Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
КАСТУСЬ КАЛІНОУСКІ
I НАЦЫЯТВОРЧЫ ІІРАЦЭС
У БЕЛАРУСІ
KASHIIS KALINOUSKI
AND THE NATION-BUILDING PROCESS IN BELARUS
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
I НАЦЫЯТВОРЧЫ ПРАЦЭС У БЕЛАРУСІ
Kastus Kalinodski
and the Nation-building Process in Belarus
ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ У ВЯЛІКАЙ БРЫТАНІІ
АНГЛА-БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА
Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі
Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Kastus Kalinoiiski and the Nation-building Process in Belarus Proceedings of the academic conference
London, 27-29 March 2014
Мінск
Выдавец Зміцер Колас 2015
УДК [94(476)+929Каліноўскі](082)
ББК 63.3(4Бем)я43
К28
Выданне падрыхтаванае пры фінансавай падтрымцы Згуртаваньня бепарусаў у Вялікай Брытаніі
Каардынатар праекту доктар біблістыкі Караліна Мацкевіч
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук Захар Шыбека, доктар філалагічных навук Мікола Хаўстовіч
Навуковы рэдактар:
доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук
Рэдактар ангельскага перакладу:
Джым Дынглі
К28 Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі : матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.) / Пад рэдакцыяй Алеся Смаленчука і Джыма Дынглі. Мінск : Зміцер Колас, 2015. 180 с.
ISBN 978-985-6992-67-7.
Матэрыялы зборніка знаёмяць чытачоў з актуальнай праблематыкай гістарычных даследаванняў постаці Кастуся Каліноўскага і падзеяў Паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, а таксама з аналізам ролі міфа Каліноўскага і вобразу Паўстання для беларускага нацыятворчага працэсу.
Зборнік адрасаваны ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і працэс фармавання беларускай нацыі.
ББК 63.3(4Бем)я43
УДК [94(476)+929Каліноўскі](082)
ISBN 978-985-6992-67-7 © Згуртаваньне беларусаўу Вялікай Брытаніі, 2015.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2015.
ПРАДМОВА
Юбілеі важных гістарычных падзеяў часта становяцца нагодай да пераасэнсавання мінуўшчыны. 150-годдзе вызвольнага Паўстання 1863-1864 гг. яшчэ раз засведчыла «гарачы» характар памяці грамадства Беларусі як адносна ваенна-палітычных абставінаў змагання, так і асобы Вікенція Канстанціна (Кастуся) Каліноўскага (1836-1864). Менавіта апошні апынуўся ў цэнтры дыскусій, якія, аднак, не абмежаваліся падзеямі XIX ст., а закранулі таксама істотныя праблемы беларускай нацыятворчасці.
Сучасныя прыхільнікі дактрыны «заходнерусізму», якія паўтараюць пастулаты сваіх папярэднікаў з пачатку XX ст. і адмаўляюць права беларускай нацыі на дзяржаўны суверэнітэт, у падзеях Паўстання і ў асобе ягонага кіраўніка ў Беларусі бачаць выключна «польскую інтрыгу» супраць Расейскай імперыі. А вось прыхільнікі нацыянальнага дыскурсу звязваюць з Паўстаннем вытокі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, а ў поглядах і дзейнасці Кастуся Каліноўскага заўважаюць пачаткі фармавання беларускай нацыянальнай ідэі.
Відавочная палітычная ці ідэалагічная ангажаванасць многіх удзельнікаў гэтай дыскусіі, якіх на самой справе амаль не цікавіць постаць рэальнага К. Каліноўскага, што загінуў на «мураўёўскай» шыбеніцы 10 сакавіка 1864 г. Для кагосьці ён па-ранейшаму застаецца «ворагам», якога варта павесіць яшчэ раз. А для іншых стаўся «бронзавым манументам», да якога нават нельга дакранацца.
Між тым трэба прызнаць, што існуе пэўная «загадка» Кастуся Каліноўскага, якая датычыць галоўных матываў ягонай палітычнай дзейнасці. Рэч ў тым, што ў вядомых нам ягоных тэкстах беларушчына адкрыта не прагавораная і тэарэтычна не асэнсаваная. Пра яе мы ведаем пераважна дзякуючы матэрыялам Следчай
камісіі, успамінам іншых кіраўнікоў Паўстання, а таксама высновам, якія рабілі першыя даследчыкі гэтай тэмы, у т. л. з лагеру ягоных ворагаў.
