Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
Тэндэнцыі да ідэалізацыі і міфалагізацыі вобраза Кастуся Каліноўскага заўважаюцца, аднак, не толькі ў п’есе Алеся Петрашкевіча, а ва ўсіх згаданых п’есах (Еўсцігнея Міровіча, Міхася Клімковіча, Уладзіміра Караткевіча, Аркадзя Куляшова). Сама Беата Сівэк,
11 Siwek В. Wolnosc ukryzowana... S. 136-137.
разглядаючы жанр гістарычнай драмы ў беларускай драматургіі, прыходзіць да слушнай высновы: «Шматлікія творы беларускіх пісьменнікаў пра мінулае Беларусі сведчаць пра тое, што гісторыя беларускага народу прадстае ў напластаванні міфаў, міф накладваецца ў іх на гісторыю, а містычныя падзеі на гістарычныя»12.
А як некалі заўважыў Ода Марквард, «барацьба з міфамі справа безнадзейная»...
Kastus Kalinouski on the Stage in Belarus: Revolutionary, Patriot, Tragic Individual
Siarhei Kavaliou
Lublin
The figure of Kastus Kalinouski is of major importance for Belarusian culture: the image of the legendary insurgent is found in many literary works, adorns artists’ canvases, and periodically appears on the stage of Belarusian theatres.
On the wave of the renaissance movement and the Belarusification policy of the 1920s the dramatist and producer Jefiscihniej Mirovic wrote and staged a historical drama entitled Kastus Kalinouski (1923). The performance was a significant public event, arousing the sympathies of the audience and drawing enthusiastic responses from Janka Kupala, Zmitrok Biadulia and other Belarusian writers. In Mirovics interpretation, Kalinouski was a bold revolutionary, a fighter for the social and national liberation of the peasants, an ardent patriotic figure.
In the 1930s the image of Kalinouski became too dangerous for the Communist government, and audiences were unable to see the rebel on stage before 1947, in an opera by Dzmitry Lukas, Kastus Kalinouski, with a libretto by Michas Klimkovic. The emotional atmosphere of the performance reflected the elated mood of Soviet society after victory in the Second World War; the antiPolish attitude of the main hero was especially accentuated.
12 Ibidem. S. 139.
Valery Mazynskis production of the play by Uladzimir Karatkievic at the Jakub Kolas Belarusian Academic Theatre also entitled simply Kastus Kalinouski was a vivid example of romantic drama. Karatkievics idealization of the main hero was exactly suited to the metaphoric and symbolic style of the director. Staged in 1978 fifteen years after the play was written Mazynskis production served as a model representation of the image of Kalinouski in the second half of the 20th century.
The dramatic poem by Arkadz Kuliasoii, Chamucius (1975), offered great possibilities for an excellent theatrical performance; in the poem the author offers a deep psychological portrait of the hero. However, the people who staged the eponymous show in the Brest Provincial Theatre (1981) followed the tradition path of romanticizing the figure of Kalinotiski that had been created by Mirovic and Mazynski.
It is symptomatic that contemporary Belarusian theatres do not feel the need for Alies Pietraskievic’s play Rycar svabody (Knight of Liberty), written in 2003. In 2011 the idea was conceived of bringing the figure of Kastus Kalinotiski to the stage of the Republican Youth Theatre under the title Majho junactva kryly (Wings of my youth). The director, Uladzimir Savicki, turned not to the spirit of national rebirth, in the declarative spirit of Pietraskievic, but harked back to the Soviet-era dramatic poem of Arkadz Kuliasod.
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
Ў КАЛЕКТЫЎНАЙ ПАМЯЦІ ЖЫХАРОЎ БЕЛАРУСІ (па выніках сацыялагічных даследаванняў)
Аляксей Ластоўскі, канд. сацыял. навук (Менск)
150-гадовы юбілей паўстання 1863—1864 гг. пад кіраўніцтвам Каліноўскага, які адзначаўся ў 2013 г., зноў ажывіўгарачыя дыскусіі наконт сучаснай інтэрпрэтацыі паўстання і асобы яго правадыра ў дачыненні да актуальных беларускіх рэаліяў.
