Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
Праграма «чырвоных», сфармуляваная на старонках «Chor^gwi Swobody», утрымлівала вяртанне дзяржаўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., адмену прыгону, дэмакратызацыю грамадскага жыцця, звяржэнне царызму пры дапамозе збройнай барацьбы, салідарнасць усіх сацыяльных групаў, саюз з расійскімі дэмакратамі.
Тэрытарыяльную еднасць усіх земляў Рэчы Паспалітай падкрэслівалі змешчаныя ў другім нумары «Chor^gwi Swobody» данясенні пра выступы паўстанцаў на Палессі, Гарадзеншчыне, Мазовіі і Любельшчыне38.
37	Ibidem. S. 402-403.
38	Ibidem. S. 403-404.
Вайсковым органам друку Літоўскага правінцыяльнага камітэта былі «Wiadomosci о powstaniu na Litwie» («Навіны пра паўстанне ў Літве»). 3 25 сакавіка да 12 мая 1863 г. выйшла шэсць нумароў39. Гэта былі сцісла пададзеныя звесткі, узятыя ў кіраўнікоў паўстання з паветаў і ваяводстваў на тэму баявых дзеянняў, якія не ўтрымлівалі праграмных зваротаў.
Неабходнасць інфармаваць пра ваенную сітуацыю адчувалася таксама ў выданні «GIosu z Litwy» як неафіцыйнага органу Выканаўчага аддзелу Літвы40, Газета з’явілася на схіле паўстання. На працягу двух месяцаў з 1 лютага да 1 красавіка 1864 г. выйшла пяць нумароў, выдадзеных у Караляўцы, па-за зонай дзеяння расійскай паліцыі. 3 мэтаю дэзінфармацыі на тытульным лісце пазначалася, што газета друкуецца ў Вільні. Яна мела інфарматыўны характар, паведамляла пра паўстанне ў Літве і заклікала да яго падтрымкі.
Ініцыятарамвыданнягэтайгазетыдаследчыкіканспірацыйнага перыядычнага друку часоў паўстання 1863-1864 гг. Давід Файнхаўз і Стэфан Кеневіч лічаць Кастуся Каліноўскага41. На іх думку, з Каліноўскім быў узгоднены змест першага нумару. Гэты тэзіс навукоўцы грунтуюць на ўскосных фактах, таму што непасрэдныя доказы ў крыніцах адсутнічаюць. Паводле іх меркавання, пра ўдзел Кастуся Каліноўскага сведчаць, па-першае, паказанні Юзафа Каліноўскага Следчай камісіі, які звязваў яго з «Gtosem z Litwy». Па-другое, загад Выканаўчага аддзела Літвы ад 12 (24 студзеня), у якім ішла гаворка пра выданне газеты як неафіцыйнага органа Выканаўчага аддзела Літвы. Нагадаю, што Аддзел у той час узначальваў якраз Кастусь Каліноўскі. Загад быў адрасаваны Агентуры Усходняй Прусіі, а выдаўцом «Giosu z Litwy» з’яўляўся менавіта яе былы начальнік Пётр Дрэвіцкі.
39 Fajnhauz D. Prasa konspiracyjna powstania styczniowego na Litwie i Bialorusi (1861-1864) II Rocznik Bialostocki, 1963. T. IV. S. 87-88.
40 Ibidem. S. 91-92.
41 Prasa tajna. Cz. 3. S. 199.
Таксама трэба звярнуць увагу на супадзенне датаў загаду і выдання першага нумару газеты, якое адбылося праз некалькі дзён. Д. Файнхаўз таксама звярнуў увагу, што матэрыялы, прызначаныя для друку ў «Glosie z Litwy», дасылаліся ў Каралеўства праз Выканаўчы аддзел Літвы, а таму пра гэта павінен быў ведаць Кастусь Каліноўскі42.
