Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 116с.
Мінск 2010
20.79 МБ
Deze weg is lang.
Гэты шлях доўгі.
Die weg is langer.
Той шлях даўжэйшы.
Hun weg is de langste,
Іхні шлях самы доўгі.
Выступаючы ў якасці азначэння, прыметнік у параўнальнай ступені можа прымаць канчатак -е (таксама звычайна толькі з назоўнікамі абодвух родаў у множным ліку і з назоўнікамі агульнага роду ў адзіночным ліку). Прыметнік ужываецца пры гэтым без артыкля або з неазначальным артыклем. Прыметнік у найвышэйшай ступені мае, як правіла, канчатак -е і ўжываецца з азначальным артыклем. Параўнайце: langere wegen (даўжэйшыя шляхі), ееп langere weg (даўжэйшы шлях), ееп hoger huis (вышэйшы дом) de langste wegen (найдаўжэйшыя шляхі), de langste weg (найдаўжэйшы шлях), het hoogste huis (найвышэйшы дом).
Заўвага: шматскладовыя прыметнікі ў параўнальнай ступені звычайна не маюць канчатка -е.
Асаблівасці ўжывання ступеняў параўнання
Пры ўжыванні нейтральнай ступені для абазначэння аднолькавасці выкарыстоўваюцца розныя спалучэнні прыслоўяў са злучнікам als, а менавіта: even... als, net zo... als, juist zo... als. Для абазначэння неаднолькавасці служыць спалучэнне niet zo... als, напрыклад:
Pieter is even sterk als Jan.
Пітэр гэткі ж моцны, як Ян.
Pieter is niet zo sterk als Jan.
Пітэр не такі моцны, як Ян.
Пры ўжыванні параўнальнай ступені для абазначэння неаднолькавасці выкарыстоўваецца злучнік dan (чым), напрыклад:
Dit huis is hoger dan dat.
Гэты дом вышэйшы за той.
Субстантывацыя прыметнікаў
Прыметнікі, як і інфінітывы (пра што гаворка ішла вышэй), могуць субстантывавацца, гэта значыць, ужывацца ў значэнні і функцыі назоўнікаў. Пры гэтым яны атрымліваюць у адзіночным ліку канчатак -е і звычайна выступаюць у спалучэнні з азначальным або неазначальным артыклем. У множным ліку яны атрымліваюць канчатак -п (які дадаецца да формы адзіночнага ліку) і спалучаюцца з азначальным артыклем ці ўжываюцца без артыкля. Субстантываваныя прыметнікі па склонах не змяняюцца. Яны не выяўляюць таксама фармальных адрозненняў паміж мужчынскім і жаночым родамі, напрыклад: ееп / de zieke хворы (хворая), (de) zieken хворыя.
Заўвага: некаторыя субстантываваныя прыметнікі губляюць канцавы -е і ўспрымаюцца ўжо як звычайныя назоўнікі, напрыклад: ееп dwaas — дурань, ееп gek — вар’ят.
ЛІЧЭБНІК
У нідэрландскай мове ўжываюцца наступныя базавыя колькасныя лічэбнікі'.
0
nul
10
tien
20
twintig
1
ееп
11
elf
30
dertig
2
twee
12
twaalf
40
veertig
3
drie
13
dertien
50
vijftig
4
vier
14
veertien
60
zestig
5
vijf
15
vijftien
70
zeventig
6
zes
16
zestien
80
tachtig
7
zeven
17
zeventien
90
negentig
8
acht
18
achttien
100
honderd
9
negen
19
negentien
1000
duizend
Заўвага: слова ееп можа абазначаць як колькасны лічэбнік, так і неазначальны артыкль. Калі існуе неабходнасць падкрэсліць, што ў канкрэтнай сітуацыі ўжываецца менавіта лічэбнік, і ён пішацца як één.
Колькасныя лічэбнікі, адпаведныя лікам ад 21 да 99 (акрамя лікаў, што абазначаюць «роўныя» дзесяткі), утвараюцца паводле дакладнага правіла, з ужываннем злучніка еп (і), і пішуцца ў адно слова, напрыклад:
24 vierentwintig (літаральна'. «чатыры і дваццаць»);
73 drieënzeventig (знак трэма паказвае, што два е вымаўляюцца паасобку);
95 vijfennegentig.
Лік 100 па-нідэрландску будзе вымаўляцца як honderd, 200 як tweehonderd, 300 як driehonderd і г.д.
Колькасныя лічэбнікі, адпаведныя лікам ад 101 да 999, утвараюцца наступным спосабам:
312 driehonderdtwaalf або driehonderdentwaalf,
898 achthonderdachtennegentig.
