Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
Табліца1
Ступень вядомасці беларускіх гістарычных асобаў, лабараторыя НОВАК, %
Гістарычныя асобы
2009
2012
Францыск Скарына
94,8
95,7
Еўфрасіння Полацкая
95,0
92,9
Кастусь Каліноўскі
83,0
76,2
Тадэвуш Касцюшка
70,6
70,2
Францішак Багушэвіч
67,1
60,8
Вітаўт
54,7
47,1
Леў Сапега
48,0
46,9
3 Дадзеныя даследавання лабараторыі НОВАК 2009 г. запазычаныя з прэзентацыі «Беларускія брэнды: гістарычная памяць, сімвалы і масавая культура», прадстаўленай Віталем Сіліцкім 2 снежня 2009 г. Дадзеныя даследавання лабараторыі НОВАК 2012 г. былі ласкава прадстаўленыя аўтару Надзеяй Яфімавай.
Адразу кідаецца ў вочы вялікая перавага асветнікаў, што можа быць сведчаннем найвялікшай папулярнасці «культурніцкай» версіі беларускай гісторыі, дзе галоўныя героі культурныя дзеячы розных эпох, ад Еўфрасінні Полацкай да Васіля Быкава. Тым не менш, трэцяе месца Каліноўскага ў гэтым рэйтынгу вельмі пачэснае.
У даследаванні лабараторыі НОВАК таксама ажыццяўлялася спроба вызначыць некалькі «брэндаў» Беларусі, сярод якіх значная роля адводзілася і гісторыі. Асобнае пытанне датычыла вызначэння найбольш выбітнага гістарычнага дзеяча (глядзіце табліцу 2). Каліноўскі тут знаходзіцца на трэцім месцы, хоць канфігурацыя постацяў пры такой фармулёўцы пытання змяняецца (тут пытанне давалася ў адкрытым фармаце, г. зн. рэспандэнты самастойна ўносілі адказы):
Табліца 2
Выбар гістарычнага дзеяча ў якасці «імя Беларусі», лабараторыя НОВАК, %
Імя Беларусі (гістарычныя дзеячы)
2009
2012
Францыск Скарына
24,8
20,6
Пётр Машэраў
12,6
9,9
Кастусь Каліноўскі
7,7
8,4
Еўфрасіння Полацкая
4,0
4,5
Аляксандр Дукашэнка
3,7
2,2
Цяжка сказаць / няма адказу
32,8
40,5
Няхай у дадзеным выпадку нас не палохае невялікая колькасць (7,7% і 8,4%) рэспандэнтаў, якія палічылі Каліноўскага найбольш выбітным дзеячам у айчыннай гісторыі. Для гістарычнай памяці беларусаў наогул характэрная невыразнасць і слабая праяўленасць, доказам чаго з’яўляецца і нежаданне ці немагчымасць для амаль паловы апытаных вызначыцца па гэтым пытанні. Паводле даследавання 2009 г., найбольш высока яго рэйтынг у якасці выбітнага дзеяча трымаецца сярод рэспандэнтаў з вышэйшай адукацыяй
(9,2%), тады як сярод людзей з пачатковай і няпоўнай сярэдняй адукацыяй Кастусь Каліноўскі ў такой якасці папросту адсутнічае.
Цікава тое, што паводле абодвух даследаванняў (2009 і 2012 г.) выяўляецца досыць устойлівая іерархія беларускіх гістарычных дзеячаў у масавай свядомасці. Топ-5 застаецца нязменным, і гэта ўжо сведчыць пра ступень трываласці гістарычнай памяці. Кастусь Каліноўскі нязменна займае трэцяе месца ў гэтым пантэоне, а калі ўлічваць эрозію памяці пра Пятра Машэрава (што будзе заўважна і па іншых вынікам сацыялагічных даследаванняў, якія надалей будуць згадвацца ў тэксце), то кіраўнік паўстання мае добрыя шанцы выйсці ў будучыні на другое месца ў гэтым нацыянальным пантэоне.
Рыса 2. Кастусь Каліноўскі ў свядомасці беларусаў трапляе ў катэгорыю «гістарычны дзеяч».