Кастусь Каліноўскі быў выдатным канспіратарам. Пры ягоным жыцці гэта стварала вялікія праблемы для расейскай паліцыі і самога віленскага генерал-губернатара. Зараз гэтая «канспірацыя» сталася праблемай для даследчыкаў.
Відавочана, што загадку Каліноўскага немагчыма разгадаць без грунтоўнага навуковага аналізу ўсяго комплексу гістарычных крыніцаў, звязаных з жыццём не толькі «дыктатара Літвы», але таксама ўраджэнца Гарадзеншчыны і небагатага шляхціча з дыпломам выпускніка факультэта права Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэту. Адначасна даследчык павінен «паглыбіцца» ў эпоху, у якую Каліноўскаму давялося жыць і загінуць. Пры гэтым трэба арыентавацца ў тым комплексе сацыяльных і нацыянальных ідэяў, якія хвалявалі тагачасную інтэлектуальную эліту прынамсі гістарычнай Літвы, Польшчы і Расеі. He менш важна таксама зазірнуць у свядомасць ніжэйшых сацыяльных колаў грамадства, якія былі галоўнай сілай паўстання, прынамсі зразумець іх праблемы і спадзяванні.
Асобнай важнай праблемай з’яўляецца аналіз вобразу Кастуся Каліноўскага ў памяці сучаснага беларускага грамадства, яго значэнне для нацыятворчага працэсу ў XX ст. Сёння Беларусь перажывае перыяд сапраўдных «баёў» за гісторыю, вынік якіх мае вялікае значэнне для нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры. Гісторыя вобразу К. Каліноўскага як «нацыянальнага героя № 1» таксама дазваляе зразумець пэўныя механізмы фармавання нацыянальнага міфу і ацаніць ролю літаратараў ды іншых дзеячаў культуры ў гэтым працэсе. Але падобнае даследаванне немагчымае без удзелу культуролагаў, спецыялістаў па гісторыі літаратуры ды інш. Каб быць эфектыўным, яно павінна грунтавацца на міждысцыплінарным падмурку.
Менавіта гэтыя аспекты апынуліся ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў міжнароднай навуковай канферэнцыі «Кастусь Каліноўскі і нацы-
ятворчы працэс у Беларусі», якая адбылася 27-29 сакавіка 2014 г. у Лондане.
Дадзены зборнік складаецца з дапрацаваных і пашыраных рэфератаў, якія прагучалі на канферэнцыі. Заўважу, што аўтары тэкстаў карысталіся рознымі варыянтамі беларускага правапісу. Падчас рэдагавання было прынята рашэнне адмовіцца ад уніфікацыі тэкстаў пад новы моўны стандарт і захаваць іх аўтарскі характар.
Аляксандр Смалянчук і Аляксандр Радзюк звярнулі ўвагу на актуальныя праблемы даследавання як постаці Кастуся Каліноўскага, так і самога Паўстання 1863-1864 гг. Трэба прызнаць, што з адыходам Генадзя Кісялёва беларускае каліноўсказнаўства страціла свайго найбольш выбітнага даследчыка. Стала відавочнай неабходнасць пэўнай «інвентарызацыі» дасягнутага і высвятленне новых даследчых накірункаў. Прадметам даследавання Дароты Міхалюк (Торунь) стала польскамоўная публіцыстыка К. Каліноўскага, якая з’яўляецца надзвычай важнай старонкай дзейнасці кіраўніка паўстання ў Беларусі і Літве. Уладзіслаў Іваноў (Вільня) засяродзіўся на стасунку старавераў да Паўстання. Ягоны артыкул ставіць пад сумніў распаўсюджаную ацэнку старавераў як ворагаў паўстання і сведчыць пра пэўную беларусізацыю гэтай сацыяльнай групы. Язэп і Каміля Янушкевічы (Менск) прадставілі багацце захаваных фотапартрэтаў К. Каліноўскага ды іншых удзельнікаў Паўстання ў айчынным і еўрапейскім фоталетапісе, што значна ўзбагачае беларускую візуальную гісторыю Паўстання.