Паўстанне адбывалася ў перыяд, калі на беларуска-літоўскіх землях рэалізоўваўся пераход ад польскага патрыятызму Рэчы Паспалітай да нараджэння нацыянальных патрабаванняў. Прамежкавы стан лозунгаў і ідэяў паўстання нараджае відавочныя цяжкасці у далейшых інтэрпрэтацыях. Так, для ўключэння паўстання і Кастуся Каліноўскага ў нацыянальны канон запатрабавалася істотная часавая дыстанцыя (фактычна, гэта адбылося ў 1920-я гг.). Да таго ж, немагчымасць адназначных вытлумачэнняў паўстання супадае з нявырашанымі пытаннямі беларускай ідэнтычнасці (суадносіны ліцьвінскай і русінскай традыцый, праваслаўя і каталіцызму, арыентацыі на Еўропу ці Расію). I, па-трэцяе, ужо ў гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь стаўленне да паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага было наноў палітызаванае і надзеленае новым сэнсам моладзевага рэвалюцыйнага руху. I ў такім ракурсе яно стала важным сімвалам для нацыянальна-дэмакратычнай апазіцыі ў сучаснай Беларусі.
Да гэтага часу абмяркоўваецца, ці было гэта польскае ці беларускае паўстанне? Ці было яно шляхецкім ці таксама мела пад-
трымку сялянаў? Якім было стаўленне паўстанцаў да праваслаўя? Ці быў апраўданым паўстанцкі тэрор? Вырашальную ролю ў гэтых дыскусіях маюць спасылкі да асобы Кастуся Каліноўскага, да вызначэння яго персанальнай ідэнтычнасці і мэтаў дзейнасці.
Юбілей паўстання прывёў да чарговай хвалі абмеркаванняў, якія ўсё больш набываюць «тоеснасцевы» характар, то бок, аргументы і тэзісы актыўных удзельнікаў дыскусіі грунтуюцца не на жаданні аднавіць складаны і шматстайны характар гістарычнай рэчаіснасці, а ператвараюцца ў аднаўленне і падмацаванне ўласных праектаў нацыянальнай ідэнтычнасці. Актыўную ролю тут адыгрываюць крытыкі культа Каліноўскага з лагера «неазаходнерусаў», у той час як дзяржаўныя ворганы імкнуцца заставацца ўбаку ад гэтай ідэйнай канфрантацыі, што фактычна выключыла беларускую дзяржаву з юбілейных мерапрыемстваў.
Такая цікавасць да асобы Каліноўскага вымушае ставіць пытанні не толькі гістарыяграфічнага кшталту і не толькі аналітычнай рэканструкцыі яго нацыяналізацыі ў XX ст. ці камемарацыі ў савецкай Беларусі. Відавочна, таксама істотна, які вобраз Каліноўскага склаўся ў калектыўных уяўленнях жыхароў Беларусі пра мінулае? Ці сапраўды ён з’яўляецца пазітыўным героем у масавай свядомасці? Ці існуюць істотныя падзелы ў яго грамадскай інтэрпрэтацыі?
Варта таксама мець на ўвазе значны ўплыў не толькі сродкаў масавай інфармацыі, але і школьнай адукацыі на калектыўную памяць. У савецкія часы выкладанне гісторыі БССР было вельмі абмежаваным, але пры гэтым такім гістарычным асобам, як Францыск Скарына і Кастусь Каліноўскі надавалася асаблівая ўвага (пра гэта сведчыць той факт, што ў пасляваенных падручніках па гісторыі БССР толькі ім вылучалася асобная старонка на партрэт).