Аналагічна ўжываюцца і ўтвараюць састаўныя займеннікі таксама і лічэбнікі, адпаведныя большым лікам:
1 000 duizend,
1 000 000 miljoen,
1 000 000 000 miljard,
1 000 000 000 000 biljoen,
1 000 000 000 000 000 biljard.
Такім чынам: 2 548 будзе чытацца як: tweeduizend vijfhonderdachtenveertig, 112 603 087 honderdtwaalf miljoen zeshonderddrieduizend zevenentachtig.
Для абазначэння лікаў, большых за 1000, часцей ужываецца падлік сотнямі: 1387 часцей вымаўляецца як: dertienhonderdzevenentachtig.
Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца ад колькасных. Першы панідэрландску будзе: de /het eerste, трэці de / het derde, восьмы de / het achtste. Для астатніх парадкавых лічэбнікаў існуюць агульныя правілы ўтварэння, а менавіта: да адпаведнага колькаснага лічэбніка далучаюцца суфіксы. Для тых, што абазначаюць парадкавыя лікі ад 2-х да 19-ці ўключна, гэта суфікс -de, для тых, што абазначаюць парадкавыя лікі ад 20-ці і вышэй, суфікс -ste. Напрыклад:
de/het tweede другі,
de/het zevende сёмы,
de/het vijftiende пятнаццаты,
de/het twintigste дваццаты,
de/het eenentwintigste дваццаць першы,
de/het zesentachtigste восемдзесят шосты,
de/het honderdste соты.
Параўнайце таксама: op de elfde mei 11 траўня.
Заўвага: для абазначэння года ў нідэрландскай мове ўжываюцца колькасныя лічэбнікі, да прыкладу: in het jaar 1990 у 1990 годзе.
Назоўнікі дробавых лічэбнікаў у асноўным утвараюцца так жа сама, як парадкавыя лічэбнікі, з дапамогай тых жа самых суфіксаў -de і -ste. Пры гэтым лічнік дробавых лічэбнікаў, аналагічна з беларускай мовай, уяўляе сабой колькасны лічэбнік. Параўнайце: ХА een vierde, % drie achtste.
Палова / палавіна ('Д) перадаецца па-нідэрландску як een half паўтара / паўтары (1 'А) як anderhalf, 2!4 як tweeëneenhalf.
Заўвага: няпэўныя лічэбнікі нідэрландскай мовы разгледжаны вышэй, у падраздзеле «Няпэўныя займеннікі».
ПРЫСЛОЎЕ
Прыслоўі абазначаюць прыкмету дзеяння, стану, іншай прыкметы ці прадмета. Яны дапасоўваюцца да дзеясловаў, прыметнікаў або іншых прыслоўяў. Нідэрландскія прыслоўі (найчасцей прыслоўі спосабу дзеяння) могуць мець форму, ідэнтычную кароткай / нескланяльнай форме прыметніка. Параўнайце:
Piet schrijft тооі.
Піт піша прыгожа (прыслоўе).
Bjellarus is ееп тооі land.
Беларусь прыгожая (прыметнік) краіна.
Прыслоўі ў прынцыпе адносяцца да нескланяльных часцін мовы. Аднак у нідэрландскай мове ёсць прыслоўі, што з’яўляюцца выняткам з гэтага правіла: heel / hele і erg / erge. Яны маюць узмацняльнае значэнне. Параўнайце:
Het is ееп erg / erge koude dag vandaag.
Сёння вельмі халодны дзень.
Заўвага: скланяльныя формы прыслоўяў трэба браць пад увагу выключна як размоўныя формы.
Найчасцей ужываюцца прыслоўі часу, якія адказваюць на пытанне «калі?»; прыслоўі месца, якія адказваюць на пытанні «дзе?», «куды?», «адкуль?», і прыслоўі спосабу дзеяння (адказваюць на пытанне «як?»).
Прыслоўі часу ўказваюць на час / прамежак часу, калі адбываецца тое або іншае дзеянне, ці на хуткасць дзеяння. Да такіх прыслоўяў у нідэрландскай мове належаць: altijd, steeds, іттег (заўсёды), daags (удзень), dagelijk (штодня), dan, toen (тады), daarna (пасля, затым), gisteren (учора), heden, vandaag (сёння),jaarlijks (штогод), juist, net (якраз), laat (позна), morgen (заўтра), nooit, nimmer (ніколі), nu,
thans (цяпер, зараз), ooit (калі-небудзь), pas (толькі што, ледзьве), ‘s avonds, іп de avond (увечары), ‘s morgens, in de morgen (уранні), ‘s nachts, in de nacht (уначы), soms (часам), terstond (цяпер; адразу ж), thans (цяпер), vaak (часта), vroeg (рана), waar (дзе), waar... vandaan (адкуль), waarheen (куды), wekelijks (штотыдзень), zelden, schaars (рэдка) i інш. Параўнайце:
Morgen gaan we met z ‘n allen naar het restaurant.
