Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
Першыя польскія даследчыкі асобы Каліноўскага (Агатон Гілер, Валеры Пшыбароўскі, Балеслаў Ліманоўскі) былі непасрэднымі ўдзельнікамі паўстання.
Пшыбароўскі і Ліманоўскі таксама пісалі пра цалкам адметныя ад Варшавы планы Каліноўскага. Ліманоўскі характарызаваў яго як прыхільніка ідэі «народнага паўстання» і адраджэння Польшчы як «народнай федэратыўнай дзяржавы»11. Амаль тое ж сцвярджаў
9 Ратч В.Ф. Сведенмя о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной Россмл. Т. 1. Вяльно, 1867. С. 182.
10 Тамсама. С. 184.
11 Limanowski В. Historia powstania narodu polskiego w 1863 i 1864 r. T. 2. Lwow, 1882. S. 51, 213.
Пшыбароўскі, які таксама прыгадваў канфлікт паміж Каліноўскім і Нацыянальным урадам. Паводле Пшыбароўскага, Каліноўскі выказваўся за федэратыўныя сувязі паміж свабоднай «Літвой» і Польшчай. Адпаведна, ён імкнуўся да роўнасці паміж Камітэтам у Вільні і Нацыянальным урадам у Варшаве. Таксама быў прыхільнікам сацыяльнага перавароту, меў перакананне, што галоўнай сілай у барацьбе з расійскім царызмам з’яўляюцца сяляне і планаваў арганізацыю выключна сялянскага паўстання або рэвалюцыі12.
Гэтую характарыстыку Каліноўскага пацвярджаюць успаміны сакратара Нацыянальнага ўраду Юзафа Яноўскага, а таксама аднаго з кіраўнікоў партыі «белых» у Літве і Беларусі Якуба Гейштара. Сакратар ураду, напрыклад, сцвярджаў, што Каліноўскі не хацеў мець ніякіх адносінаў з шляхтай і спрабаваў абаперціся выключна на народ. Саюз гістарычнай Літвы і Польшчы ён разумеў як федэрацыю з поўнай самастойнасцю «Літвы». Таксама не хацеў прызнаваць верхавенства Нацыянальнага ўраду, што было прычынай шматлікіх канфліктаў. Яноўскі характарызаваў яго як чалавека, што марыў пра вызваленне люду і называў яго «шчырым апосталам беларускага народу»'\
Якуб Гейштар паказаў свайго ідэйнага праціўніка «чырвонага» Каліноўскага як чалавека ўсім сэрцам адданага народу, але прыхільніка скрайніх рэвалюцыйных дактрынаў, гатовага нават развязаць грамадзянскую вайну: «Пры першым знаёмстве даказваў мне, што ўдзел шляхты і памешчыкаў у паўстанні не толькі непатрэбны, але і шкодны. Народ сам заваюе сабе свабоду і запатрабуе ўласнасць у памешчыкаў». Ён жа сцвярджаў, што Каліноўскі «думаў пра незалежнасць Літвы»'4.
12 Przyborowski W. Dzieje 1863 roku. Krakow: W. L. Anczyc, 1897-1902. S. 4-7.
13 Janowski J. Pami^tniki o powstaniu styczniowym. Lwow, 1923. T. 1. S. 426; Warszawa, 1925. T. 2. S. 115 II Калмновскнй K. І4з печатного м рукоппсного наследня. Ммнск, 1988. С. 161.
14 Pami^tniki Jakoba Gieysztora z lat 1857-1865. T. 1. Wilno, 1913. S. 166-167, 221-222.
Толькі Агатон Гілер трактаваў Каліноўскага як «польскага паўстанца». Аднак менавіта ён упершыню апублікаваў перадсмяротны зварот Каліноўскага пад назвай Do ludu Bialoruskiego. Pismo zpod szybienicy Konstantego Kalinowskiego. Аднак ён не стаў аналізаваць гэты надзвычай важны для разумення постаці Каліноўскага дакумент15.
У вялікай ступені менавіта высновы першых даследчыкаў і згаданыя ўспаміны кіраўнікоў паўстання сталі падставай фармавання вобразу Каліноўскага як беларускага героя.
Праблемы пачынаюцца, калі даследчыкі пераходзяць да аналізу тэкстаў, напісаных Каліноўскім або прыпісаных яму. У змесце гэтых тэкстаў адсутнічаюць вышэйпазначаныя сацыяльныя і нацыянальныя аспекты пазіцыі Каліноўскага. У прыватнасці, ужо падчас чытання «Мужыцкай праўды» ўзнікаюць сумненні пра дачыненне яе аўтара, Яські-гаспадара з-пад Вільні да беларускай ідэі. На яе старонках не згадваецца Беларусь, няма заклікаў да сялянскай рэвалюцыі. Затое фігуруе «Літва», прапагандуецца «справядлівы польскі ўрад» і г. д.