У дачыненні да Каліноўскага не працуе звыклая апазіцыя нацыянальнае/савецкае, калі мы можам супрацьстаўляць розныя мадэлі гістарычнай памяці адну, скіраваную на пошукі ўласнай велічы ў далёкім мінулым, і другую, скіраваную на аднаўленне супольнасці з Расеяй. Кастусь Каліноўскі можа быць і нацыянальным, і савецкім, і гэта зноў жа нараджае складанасці ў інтэрпрэтацыі масавага стаўлення да гэтага гістарычнага дзеяча. Напрыклад, пра што можа
сведчыць пазітыўнае стаўленне да Кастуся Каліноўскага? Ці гэта павага да нацыянальнага гістарычнага канону, ці гэта эфект савецкай адукацыі, рэха вывучэння ў школе гісторыі БССР? Ці гэта ўжо вынік новай адукацыйнай палітыкі беларускай дзяржавы, дзе пры ўсіх нюансах паўстанне адлюстроўваецца ў пазітыўным ключы?
На шчасце, мы маем досыць істотны масіў сацыялагічных дадзеных, які дазваляе зрабіць абагульненні і паставіць некалькі гіпотэзаў, якія ўжо патрабуюць праверкі ў далейшых даследаваннях.
Коратка пазначым наяўныя вынікі сацыялагічных даследаванняў, якія мы можам скарыстаць для аналізу вобраза Кастуся Каліноўскага:
1) Даследаванні НІСЭПД, дзе Каліноўскі ўключаны ў спіс персаналіяўпры адказе на пытанне «Кто йз нйжеперечйсленных nonumuческйх деятелей в найбольшей степенй Вам сймпатйчен, соответствует Вашему йдеалу полшпйка?» (пры не вельмі прадуктыўнай для нашых мэтаў фармулёўцы пытання, гэтыя даследаванні даюць вельмі каштоўную дыяхранічную перспектыву з 1996 па 2013 г., апроч таго, дазваляюць звязаць гэтае пытанне з геапалітычным выбарам і палітычнымі арыентацыямі рэспандэнтаў)1;
2) Даследаванне Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі 2008 г., дзе Кастусь Каліноўскі змешчаны ў шэраг гістарычных дзеячаў, і рэспандэнтам прапаноўваецца ацаніць унёсак гэтых дзеячаў у гісторыю Беларусі (фармулёўка пытання тут больш карэктная, дадзеныя гэтага даследавання дазваляюць прааналізаваць шэраг сацыяльна-дэмаграфічных параметраў)2;
1 Выкарыстоўваліся дадзеныя даследаванняў НІСЭПД, якія выкладзеныя ў сеціва: Белорусскме герон: Калнновсклй м другме IIНРІСЭПН [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.iiseps.org/analitica/544. Дата доступу: 23.06.2014; Белорусскнй пантеон II НІ4СЭПН [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: http://iiseps.org/old/06-12-07.html. Дата доступу: 23.06.2014.
2 Блок пытанняў па гістарычнай памяці рыхтаваўся аўтарам гэтага артыкула для сацыялагічнага апытання 2008 г., ажыццяўлёнага сектарам сацыяльнай псіхалогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Людмілы Навуменка.
3) Даследаванні лабараторыі НОВАК 2009 і 2012 гг. на замову кампаніі «Будзьма», якія дазваляюць праранжыраваць Каліноўскага ў рэйтынгу самых вядомых беларускіх гістарычных дзеячаў, а таксама яго патэнцыял у якасці «імя Беларусі»3.
Адпаведна, ужо на падставе аналізу гэтых сацыялагічных дадзеных паспрабую вызначыць асноўныя рысы вобразу Кастуся Каліноўскага ў масавай гістарычнай свядомасці беларусаў.
Рыса 1. Каліноўскі з’яўляецца адным з самых вядомых насельніцтву дзеячаў беларускай гісторыі.
Для гэтай высновы найперш можна выкарыстаць даследаванні НОВАК 2009 і 2012 гг„ дзе пытанне ставілася менавіта такім чынам: «Какйх йз нйжеперечйсленных йсторйческйх лйчностей (деятелей, героев) Вы знаете, слышалй?» Пытанне задавалася ў закрытым фармаце, то бок, рэспандэнтам давалі падрыхтаваны спіс.
Вынікі гэтага даследавання выяўляюць наступную іерархію вядомасці гістарычных дзеячаў (табліца 1):