Кароткая граматыка нідэрландскай мовы
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 116с.
Мінск 2010
а) для абазначэння аднаго са шматлікіх прадметаў, напрыклад:
Dat is ееп student.
Гэта студэнт.
б) для абазначэння больш шырокіх паняццяў, якія супрацьпастаўляюцца болып асобным, напрыклад:
De еік is ееп Ьоот.
Дуб дрэва.
3) Артыкль (звычайна азначальны) служыць таксама паказчыкам субстантывацыі розных часцін мовы (пра субстанцывацыю інфінітыва ішла гаворка вышэй), напрыклад: het lezen чытанне, het voor еп tegen за і супраць.
4) Артыкль адсутнічае:
а) перад рэчыўнымі назоўнікамі калі яны абазначаюць рэчывы ў няпэўнай колькасці, напрыклад:
Wij drinken koffie.
Мы п’ем каву.
б) пры абазначэнні прафесіі, занятку, напрыклад:
Hij is ingenieur.
Ён інжынер.
Greta is studente.
Грэта студэнтка.
в) пры агульных імёнах, што абазначаюць блізкіх сваякоў, да прыкладу:
Moeder was thuis.
Маці была дома.
г) перад асабовымі ўласнымі імёнамі і назвамі краін і гарадоў, калі перад імі няма азначэння, напрыклад:
Jan Peeters is student.
Ян Петэрс студэнт.
Minsk is de hoofdstaad van Bjellarusland.
Мінск сталіца Беларусі.
д) пры назоўніках-зваротках, напрыклад:
Dokter, kunt u bij ons komen?
Доктар, ці не маглі б вы прыйсці да нас?
е) у шэрагу выпадкаў перад абстрактнымі назоўнікамі, у фразеалагізмах і да т.п. Параўнайце:
Vrijheid is onze leuze.
Свабода вось наш лозунг.
Ік tverk bij dap еп bij nacht.
Я працую ўдзень і ўначы.
Hij komtper trein.
Ён прыязджае цягніком.
ЗАЙМЕННІК
Нідэрландская сістэма займеннікаў досыць складаная, таму мы палічылі неабходным адпаведны раздзел нашай граматыкі выкласці дастаткова падрабязна. Звычайна вылучаюць асабовыя, прыналежныя, зваротны zich, указальныя, узаемныя, пытальныя, няпэўныя, адмоўныя, адносныя, няпэўна-асабовы теп, безасабовы het і азначальныя займеннікі.
Асабовыя займеннікі
Гэтыя займеннікі замяшчаюць у сказе назоўнікі і звычайна адсылаюць нас да некага або нечага, згаданага ў тэксце раней:
Roy studeert іп Amsterdam. Hij komt uit Engeland.
Рой вучыцца ў Амстэрдаме. Ён прыехаў з Англіі.
У нідэрландскіх граматыках вылучаюцца два віды асабовых займеннікаў суб’ектныя і аб’ектныя. Апошнія падзяляюцца на прамааб’ектныя і ўскоснааб’ектныя.
Суб’ектныя асабовыя займеннікі замяшчаюць у сказе суб’ект гэта значыць, граматычны дзейнік. У нідэрландскай мове яны маюць націскныя і ненаціскныя, кніжныя і размоўныя формы (гл. наступную табліцу):
Асоба
Націскная форма
Ненаціскная форма
Пераклад
1
ік
('k)
Я
2
JÜ
Je
ты (разм)
2
U
u
ты (кніжн.)
3
hij
(ie)
ён
3
zij
ze
яна
3
het
?t)
яно
1
wij
we
мы
2
jullie
jullie
вы (разм.)
2
u
u
вы (кніжн.)
3
zij
ze
яны
Ненаціскная форма суб’ектнага асабовага займенніка часцей ужываецца ў гутарковай мове тады, калі асабовы займеннік не нясе значнай сэнсавай нагрузкі:
(1) Sibylla
Ik kom uit Amsterdam. En waar komjjj vandaan?
Я прыехала з Амстэрдама. A адкуль ты?
(2) Аіап
Ік кот uit Manchester іп Engeland, maar ік studeer іп Hull.
Я з Манчэстэра, з Англіі, але вучуся ў Хале.
(3) Sibylla
Еп wat studeerje. іп Hull?
I што ты вывучаеш у Хале?
У першым сказе, каб падкрэсліць кантраст паміж выказваннямі абодвух удзельнікаў размовы, ужываецца націскная форма jij, у трэцім сказе калі неабходнасці ў такім падкрэсліванні ўжо няма на яе месца прыходзіць ненаціскная форма je.
