Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 116с.
Мінск 2010
20.79 МБ
Будучы ў прошлым (цяпер рэдка ўжываецца ў сваёй першаснай функцыі) выражае будучы час з гледзішча мінулага моманту і таму спалучаецца з простым прошлым часам ці перфектам і звычайна ўжываецца ва ўскоснай мове або ў чыста мадальным значэнні. Пры гэтым будучы ў прошлым час 2 ужываецца, калі дзеянне падаецца як завершанае да пачатку іншага дзеяння ў будучым, напрыклад:
Zij zeide, dat zij vandaag zouden komen.
Яна сказала, што яны прыйдуць сёння.
Zij zeide, dat zij zouden komen. nadat zij hun werk zouden beeindigt hebben.
Яна сказала, што яны прыйдуць пасля таго, як скончаць працу.
Формы будучага ў прошлым у сучаснай моўнай практыцы звычайна маюць мадальнае значэнне, напрыклад:
Mijn broer zou vandaag aankonien (aangekonien zijn).
Мой брат павінен (быў) сёння прыехаць.
Будучы ў прошлым час 1 утвараецца праз спалучэнне дапаможнага дзеяслова zullen у прошлым часе і інфінітыва 1 асноўнага дзеяслова. Будучы ў прошлым час 2 адрозніваецца ад будучага ў прошлым 1 тым, што пры яго ўтварэнні, замест інфінітыва 1, удзельнічае інфінітыў 2 асноўнага дзеяслова. Параўнайце:
ik zou werken / gewerkt hebben;
jij, u zou werken / gewerkt hebben;
hij, zij, het zou werken / gewerkt hebben;
wij zouden werken / gewerkt hebben;
jullie zou, zouden werken / gewerkt hebben; zij zouden werken / gewerkt hebben.
Катэгорыя ладу
У нідэрландскай мове акрамя абвеснага ладу вылучаюць таксама загадны лад і ўмоўны лад, да якога адносіцца так званы кандыцыяналіс.
Загадны лад служыць для выражэння загаду, патрабавання або просьбы. Ён не мае разгорнутай сістэмы асобаў і часавых формаў і выступае фактычна толькі ў форме другой асобы адзіночнага і множнага ліку. Адзіночны лік утвараецца ад чыстай асновы дзеяслова і супадае з формай першай асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу, напрыклад:
Werk!
Працуй!
Lees!
Чытай!
Wees!
Будзь!
Множны лік загаднага ладу супадае з другой асобай множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу гэта значыць, мае канчатак -t, напрыклад:
Werkt!
Працуйце!
Leest!
Чытайце!
Weest!
Будзьце!
У абедзвюх формах асабовы займеннік перад дзеясловам не ставіцца.
Ветлівая форма імператыва мае ў адзіночным і множным ліку такі самы канчатак -t. Пасля дзеяслова звычайна ставіцца займеннік й, напрыклад:
Komt й Ыппеп!
Заходзьце!
У гутарковай мове можа ўжывацца апісальная канструкцыя з мадальным дзеясловам willen. Параўнайце:
Wilt u alstublieft vertalen.
Перакладзіце, калі ласка.
Спецыфічным зваротам, які выражае запрашэнне для першай асобы множнага ліку, з’яўляецца канструкцыя з дзеясловам laten, да прыкладу:
Laten we gaan!
Хадзем(це)!
Умоўны лад у выглядзе кандыцыяналіса 1 шырока распаўсюджаны ў нідэрландскай мове ва ўмоўных сказах і ўтвараецца з дапамогай формаў zou / zouden у спалучэнні з інфінітывам 1 асноўнага дзеяслова, напрыклад:
Ik zou bij u котеп, als ік tijd had.
Я да вас прыйшоў бы, калі б меў час.
Гэтая форма ўжываецца, як правіла, у галоўным сказе, побач з простым прошлым часам абвеснага ладу ў даданым сказе.
Кандыцыяналіс 2 утвараецца з дапамогай формаў zou / zouden у спалучэнні з інфінітывам 2 асноўнага дзеяслова і таксама ўжываецца ва ўмоўных сказах, напрыклад:
Ik zou bij u eekomen ziin, als ik tijd had gehad.
Я б (яшчэ раней) прыйшоў да вас, калі б толькі меў час.
Гэтая форма, ужытая ў галоўным сказе, звычайна спалучаецца з перадпрошлым часам, ужываным у даданым сказе.