Ролі беларускай паэзіі ў фармаванні нацыястваральнага міфа Каліноўскага прысвечаныя даследаванні Ірыны Дубянецкай (Менск) і Арнольда Макміліна (Лондан). Сяргей Кавалёў (Люблін) ахарактарызаваў вобраз «дыктатара Літвы» ў беларускім тэатральным мастацтве. Аляксей Ластоўскі (Менск) на падставе сацыялагічных даследаванняў калектыўнай памяці жыхароў Беларусі сцвердзіў пазітыўную дынаміку ў трактоўцы постаці Каліноўскагаі выказаўупэўненасць, што сучасны «неазаходнерусізм» пры ўсіх намаганнях яе не зменіць. Андрусь Унучак (Менск) прааналізаваў мерапрыемствы 120-гадовага юбілею К. Каліноў-
скага, які адзначаўся ў 1958 г. у перыяд г. зв. «адлігі». Ён заўважыў, што гэтым святкаваннем частка беларускай гуманітарнай інтэлігенцыі імкнулася ўмацаваць беларускую нацыянальную свядомасць, а партыйная наменклатура спрабавала выкарыстаць імя Каліноўскага дзеля ўмацавання легітымнасці камуністычнай улады і пашырэння савецкай тоеснасці беларусаў. Анастасія Весялуха (Менск) засяродзілася на характарыстыцы вобразу К. Каліноўскага ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі і культурнай традыцыі, а Аляксандр Краўцэвіч (Гародня) прапанаваў уласныя разважанні адносна пантэону беларускіх герояў і паспрабаваў вызначыць у ім месца К. Каліноўскага.
Неабходна адзначыць, што правядзенне канферэнцыі, як і выданне гэтага зборніка сталі магчымымі дзякуючы падтрымцы Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі і арганізацыйным намаганням сяброў Англа-беларускага таварыства. Хачу выказаць спадзяванне, што зробленае стане пачаткам пэўнай традыцыі, а Лондан з цягам часу зойме месца аднаго з цэнтраў беларускай гуманістыкі.
Алесь Смалянчук
ПРЫВІТАЛЬНАЕ СЛОВА СТАРШЫНІ ЗГУРТАВАНЬНЯ БЕЛАРУСАЎ У ВЯЛІКАЙ БРЫТАНП
Падтрымка навуковай канфэрэнцыі ў Лёндане, прысьвечанай ролі К. Каліноўскага ў нацыятворчым працэсе Беларусі, сталася адной з найважнейшых справаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі апошняга часу. У ёй ёсьць таксама штосьці глыбока сугучнае ідэёвым падмуркам нашай арганізацыі. ЗБВБ арганізацыя грамадзкая, непалітычная, аднак ад сваіх пачаткаў у 1946 г. яднае беларусаў на грунце ідэялаў 25 сакавіка 1918 г. Гэтая канфэрэнцыя стварыла добрую нагоду таксама для ярчэйшага ўсьведамленьня гістарычнай сувязі паміж вызвольным рухам пад кіраўніцтвам Каліноўскага 1863-64 гг. і абвяшчэньнем незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г.
Перадумоваю такой сувязі можна назваць гістарычную блізкасьць, дытой факт, што рух 1863—1864 гг. быўапошнімтакім папярэднім прэцэдэнтам у краіне. Эпоха 1863 г. была часам маладосьці бацькоў (або старэйшых братоў бацькоў) таго пакаленьня, якое стварала «Нашу Ніву», беларускія суполкі і ўстановы ды ўрэшце БНР.
Найважнейшым сьведчаньнем такой сувязі ёсьць уласна тое, што яна існавала ў разуменьні саміх непасрэдных удзельнікаў і сьведкаў беларускай незалежнасьці 1918 г., выдатную ілюстрацыю чаго знаходзім у творы кс. Адама Станкевіча 1933 г. «Кастусь Каліноўскі, «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасьці Беларусі»:
«Тое ўсё, чаго сваей працсш агулам, а прадусім «Мужыцкай праўдай», а такжа і сьмерцяй сваей даканаўК. Каліноўскі для беларускага народу семдзесят гадоў таму, змагаючыся за волю і долю гэтага народу, акт абвешчаньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 г. падабраў, згарнуўу цэласьць, прыкрасіў, дапоўніў і выразіў як яўную -