Асновай праграмы «Glosu z Litwy» быў Маніфест ад 22 студзеня 1863 г., выдадзены Цэнтральным нацыянальным камітэтам. Ужо на пачатку паўстання ЦНК абвясціў усіх «сыноў Польшчы», нягледзячы на адрознасць веры, паходжання і сацыяльнага стану, вольнымі і роўнымі грамадзянамі Краю. Зямлю, якой сяляне валодалі на правах чыншу ці паншчыны, ён перадаваў ім без усялякіх умоваў ва ўласнасць з правам спадчыннасці. Таксама абяцаў кампенсацыю тым, хто раней валодаў зямлёй, з агульных сродкаў дзяржавы. Гарантавалася, што сем’і беззямельных сялянаў, якія возьмуць удзел у паўстанні ці загінуць у абароне за радзіму, атрымаюць у маёмасць зямлю. Народы Польшчы, Літвы і Русі заклікаліся да барацьбы пад агульным сцягам. Газета ў вострай форме звярталася да расійскага народа, перасцерагаючы ад падтрымкі царызму супраць паўстанцаў.
За аснову рэдактары «Glosu z Litwy» бралі Маніфест ЦНК, таму іх мэты не адрозніваліся ад мэтаў лагера «чырвоных»: «заваяванне свабоды, цэласнасці, незалежнасці Бацькаўшчыны, раўнапраўе ўсіх без выключэння грамадзянаў перад законам, незалежна ад сацыяльнага статусу і веравызнання, увядзенне свабоды сумлення і слова, узняцце народа да годнасці грамадзянаў»^. Важнаю мэтаю таксама лічылася маральная падтрымка і суцяшэнне грамадства. Выразна акрэсліваўся адрасат выдання: «Для цябе, польская нацыя, няхай гэтая газета будзе суцяшэннем, вестуном лепшай будучыні, няхай будзе адным з тысячы доказаў, што, нягледзячы на войска
42 Fajnhauz D. Prasa konspiracyjna. S. 92-93.
43 Glos z Litwy. Nr 1, korespondencja z dnia 01.02.1864 II Prasa tajna. Cz. 3.
S. 201.
Вешальніка і зграі прадажнай паліцыі, ланцугі, якія нас сціскаюць, з кожным днём слабнуць і ўсё больш спадаюць»44.
Калі ў першым нумары «Chor^gwi Swobody» падкрэсліваўся падзел паміж расійскім народам і царскай адміністрацыяй, to «Glos z Litwy» быў адназначна антырасійскі, а ўсе абвінавачанні ў адрас Расіі былі сфармуляваныя паводле прынцыпу цывілізацыйнай ці культурнай супрацьлегласці: «Мы адмаўляемся ад усялякай супольнасці з Масквой; паміж воляй і дэспатызмам, паміж святлом і азіяцкай цемрай, паміж прынцыпам і рафінаванай спекуляцыяй не можа быць думкі пра згоду. Там бездань, якую Масква не здолее нічым запоўніць; там барацьба на смерць»45.
За два дні да смерці Кастуся Каліноўскага, які быў павешаны пасля хуткага следства на Лукішскай плошчы ў Вільні, 20 сакавіка 1864 г. з’явіўся чацвёрты нумар «Giosu z Litwy»46. У чарговы раз гаворка ішла пра пабудову польскай дзяржавы на аснове тэрытарыяльных традыцый Рэчы Паспалітай, г. зн. да падзелу 1772 г„ пра надзяленне роўнымі правамі ўсіх колаў грамадства, роўнасць веравызнанняў, нацыянальнасцяў і свабоднае развіццё літоўскай, беларускай, маларускай і польскай моваў47. Таксама лагер «чырвоных» падкрэсліваў, што новая польская дзяржава не будзе навязваць сацыяльных і нацыянальных адносінаў былой Рэчы Паспалітай, а будзе абапірацца на дэмакратычныя прынцыпы, выпрацаваныя на захадзе і поўдні Еўропы.
«Glos z Litwy» утрымліваў данясенні з поля бою не толькі з Літвы, але таксама і з Польскага Каралеўства, дэманструючы непарыўную еднасць і салідарнасць паўстання. У выданні таксама змяшчаліся тэксты публіцыстычнага характару, якія апісвалі рэпрэсіі Мураўёва, адчуваліся тэндэнцыі да мартыралагічнага паказу паўстання, а таксама першыя спробы аналізу прычынаў
44 Ibidem, korespondencja z dnia 10.01.1864 II Prasa tajna. Cz. 3. S. 204.
45 Ibidem, korespondencja z dnia 01.02.1864 II Prasa tajna. Cz. 3. S. 201-202.
46 Glos z Litwy. Nr 4, 20.03.1864 // Prasa tajna. Cz. 3. S. 234-244.
47 Ibidem. S. 234-235.
паражэння. Аналагічна з выданнем «Chor^gwi Swobody» акцэнт рабіўся на нацыянальную еднасць без этнічнага размежавання, а паўстанне называлася «польскім».