Заўвага: замест націскных займеннікаў hij і zij можа ўжывацца ўказальны займеннік die, а замест het — указальны зай-
I меннік dat, напрыклад:
Ik heb ееп hond еп die heet Bob.
• У мяне ёсць сабака, і яго завуць Боб.
Для звароту да старэйшых і асабліва паважаных асоб у нідэрландскай мове як у адзіночным, так і множным ліку звычайна ўжываецца асабовы займеннік й:
Waar komt u vandaan?
Адкуль Вы?
Звяртаючыся з тым самым пытаннем да асобы аднаго з Вамі ўзросту ці да маладзейшай, звычайна кажуць:
Waar komje_ vandaan?
У нідэрландскай мове назоўнікі агульнага роду (роду de) звычайна замяшчаюцца суб’ектным асабовым займеннікам hij, напрыклад:
Ік heb ееп eigen катег. Ніі is niet erg groot.
У мяне ёсць свой пакой. Ён не надта вялікі.
На месцы назоўнікаў ніякага роду (роду het) з’яўляецца займеннік het, як у наступным прыкладзе:
Ik heb ееп тооі boek over Rubens. Het ligt op tafel.
У мяне ёсць цудоўная кніга пра Рубенса. Яна ляжыць на стале.
Калі гаворка ідзе пра жывёл, выбар суб’ектнага асабовага займенніка залежыць ад полу жывёлы. Параўнайце:
De buren hebben ееп hond (de-word). Hij is dik.
У суседзяў ёсць сабака. Ён тоўсты.
I:
Wij hebben ееп poes (de-word). Ze heet Bettie.
У нас ёсць котка. Яе завуць Бэці.
Прамааб’ектныя асабовыя займеннікі. Гэтыя займеннікі адлюстраваныя ў наступнай табліцы:
Суб’ектны (націскны)
Прамааб’ектны (націскны)
Прамааб’ектны (ненаціскны)
Пераклад
ik
mij
me
мяне
jij
jou
je
цябе (разм.)
u
u
u
цябе (кніжн.)
hij
hem
(‘m)
яго (м.р.)
zij
haar
(d'r)
яе
het
het
ft)
яго (н.р.)
wij
ons
ons
нас
jullie
jullie
je
вас (разм.)
u
u
u
вас (кніжн.)
zij
hen (hun)
ze
іх
Ніжэй падаюцца прыклады ўжывання гэтага тыпу займеннікаў:
Daar is mijn vriend. IIij ziet mii niet.
Там мой сябар. Ён мяне не бачыць.
Wie ben jij? Ik ken jou niet.
Хто ты? Я цябе не ведаю.
Mijn vader belt ons elke dag.
Мой бацька звоніць нам штодня.
Marieke heeft twee zusjes. Ze ziet hen niet vaak.
У Марыке дзве сястрычкі. Яна нячаста іх бачыць.
Мата, waar is mijn gitaar? Ik zie hem niet.
Мама, дзе мая гітара? Не бачу яе.
Wij hebben ееп poes. We hebben haar al lang.
У нас ёсць котка. Яна ў нас даўно.
Заўвагі:
1. 3 двух прыведзеных у папярэдняй табліцы займеннікаў »3-й асобы множнага ліку нарматыўным выступае hen.
2. Замест займеннікаў 3-й асобы адзіночнага ліку hem / haar • можа ўжывацца ўказальны займеннік die, а замест займенніка het — указальны займеннік dat.
Ускоснааб’ектныя асабовыя займеннікі. Прыклады ўжывання такіх займеннікаў, якія звычайна адпавядаюць беларускім асабовым займеннікам у давальным склоне:
Sibylla geeft Roy ееп boek.
Сібіла дае Рою кнігу.
Sibylla geeft hem ееп boek.
Сібіла дае яму кнігу.
У нідэрландскай мове ўскоснааб’ектныя асабовыя займеннікі маюць у асноўным тыя самыя формы, што і адпаведныя прамааб’ектныя. Вынятак утвараюць формы 3-й асобы множнага ліку: найчасцей гэта займеннік hun, але замест яго можа сустракацца ненаціскны ze (гл. наступную табліцу):
Суб’ектны (націскны)
Ускоснааб’ектны (націскны)
Ускоснааб’ектны (ненаціскны)
Пераклад
ік
jij
mij jou
те je
мне
табе (разм.)
U
u
u
табе (кніжн.)
hij
hem
fm)
яму (м.р.)
zij
haar
(d'r)
ёй
het
het
ft)
яму (н.р.)
wij
ons
ons
нам
jullie
jullie
je
вам (разм.)
u
u
u
вам (кніжн.)
zij
hen
hun / ze
ім
Калі ў нідэрландскім сказе ўжываюцца і прамое дапаўненне, і ўскоснае, ускоснае папярэднічае прамому тады, калі прамое выражана назоўнікам, напрыклад:
Margaretha geeft Jacob ееп kopje thee.
