Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
Эфектыўнаць дадзенага падыходу ўжо была апрабаваная на прыкладзе экспертызы фотаздымка, выяўленага даследчыцай Вольгай Гарбачовай у фондах Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва. Яна ідэнтыфікавала яго як невядомы партрэт Каліноўскага. Аднак, супаставіўшы яго з хрэстаматыйнай выявай Каліноўскага з майстэрні Ахіла Банольдзі, эксперты далі адмоўнае заключэнне.
Слаба даследавана праблема ўдзелу розных прафесійных і нацыянальных групаў у паўстанні. Нават такі відавочны факт як выключная роля лекараў у арганізацыі і кіраванні нацыянальна-вызвольным рухам стаў прадметам увагі толькі краязнаўцаў. Варта
назваць імя гарадзенскага даследчыка Фёдара Ігнатовіча. Між тым у польскай гістарыяграфіі праведзеныя адмысловыя даследаванні ўдзелу ў паўстанні лекараў, чыгуначнікаў, вайскоўцаў, якія пераходзілі з шэрагаў расійскай арміі на бок паўстанцаў і г. д.
Тое ж тычыцца праблемы, звязанай з адносінамі габрэйскага насельніцтва да падзеяў 1863-1864 гг. Гэтая тэма вартая адмысловай увагі ўжо з тае прычыны, што не такія рэдкія былі выпадкі ўдзелу прадстаўнікоў гэтай нацыянальнай супольнасці ў г. зв. рэвалюцыйных арганізацыях напярэдадні і падчас паўстання і нават ва ўзброенай барацьбе. Таксама ў айчыннай гістарычнай навуцы да гэтага часу не было прадпрынята аніводнай спробы аналізу колькасных дадзеных ці матывацыі ўдзелу ў паўстанні праваслаўнага насельніцтва беларускіх зямель. Няўжо і яны змагаліся за адраджэнне Польшчы?
Патрабуюць удакладнення дадзеныя аб сацыяльнай базе паўстання. Да гэтага часу для многіх даследчыкаў найбольш важным застаецца асвятленне ўдзелу сялянства, бо менавіта на аснове гэтай сацыяльнай групы ў далейшым фармавалася беларуская нацыя. Такім чынам у іх вачах легітымізуецца «беларускасць» паўстання.
Напрацоўкі ў гэтай сферы абмяжоўваюцца толькі дзвюма публікацыямі1. Лічбы, якія сёння паўтараюцца з выдання ў выданне, у большасці выпадкаў паходзяць з даследавання Сузанны Самбук. Разам з тым, гэтыя дадзеныя не з’яўляюцца навукова карэктнымі ўжо таму, што яны ўлічваюць выключна тыя катэгорыі паўстанцаў, чые справы разглядаліся ваенна-суднымі камісіямі (за выключэннем часткі Гарадзенскай губ.). Такім чынам, аўтар у свой час не ўлічыў іншыя катэгорыі ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчай барацьбы, якія можна адшукаць сярод групы, што добраахвотна здалася ўладам, а таксама сярод тых, чые справы разглядаліся ваеннымі начальнікамі.
1 Гісторыя Беларусі ў шасці тамах. Том чацвёрты. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч і інш. Мінск: УП «Экаперспектыва», 2005. С. 241.
Улічваючы спецыфіку сацыяльнай палітыкі тагачаснай віленскай адміністрацыі, можна з пэўнасцю сцвярджаць, што ў большасці выпадкаў менавіта непрывілеяваныя слаі дамінавалі сярод тых, хто зусім вызваляўся ад следства, або чые справы разглядаліся па спрошчанай судовай форме. Напрыклад, у той жа Гарадзенскай губ., дзе гэтыя дадзеныя С. Самбук былі часткова ўлічаныя, удзельная вага сялян-паўстанцаў узрасла да 33%, у той час як у цэлым па Беларусі яна, паводле яе разлікаў, не перавышала 18%.
