параўнайце:
Anetta werkt in een bibliotheek. Olivia studeert rechten. =>
Anetta werkt in een bibliotheek en Olivia studeert rechten.
Анета працуе ў бібліятэцы, а Алівія вывучае права (вучыцца на юрыста).
Ік кот uit Manchester іп Engeland. Ік studeer іп Oxford.
Я з Манчэстэра, што ў Англіі. Вучуся ў Оксфардзе.
Ік кот uit Manchester іп Engeland, maar ік studeer іп Oxford.
Я з Манчэстэра, што ў Англіі, але вучуся ў Оксфардзе.
Заўвагі:
1. Злучнік dus можа ўплываць на парадак слоў у сказе, абумоўліваючы інверсію (зваротны парадак слоў). Параўнайце:
Hij woont іп Duitsland, dus studeert hij Duits.
Ён жыве ў Германіі, таму вывучае нямецкую мову.
1:
Hij woont in Duitsland, dus hij studeert Duits.
2. Функцыю злучальнага злучніка можа выконваць прыслоўе toch (аднак, усё ж), якое заўсёды цягне за сабою інверсію ў сказе. Напрыклад:
De prentier wilpositie van zijn partij versterken, toch ziet ook de oppositie kansen bij verkiezingen federaal parlement
Прэм’ер-міністр хоча ўмацаваць пазіцыі сваёй партыі, аднак апазіцыя таксама бачыць свае шанцы на выбарах у федэральны парламент.
3. На пісьме перад злучнікамі dus, тааг і want можа ставіцца коска, у той час як перад злучнікамі еп і of яна не ставіцца.
Найбольш ужывальныя падпарадкавальныя злучнікі нідэрландскай мовы пададзеныя ў наступнай табліцы:
Злучнікі
Пераклад
aangezien
паколькі
аі
хоць
alhoewel
хоць
als
(кожны раз) калі, (у выпадку) калі
alvorens
перш чым
daar
бо, паколькі
dat
што, каб
doordat
бо; дзякуючы таму, што
hoe... hoe/des te...
чым... тым...
hoewel
хоць
indien
(у выпадку) калі
na
пасля таго, як
naarmate / naargelang
адпаведна; па меры таго, як
nadat
пасля таго, як
of
ці
ofschoon
хоць; нягледзячы на тое што
om
каб
omdat
бо
sinds
з таго часу, як
tenzij
калі не
terwijl
пакуль
toen
калі
voordat
перш чым
wanneer
калі
zodat
так што
zodra
як толькі, ледзьве толькі
Параўнайце наступныя прыклады:
Arie еп zijn vrienden gingen naar Brabant. Ze hadden vakantie.
Ары i яго сябры паехалі ў Брабант. У іх былі канікулы (вакацыі).
Arie еп zijn vrienden gingen naar Brabant toen ze vakantie hadden.
Ары i яго сябры паехалі ў Брабант, бо ў іх былі канікулы (вакацыі).
Ediths moeder кап niet ор Ruudpassen. Ze gaat met haar vriendinnen naar Amsterdam.
Маці Эдыты не можа глядзець Руда. Яна з сяброўкамі выпраўляецца ў Амстэрдам.
Ediths moeder кап niet ор Ruudpassen omdat ze met haar vriendinnen naar Amsterdam gaat.
Маці Эдыты не можа глядзець Руда, бо яна з сяброўкамі выпраўляецца ў Амстэрдам.