Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 116с.
Мінск 2010
20.79 МБ
ck

к
Jonckheere [Ёнкхерэ]
ckx

кс
Berckx [Беркс]
d
аглушэнне d перад s, t і ў канцы слова не ўлічваецца
д
Deventer [Дэвентэр]
e, ee
пасля зычных д, ж, р, т, ч, ш
э
De Bilt [Дэ Білт]
e, ee
у астатніх пазіцыях
е
Keienburg [Кеенбюрг]
eeu
у пачатку слова
эў

eeu
у астатніх пазіцыях
еЎ
Leeuwarden
[Леўвардэн]
ei, eij, ey
у пачатку слова
эй
Eyskens [Эйскенс]
..	ey'
у астатніх пазіцыях
ей

eu
у пачатку слова
эй
„ . 			 . „ .... „
Eupen[Эйпен]
eu
у астатніх пазіцыях
ё
Beunke[Бёнке]
f
Ф
Franeker [Франекер]
g,gg
Г
Bogaerdt [Богарт]
gh
y межах аднаго
г склада
Beningha [Бенінга]
gh
на мяжы складоў	гх
Eeghem [Эгхем]
h
у пачатку склада і пасля галосных
Haasse [Хасэ]
h
пасля зычных у	не
межах аднаго склада перадаецца
Beth [Бет]
i, ie
j
ieu
•Ў
(вынятак: nieuw [ньіў])
Kinderdijk [Кіндэрдэйк]
Nieuwport [Ньіўпорт]
ü
у пачатку слова	эй
Ijssel [Эйсел]
.. ü
пасля зычных	ей
Gijsen [Гейсен]
j
у канцы слова	й

ja
я

je
е
Tjetjerk [Цьецьерк]
jo
ё
Jonckheere [Ёнкхерэ]
jou
яў
Jou [Яў]
ju
ю

k
к
Kromme Rijn [Кромэ-
Рэйн]
1
л
Buiskool [Бёйскол]
m
м
Maastricht [Ма(а) стрыхт]
n
н
Naarden [Нардэн]
O, 00
пад націскам	о
Сооіеп [Колен]
0, 00
не пад націскам	а
Oostende [Астэндэ]
oe
У
Воеке [Буке]
oei
Уй

ou
аў
Koun [Каўн]
P
п
Putten [Путэн]
1 .
i	1	....				
Ф
Philippeville
[Філіпвіль] (традыцыйнае напісанне)
qu

кв
Quedlenberg
[Кведденберг]
r

р
Roeselare [Руселарэ]
s

с
Slotermeer [Слотэрмер]
sj

III

sch
y пачатку слова
сх
Schildpad [Схілдпад]
sch
y канцы слова
с
Hertogenbosch
[Хертагенбос]
(вынятак: Bosch [Босх])
t

т
Terneuzen [Тэрнёзен]
u, uu
y пачатку слова
і або у
Utrecht [Утрэхт]
u, uu
у іншых пазіцыях
ю
Buntinx [Бюнтынкс]
ui, uy
пасля зычных пад націскам
ёй
Buizman [Бёйзман]
Huygens [Хёйгенс] (традыцыйна: Гюйгенс)
ui, uy
у іншых пазіцыях
эй
Van Rompuy [Ван
Ромпэй]
V

в
Volendam [Волендам]
w

в
Willem [Вілем]
w
у канцы слова
не перадаецца
Van Leeuw [Ван Леў]
X

кс
Магпіх [Марнікс]
У
у канцы слова, пасля галосных
й
Roy [Рой]
У
ва ўласных імёнах (традыцыйнае напісанне)
эй
Van Dyck [Ван Дэйк]
У
на пачатку слова (складовае)
і