Перагляду трывала замацаваных стэрэатыпаў (у т. л. і таго, што сяляне нібыта паўсюдна не падтрымалі паўстанне) таксама можа садзейнічаць выкарыстанне новых методык падліку і прыцягненне дадатковых крыніц. У якасці найбольш рэпрэзентатыўнай базы па гэтай праблеме можа стаць увядзенне ў навуковы зварот адмысловых «Алфавітных кніг», што былі створаныя следчымі органамі і ўтрымлівалі імёны ўсіх тых, каго абвінавачаныя згадвалі падчас допытаў.
Адна з галоўных метадалагічных праблем у вывучэнні палітычных падзеяў 1861-1863 гг. заключаецца ў адсутнасці крытычнага асэнсавання базы крыніц, якія амаль што цалкам выйшлі з нетраў расійскай карнай сістэмы. Асабліва гэта тычыцца звестак аб тайных рэвалюцыйных арганізацыях. Іх асабісты склад і дзейнасць рэканструююцца выключна на падставе сведчанняў тых асобаў, што былі схопленыя царскай адміністрацыяй. У большасці выпадкаў не ўлічваецца спецыфіка падобнага тыпу дакументаў, псіхічны стан падследчых, іх зразумелае жаданне выратаваць у першую чаргу сябе.
Да таго ж, амаль 99% падобных асобаў на допытах (уключаючы таксама кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў і арганізацыяў) сведчылі, што яны былі ўцягнутыя ў барацьбу прымусова, супраць сваёй волі, пад пагрозай пазбаўлення жыцця. Разам з тым, па-за ўвагай вельмі часта застаюцца дакументы (нават даступныя) іншага боку канфлікту, то бок паўстанцаў.
Таксама наспела праблема верыфікацыі дадзеных па пакаранні паўстанцаў і іх далейшага асэнсавання. Многія лічбы, якія на сённяшні дзень прысутнічаюць нават у акадэмічных выданнях, не
вытрымліваюць крытыкі. Некаторыя з іх былі наўпрост запазычаныя з дакументаў мураўёўскай адміністрацыі, нават без спробы іх крытычнага аналізу.
У першую чаргу гэта тычыцца колькасці сасланых асобаў. У выніку правядзення такой работы іх колькасць можа аказацца ў разы большая затую, чым гэта прынята лічыць сёння (16131 асоба2). Таксама варта звярнуць увагу на супярэчлівасць дадзеных і ў цэлым нераспрацаванасць тэмы пакарання смерцю на тэрыторыях, падпарадкаваных уладзе віленскага генерал-губернатара ў 1863-1865 гг.
У межах даследаванняў гэтай тэматыкі надзвычай актуальнай падаецца праблема вызначэння месцаў іх пахавання (у т. л. К. Каліноўскага). Апошняе неабходна для мемарыялізацыі іх імёнаў і мясцінаў, дзе гэтыя асобы былі пахаваныя.
Акрамя таго, даўно наспела неабходнасць комплекснага гістарычна-прававога даследавання, якое б тычылася канфіскацыі прыватнай уласнасці ўдзельнікаў паўстання. Праблема ў тым, што да гэтага часу не было праведзена аналізу прававога статусу рухомай і нерухомай маёмасці, якой былі пазбаўленыя датычныя да паўстання асобы. Як вынік, нават у навуковай літаратуры часта блытаюцца розныя катэгорыі зямельных уладанняў (секвестраваныя, канфіскаваныя, «падлеглыя абавязковаму продажу»), што стварае пэўнае непаразуменне.
Таксама чакаюць сваіх даследчыкаў такія праявы пасляпаўстанскіх рэпрэсій як кадравая палітыка віленскіх уладаў, сістэма надзвычайных збораў, кантрыбуцый, штрафаў і іх далейшага выкарыстання ды інш.
Праблема царскіх рэпрэсій не можа быць вырашаная без выкарыстання міждысцыплінарнага падыходу. Без прыцягнення гісторыкаў права немагчыма даць адказ на пытанне аб надзвычайных паўнамоцтвах Мураўёва і яго пераемнікаў на пасадзе віленскага
2 Гісторыя Беларусі ў шасці тамах. Том чацвёрты. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч і інш. Мінск: УП «Экаперспектыва», 2005. С. 241.
