Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
Сякера як асноўная зброя паўстанцаў для здабыцця волі, як зброя, якая «бароніць для волі шлях II ад хмызняку, ад знячэўя II ад тупагалоўя II ад злога карчэўя»35, як сімвал разбуральнасці/
31 Тамсама. С. 189.
32 Гілевіч Н. Папярэджанне [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http:// arkushy.narod.ru/kalinouski/exegit/literature/papiar.htm. Дата доступу: 8.11.2012.
33 Гілевіч Н. Сцень П Тварам да шыбеніцы: Кастусь Каліноўскі і Паўстанне 1863-1864 гадоў у беларускай паэзіі: Анталогія. Уклад. Я. Янушкевіч. Ракаў, 2013. С. 61.
34 Палубятка Я. Кастусю Каліноўскаму II Газета Слонімская. 2004. 16 чэрвеня.
35 Барадулін Р. Каса і сякера II Тварам да шыбеніцы... С. 53.
рэвалюцыйнасці/радыкалізму, як дзейсны сродак абуджэння прадстаўленая ў вершы «Каса і сякера» Рыгора Барадуліна. Кастусь Каліноўскі не з’яўляецца цэнтральнай фігурай дадзенага твора, а згаданы толькі ў канцы пад сваім псеўданімам «Яська-гаспадар з-пад Вільні», якога «разняволеныя абсягі // слухаюць пільна». Такі прыём выкарыстаны, каб паказаць кіраўніка паўстання як умелага прамоўцу і ідэйнага лідара, асноўнай мэтай якога было абуджэнне народу да барацьбы за сваю сацыяльную і нацыянальную волю.
Школьнікам Кастусь Каліноўскі ўяўляецца славутым змагаром за народнае шчасце, барацьбітом за вольнасць сялянаў і сацыяльнае раўнапраўе. Для моладзі відавочны яго подзвіг, што пацвярджаюць вынікі конкурсу, праведзенага Свіслацкім раённым аддзелам адукацыі ў 2003 г.36
Гістарычная памяць народу пра Кастуся Каліноўскага фармуецца пад уздзеяннем гістарычных даследаванняў і палітыкі ў галіне гістарычнай памяці. Мемарыялізацыя яго асобы, распачатая ў XX ст., была спыненая ў пачатку XXI ст. у сувязі з асаблівасцямі афіцыйнай беларускай ідэалогіі. Тым не менш, вобраз Каліноўскага захоўваецца і папулярызуецца праз правядзенне выставаў, гульняў і вандровак, праз рэчы штодзённага карыстання і гарадскі ландшафт. Кіраўнік паўстання ўспрымаецца большай часткай насельніцтва як нацыянальны герой, хоць таксама праяўляюцца ўплывы супрацьлеглай гістарычнай канцэпцыі. Разам з успрыманнем Каліноўскага як нацыянальна-культурнага дзеяча існуе меркаванне аб яго разбуральнай ролі ў гісторыі Беларусі.
Можна казаць аб неадназначнасці палітыкі захавання гістарычнай памяці, якая грунтуецца на ідэалагемах, часта далёкіх ад навуковага даследавання мінулага Беларусі.
36 Пархммовмч О. Память жмва. Свіслацкая газета. 2003. 16 снежня.
The Image of Kastus Kalinotiski in Modern Belarusian Historiography and Cultural Traditions in the Period since Independence
Anastasija Vesialucha
Miensk
This article looks at various interpretations of the image of Kalinotiski in mod­ern Belarusian historiography and cultural traditions in the period 1991-2012.
Kalinotiski is a popular person in modern Belarusian historiography but there are no academic works that deal especially with him. He has become a victim of «Belarusian postmodernism», which finds its expression in the coex­istence of two mutually exclusive opinions about his place and role in the coun­try’s history. Historians who uphold the national Belarusian historical concept declare Kalinotiski a national hero. Supporters of a modernized «Western Rus» ideology see in him a russophobic Polish chauvinist, and categorically deny him that title.
Literary specialists not embroiled in the historians’ debate about Kalinotiski’s role in the history of Belarus, have nevertheless come together around the idea of him as hero. The works of poets and bard-singers demonstrate a similar trend, portraying him as the conscience of the nation.