Паводле вынікаў сацыялагічных даследаванняў, постаці «герояў» у беларускай гістарычнай памяці можна разбіць на тры асноўныя кластэры:
1)	«Культурныя» дзеячы тыя, хто стаў вядомы дзякуючы сваёй культурна-асветніцкай дзейнасці. Такія персанажы атрымоўваюць выключна пазітыўную ацэнку, паколькі тут не спрацоўваюць палітычныя падзелы;
2)	«Палітычныя» дзеячы гэта пераважна палітыкі XX стагоддзя, ацэнка якіх з’яўляецца вельмі інтэнсіўнай і выяўленай, але ў адрозненне ад культурных дзеячаў мы назіраем вялізную разнастайнасць у стаўленнях да іх насельніцтва. Для шэрагу палітыкаў вельмі пашыраныя негатыўныя меркаванні датычна іх ролі ў гісторыі. Асабліва негатыўна ў беларускай гістарычнай памяці ўспрымаюцца Іосіф Сталін, Міхаіл Гарбачоў і Станіслаў Шушкевіч. Прынцыповае значэнне для ацэнкі мінулага ў такім выпадку маюць палітычныя арыентацыі рэспандэнтаў;
3)	«Гістарычныя» дзеячы персаналіі, якія атаясамляюцца з даўнім мінулым. Яны выклікаюць пераважна нейтральнапазітыўную рэакцыю ў масавай свядомасці. Значная частка рэс-
пандэнтаў наогул слаба ведае гістарычных дзеячаў, нават пры наяўнасці ведаў яны не выклікаюць такую жвавую і разнастайную рэакцыю як палітыкі.
Але пры гэтым рэспандэнты, прыхільныя да нацыянал-дэмакратычных пазіцый, больш пазітыўна ацэньваюць персаналіі з нацыянальна арыентаванага наратыву (Кастусь Каліноўскі, Вітаўт), тады як прыхільнікі А. Лукашэнкі і саюза з Расеяй больш схільныя пазітыўна ацэньваць ролю ў гісторыі расейскіх гістарычных дзеячаў (Аляксандр Сувораў, Пётр I і г.д.)
Важна тое, што пры наяўнасці гэтых падзелаў, гістарычныя дзеячы не выклікаюць адмоўнай рэакцыі, незалежна ад прыналежнасці да любога гістарычнага наратыву.
Гэтае адрозненне паміж кластэрамі «культурных», «палітычных» і «гістарычных» дзеячаў найбольш адчувальнае па выніках даследавання Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі 2008 года (табліца 3).
Табліца 3
Ацэнка роліў беларускай гісторыі асноўных гістарычных асобаў, Інстытут сацыялогіі, %
Ацэнка ролі ў беларускай гісторыі
Станоўча
Супярэчліва
Адмоўна
Цяжка адказаць
Аляксандр Лукашэнка
57,4
24,2
7,9
10,4
Станіслаў Шушкевіч
9,0
26,5
31,1
33,3
Міхаіл Гарбачоў
11,3
33,8
30,6
24,3
Пётр Машэраў
67,7
7,4
3,1
21,8
Іосіф Сталін
7,8
27,2
43,5
21,4
Уладзімір Ленін
18,0
32,4
25,2
24,4
Кастусь Каліноўскі
51,6
13,7
3,8
30,9
Аляксандр Сувораў
40,4
15,2
6,5
38,0
Пётр 1
40,3
16,5
5,0
38,1
Францыск Скарына
84,5
2,2
1,1
12,2
Вітаўт
34,1
16,9
2,1
47,0
Еўфрасіння Полацкая
84,0
2,5
1,1
12,5
Усяслаў Чарадзей
33,6
12,0
1,6
52,8
Што азначае прыналежнасць да катэгорыі «гістарычных дзеячаў» для беларускай гістарычнай памяці? Найперш істотна тое, што гэтыя персаналіі не выклікаюць адмоўнай рэакцыі (у выпадку Каліноўскага, адмоўна яго ролю ў беларускай гісторыі ацанілі толькі 3,8% апытаных). 3 улікам адукацыйнай палітыкі і ўключэннем у актыўнае жыццё моладзі, якая вывучае ў школах беларускую гісторыю, няхай сабе і ў абмежаваным аб’ёме, уся катэгорыя «гістарычных дзеячаў» мае відавочны патэнцыял для пашырэння сваёй папулярнасці ў масавай свядомасці беларусаў. Пацверджаннем гэтага з’яўляецца і трэцяя рыса вобразу Каліноўскага.
Рыса 3. Назіраецца пазітыўная дынаміка ў сімпатыях да Кастуся Каліноўскага, якая з’яўляецца стабільнай і падмацоўваецца болып высокімі станоўчымі ацэнкамі кіраўніка паўстання сярод моладзі.
Фактычна, адзіная магчымасць для нас прааналізаваць, як змянялася на працяглым часавым адрэзку стаўленне да Каліноўскага з боку насельніцтва Беларусі гэта дадзеныя НІСЭПД з пытаннем пра выбар «ідэала палітыка». Паколькі ў прапанаваны спіс палітычных лідараў яшчэ ў 1996 г. быў уключаны Каліноўскі, гэта дае магчымасць заўважыць дынаміку стаўлення за 17 год да 2013 г. уключна.