генерал-губернатара. Чаму яго распараджэнні мелі вышэйшую юрыдычную сілу, чым агульнадзяржаўныя законы нават ваеннага часу? На якіх прававых падставах (прэцэдэнтах) былі заснаваныя яго шматлікія інструкцыі і правілы, якія стваралі фактычна новае юрыдычнае поле ў рамках агульнаімперскага заканадаўства? He трэба ўспрымаць гэтыя акалічнасці як нешта дадзенае. Варта дайсці да сутнаснага разумення юрыдычных нюансаў усёй сітуацыі і зрабіць параўнаўчы аналіз з іншымі рэгіёнамі імперыі. Ці былі недзе падобныя прэцэдэнты?
На жаль, на сённяшні дзень не створана аніводнай біяграфічнай працы, адмыслова прысвечанай той ці іншай асобе (акрамя К. Каліноўскага) з лікуактыўных дзеячаў паўстання. Выключэннем тут зноў жа можна лічыць гісторыка-літаратурныя нарысы Генадзя Кісялёва «Сейбіты вечнага», «Героі і музы». Разам з тым, падобныя даследаванні дапамаглі б вырашэнню некаторых пытанняў, што актыўна ўздымаюцца ў рамках сучаснага гістарычнага дыскурсу. Гэтая праца можа весціся таксама ў кантэксце напісання гісторыі асобных паўстанцкіх атрадаў.
Польскія даследчыкі не баяцца закранаць і вывучаць праблему паўстанцага тэрору3. Адсутнасць нейкіх дакладных дадзеных па гэтай праблематыцы ў нашай гістарычнай навуцы спараджае розныя (часам нездаровыя) спекуляцыі і нават абвінавачванні ў бок К. Каліноўскага ў тым, што нібыта ён выступаў арганізатарам гэтага тэрору.
Але самай галоўнай праблемай лічу тое, што на сённяшні дзень у Беларусі не вядзецца комплекснага даследавання паўстання 1863-1864 гг. ні ў рамках дзяржаўных бюджэтных ці кафедральных тэмаў ВНУ, ні ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук.
3 Nowak W. Terror wobec ludnosci cywilnej Krolewstwa Polskiego i Ziem Zabranych stosowany przez oddzialy i zandarmeri^ powstanczq w latach 1863-1864II Powstanie Styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Pod redakcj^ W. Cabana, W. Sliwowskiej. Kielce: Wydawnictwo Akademii Swi^tokrzyskiej, 2005. S. 41-54.
Да апошняга часу падобная тэматыка амаль што зусім адсутнічала ў назвах аспіранцкіх і магістарскіх работ. У пераважнай большасці выпадкаў ініцыятарамі правядзення канферэнцый, круглых сталоў ці дыскусій па дадзеных праблемах выступаюць грамадскія арганізацыі і навуковыя таварыствы.
Kalinotiski’s Revolutionary Role in the January Uprising of 1863: Issues requiring Further Research
Aliaksandr Radziuk
Harodnia
This article is concerned with the identification of problem areas of research into the 1863 Uprising. The Uprising was the subject of active research in the Soviet period. However during the last 50 years this period has been almost entirely ignored by Belarusian historians. As a result many key aspects remain outside the scope of their study. In the authors view the main problem areas of research into the Uprising are the following:
-	the complete absence of studies of the so-called «Manifesto movement»;
-	Kalinouski’s attitude towards landowners, the Catholic clergy and other dominating strata of society;
-	the compilation of a day-to-day chronicle of Kalinouski’s life;
-	ascertaining the extent and scope of Kalinotiski s literary heritage;
-	the extent to which various national and professional groups participated in the uprising;
-	further clarification of the data on the social basis of the uprising. This is essential as in the eyes of many historians the peasants’ active participation in the struggle of 1863 proves the «Belarusian» character of this event;
-	the use of terror during the uprising;