Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 116с.
Мінск 2010
20.79 МБ
ЧАСЦІЦЫ I ВЫКЛІЧНІКІ
Часціцы належаць да службовых часцін мовы; яны надаюць дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыйныя адценні словам і словазлучэнням. Выклічнікі служаць для выражэння эмоцый «у чыстым выглядзе». Да найчасцей ужывальных у нідэрландскай мове адносяць наступныя выклічнікі і часціцы: аі (ай!), ach (ах!), aha (ага), ahoi (гэй!, агу!), аі (таксама), аііееп (толькі), аііееп тааг (адно толькі), ba(h) (фу!), bons (бумс!), eens (калі ласка), even (ну, неяк), hallo (прывітанне!), hè (ох!, гэй!, ці праўда?), hela (гэй!), hoor (ну, далібог), ja (так, але, ага), jammer (на жаль!), kip-kip (цып-цып), klets (плясь!), тааг (давай; толькі), maar even (дык), miauw (мяў), pats (бац!; лясь!), poes-poes (кіс-кіс), пее (не), пой (ну дык; бы), о (о!, а!), och (ох!; ах!), oeh (фу!), оеі (ой!), о ja (ах!; вядома!), о пее (о не!, ды не!), ОК (згода!), оок (ну і, таксама), pas (нарэшце; якраз), toch (ану, усё ж), sst (т-с-с!), toch niet, wel пее (ды не), wel (ну), zo (ну вось; так), zeg (пагадзіся, праўда ж), zelfs (нават) і інш. Некаторыя
з часціц блізкія паводле свайго значэння да звычайных прыслоўяў. Прыклады сказаў з выклічнікамі і часціцамі:
О! Wat ееп тооі pakje!
О! Які прыгожы пакунак!
Wel, пеет dan ееп taxi!
Ну, тады вазьміце таксі!
Ga maar zitten.
Давай, сядай! (падбадзёрвальна)
Ga daar maar even zitten.
Дык прысядзь! (патрабавальна)
Ga even zitten.
Hy, прысядзь... (ненаспюйлівая прапанова)
Ga eens zitten.
Ласкава прашу сесці... (ветлівая прапанова)
Houd je mond toch!
Ану, змоўч! (настойліва)
Doe het raam nou dicht.
Зачыніў бы ты акно! (раздражнёна)
Zou je het raam even willen sluiten?
Ці не былі б вы ласкавыя зачыніць акно? (ветліва-прыхільна)
Zou je het raam eens willen sluiten?
ЦІ не маглі б вы зачыніць акно? (ветліва-холадна)
Zou je het raam nou willen sluiten?
Усё-такі можа б вы зачынілі акно? (зраздражненнем — паўторная просьба)
Jij speelt toch ріапо?
Вы ж граеце на фартэпіяна? (перапытванне)
Zo, we zijn er.
Hy вось, мы на месцы.
Wat een leuk idee, zeg!
Якая цудоўная ідэя, праўда ж!
Dat geeft niet, hoor.
Нічога, далібог, нічога!
Ік heb geen zussen, alleen ntaar broers.
У мяне няма сясцёр: адны толькі браты.
Benje er pas?
Прыехалі нарэшце?
СІНТАКСІС
Сінтаксіс вывучае адзінкі маўлення, заканамернасці спалучэння слоў у словазлучэнні, а таксама асаблівасці пабудовы сказаў і тэксту.
ТЫПЫ НІДЭРЛАНДСКІХ СКАЗАЎ
Сказы паводле сваёй структуры бываюць простыя і складаныя. Паводле мэты выказвання яны бываюць апавядальнымі, пытальнымі або пабуджальнымі (гл. наступную табліцу):
Апавядальны сказ
Пытальны сказ
Пабуджальны сказ
Jij loopt naar de winkel. Ты ідзеш y краму.
Loop jij naar de winkel? Ці ты ідзеш y краму?
Loop naar de winkel!
Ідзі ў краму!
Апавядальныя і пытальныя сказы часта могуць мець як актыўную, так і пасіўную формы; у сваю чаргу, для пабуджальных сказаў гэта не характэрна. Параўнайце:

Апавядальны сказ
Пытальны сказ
Актыўны
De scholieren lezen het boek.
Школьнікі чытаюць гэтую кнігу.
Lezen de scholieren het boek?
Ці чытаюць школыіікі гэтую кнігу?
Пасіўны
Het boek wordt door de scholieren gelezen.
Гэтая кніга чытаецца школьнікамі.
