Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 116с.
Мінск 2010
20.79 МБ
•	абстрактныя назоўнікі з суфіксамі -heid, -nis, -іе, -tie, -іек, -uur, -age, -teit, напрыклад: de vrijheid свабода, de gebeurtenis здарэнне, de theorie тэорыя i г.д.
Сюды адносіцца шэраг назоўнікаў з суфіксамі -dom і -schap, напрыклад: de rijkdom — багацце, de eigenschap якасць.
Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца:
1)	паводле свайго значэння:
а)	назвы некаторых хатніх жывёл, напрыклад: het paard конь, het varken свіння;
б)	некаторыя збіральныя назоўнікі, напрыклад: het volk народ, het leger войска;
в)	назвы металаў і мінералаў, напрыклад: het goud золата, het staalсталь;
г)	большасць рэчавых назоўнікаў і назвы тканін, напрыклад: het water вада, het linnen тканіна;
д)	назвы старон свету, гарадоў і краін, напрыклад: het noorden поўнач, (het) Afrika Афрыка;
2)	паводле формы слова:
а)	назоўнікі з памяншальнымі суфіксамі -je, -tje, -pje, -кеп, -ке, напрыклад: het huisje дамок, het rneisje дзяўчынка;
б)	збіральныя назоўнікі з прэфіксам geі суфіксам -te, напрыклад: het geboomte дрэвы;
в)	аддзеяслоўныя назоўнікі з прэфіксамі be-, ge-, ver-, onder-, ont-, напрыклад: het begin пачатак, het gebouw будынак, пабудова;
г)	назоўнікі з суфіксам -sel, напрыклад: het dekselнакрыўка;
д)	назоўнікі з запазычанымі суфіксамі -eel, -ment, -um, -aal, -isme, -aat, напрыклад: het toneelсцэна, het museum музей, hetplakkaatплакат;
e)	большасць назоўнікаў з суфіксамі -dom, -schap, якія маюць зборнае значэнне, напрыклад: het mensdoni чалавецтва, het gezelschap грамадства;
ж)	субстантываваныя інфінітывы, якія абазначаюць назвы дзеянняў або станаў, напрыклад: het lezen чытанне, het weten веды.
Род складаных слоў вызначаецца паводле апошняга карнявога элемента, напрыклад: de hoofdstad сталіца (паводле роду слова stad).
Лік назоўнікаў, утварэнне формаў множнага ліку
У нідэрландскай мове множны лік назоўнікаў утвараецца з дапамогай канчаткаў -s, -еп, -п.
Канчатак -s звычайна дадаецца да двухскладовых і шматскладовых назоўнікаў, якія заканчваюцца пераважна на санорныя зычныя (/, т, п, г) ці галосныя. Сюды адносяцца галоўным чынам вытворныя назоўнікі з суфіксамі -ааг (часткова), -aard, -age, -el, -er, -erd, -em, -en, -ie (пераважна), -ier, -je, -tje, -pje, -sel (часткова), -ster, -te, -tie (пераважна), напрыклад: de vader (бацька) de vaders, de lafaard (баязлівец) de lafaards', de sleutel (ключ) de sleutels', de tuinier (садоўнік) de tuiniers; de zangster (пявуння) de zangsters; de natië (нацыя) de naties.
Канчатак -еп (-п) з’яўляецца найбольш распаўсюджаным у літаратурнай мове для ўтварэння множнага ліку асноўнай масы карнявых назоўнікаў агульнага і ніякага родаў, якія заканчваюцца на любы зычны, а таксама вытворных назоўнікаў, якія заканчваюцца на суфіксы -аап, -ааг (часткова), -de (пераважна), -dom, -es, -іе, -is, -ік, -іп, -ing, -ist, -ij, -rnent, -nis, -schap, -sel, -teit, -tie (часткова), -st, -te (пераважна), да прыкладу: het boek (кніга) de boeken; de bal (мяч) de ballen; de boom (дрэва) de bomen; de zoned (грэх) de zonden; de berin (мядведзіца) de berinnen; de maatschappij (грамадства) de maatschappijen; de gevangenis (турма) de gejangenissen; de kunst (мастацтва) de kunsten; de hoogte (вышыня) de hoogten.