Аналіз трох перыядычных выданняў, у большай ці меншай ступені звязаных з асобай Кастуся Каліноўскага, дазваляе зрабіць некалькі высноваў:
•	«Chorqgiew Swobody» і «Glos z Litwy» заклікалі да нацыянальнай еднасці і барацьбы за аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці былой Рэчы Паспалітай, не звяртаючыся да ідэі сепаратызму Літвы і Беларусі (як і «Мужыцкая праўда»). Прычым польскамоўныя выданні не падкрэслівалі этнічнай адрознасці.
•	«Chor^giew Swobody», «Glos z Litwy» i «Мужыцкая праўда» з пункту гледжання мовы (польскай і беларускай) і зместу выказванняў адрасаваныя пэўнаму колу чытачоў. Першыя два выданні былі разлічаныя на шляхецкі і мяшчанскі асяродкі ў Літве і Беларусі. Яны прапагандавалі дэмакратычныя погляды значна больш памяркоўным тонам (саслоўная салідарнасць, грамадзянская годнасць), фармулявалі ідэю вольнасці, традыцый Рэчы Паспалітай, барацьбы ў абароне лацінскай цывілізацыі. «Мужыцкая праўда» была скіраваная да сялянства і канцэнтравалася на пытаннях, актуальных для сялянскага асяроддзя (зямля, рэкрутчына).
•	«Chor^giew Swobody», «Glos z Litwy» i «Мужыцкую праўду» яднае стаўленне да сацыяльных праблемаў, якое ўвасобілася ў словах, змешчаных у апошнім пасланні Каліноўскага: «Усе роўныя».
•	Змест артыкулаў гэтых трох выданняў не дае падставаў падазраваць аўтараў, а ўскосна і Кастуся Каліноўскага як патрона гэтых выданняў, у сепаратысцкіх памкненнях Літвы адносна Польскага Каралеўства (не кажучы ўжо пра вылучэнне Беларусі).
•	3 пункту гледжання палітычнай праграмы, мэты «чырвоных» Літвы і Беларусі, выказаныя на старонках «Chor^gwi Swobody» і «GIosu z Litwy», прынцыпова не адрозніваліся ад мэтаў праграмы лагеру «чырвоных» у Польскім Каралеўстве, якія выказваліся на старонках «Ruchu».
Illegal Periodicals in Polish published by Kastus Kalinohski during the 1863-64 Uprising
Dorota Michaluk
Torun
The clandestine press grew considerably in importance during the uprising. Research has revealed that a few dozen underground publications appeared in the years 1861-1864. They set out the political and social objectives of the vari­ous factions. They also reported on Russian reprisals. The Red faction distrib­uted in Lithuania not only the press published in the Kingdom of Poland that was aimed at the nobility, government officials and inhabitants of the major towns and cities, but also their own newspapers intended for the same social strata. These were the Polish language periodicals Chorqgiew Swobody (Banner of Freedom) the official organ of the Lithuanian Provincial Committee and Glos z Litwy (Voice from Lithuania), its unofficial voice. Just as in the case of Muzyckaja Prailda, both of these periodicals were published with the consent of Kastus Kalinohski, and were allegedly also inspired by him.
Chorqgiew Swobody was published in Vifnia between January and June 1863. The first two issues were published when Kalinofiski was in charge of the Com­mittee; this is why he is thought to have had a direct influence on its content. The third issue appeared when the Committee was in the hands of the Whites. In contrast to Muzyckaja Prauda, it was intended for all citizens, regardless of class or religious affiliation, to encourage them to fight for independence. The first two issues emphasized the relations of Lithuania and Belarus with the oth­er lands of the old Polish-Lithuanian Commonwealth, i.e. Poland and Ukraine. Articles advocated not only national unity within the former Commonwealth, but also unity with the Russian revolutionary-democratic movement, empha­sizing the differences between the Russian nation and government actions.