Але перш чым шукаць прычыны гэтай адсутнасці, варта наогул звярнуць увагу на істотную крыніцазнаўчую праблему ў даследаваннях постаці Каліноўскага. Трэба задумацца над пытаннем, ці ведаем мы дакладна, якія тэксты напісаныя менавіта Каліноўскім?
Даводзіцца прызнаць, што і сёння адсутнічае комплексны аналіз усіх тэкстаў Яські-гаспадара... Можна казаць толькі пра спробы такога аналізу. У прыватнасці, лінгвіст з Варшавы Ніна Баршчэўская (Амельянюк), аналізуючы мову «Мужыцкай праўды» і «Пісьмаў з-пад шыбеніцы», звярнула ўвагу на істотныя моўныя адрозненні № 7 газеты16. Таксама трэба адзначыць, што
15 Giller A. Historia powstania narodu polskiego w 1861 — 1864 r. 4 t. Paryz, 1867-1871.
16 Omeljaniuk N. Wersje j^zykowe gazety «Muzycka Prauda» II Studia z Filologii Rosyjskiej i Slowianskiej. T. 15. Warszawa, 1989. S. 101-109; Яна ж. Jeszcze o j^zyku i autorstwie «Muzyckiej Praudy» i listow «z-pad szybienicy» II Studia z Filologii Rosyjskiej i Slowiariskiej. T. 18. Warszawa, 1989. S. 201-208.
гэты нумар нагадваў змест вядомага Прыказу... да сялян зямлі літоўскай і беларускай, што з’явіўся прыблізна ў той самы час (чэрвень 1863 г.) і ўтрымліваў непраўдзівыя звесткі пра дапамогу паўстанцам з боку Францыі, пра вяртанне польскаму сялянству уніяцкіх храмаў і г. д.
Літоўскі гісторык культуры Владас Абрамавічус сцвярджаў, што № 3 «Мужыцкай праўды» быў напісаны Валерыем Урублеўскім17, а сябра Гарадзенскай арганізацыі Фелікс Ражаньскі ва ўспамінах прызнаваўся ў сваім удзеле (разам з Каліноўскім) у выданні «народнай газеты» пад назвай Мужыцкая праўда і за подпісам Яська, гаспадар з-пад Вільні18.
Як вядома, праблема аўтарства Каліноўскага таксама існуе ў дачыненні да Пісьма ад Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі польскай. Напрыклад, вядомы даследчык і дзеяч беларускага руху Адам Станкевіч быў пэўны, што Каліноўскі не мог звярнуцца да беларускіх сялянаў са словамі: «Мы, што ямо хлеб польскі, што жывемо на зямлі Польскай, мы Палякі з векаў вечных...»19. Міхась Біч падтрымаў гэтае меркаванне. Галоўным аргументам ён лічыў прысутнасць пячаткі Нацыянальнага ўраду на гэтым Пісьме, у той час як дакументы Каліноўскага звычайна завяраліся пячаткай Аддзела Літвы20. А вось Генадзь Кісялёў дапускаў аўтарства Каліноўскага, На яго думку, гэтае Пісьмо можа быць прыкладам таго, як
17 Абрамавмчюс В. Бнблнографмя белорусскмх пермодмческнх пзданнй. 1861-1944 (рукапіс, 1949) // Аддзел рукапісаў Бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы. F 21-2250.
18 Ражанскі Ф. 3 Гарадзенскага ваяводства // Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі. Пад рэд. А. Ф. Смаленчука. Мінск: БГТ, 2011. С. 217
19 Станкевіч А. Кастусь Каліноўскі. «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасьці Беларусі Н 3 Богам за Беларусь. Збор твораў. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. С. 230.
20 Біч М. «...I думаў аб самастойнасці Літвы» II Беларуская мінуўшчына. 1997, № 5. С. 37-41.
цяжка прабівала сабе дарогу беларуская ідэя, якім складаным быў яе разрыў з пальшчызнай21.
Цалкам магчыма, што псеўданім Яська-гаспадар з-пад Вільні не належаў выключна Каліноўскаму. Ён мог быць калектыўным, мог выкарыстоўвацца таксама іншымі паўстанцамі, у т. л. з Варшавы.