The period under review also witnessed an upsurge of journalistic articles, seeking to sway public opinion in one way or another. In these articles we find special stress laid on both the determination exhibited by Kalinotiski in his ac­tions and the emotional side of his character.
The heroic image has been promoted, particularly among young people, by means of exhibitions, hiking tours of the region where he fought his battles, even a card game involving the historical figures of his time.
The presentation of Kalinotiski in Belarus since the declaration of inde­pendence provides ample evidence of the chasm dividing different interpreta­tions of the country’s history.
КАСТУСЬ КАЛШОЎСКІ Ў БЕЛАРУСКІМ ПАНТЭОНЕ
Аляксандр Краўцэвіч, докт. гіст. навук (Гародня)
Хоць асоба Кастуся Каліноўскага сёння несумненна прысутная ў масавай свядомасці беларусаў, яна не мае агульнапрызнанага месца ў нацыянальным пантэоне. Кіраўнік антырасійскага паўстання 1863-1864 г. ва ўмовах выразнага падзелу беларускага грамадства або змяшчаецца на самых першых месцах галерэі беларускіх герояў, або ўвогуле з яе выдаляецца прадстаўнікамі процілеглага лагеру. Надалей застаецца актуальнай «неакцэнтаваная» прысутнасць постаці Каліноўскага ў афіцыйным беларускім дыскурсе.
У шэрагах функцыянераў рэжыму маюцца адэпты курсу на далучэнне да Расіі, якія прыкладаюць немалыя намаганні дзеля маральнага прыніжэння асобы Каліноўскага і доказу ягонай небеларускасці. Адначасова рэжым, які экспануе і эксплуатуе сваю эвалюцыйную повязь з савецкім мінулым, не ўжывае наўпрост адміністрацыйныя метады змагання з памяццю пра Каліноўскага, паколькі яна таксама з’яўляецца часткай савецкага мінулага. На сённяшні дзень у 27 гарадах і гарадскіх пасёлках Беларусі ад савецкіх часоў існуюць вуліцы імя Каліноўскага1.
Пра адсутнасць адзінага падыходу да ацэнкі постаці Каліноўскага сярод людзей, якія знаходзяцца пры ўладзе, сведчаць афіцыйныя, хоць і не галосныя мерапрыемствы 2013 г. па адзначэнні 150-й гадавіны паўстання. 3 другога боку, у патрыятычным лагеры
’ Сацукевіч I. Мемарыялізацыя Кастуся Каліноўскага ва ўрбаніміцы Беларусі II Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі. Пад рэд. А. Ф. Смаленчука. Мінск, 2011. С. 180.
чуваць асобныя галасы супраць гераізацыі асобы Каліноўскага, менавіта ад беларусаў з польскага Падляшша.
У савецкай Беларусі Кастусь Каліноўскі быў дапушчаны камуністычнымі ідэолагамі ў шэраг нацыянальных герояў цалкам выпадкова, паводле фармальнага класавага крытэру, бо змагаўся супраць царызму і выступаў абаронцам беларускага сялянства. Узнікненне міту Каліноўскага ў савецкія часы было абумоўлена ідэалагемай змагання з самадзяржаўем, якая стала складовай ідэалагічнай праграмы расійскіх камуністаў. Парадокс у тым, што, адбудоўваючы Расійскую імперыю, бальшавікі адкідвалі яе галоўнага будаўніка царызм. Звяржэнне самадзяржаўя стала іх інструментам да здабыцця ўлады. Таму ў савецкай мадыфікацыі Расійскай імперыі дазвалялася міталягізацыя гістарычных асобаў, бунтаваўшых супраць улады, такіх, як Разін, Пугачоў, дзекабрысты, а ў нашым выпадку, Кастусь Каліноўскі.