Катэгорыя стану
У нідэрландскай мове пераходныя дзеясловы могуць стаяць у незалежным або ў залежным стане.
Залежны стан дзеяслова ўтвараецца праз спалучэнне дапаможнага дзеяслова worden і дзеепрыметніка 2 асноўнага дзеяслова, напрыклад:
De leerlingen worden door de leraar onderwezen.
Вучняў вучыць настаўнік.
Граматычны суб’ект сказа ў залежным стане стаіць у назоўным склоне, а лагічны суб’ект выражаны канструкцыяй з door, якая прыкладна адпавядае беларускаму творнаму склону. Час пасіўнай канструкцыі вызначаецца праз адпаведны час дапаможнага дзеяслова worden. Залежны стан мае ўсе восем часавых формаў і дзве формы інфінітыва 1 і 2. Параўнайце:
Hij wordt geroepen.
Яго клічуць.
Hij werd geroepen.
Яго клікалі.
Hij zal geroepen worden.
Яго паклічуць.
ДЗЕЕПРЫМЕТНІК
Дзеепрыметнікі неспрагальныя дзеяслоўныя формы, якія ўказваюць на прымету дзеяння.
У нідэрландскай мове існуюць дзве формы дзеепрыметніка, а менавіта: дзеепрыметнік 1 і дзеепрыметнік 2.
Дзеепрыметнік 1 утвараецца праз далучэнне да кораня дзеяслова суфікса -(e)nd, напрыклад: werkend, lezend, slapend.
Дзеепрыметнік 2 утвараецца з дапамогай суфіксаў -t, -d (ад слабых дзеясловаў), -(е)п (ад моцных дзеясловаў) і прэфікса ge-, напрыклад: gewerkt, gezegd, gelezen, geslapen. Прэфікс geадсутнічае ў дзеепрыметніку 2, утвораным ад дзеясловаў з неаддзяляльнымі прыстаўкамі (bedekt, hersteld), і ўстаўляецца паміж прыстаўкай і коранем у дзеясловаў з аддзяляльнымі прыстаўкамі (aangekomen, doorgelezen).
Дзеепрыметнік 1 часцей за ўсё адпавядае ў беларускай мове дзеепрыметніку цяперашняга часу, мае актыўнае значэнне і выражае працяглае, незавершанае дзеянне, звычайна адначасовае з дзеяннем выказніка адпаведнага сказу. Параўнайце:
Het water is stjjgende.
Вада падымаецца.
Дзеепрыметнік 2, утвораны ад пераходных дзеясловаў, мае пасіўнае значэнне і выражае завершанае дзеянне. У выпадку з непераходнымі дзеясловамі ён мае актыўнае значэнне і выражае таксама завершанае дзеянне. Як паказвалася вышэй, дзеепрыметнік 2 актыўна ўжываецца для ўтварэння розных формаў прошлага часу дзеясловаў незалежнага стану, а таксама для ўтварэння ўсіх формаў дзеясловаў залежнага стану. У прыведзеным ніжэй прыкладзе дзеепрыметнік 2 gemeubileerd дае азначэнне назоўніку huis, у той час як дзеепрыметнік 2 gehuurd разам з дапаможным дзеясловам hebben утварае перфектную форму дзеяслова, што выступае ў сказе ў ролі выказніка:
Wij hebben ееп gemeubjleerd huis gejiuurd.
Мы ўзялі ў арэнду мэбляваны дом.
НАЗОЎНІК
Назоўнік у нідэрландскай мове характарызуецца граматычнымі катэгорыямі роду, ліку і склону.
Род назоўнікаў
Адрозненне ў сучаснай літаратурнай нідэрландскай мове трох граматычных родаў назоўнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага мае збольшага традыцыйны і ўмоўны характар.
У сувязі з інтэнсіўнай тэндэнцыяй да зліцця мужчынскага і жаночагародаў фармальныя адрозненні паміж імі ў сучаснай нідэрландскай мове амаль зніклі. Асабліва гэта датычыцца гутарковай мовы. Функцыю родавага паказчыка назоўніка часткова выконвае азначальны артыкль de для мужчынскага і жаночага родаў, het для ніякага роду; напрыклад: de тап чалавек, мужчына; de vrouw жанчына; het kind дзіця. Неазначальны артыкль гэтай функцыі ўжо не мае.