Вось гэтыя дадзеныя ў параўнанні з рэйтынгамі іншых палітычных дзеячаў (табліца 4). Адразу ж назіраецца цалкам натуральная тэндэнцыя паступовай дэкамунізацыі, забыцця значэння савецкіх лідараў, што ў найбольшай ступені адбілася на Леніне (падзенне папулярнасці з 18,7% да 5,9%).
Тут заўважная тэндэнцыя, супрацьлеглая росту папулярнасці, якая тычыцца дзеячаў, што звычайна ўключаюцца ў нацыянальны гістарычны пантэон. 3 усяго спісу мы выбралі двух самых папулярных дзеячаў з нацыянальнага наратыву: Кастуся Каліноўскага і Вітаўта. Іх папулярнасць вырасла амаль у тры разы, а гэта сведчыць,
што марудна, але ўсё ж адбываецца заўважная нацыяналізацыя гістарычнай памяці праз замену лідараў з савецкага пантэону на нацыянальны канон.
Табліца 4
Выбар найлепшых палітычных лідараў, НІСЭПД, %

06’96
06’04
06’08
06’12
03’13
Аляксандр Лукашэнка
-
21,3
25,2
20,6
20,9
Пётр Машэраў
45,2
32,7
23,5
23,2
19,8
Уладзімір Пуцін
-
39,3
31,2
19,2
19,8
Пётр 1
34,2
30,9
18,5
16,1
12,1
Кастусь Каліноўскі
4,2
11,0
13,6
15,1
11,7
Вітаўт
2,2
6,6
8,8
9,3
7,1
Іосіф Сталін
10,8
9,0
6,3
3,9
6,4
Міхаіл Гарбачоў
4,2
8,7
7,6
7,2
6,1
Уладзімір Ленін
18,7
8,6
8,2
5,2
5,9
Гэтыя змены адбываюцца праз прадказальную змену каштоўнасцяў розных пакаленняў: калі людзі старэйшага пакалення ў большай ступені застаюцца арыентаванымі на каштоўнасці савецкага часу, то моладзь ужо не засвойвае камуністычныя арыенціры праз сістэму адукацыі. Цікава, што найбольш папулярным палітычным лідарам сярод беларускай моладзі (18-29 гадоў) апынуўся менавіта Каліноўскі, а ў пяцёрку прызнаных моладдзю палітыкаў уваходзіць таксама і Вітаўт, што досыць сур’ёзна разыходзіцца з уяўленнямі старэйшых пакаленняў. Але такая ацэнка Каліноўскага сярод моладзі сведчыць пра тое, што пазітыўная дынаміка стаўлення да кіраўніка паўстання 1863 г. будзе захоўваць стабільнасць, і праз натуральную змену пакаленняў будзе пашырацца.
Аднак ёсць казус, на які варта звярнуць увагу, а менавіта зніжэнне рэйтынгу папулярнасці Каліноўскага за адзін год, паміж даследаваннямі 2012 і 2013 года з 15,1% да 11,7%.
Аналітыкі НІСЭПД тлумачаць гэты феномен такім чынам:
«Не йсключено, что ймеет место просто флуктуацйя, случайное отклоненйе. Однако возможно й более содержательное об'ьясненйе. Фйгура К. Калйновского была в последнйе месяцы действйтельно актуалйзйрована, однако достаточно амбйвалентным образом.
Нменно сейчас появйлась серйя публйкаціш, авторы которых отстайвалй точку зренйя, согласно которой К. Калйновскйй является в лучшем случае польскйм, но нйкак не белорусскйм героем, что нйкакого белорусского нацйонального самосознанйя у него не было. Авторы некоторых йз этйх публйкацйй пйсалй о весьма непрйязненном отношенйй лйдера восстанйя к русскому православйю.
Православная церковь в Беларусй не высказывала своего офйцйального отношенйя к К. Калйновскому, но no некоторым косвенным данным можно судйть о том, что неофйцйальное отношенйе было сугубо отрйцательным й было доведено до паствы, no крайней мере до ее частй. He йсключено, что нежеланйе белорусской властй как-то офйцйально отмечать годовіцйну гйбелй К. Калйновского об'ьясняется этой неофйцйальной, но достаточно внятно выраженной позйцйей БПЦ»4.
Сапраўды, зніжэнне папулярнасці невялікае, і захоўваецца ў межах статыстычнай памылкі. У любым выпадку, агульнай тэндэнцыі гэта не змяняе.