Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
ужо сучасную волю беларускага народу да вольнага і самастойнага жыцьця. Словам, зярнё, якое на беларускай грамадзка-палітычнай ніве пасеяў Каліноўскі, акт 25 сакавіка 1918 г. зжаў, карыстаючыся пладом гэнага зярняці для сяўбы далейшай».
Сапраўды, ідэёвую аналягічнасьць, з папраўкаю на розьніцу гістарычнай эпохі, і нават сувязь ідэёвае «гэнэалёгіі» можна вылучыць у некалькіх аспэктах. У палітычным назіраем падабенства сацыяльнай ды нацыянальнай дваістасьці ў поглядах. На сьветапогляд Каліноўскага ў студэнцкія гады мелі ўплыў расейскія прыхільнікі аграрна-сацыялістычных ідэяў «народнікі»; тымчасам у 1918 г. заснавальнікамі БНР сталіся пераважна беларускія аграрныя сацыялісты таксама пераемнікі лева-«народніцкай» ідэёвай традыцыі пазьнейшай эпохі на беларускай нацыянальнай глебе. У нацыянальна-палітычным аспэкце, у Каліноўскага ўжо назіраем прызнаньне моўна-этнічных крытэраўпадзелуўбылым ВКЛ. На грунце такога палітычнага мысьленьня ўрэшце паўстануць асобныя этнічныя дзяржавы Беларусі і Літвы ў 1917-1918 гг.
Сярод сымболікі БНР была «Пагоня», якую перад тым апошняй у Беларусі ўжывала паўстанцкая ўлада Каліноўскага. Можна сказаць, што ў Каліноўскім і яго аднадумцах маем сваеасаблівы ланцужок палітычна-гістарычнай сувязі пазьнейшай беларускай нацыянальна-палітычнай традыцыі з колішнім ВКЛ. А заснавальнікі БНР належалі да маладзейшай галіны традыцыі таго самага кораню, што і Каліноўскі. Таму для кс. Адама Станкевіча ў 1933 г. зусім натуральна выглядала, што «ўакце25 сакавіка 1918 г. аказаўся нам зноў Каліноўскі, ягоныя ідэалы ўваскрэсьлі ўва ўсей сваей красе. Уваскрэсьлі яны з большай ужо сілай, у шырэйшых ужо рамках».
Калі матэрыялы ў гэтай кнізе, плён працы многіх выдатных навукоўцаў-сучасьнікаў, паспрыяюць шаноўнаму чытачу ў лепшым усьведамленьні даўгой пераемнасьці ў беларускай нацыянальнай гісторыі мы будзем уважаць, што зрабілі варты ўнёсак ва ўшанаваньне 150-х угодкаў гістарычнага подзьвігу К. Каліноўскага.
Мікалай Пачкаеў
GREETING FROM THE CHAIR OF THE ANGLO-BELARUSIAN SOCIETY
The Anglo-Belarusian Society (ABS) brings together Belarusians and others in the UK with an interest in the people, history and culture of Belarus, helping to keep that interest alive and grow in modern times. As we look back after 150 years at Kalinodskis place in Belarusian history we see much which casts fresh light on events today and rewards study.
This conference, organised jointly with the Association of Belarusians in Great Britain (ZBVB), was intended to recognise Kalinoiiskis role and to widen appreciation of it among the British public. It was the second conference of its kind to have been organised by the ABS in recent years and an example of our desire to raise the profile of Belarus in the UK, inter alia by drawing attention to historical figures and anniversaries of note.
Our thanks in the preparation of this conference go in particular to the co-organisers, ZBVB, for their cooperation and financial support and to the Ambassador of Lithuania, Her Excellency Asta SkaisgiryteLiauskiene, for her financial support and opening address. We are also grateful to Karalina Matskevich and Yaraslau Kryvoi (moderators and organisers), Alena Edwards (interpreter) and all those who submitted papers, provided translations, chaired the sessions and supported the participants. We are particularly grateful to the UCL and the ZBVB for the venues and of course to the speakers and participants. Finally we thank Prof Aliaksandr Smaliancuk and Jim Dingley for editing this volume and the ZBVB for their financial support in publishing it.
As for the future, the ABS looks forward to further such conferences in cooperation with academia in Britain and Belarus and to other events celebrating the history and culture of Belarus of which we are so fond. If you would like to be involved, or would like to know more about the ABS, go to our website at www.absociety.org.uk.