Часткова родавыя адрозненні адлюстроўваюцца таксама ў формах азначальнага займенніка ці прыметніка, якія стаяць перад назоўнікам, да якога яны адносяцца. Акрамя таго, размеркаванне па родах знаходзіць сваё адлюстраванне таксама ў правілах замены назоўнікаў асабовымі займеннікамі. Паколькі паміж назоўнікамі мужчынскага і жаночага родаў у гаворцы ўжо не існуе фактычна аніякіх фармальных адрозненняў і паколькі яны супрацьстаяць толькі назоўнікам ніякага роду, мы можам казаць пра наяўнасць агульнага роду (роду de) і ніякага роду (роду het), гэта значыць, пра адрозненне толькі двух іраматычных родаў.
У множным ліку, дзе формы азначальнага артыкля для абодвух родаў супадаюць, ужо не існуе ніякіх родавых адрозненняў, напрыклад: de таппеп людзі, мужчыны, de vrouwen жанчыны, de kinderen дзеці.
У шэрагу выпадкаў граматычны род назоўнікаў не супадае з натуральным родам, напрыклад: het wijf жанчына, het meisje дзяўчынка, het schaap авечка i г.д.
Граматычны род некаторых груп назоўнікаў можна вызначыць паводле семантычнай або фармальнай уласцівасці, гэта значыць, па-
водле іх значэння або паводле формы слова (калі гаворка ідзе пра вытворныя назоўнікі).
Да назоўнікаў агульнага (мужчынскага і жаночага) роду адносяцца:
1)	паводле свайго значэння:
а)	назвы асобаў і жывёл мужчынскага і жаночага полу, напрыклад: de vader бацька, de moeder маці, de zoon сын, de dochter дачка, de os бык, de koe карова;
Заўвага: захаванне ў гэтай групе слоў фармальных прыкметаў падзелу на мужчынскі і жаночы род, што праяўляецца ў формах артыкля і ва ўжыванні займеннікаў, падтрымліваецца адрозненнем у натуральным родзе.
б)	назвы дрэваў (мужчынскі род), садавіны, гародніны, кветак (жаночы род), напрыклад: de berk бяроза, de kool капуста, de peer груша, de tulp цюльпан;
в)	назвы грашовьіх адзінак і манет, напрыклад: de gulden гульдэн, de daalder талер, de euro еўра;
г)	назвы пораў году, месяцаў і дзён тыдня (мужчынскі род), напрыклад: de winter зіма, de januari студзень, de zondag нядзеля;
д)	назвы большасці напояў, напрыклад: de koffie кава, de wijn віно, de nielk малако;
e)	назвы рознага тыпу караблёў, напрыклад: de boot лодка, de sloep — шлюпка;
ж)	назвы музычных інструментаў (жаночы род), напрыклад: de vioolскрыпка, de fluit флейта;
2)	паводле фор.мы слова:
а) вытворныя назоўнікі, якія абазначаюць прадстаўнікоў пэўных грамадскіх слаёў, прафесій і ўладальнікаў акрэсленых якасцей, з суфіксамі -aar, -er, -aard, -erd, -ing, -ling, -ik, -ier, -ist, -eur, -or, -ant, -ent, -aal, -aat, -aris, -air, -eet (мужчынскі род), -e, -in, -es, -is, -egge (-ei), -ster (жаночы род).
Заўвага: сюды таксама ўваходзяць:
•	назвы жывёл жаночага полу з суфіксам -іп, напрыклад: de leeuwin — львіца;
•	назвы жыхароў краінаў і гарадоў з суфіксамі -аап, -ааг (-naar), -er, -ier, -aard, -aat, -ing, -ees (мужчынскі род), -se (жаночы род), напрыклад: de Amsterdammer амстэрдамец;
•	назоўнікі, якія абазначаюць прадметы або прылады дзеяння з суфіксамі -ет, -zem і -еі, напрыклад: de bodem глеба, de bezem мятла, de sleutel ключ;
•	назоўнікі з суфіксамі -te, -de, утвораныя ад прыметнікаў, ?якія акрэсліваюць уласцівасць або якасць, напрыклад: de hoogte — вышыня, de liefde любоў;
e • назоўнікі з суфіксамі -ing, -st, -t, утвораныя ад дзеясловаў, якія акрэсліваюць працэс або вынік дзеяння, напрыклад: de wandeling — шпацыр, de vaart — паездка;
•	назоўнікі, якія акрэсліваюць занятак, стан або ўстанову, прадпрыемства, з суфіксамі -ij, -erij, напрыклад: de bedelarij жабрацтва, de bakkerij пякарня;