Асаблівыя выпадкі ўтварэнпя множнага ліку назоўнікаў
1)	Невялікая колькасць назоўнікаў ніякага роду ўтварае множны лік з дапамогай канчатка -егеп, напрыклад: het kind (дзіця) de kinderen; het ei (яйка) de eieren; het goed (тавар) de goederen; het rad (кола) de raderen.
Заўвага: y гутарковай мове гэтыя самыя назоўнікі могуць утвараць множны лік з дапамогай канчатка -ers: de kinders, de eiers i да т.п.
2)	Некаторыя назоўнікі ў множным ліку падаўжаюць кароткі карнявы галосны, напрыклад: het bad (купальня) de baden; het dag (дзень) de dagen.
3)	Шэраг назоўнікаў утварае множны лік праз змяненне карнявога галоснага, напрыклад: de stad (горад) de steden; het lid (член) de leden; het schip (карабель) de schepen.
4)	Назоўнікі з суфіксам -heid маюць форму множнага ліку на -heden, напрыклад: de grootheid (велічыня) de grootheden.
5)	Назоўнікі на -ое, -о ў множным ліку прымаюць канчатак -іеп, прыкладам: кое (карова) коеіеп; vlo (блыха) vlooien.
Утварэнне множнага ліку запазычаных слоў
Вялікая колькасць запазычаных слоў на -е, -а, -о, -ее, -іе ўтварае множны лік праз далучэнне канчаткаў -s, -еп, да прыкладу: de dame (дама) de danies', de muze (муза) de muzen.
У словах, якія заканчваюцца на -a ці -o, перад канчаткам множнага ліку -s ставіцца апостраф, напрыклад: het drama (драма) de drama’s, depiano (фартэпіяна) depiano’s.
Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адным ліку
Выключна ў множным ліку ў нідэрландскай мове ўжываюцца шмат якія збіральныя назоўнікі, назвы хвароб і да т.п.: de hersenen (мазгі), de inkomsten (прыбыткі), de kosten (кошты, выдаткі), de levensmiddelen (харчы), de lieden (людзі), de mazelen (адзёр), de notulen (пратакол), de ouders (бацькі), depokken (воспа) i інш.
Заўвага: y спалучэнні з лічэбнікамі толькі ў адзіночным ліку ўжываецца таксама шэраг назоўнікаў, у выпадку калі яны абазначаюць колькасць, меру, памер, вагу, кошт і да т.п.; напрыклад: twee vat Ыег (дзве бочкі піва), vijfenveertig jaar (сорак пяць гадоў), tien euro (дзесяць еўра).
Толькі ў адзіночным ліку ўжываюцца назоўнікі, што абазначаюць назвы ўнікальных з’яў і прадметаў, шмат якія рэчыўныя, збіральныя і абстрактныя назоўнікі, да прыкладу: het geloop (беганіна), het goud (золата), de honger (голад), de kou (холад), het linnen (палатно), het loof (лісце), de melk (малако), het mensdom (чалавецтва), het vee (скаціна), het zijn (быццё) i да т.п.
Скланенне назоўнікаў
У сучаснай нідэрландскай мове фактычна існуюць толькі два склоны. Гэта:
а)	агульны (суб’ектна-аб’ектны) склон, для якога характэрная адсутнасць якога-небудзь канчатка', напрыклад:
Vader is thuis.
Бацька дома.
Heb je vader gezien?
Ці бачыў ты бацьку?
б)	прыналежны склон з канчаткам -s, напрыклад: vaders huis (бацькава хата), buurmans kippen (суседавы куры).
У размоўнай практыцы ў гэтых выпадках часта ўжываецца апісальная канструкцыя з займеннікамі z’n (zijn), d’r (haar), якая замяняе форму прыналежнага склону, напрыклад: vaderz’n huis-цом бацькі, moeder d’r verjaardag дзень нараджэння маці.
Склонавыя формы на -s вельмі рэдкія пры назоўніках ніякага роду. У жывой гаворцы яны амаль не ўжываюцца.
Як у літаратурнай мове, так і ў гаворцы шырока распаўсюджаныя канструкцыі з прыназоўнікам van (замест роднага склону на -s), напрыклад: het dak van ‘t huis дах дома.
У шэрагу выпадкаў беларускаму роднаму склону ў нідэрландскай мове адпавядаюць іншыя прыназоўнікавыя канструкцыі, напрыклад: uit gebrek аап geld праз недахоп грошай, de vrees voor de dood страх перад смерцю.