I хоць агулам асобе Каліноўскага ў савецкія часы адводзілася сціплае месца (помнікі не ставіліся, вуліцы ягонага імя ў гарадах знаходзяцца воддаль ад цэнтраў), «ідэалагічны дазвол» напоўніцу выкарыстала патрыятычна настроеная беларуская інтэлігенцыя. Мастакі стварылі вялікую серыю ягоных партрэтаў, вобразаў іншых змагароў і падзеяў паўстання 1863 г. Актыўна папулярызавалі асобу Каліноўскага літаратары. Вяршыняй гераізацыі стала эпапея Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
Зразумела, ва ўмовах Савецкага Саюзу акцэнтацыя антырасійскай пазіцыі Каліноўскага была немагчымай. Гісторыкі, літаратары звярталі ўвагу найперш на сацыяльна-рэвалюцыйны аспект дзейнасці Каліноўскага. Нават узгадка пра нейкія негатыўныя дзеянні ці выказванні ў бок расійцаў не дапускалася. Пра «братні народ» можна было пісаць толькі станоўча. Успомнім, напрыклад, творы Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», «Паром на бурнай рацэ», «Зброя». Там абавязкова прысутнічалі станоўчыя героі расійцы, якія спачувалі або дапамагалі паўстанцам.
Нацыянальны міт Каліноўскага стаў адным з нямногіх, перанятых з савецкай спадчыны ў незалежнай Беларусі, бо быў некан-
фліктны з беларускай нацыянальнай ідэалогіяй. Наадварот, ён арганічна ўкладаўся ў яе кантэкст.
У 1995 г. (у першыя месяцы кіравання А. Лукашэнкі) быў зацверджаны Ордэн Кастуся Каліноўскага як узнагарода за заслугі ў галіне дзяржаўна-нацыянальнага Адраджэння, а таксама за абарону чалавечай годнасці і правоў грамадзянаў Беларусі. Аднак у 1999 г. гэты ордэн знік са спісу дзяржаўных узнагародаў, і ніводная асоба ім узнагароджаная не была.
Антыкаліноўская прапагандаўзмацнілася пасля падзеяў2006 г., каліЦэнтральную (Кастрычніцкую) плошчуўМенскупратэстоўцы ў намётавым гарадку перайменавалі ў плошчу Каліноўскага. Менавіта тады выразна акрэслілася месца гэтай гістарычнай асобы ў сучасным беларускім грамадстве. Ён апынуўся ў нацыянальнабеларускім патрыятычным лагеры.
У змаганні з памяццю пра Каліноўскага рэжым выкарыстоўвае не толькі афіцыёзных гісторыкаў-прапагандыстаў, але і сістэму адукацыі. У 2008 г. пад рэдакцыяй Я. Трашчанка быў выдадзены падручнік па гісторыі Беларусі для беларускамоўных школаў. У ім ёсць падраздзел: «Гістарыяграфічны міт пра Вікенція Кастуся Каліноўскага», дзе робіцца выснова, што «аніякіх аб’ектыўных падставаў для ператварэньня Кастуся Каліноўскага ў нацыянальнага героя беларускага народу не існуе». Літаральна на той самай старонцы паведамляецца, што «славуты генерал Міхаіл Мураўёў» быў не толькі вешальнікам, але і «таленавітым адміністратарам і арганізатарам»2, Такім чынам, вучні павінны засвоіць наступнае: наш герой не Каліноўскі, а Мураўёў.
Традыцыю ўшанавання памяці Кастуся Каліноўскага працягвае патрыятычна настроеная частка беларускага грамадства. Незалеж-
2 ТрашчанокЯ. I. Гісторыя Беларусісастаражытныхчасоўдакастрычніка 1917 года: вучэб. дапам. для 10 кл. агульнаадукац. устаноў з белар. мовай навучання / Я. I. Трашчанок, A. А. Вараб’ёў, В. В. Валжанкоў; пад рэд. Я. I. Трашчанка; nep. В. М. Варановіч, Л. В. Саламаха, Т. К. Слаута. Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2008.
ныя журналісты і літаратары, мастакі і скульптары прысвячаюць яму шматлікія творы. Гісторыкі праводзяць даследчую працу ў архівах і арганізоўваюць навуковыя канферэнцыі3. Выявілася надзвычай багатая архіўная спадчына з часоў паўстання 1863 г. і самой асобы Каліноўскага. Між іншым, праз прыватнае ліставанне даследчыкі высветлілі, што яго ў сям’і называлі менавіта Кастусём, а не Вікенціем4.