Wordt het boek door de scholieren gelezen?
Ці чытаецца гэтая кніга школьнікамі?
Безумоўна, у моўнай практыцы пытальныя сказы могуць ужывацца таксама ў пабуджальнай функцыі, а, да прыкладу, пабуджальныя сказы у апавядальнай функцыі. Усё залежыць ад прагматычнай устаноўкі таго, хто гаворыць або піша.
ЧЛЕНЫ СКАЗА I ПАРАДАК СЛОЎ У СКАЗЕ
Як і ў беларускай мове, членамі сказа могуць быць дзейнік, выказнік, дапаўненне, азначэнне і розныя віды акалічнасцяў.
Нідэрландскія сказы падпарадкоўваюцца пэўным законам пабудовы. Для іх характэрны адносна цвёрды парадак слоў і фіксаванае месца выказніка.
Прамы парадак слоў у апавядальным сказе
De leraar staat аап de tafel.
Настаўнік стаіць каля стала.
1	2
дзейнік	выказнік
De leraar	staat
3 даданы член сказа aan de tafel.
Зваротны парадак слоў у апавядальным сказе
Nu spreekt Jan Engels.
Цяпер Ян размаўляе па-англійску.
1
даданы член сказа Nu
2	3	4
выказнік	дзейнік	даданы член сказа
spreekt	Jan	Engels.
Парадак слоў у пытальным сказе з пытальным словам
Waar staat de tafel? Дзе стаіць стол?
Wat doen de gasten in de kanter? Што робяць госці ў пакоі?
1
2
3
4
пытальнае слова
выказнік
дзейнік
даданы член сказа
Waar
staat
de tafel?

Wat
doen
de gasten
in de kamer?
Парадак слоў у пытальным сказе без пытальнага слова
Is het boek dik? Ці гэтая кніга тоўстая?
Spreekt u Bjellarussisch? Ці гаворыце вы па-беларуску?
1 выказнік Is Spreekt
2	3
дзейнік	даданы член сказа
het boek	dik?
u	Bjellarussisch?
Калі выказнік складаецца больш чым з аднаго кампанента (складаныя дзеяслоўныя формы, дзеясловы з аддзяляльнымі прыстаўкаміў вышэйпрыведзеныя схемы-ўзоры патрабуюць удакладнення: незмяняльныя часткі выказніка (у тым ліку аддзяляльныя прыстаўкі!) займаюць апошнія месцы ў сказе. Параўнайце:
Voorige week hebben zij in een hotel geloogerd.
Ha мінулым тыдні яны пасяліліся ў гатэлі.
Zullen we ееп kopje koffie gaan drinken?
Ці не схадзіць нам выпіць па філіжанцы кавы?
Wat wordt vandaag bekeken?
Што аглядаюць сёння?
Парадак слоў у сказах з адмоўямі
У нідэрландскай мове ў сказах могуць сустракацца адмоўныя часціцы (адмоўі) niet і geen. Часціца niet звычайна стаіць перад словам, да якога яна адносіцца, напрыклад:
Zij leest niet, zij schrijft Яна не чытае, яна піша.
Neen, dat zijn geen leerboeken He, гэта не падручнікі.
Парадак слоў у складаназлучаных сказах
Складаназлучанымі сказамі называюць тыя складаныя сказы, часткі якіх (самастойныя сказы) злучаныя паміж сабою з дапамогай злучальных злучнікаў (гл. вышэй адпаведны падраздзел у раздзеле «Злучнікі»),
Кожная частка складаназлучанага сказа можа мець прамы або зваротны парадак слоў. Параўнайце:
Haar vader was lid van de Raad, en haar man is secretaris van de sportvereniging.
Яе бацька быў сябрам Рады, а яе муж цяпер сакратар спартыўнага таварыства.
Ік knoopte vriendschap аап met de portier, en zo kon ik de stand volgen.
Я пасябраваў з вахцёрам, i такім чынам у мяне была магчымасць сачыць за становішчам.
Ік ga met de fiets maar thans regent het (en dat is niet zo leuk).
Я еду на ровары, але акурат ідзе дождж (і ехаць не надта прыемна).
Парадак слоў у складаназалежных сказах
Складаназалежныя сказы гэта такія складаныя сказы, часткі якіх галоўны сказ і даданы сказ злучаныя паміж сабою з дапамогай
падпарадкавальных злучнікаў. Тып даданага сказа залежыць ад характара злучніка (адноснага займенніка ці прыслоўя), пры дапамозе якога ён уводзіцца. Глядзіце вышэй у раздзеле «Злучнікі» падпункт «Падпарадкавальныя злучнікі».