Маргарэта дае Якабу філіжанку кавы.
Margaretha geeft hem ееп kopje thee.
Маргарэта дае яму філіжанку кавы.
Калі ж прамое дапаўненне выражана займеннікам, яно папярэднічае ўскоснаму дапаўненню, напрыклад:
Margaretha geeft het hem.
Маргарэта дае яе (г.зн. філіжанку) яму.
Заўвагі:
1. Ускоснае дапаўненне можа быць выражана канструкцыяй аап + ускосны аб ’ект, напрыклад:
Margaretha geeft ееп kopje thee аап Jacob.
Маргарэта дае Якабу філіжанку кавы.
* Jacob stuurt ееп e-mail аап jullie.
1 Якаб высылае вам электронньі ліст.
’ 2. Ускоснааб’ектныя асабовыя займеннікі могуць ужывацца
е таксама толькі з прыназоўнікамі, напрыклад:
Ik hou van haar.
Я яе люблю.
Прыналежныя займеннікі
Прыналежныя займеннікі ўказваюць на прыналежнасць прадмета ці асобы да іншага прадмета / асобы.
У наступнай табліцы падаюцца нідэрландскія прыналежныя займеннікі ў суаднясенні з асабовымі (у дужках ненаціскныя і размоўныя формы):
Асоба
Займеннікі
асабовыя суб’ектныя
асабовыя аб’ектныя
прыналежНЫЯ
1 ас. адз.л.
ік ('к)
mij (me)
mijn (m'n)
2 ас. адз.л.
jij (je), gij (ge), u
jou (je), u
jouw (je), uw
3 ас. адз.л. (м.р.)
(ж.р.)
(н.р.)
hij (-ie) zij (ze) het ('t)
hem ('m) haar ('r, d'r), (ze) het ('t)
zijn (z'n) haar (d'r) zijn (z'n)
1 ас. мн.л.
wij (we)
ons
ons / onze
2 ас. мн.л.
jullie, gij (ge), u
jullie, u
jullie (je), uw
3 ас. мн.л.
zij (ze)
hen (ze) (прамое) hun (ze) (ускосн.)
hun
Заўвага: толькі ў 1 -й асобе множнага ліку прыналежны займеннік мае родавыя формы (ons / onze). Параўнайце:
Ons huis (ніякі род) is groot, maar on^e tuin (агульны pod) is klein.
Наш дом вялікі, але наш сад малы.
Аналагічна таму, як яно мае месца ў выпадку з асабовымі займеннікамі, у гутарковай мове часта ўжываюцца ненагрскныя формы прыналежных займеннікаў.
Пры звароце да старэйшых ці асабліва паважаных асоб у нідэрландскай мове звычайна ўжываецца прыналежны займеннік uw, напрыклад:
Wat is uw adres?
Які Ваш адрас?
Пры звароце да сваіх аднагодкаў або маладзейшых асоб ужываюцца прыналежныя займеннікі je або jouw, і тое самае пытанне набывае наступны выгляд:
Wat isje /jouw adres?
Калі гаворка ідзе пра прыналежнасць нечага да пэўнай асобы, замест прыналежных займеннікаў могуць ужывацца асабовыя імёны ў так званым «рэшткавым» родным склоне. Такім чынам выраз «адрас Роя» (ці «Роеў адрас») можна перадаць па-нідэрландску трыма спосабамі:
1) het adres van Roy;
2) Roys adres;
3) Roy z’n adres (размоўная форма).
Выраз «суседзі Сібілы» (ці «Сібіліны суседзі») можа быць перакладзены так:
1) de buren van Sibylla;
2) Sibylla ’s buren;
3) Sibylla d’r buren (размоўная форма).
Калі адпаведнае асабовае імя заканчваецца на -s або -sch, «рэшткавы» родны склон перадаецца праз апостраф, напрыклад:
De schilderijen van Bosch = Bosch ’ schilderijen (карціны Босха); de romans van Claus = Claus ’ romans (раманы Клаўса).
Зваротны займеннік zich
Зваротны займеннік zich ужываецца ў літаратурнай нідэрландскай мове з дзеясловамі ў інфінітыве або ў 3-й (часам у 2-й з займеннікам й) асобе адзіночнага ці множнага ліку, напрыклад: zich ankleden апранацца, zich douchen прымаць душ, zich wassen мыцца, zich vervelen сумаваць, hij vergist zich ён памыляецца, het kind heeft zich verstopt дзіця схавалася, u oefentzich вы практыкуецеся, zij verheugen zich яны радуюцца.