Brian Maurice Bennett
18 November 2014
КАСТУСЬ КАЛІНОУСКІ I ПАЎСТАННЕ 1863-1864 гг. У ГІСТАРЫЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯХ
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІI БЕЛАРУСКАЯ ІДЭЯ: ПРАБЛЕМЫ ДАСЛЕДАВАННЯ
Аляксандр Смалянчук, докпг. гіст. навук (Гародня-Варшава)
Беларускую ідэю звычайна разумеюць як ідэю суверэннасці беларускага народу, самакаштоўнасці яго культуры і менталітэту. Вобраз Каліноўскага як носьбіта гэтай ідэі канчаткова аформіўся ў беларускай гістарыяграфіі на пачатку 90-х гг. XX ст. Найбольш гэтаму спрыялі даследаванні Генадзя Кісялёва, Вячаслава Шалькевіча, Міхася Біча і Аляксея Каўкі.
Аляксей Каўка быў пэўны, што менавіта Каліноўскі першым сфармуляваўуласна беларускія («літоўскія») патрабаванні ў агульнапольскім нацыянальным руху, уключна з ідэяй самастойнасці Літвы-Беларусі ў дэмакратычным саюзе з Польшчай1. Міхась Біч у 1993 г. сцвярджаў, што дзякуючы Каліноўскаму і ягоным аднадумцам у беларускім руху XIX ст. зарадзілася «палітычная кампанента, ідэя дзяржаўнай самастойнасці Літвы-Беларусі»2. Паводле В. Шалькевіча, Каліноўскі разглядаў паўстанне не як самамэту, а як адзіны магчымы на той час сродак дасягнення свабоды і незалежнасці Беларусі3.
1 Каўка А. Беларускі вызваленчы рух П Спадчына. 1991 № 5.
2 Біч М. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863-1864 гг. II БГЧ. 1993, № 3. С. 45.
3 Шалькевіч В. Каліноўскі Кастусь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мінск: БелЭн, 1997. С. 33.
Аднак у тыя ж гады чуліся таксама іншыя галасы. Так, Уладзімір Казбярук залічыў Каліноўскага ў «фальшывыя маякі» беларускай гісторыі4, а Алег Латышонак на старонках часопіса «Сьвіцязь» заявіў пра «звярыную нянавісць» Каліноўскага да праваслаўя і сцвярджаў, што дыскусія па пытанні, ці Каліноўскі быў свядомым беларусам, з’яўляецца беспрадметнай5.
150-гадовы юбілей паўстання стаў нагодай для працягу гэтай дыскусіі. Адкідаючы ўбок выразна ідэалагізаваную пазіцыю сучасных заходнерусістаў і велікарускіх шавіністаў (напрыклад, Аляксандр Гронскі, Валеры Чарапіца, Якаў Трашчанок), якія адмаўляюць не толькі беларушчыну Каліноўскага, але ставяць пад сумненне самое існаванне беларускай нацыі, трэба прызнаць, што многія аспекты праблемы «Каліноўскі і беларуская ідэя» яшчэ не атрымалі належнага навуковага асвятлення6.
Часцяком у трактоўцы праблемы «Каліноўскі і беларуская ідэя» не ставала якраз гістарычнага падыходу, уліку рэаліяў сярэдзіны XIX ст. У выніку адбывалася выразная мадэрнізацыя мінулага. Даследчыкі трактавалі Каліноўскага як свайго сучасніка або, прынамсі, чалавека, які жыў і дзейнічаў ужо ў «эпоху нацыяналізмаў». Між тым у 60-я гг. XIX ст. на беларускіх землях набліжэнне гэтай эпохі яшчэ слаба адчувалася.
Таксама часта ігнаравалася тое, што беларуская ідэя, як і кожная іншая, мела працяглы этап станаўлення і трансфармавалася ў часе. Напрыклад, у першай палове XIX ст. актуальным быў
4 Казбярук У. Маякі і міражы Н Літаратура і мастацтва. 1990, 7 снежня.
5 Латышонак А. Беларуская нацыянальная ідэя П Сьвіцязь. 1994, № 2. С. 36.