Сумненняў няма толькі ў дачыненні да апошніх тэкстаў Каліноўскага, напісаных ім у зняволенні незадоўга да смерці. Гэта Тлумачальная запіска ад 28 лютага 1864 г. і згаданыя «Пісьмы з-пад шыбеніцы».
Ужо пасля заканчэння следства Каліноўскі напісаў дзве Запіскі. Адна з іх, прысвечаная «польскаму пытанню», не знойдзеная. Другая ад 28 лютага 1864 г. яшчэ не стала аб’ектам грунтоўнага аналізу, хоць упершыню была апублікаваная ў 1939 г.22
Каліноўскі ў Запісцы пацвердзіў наяўнасць супярэчнасцяў паміж кіраўнікамі паўстання ў Польшчы і ў гістарычнай Літве: «Вспыхнувшее, однако, восстанйе в Царстве Польском застало Лйтву совершенно непрйготовленною [...] Царство Польское [...] свойм восстанйем не уважйло йнтересов Лйтвы»23. Адну з прычынаў паражэння Каліноўскі бачыў у насцярожаных адносінах сялянства да кіруючай ролі шляхты і памешчыкаў: «Крестьянйн, вйдя не обрезанные еіце когтй свойх господ, не мог йм доверйться, й стал смотреть на дело польское, как на затею помеіцйчью [...]»24.
Чытаючы Запіску, разумееш, што Каліноўскі і ў той сітуацыі працягваў змаганне. Ён выступаў як абаронца інтарэсаў «Літвы» (Л ітвы-Беларусі) і яе народу і спрабаваў уплываць на палітыку расій-
21 Кісялёў Г. Смак беларушчыны. Мінск: Лімарыус, 2013. С. 408.
22 Ляковскяй A. Н. Лмтва м Белорусспя в восстанмм 1863 г. (по новым архмвным матерпалам). Berlin, 1939. С. 169-175. У 1883 г. яе змест і галоўныя ідэі паспрабаваў пераказаць А. Масалоў у сваіх успамінах (Мосолов A. Н. Вяленскпе очеркп 1863-1865 гг. II Русская старнна. 1883, №№ 10-12; 1884 № 1).
23 Следча-судовая справа Кастуся Каліноўскага / уклад. 3. Кузменка. Мінск: «Галіяфы», 2014. С. 67.
24 Тамсама. С. 68.
скага ўраду. Між іншым падкрэсліваў, што менавіта ў час панавання Расіі ўзмацнілася «выработанное йсторйей сочувствйе Лйтвы к Польше», што і перадвызначыла яе ўдзел у «польскім паўстанні».
У заключэнне Каліноўскі выказаў стаўленне наконт намеру ўрадудасягнуць «полного слпяння» «Літвы» з Расіяй «длядоставленйя счастйя здешнему народу»: «Я не протйвнйк счастйя народного, не протйвнйк u Россйй, еслй она добра нам желает, но протйвнйк. тех бедствйй, которые постйгают край наш несчастный». Ён папярэджваў, што ўмацаваннне пазіцый Расіі ў Літве немажлівае, пакуль яе ўрад не знойдзе «сочувствйя в действйтельно образованном классе здешнего населенйя» і г. д.25
I амаль адначасна дапісваліся «Пісьма з-пад шыбеніцы», дзе мы бачым больш зразумелага нам Каліноўскага. Ён заклікаў працягваць змаганне супраць «няволі маскоўскай», бо «дапокуль янаў нас будзе,унас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, адно намі, як скацінай, варочаць будуць... на пагібель нашу». Каліноўскі не бачыў іншага шляху, як толькі разам з «братамі з-пад Варшавы» ісці «ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную»26.
Узнікае пытанне, чаму пра адметную ад Варшавы пазіцыю Каліноўскага ў сацыяльным і нацыянальным аспектах барацьбы мы не даведваемся ад яго самога?
Магчыма, Каліноўскі ў пэўнай ступені аказаўся закладнікам сітуацыі, бо ягонае разуменне мэтаў і спосабаў змагання не мела шанцаў на рэалізацыю. Мужыкі-беларусы яшчэ не сталі Народам (Нацыяй) і не ўсведамлялі свае сацыяльныя і нацыянальныя правы. Падобна, што Каліноўскі не меў шматлікіх аднадумцаў нават сярод партыі «чырвоных». Адкрытая прапаганда «сялянскай рэвалюцыі» магла прывесці да расколу сярод паўстанцаў і напалохаць шляхту, без удзелу якой паўстанне таксама не мела шанцаў