Заўтра мы разам пойдзем y рэстаран.
Het is de eerste oktober vandaag.
Сёння першага кастрычніка.
Ik moet dan gaan.
Тады мне трэба ісці.
Да найважнейшых прыслоўяў месца (і кірунку) належаць: achter (ззаду), beneden (унізе), boven (уверсе, наверсе), buiten (звонку, на двары, вонкі), Ыппеп (унутры, унутр), daar (там), daarheen (туды), ег (там, тут ненаціскная форма), ergens (дзе-небудзь), hier (тут), hierheen (сюды), langs (уздоўж), nergens (нідзе), omtrent (паблізу), overall (усюды, паўсюль), rechts (справа), rondom (вакол), rugwaarts (назад), tegenover (насупраць), thuis (дома; дадому), voor (наперадзе, спераду), voorwaarts (наперад), waar (дзе), waarvandaan (адкуль), waarheen (куды), zijwaarts (убок) і інш.
Параўнайце:
Daar woonden ook de meeste mensen. Er woonde ook een jongentje.
Там жыла таксама большасць насельнікаў. I яшчэ там жыў адзін хлопчык.
Het is koud buiten.
Ha дварэ халодна.
V moet hier rechtsaf.
Тут вы павінны павярнуць направа.
Waar blijft u liever: thuis of bij uw vrienden?
Дзе вам лепш застацца дома ці ў вашых сяброў?
Сярод прыслоўяў спосабу дзеяння ў нідэрландскай мове вылучаюць прыслоўі, што ўказваюць:
а)	на якасць і характар дзеяння, напрыклад: beurtelings (па чарзе), evenzo (гэтаксама, так жа), goed (добра), hoe (як), juist (слушна), langzaam (павольна, марудна), lang (доўга), luid (гучна), rnondeling (вусна), тооі (прыгожа), slecht (кепска, дрэнна), snel (хутка, імкліва), stilletjes (употай, таемна), terloops (мімаходзь), vals (няслушна, фальшыва), voorzichtig (асцярожна), zacht (ціха), zo (так, гэтак) і да т.п.;
б)	на ступень інтэнсіўнасці якасці або дзеяння, напрыклад: Ыjna, schier (амаль), genoeg, tantelijk (дастаткова, досыць), heel, zeer (вельмі, надта), hoogst, uiterst (надзвычай), тіп (менш, мала), отstreeks (прыблізна), te (занадта), veel (шмат), volkomen (цалкам), weinig (мала) і інш. Параўнайце:
Wim schrijft тооі.
Вім піша прыгожа.
Ор deze weg rijdt Joost altijd voorzichtig.
Па гэтай дарозе Ёст заўсёды ездзіць асцярожна.
Ік heb lang genoeg gewacht.
Я чакаў дастаткова доўга.
Isabella еп Gerrit vinden het huis heelprettig.
Ісабела i Герыт лічаць, што гэты дом надта ладны.
Іншыя групы прыслоўяў, паводле іх значэння, гэта:
-	прыслоўі прычыны і выніку (dus значыць);
-	прыслоўі мэты (hiertoe дзеля гэтага);
-	мадальныя прыслоўі (inderdaad насамрэч, напраўду; ntisschien можа быць, moegelijk магчыма, schijnbaar відаць, здаецца; waarschijnlijk напэўна, мажліва; werkelijk сапраўды і інш.);
злучалыіыя прыслоўі гл. наступную табліцу:
aan de ene kant... aan de andere kant..., enerzijds... anderzijds...
з аднаго боку... з другога боку	 althans прынамсі, ва ўсякім разе	 bovendien акрамя таго, больш за тое	 	desalniettemin, echter, nochtans аднак	 immers, tenslotte бо, зрэшты, ва ўсякім разе	 оок таксама	 overigens зрэшты	 ten eerste, ten tweede (...), ten slotte — па-першае..., па-другое..., урэшце...		 tevens y той самы час; акрамя таго	 toch усё ж, тым не менш	 trouwens насамрэч; зрэшты, што праўда	 wel а менавіта	 zelfs нават