z

3
Zwolle [Зволе]
Заўвагі:
1.	Падваенне літары-галоснай на пісьме не азначае яе _ вымаўлення як дзвюх асобных галосных! Такое падваенj не ў беларускай транскрыпцыі не перадаецца.
'	2. Назва горада, дзе знаходзяцца рэзідэнцыя нідэрландскага
* ўрада і Міжнародны Трыбунал, Den Haag (другая назва па-нідэрландску ‘s-Gravenhage), па-беларуску традыцыйна перадаецца як Гаага.
Націск у нідэрландскай мове дынамічны і найчасцей падае на карнявы склад. 3 гэтага правіла, аднак, ёсць нямала выняткаў. Найперш гэта датычыць складаных і вытворных словаў, напрыклад: hooghartig (пыхлівы), onrechtvdardig (несправядлівы), niettengenstaande (нягледзячы на), arbéidzaam (працавіты), levenslüstig (жыццярадасны): а таксама ў шэрагу ўласных імёнаў (Amsterddm, s’Gravenhage, Bredd, Volenddm, Rotterddm, Roeseldre i інш ). У вытворных назоўніках з суфіксамі (збольшага запазычанымі) -аап, -aat, -age, -ant, -ast, -ent, -es, -eur, -iek, -ier, -iet, -ij, -in, -isme, -ist, -ment, -teit націск падае на гэтыя суфіксы. Аддзяляльныя дзеяслоўныя кампаненты aan-, af-, in-, op-, uit— звычайна націскныя, а на такія дзеяслоўныя прэфіксы, як be-, ge-, -her, ont-, ver-, націск не падае.
Інтанацыя пры вымаўленні апавядальных сказаў і спецыяльных пытанняў спадальная. Пры вымаўленні агульных пытанняў голас ідзе ўверх.
МАРФАЛОГІЯ
Марфалогія раздзел граматыкі, у якім сваё тлумачэнне знаходзяць склад слова, формы словазмянення, а таксама часціны мовы, пра якія гаворка далей і пойдзе.
ДЗЕЯСЛОЎ
Дзеяслоў найважнейшая знамянальная часціна мовы, якая выражае дзеянне, працэс або стан.
Формы і ўжыванне інфінітыва
Нідэрландскі дзеяслоў мае дзве формы інфінітыва незалежнага стану: інфінітыў 1 і інфінітыў 2 (перфектны).
Інфінітыў 1 «слоўнікавая» форма дзеяслова. Яна ўтвараецца праз далучэнне да асновы адпаведнага дзеяслова або у выпадку вытворных дзеясловаў да словаўтваральнага суфікса канчатку -(е)п'. gaan (ісці, хадзіць), lezen (чытаць), marcheren (маршыраваць, шыбаваць), werken (працаваць) і г.д.
Інфінітыў 2 утвараецца праз спалучэнне дзеепрыметніка 2, утворанага ад асноўнага дзеяслова, з інфінітывам 1 дапаможнага дзеяслова hebben або zijn'. gewerkt hebben (адпрацаваць ўылен), gekomen zijn (прыйсці або прыехаць раней) і да т.п.
Інфінітывы 1 і 2 залежнага стану ўтвараюцца толькі ад пераходных дзесловаў і ў жывой мове ўжываюцца рэдка.
Інфінітыў 1 незалежнага стану можа ўжывацца ў функцыі любога члена сказа. Звычайна ён суправаджаецца часціцай te, напрыклад:
Wij beginnen te zingen.
Мы пачынаем спяваць.
Заўвагі:
1.	Часціца te перад інфінітывамі не ставіцца пасля мадаль1 ных дзеясловаў (гл. ніжэй), а таксама пасля дзеясловаў blijven (заставацца, працягваць), gaan, helpen (дапамагаць), horen (чуць, слухаць), котеп, laten (дазваляць, даваць магчымасць, пускаць), Іегеп (вучыць), zien (бачыць) і некаторых іншых. Напрыклад:
Zulke ontmoetingen helpen de mensen elkaar beter beeriioen.
Такія сустрэчы дапамагаюць людзям лепш разумець адно аднаго.
2.	Дзеясловы besluiten, beslissen, denken, тепеп і іншыя патрабуюць пасля сябе інфінітыва з часціцай te, напрыклад:
Wij besloten de film te gaan zien.
Мы вырашылі пайсці паглядзець гэты фільм.
3.	Нідэрландскі інфінітыў 1 можа лёгка субстантьівавацца, гэта значыць, набываць значэнне назоўніка, адлюстроўваючы дзеянне або пэўны стан. Субстантывацыя адбываецца праз ужыванне артыкля het, да прыкладу: het spreкеп (гаварэнне), het lezen (чытанне) і г.д.
4.	У спалучэнні з часціцай te інфінітыў 1 таксама выступае ў функцыі азначэння, набываючы пасіўны характар і значэнне неабходнасці, напрыклад: het te schrijven artikel артыкул, які трэба напісаць.
Граматычныя катэгорыі дзеяслова
Дзеяслоў у нідэрландскай мове характарызуецца праз граматычныя катэгорыі асобы, ліку, часу, ладу і стану.
Нідэрландскі дзеяслоў мае тры асобы (першую, другую і трэцюю), два лікі (адзіночны і множны), восем часавых формаў, сярод якіх: дзве простыя (цяперашні і прошлы часы) і шэсць складаных (завершаны прошлы, ці перфект; перадпрошлы, ці плюсквамперфект; будучы 1, будучы 2 завершаны, будучы ў прошлым 1 і будучы ў прошлым 2 завершаны), тры лады (абвесны, загадны і ўмоўны) і два станы (незалежны і залежны). Акрамя таго, існуюць шэсць іменных 15
формаў дзеяслова, а менавіта: інфінітывы 1 і 2 незалежнага і залежнага стану і дзеепрыметнікі 1 і 2 цяперашняга і прошлага часу.
Паводле тыпу спражэння адрозніваюць дзеясловы слабыя, моцныя і дзеясловы асобага тыпу, да якіх належаць таксама прэтэрытапрэзентныя дзеясловы. Тып спражэння вызначаецца паводле ўтварэння асноўных формаў дзеяслова, а менавіта: інфінітыва, простага прошлага часу і дзеепрыметніка 2.
Слабыя дзеясловы ўтвараюць просты прошлы час з дапамогай суфіксаў -te ці -de, а дзеепрыметнік 2 з дапамогай суфіксаў -t ці -d. Карэнны галосны дзеяслова застаецца пры гэтым без змяненняў. Суфіксы -te і -t дадаюцца да дзеяслоўных каранёў, якія заканчваюцца на глухія зычныя (р, t, k,f, s, ch), y той час як суфіксы -de і -d дадаюцца да каранёў, якія заканчваюцца на звонкія ці санорныя зычныя (b, d, g, v, w, z, l, m, n, r) або на галосныя. Параўнайце:
hopen (спадзявацца) hoopte gehoopt;
werken (працаваць) werkte gewerkt;
dansen (танчыць) danste gedanst;
baden (купацца) baadde gebaad;
leggen (класці) legde gelegd;
vertellen (расказваць) vertelde — verteld;
maaien (касіць) tnaaide gemaaid.
Заўвагі:
1. Калі корань дзеяслова заканчваецца на -t ці -d, дык у простым прошлым часе гэтыя зычныя падвойваюцца ў напісанні, а да дзеепрыметніка 2 не дадаецца ніякага суфікса, напрыклад:
fzetten zette-gezet (ставіць); baden baadde gebaad (купацца).
•	2. Калі корань дзеяслова заканчваецца на звонкі зычны v
ці z, дык пры ўтварэнні простага прошлага часу і дзеепрыметніка 2 гэтыя гукі перадаюцца літарамі fis,& перад d у дзеепрыметніку 2 аглушаюццаyfis, напрыклад:
leven leefde geleefd (жыць);
vrezen — vreesde gevreesd (баяцца).
Паводле слабога тыпу спрагаецца большасць дзеясловаў, і гэты тып з’яўляецца прадуктыўным гэта значыць, дзеясловы, што папаўняюць лексічны запас нідэрландскай мовы, утвараюць асноўныя формы менавіта паводле гэтай мадэлі.
Моцныя дзеясловы ўтвараюць просты прошлы час і дзеепрыметнік 2 праз змяненне карэннага галоснага дзеяслова (абляўт) і праз далучэнне да дзеепрыметніка 2 суфікса -еп, напрыклад:
schrijven schreef geschreven (пісаць),
wassen waste gewassen (мыць),
wassen wies -gewassen (расці).
Да моцнага спражэння адносяць каля 170 дзеясловаў, колькасць іх застаецца ў асноўным нязменнай.
Шэраг дзеясловаў утварае просты прошлы час паводле слабога тыпу пры захаванні ў дзеепрыметніку 2 суфікса -еп, напрыклад:
bakken bakte gehakken (пячы),
braden braadde gebraden (смажыць).
Часам побач з формай моцнага прошлага часу ўжываецца і слабая, напрыклад:
raden ried/raadde geraden (раіць),
stoten — stiet /stootte gestoten (пхаць).
Некаторыя дзеясловы маюць у дзеепрыметніку 2 слабую, а ў простым прошлым часе моцную форму, якая існуе ў шэрагу дзеясловаў побач са слабой і мае іншае значэнне, напрыклад:
jagen joeg gejaagd (гнацца), але:
jagen — jaagde — gejaagd (паляваць).
Некаторыя з дзеясловаў маюць паралельна як моцныя, так і слабыя формы простага прошлага часу і дзеепрыметніка 2, прычым значэнне дзеяслова застаецца ў абодвух выпадках нязменным, напрыклад:
schullen schullde geschulld і schullen school gescholen (хавацца).
3 іншага боку, ёсць дзеясловы з рознымі значэннямі, якія ў гэтых значэннях утвараюць формы простага прошлага часу і дзеепрыметніка 2 паводле моцнага або слабога тыпу, напрыклад:
krijgen kreeg gekregen (атрымліваць) i krijgen krijgde gekrijgd (ваяваць)
або:
nialen maalde gentalen (малоць) i malen maalde gemaald (кідацца).
Да дзеясловаў асобага тыпу належаць:
а)	прэтэрыта-прэзентныя дзеясловы; яны маюць асобны тып спражэння, якому ўласціва ўжыванне формаў моцнага прошлага часу ў значэнні цяперашняга часу. Сюды адносяцца мадальныя дзеясловы kunnen коп (konden) gekund (магчы), mogen mocht gemogen, gemoogd, gemocht (магчы, мець права), willen wilde, wou (wilden, wouden) gewild (хацець), moeten moest gemoeten (быць павінным), a таксама дзеясловы zullen zou (zouden) (мусіць, быць абавязаным; дзеепрыметніка 2 не ўтварае), weten wist geweten (ведаць);