Парадак слоў у нідэрландскім даданым сказе мае свае асаблівасці. Параўнайце наступныя прыклады:
De verkoopster zegt, dat de schermes van uitstekende kwaliteit zijn.
Прадаўшчыца кажа, што лёзы маюць выдатную якасць.
Hij vroeg, of het lekkerbekje goed voor ons was.
Ён спытаў, ці смачнае нам гэтае рыбнае філе.
Mevrouw Наап vertelt, wat ze vandaag heeft gekocht.
Спадарыня Хан расказвае, што яна сёння купіла.
Ік weet niet, met wie de kleermaker morgen zal spreken.
Я не ведаю, з кім заўтра будзе размаўляць кравец.
1
2
3
(4, 5...)
Апошняе
(галоўны сказ)
злучнік / адносны займеннік / адноснае прыслоўе
дзейнік
даданыя члены сказа
выказнік
Zij zegt.
dat
de schermes van
uitstekende kwaliteit
zijn.
Hij vroeg.
of
het lekkerbekje
goed voor ons
was.
Mevr. Haan vertelt.
wat
ze
vandaag
heeft gekocht.
Ik weet niet.
met wie
de kleermaker
morgen
zal spreken.
Сказы, злучаныя пры дапамозе злучнікаў want (бо) або daardoor (таму), у нідэрландскай мове з’яўляюцца не складаназалежнымі, а складаназлучанымі. Параўнайце:
Hetpaleis is ор palen gebouwd, want de bodem is te zacht.
Палац пабудаваны на палях, бо тутэйшы грунт занадта падатлівы.
De Kalverstraat is de meest bekende winkelstraat in Amsterdam, daardoor er wordt hier veel gekocht.
Вуліца Калверстрат (Цялячая) y Амстэрдаме найбольш вядомая сваімі крамамі, таму тут шмат чаго купляюць.
Даданы сказ можа знаходзіцца таксама на пачатку або ў сярэдзіне складаназалежнага сказа. У такіх выпадках галоўныя сказы пачынаюцца з выказніка (дакладней, з яго змяняльнай часткі). Параўнайце:
Daar Martha veel over de geschiedenis van Rotterdam heeft gelezen, wilde zij graag alle historische plaatsen bezoeken.
Паколькі Марта шмат чытала пра гісторыю Ратэрдама, ёй хацелася агледзець усе гістарычныя мясціны.
Het gebouw, dat we gaan langs, is het Centraal Station.
Будынак, уздоўж якога мы праходзім, гэта Цэн гральны вакзал.
Як відаць з большасці прыведзеных вышэй прыкладаў, у нідэрландскай мове дзейнічае правіла дапасавання часавых формаў. Гэта значыць, што, калі ў галоўным сказе выказнік стаіць у цяперашнім часе, то ў даданым ён будзе стаяць у перфектным часе (калі дзеянне даданага сказа папярэднічае дзеянню галоўнага), у простым будучым часе (калі дзеянне даданага сказа адбываецца пазней за дзеянне галоўнага) або ў цяперашнім часе (калі абодва дзеянні адбываюцца сінхронна).
Калі ж у галоўным сказе ўжываецца просты прошлы час, дык у даданым сказе ўжываецца перадпрошлы час (калі дзеянне даданага сказа папярэднічае дзеянню галоўнага), будучы завершаны час (калі дзеянне даданага сказа адбываецца пазней за дзеянне галоўнага) або просты прошлы час у выпадку адначасовасці абодвух дзеянняў.
Рамачная канструкцыя
У кніжнай нідэрландскай мове часам ужываецца рамачная канструкцыя «артыкль або іншае азначальнае слова... назоўнік», у
сярэдзіне якой можа знаходзіцца значная колькасць элементаў прыметнікавага або дзеепрыметнікавага азначэння, напрыклад: de wegens zijn vroege dood met weemoed omfloerste geniale heraut van de nieuwe beweging геніяльны вястун новага pyxy, асоба якога ахутаная вэлюмам жалобы з прычыны яго заўчаснай смерці.
Інфінітыўныя канструкцыі
У нідэрландскай мове з інфінітывам могуць утварацца канструкцыі са спецыфічным значэннем.
Канструкцыя аап + het + інфінітыў дзеяслова ўжываецца для паказу працяглага дзеяння, напрыклад:
Paul is аап het lezen.