6 Відаць, менавіта гэта прычынілася да таго, што адзін з журналістаў беларускай службы «Радыё свабоды» пад уражаннем выступаў Алега Латышонка і Аляксандра Гронскага падчас публічнай дыскусіі ў Варшаве (лістапад 2013 г.) апублікаваў зацемку пад назвай «Каліноўскі як далакоп беларускай мовы» http://www.svaboda.org/content/article/ 25188453.html. Рэжым доступу: 15.03.2014 г.
працэс пэўнага беларускага культурнага назапашвання ў межах ліцвінскай і заходнерускай ідэйных плыняў7.
Трэба ўсвядоміць, што праблема «Каліноўскі і беларуская ідэя» гэта не толькі пытанне пра светапогляд і самаідэнтыфікацыю кіраўніка паўстання. Яе неад’емнай часткай застаецца вывучэнне генезісу і эвалюцыі самой ідэі. Відавочна, што ў часы Каліноўскага яна не магла адпавядаць «нашаніўскаму» разуменню беларушчыны.
Важнай умовай з’яўляецца даследаванне фармавання і эвалюцыі ўласна «польскай ідэі», зместам якой у пэўны момант быў пасутнасці «рэчпаспалітаўскі патрыятызм», а таксама «літоўскай ідэі». Апошняя не адразу атрымала вядомае нам этнакультурнае напаўненне. Неабходна таксама ўлічваць палітыку расійскіх уладаў на беларускіх і літоўскіх землях, іх стаўленне да этнакультурнай і канфесійнай адметнасці г.зв. «Северо-Западного края». Дарэчы, гэтая праблематыка на сённяшні дзень належыць да найлепш распрацаваных, дзякуючы працам Міхаіла Далбілава, Дарыюса Сталюнаса, Аляксея Мілера, Пола Верта, Тэда Уікса ды інш.
Лічу, што Каліноўскагатрэба разглядаць не ўякасці стваральніка альбо носьбіта беларускай нацыянальнай ідэі, а ў якасці важнага гістарычнага звяна ў яе выпрацоўцы. На мой погляд, Каліноўскі з ягоным адчуваннем беларушчыны гэта прыклад паступовай эвалюцыі ліцвінства ў «беларускім кірунку».
Такі погляд выразна пярэчыць канцэпцыі нараджэння беларускай ідэі з дактрыны заходнерусізму XIX ст., якую падтрымліваюць многія беларускія даследчыкі (напрыклад, А. Латышонак, В. Булгакаў, I. Марзалюк). Яны супрацьпастаўляюць Каліноўскаму манархіста і заходнерусіста Міхаіла Каяловіча як «першага беларускага нацыяналіста»*.
7 Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 люты 1917 г. Выданне 2-е, дапоўненае і папраўленае. Санкт-Пецербург, 2004. С. 51-56.
8 Напрыклад, Булгаков В. Нсторня белорусского нацмоналмзма. Вяльнюс: І4нстмтут белорусмстмкя, 2006. С. 41 ды інш.
Варта адзначыць, што для фармавання вобразу Каліноўскага як «беларускага нацыянальнага героя» важную ролю адыграла не толькі беларускамоўная прапаганда «Яські-гаспадара з-пад Вільні» на старонках «Мужыцкай праўды», але таксама працы першых гісторыкаў паўстання і ўспаміны ягоных кіраўнікоў.
У 1867 г. у Вільні выйшаў з друку першы том кнігі афіцыйнага гістарыёграфа паўстання генерала Васіля Ратча «Сведенйя о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной Россйй». Аўтар меў доступ як да ўсіх матэрыялаў следства, так і да яго непасрэдных расійскіх удзельнікаў.
Характарыстыцы Каліноўскага і ягонай дзейнасці ў кнізе адведзена значнае месца. В.Ратч сцвярджаў, што паўстанне, якое ў Вільні рыхтаваў Каліноўскі, ужо на пачатковым этапе адрознівалася ад паўстання ў Польшчы. Генерал вылучыў два аспекты, характэрныя для пазіцыі Каліноўскага, адрознай ад Варшавы сацыяльны і нацыянальны. Першы ўключаў «сялянскую рэвалюцыю» з перадачай зямлі сялянам9. Другі грунтаваўся на поглядах Аляксандра Герцана і прадугледжваў дасягненне незалежнасці гістарычнай Літвы10. Апошняя трактавалася як самастойная дзяржава, што нібыта і было падмуркам канфлікту Каліноўскага з Нацыянальным урадам у Варшаве.