Фармальных адрозненняў паміж давальным і вінавальным склонамі назоўнікаў у сучаснай нідэрландскай мове няма. Беларускаму давальнаму склону адпавядае прыслоўная канструкцыя з аап або размешчанае паміж выказнікам і прамым дапаўненнем ускоснае дапаўненне, напрыклад:
Hij geeft ееп boek аап ziin dochter.
Ен дае сваёй дачцы кнігу.
Ik zond mijn moeder ееп brief.
Я выслаў маці ліст.
Адсутнай у нідэрландскай мове форме творнага склону адпавядаюць канструкцыі з door і met Зварот з прыназоўнікам door азна-
чае дзейную асобу ў пасіўнай канструкцыі і адказвае на пытанне кш? Зварот з met азначае прыладу дзеяння і адказвае на пытанне чым?, напрыклад:
Dit boek is door de schrijver geschreven.
Гэтая кніга напісана пісьменнікам.
De brief is met potlood geschreven.
Ліст напісаны алоўкам.
АРТЫКЛЬ
У нідэрландскай мове перад назоўнікам, як правіла, ужываецца артыкль. Адрозніваюць два тыпы артыкляў: азначальны і неазначальны.
Азначальны артыкль выступае ў дзвюх формах, а менавіта: de (для агульнага роду) і het або 7 (для ніякага роду). У множным ліку абодвух родаў ужываецца форма de, напрыклад: de тап (мужчына) de таппеп, de vrouw (жанчына) de vrouwen, het kind (дзіця) de kinderen.
Неазначальны артыкль выступае ў адзінай для абодвух родаў форме, а менавіта ееп або ‘п, і не мае множнага ліку. Аднак сама адсутнасць яго перад назоўнікам у множным ліку ўжо сведчыць пра неазначальнасць (можна ў гэтым выпадку весці гаворку пра нулявы артыкль), параўнайце: ееп тап таппеп, ееп vrouw vrouwen, ееп kind kinderen.
Заўвага: формы ‘t і ‘п уяўляюць сабою рэдукаваныя формы артыкляў і шырока ўжываюцца ў гутарковай мове.
Функцыі артыкляў як паказчыкаў роду, ліку і склону ў нідэрландскай мове даволі абмежаваныя:
1)	Неазначальны артыкль у сучаснай нідэрландскай мове не скланяецца і не можа служыць паказчыкам роду назоўніка. Азначальны артыкль ніякага роду het таксама не скланяецца, але захоўвае за сабою функцыю паказчыка роду і ліку назоўніка, параўнайце: het boek -
кніга, de boeken кнігі. Азначальны артыкль de выступае ў якасці паказчыка агульнага роду, у якім зліваюцца мужчынскі і жаночы род. Ён захоўвае ў літаратурнай мове дзве склонавыя формы, а менавіта des ці ‘s (форма прыналежнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду) і der (форма роднага склону адзіночнага ліку жаночага роду і множнага ліку ўсіх родаў), напрыклад: de geest des twijfels дух сумневу, de leider derpartij кіраўнік партыі.
Форма des (‘s) ужываецца рэдка, а форма der у літаратурнай мове яшчэ даволі ўжывальная. Звычайна ж замест гэтых формаў роднага склону артыкля ўжываецца прыслоўная канструкцыя van de, напрыклад: uitbreiding van de handel пашырэнне гандлю.
2)	У нідэрландскай мове добра праглядаецца асноўная функцыя артыкля як паказчыка азначанасці ці неазначанасці назоўніка ў сказе.
Азначальны артыкль ужываецца:
а)	для абазначэння пэўнага, ужо названага ці вядомага прадмета, напрыклад:
De kamer is groot.
(Гэты) пакой вялікі.
Kijk, daar komt de trein aan.
Глядзі, цягнік падыходзіць.
б)	для абазначэння агульнага паняцця, напрыклад:
De mens moet werken.
Чалавек павінен працаваць.
в)	для абазначэння адзіных у сваім родзе прадметаў ці паняццяў, напрыклад:
Ре ^оп schijnt.
Сонца свеціць.
г)	для вылучэння аднаго з шэрага аднародных прадметаў, напрыклад:
Het boek, dat daar ligt, is interessant.
Кніга, якая там ляжыць, цікавая.
Неазначальны артыкль ужываецца: