Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
і інш.
датычыць таксама святкавання 120-годдзя з дня нараджэння аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 г. у Беларусі.
Паспрабую адказаць на пытанне, як гэты юбілей паўплываў на фармаванне вобразу Каліноўскага ў афіцыйным дыскурсе БССР.
Напачатку варта адзначыць, што многія даследчыкі таго перыяду звычайна знаходзяцца пад уладай інтуітыўнага ўяўлення, што савецкая ідэалогія была чымсьці маналітным, канчаткова сфармаваным у 1930-я пачатку 1950-х гг., і да канца 1980-х гг. яна зведала толькі касметычныя змены.
У дадзеным рэфераце, на прыкладзе вобразу К. Каліноўскага паспрабую паказаць, што ў БССР меў месца пэўны інтэлектуальны працэс, і што менавіта асоба кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. была тым «месцам памяці», дзе можна было казаць пра беларускую нацыю, нацыянальную свядомасць і дзяржаўнасць. Але для таго, каб успамінаць Каліноўскага, мала было дазволу ці, прынамсі, адсутнасці забароны. Патрэбная была нагода. Ёю і стаўся ягоны юбілей.
Яшчэ ў 1957 г. на пленуме Саюза пісьменнікаў БССР прагучала інфармацыя аб тым, што: «Да 40-й гадавіны Вялікага Кастрычніка тэатры разлічваюць паставіць у новых рэдакцыях п’есы «Святло з Усходу» Пятра Глебкі і «Кастусь Каліноўскі» Міровіча»2. Пастаноўка п’есы Еўсцігнея Міровіча, прымеркаваная да юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі, сама па сабе адчыняла ідэалагічную дарогу да святкавання юбілею К. Каліноўскага ў 1958 г. Да таго ж, у 1957 г. праграма ўшанавання памяці пра Каліноўскага была падтрыманая на ўзроўні сакратара ЦК КПБ Цімафея Гарбунова, які рэкамендаваў Гарадзенскаму абкаму КПБ выкарыстаць прапановы пісьменніка Аляксея Карпюка, выкладзеныя апошнім у лісце на імя Ц. Гарбунова яшчэ 9 студзеня 1956 г.
У згаданым лісце Аляксей Карпюк сярод іншага пісаў: «Да гэтага часу ў нас на Гродзеншчыне не ўшанавана памяць выдат-
2 Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ). Ф. 78, воп. 1, адз. з. 76. Арк. 221.
ных дзеячаў беларускай культуры: Кастуся Каліноўскага, Элаізы Пашкевіч (Цёткі), Багдановіча, Карскага і іншых. Як гэта не дзіўна, але ўсё-ж нават такому выдатнаму нацыянальнаму герою, як Каліноўскаму, якога добра ведае ўвесь СССР, на яго радзіме ў Свіслачы няма нават мемарыяльнай дошкі [...] Прыведзеныя мной факты вызываюць у некаторай часткі мясцовай беспартыйнай інтэлігенцыі розныя крыватолкі і не зусім здаровыя гутаркі аб мнімым ігнараванні беларускай культуры, на што я, як камуніст, лічу сваім абавязкам звярнуць Вашу ўвагу.
Каб пакласці канец усялякім гутаркам, а таксама каб выказаць належнае выдатным людзям нашага народа, на маю думку, першым чынам трэба зрабіць наступнае: Па Каліноўскаму: 1. Прысвоіць Гродзенскаму педагагічнаму інстытуту імя Кастуся Каліноўскага (ка дню 16 лютага, калі Каліноўскі быў павешаныф; 2. Свіслацкую сярэднюю школу назваць імем Каліноўскага; 3. На месцы былой гімназіі, дзе вучыўся Каліноўскі, ўстанавіць мемарыяльную дошку; 4. Цэнтральную вуліцу Свіслачы назваць імем Кастуся Каліноўскага»4.
Пісьменнік сцвярджаў, што агучаныя ім першачарговыя прапановы не патрабуюць вялікіх матэрыяльных выдаткаў. На другім этапе трэба дбаць пра ўстаноўку помніка К. Каліноўскаму, дзеля чаго варта стварыць асобную камісію.
Роўна праз год, 15 студзеня 1957 г. з ЦК КПБ на імя сакратара Гарадзенскага абкама КПБ Баранава прыйшоў ліст, падпісаны Ц. Гарбуновым: «Накіроўваю Вам на разгляд просьбу намесніка Гарадзенскага літаратурнага абласнога аб’яднання тав. Карпюка аб увекавечанні памяці выдатных дзеячаў беларускай кулыпуры: Кастуся Каліноўскага, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Багдановіча, Карскага. Думаю, што прапанова, якая зыходзіць ад
3 Тут Аляксей Карпюк відавочна зрабіў памылку, бо Каліноўскі быў павешаны 10(22) сакавіка 1864 г. (заўвага аўт.).
4 Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага. Да 150-годдзя з дня нараджэння [Электронны рэсурс. CD-ROM], Мінск, 2010.
пісьменнікаў, заслугоўвае ўвагі. Тое, што прапаноўвае тав. Карпюк, падтрымліваецца Праўленнем Саюза пісьменнікаў Беларускай ССР.
Я са свайго боку лічу, што гэта мерапрыемства трэба было б правесці, у гэтым ёсць вялікі сэнс. Можна было б прысвоіць Гарадзенскаму педагагічнаму інстытуту імя Каліноўскага, на месцы былой гімназіі, дзе вучыўся Каліноўскі, устанавіць мемарыяльную дошку, адну з вуліц Свіслачы назваць імем Каліноўскага»5.
Як відаць, на ўзроўні ЦК былі падтрыманыя амаль усе прапановы А. Карпюка, за выключэннем устаноўкі помніка. Іх рэалізацыю, відавочна, прымяркоўвалі да 120-годдзя з дня нараджэння кіраўніка паўстання.
У студзені 1958 г. Гарадзенскі абкам КПБ і аблвыканкам прынялі рашэнне арганізаваць у Свіслачы музей Кастуся Каліноўскага. Інфармацыя пра гэта з’явілася на старонках газеты «Літаратура і мастацтва», органа Саюза пісьменнікаў БССР6.
Цэнтральны юбілейны артыкул да 120-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага напісаў прафесар БДУ, філосаф Іван Лушчыцкі7. Першапачаткова артыкул меў назву «Погляды Кастуся Каліноўскага па нацыянальнаму пытанню (Да 120-годдзя з дня нараджэння)»8. Знакавым было тое, што Іван Лушчыцкі для юбілейнага артыкула абраў адну з самых вострых тэмаў, звязаных з Каліноўскім, нацыянальнае пытанне. Праўда, пры гэтым ён адзначыў, што галоўным пытаннем паўстання 1863-1864 гг. было «аграрна-сялянскае».
Нягледзячы на тое, што загаловак артыкула пры падрыхтоўцы да друку быў зменены, ён на самой справе быў прысвечаны амаль выключна нацыянальным поглядам Кастуся Каліноўскага.
5 Тамсама.
6 Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мінск, 1966. С. 217.
7 Лушчыцкі I. Выдатны рэвалюцыянер-дэмакрат (Да 120-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага) II Літаратура і мастацтва. 1958. 22 студзеня. № 7. С. 2.
8 БДАМЛМ. Ф. 12, воп. 1, адз. з. 360. Арк. 52-71.
I. Лушчыцкі пісаў: «Паколькі пытанне абрэвалюцыйным дэмакратызме К. Каліноўскага больш ці менш асветленаў друку, мы знарок падрабязна спынімся на яго поглядах па нацыянальнаму пытанню»9.
Напачатку аўтар даў характарыстыку Каліноўскаму, якая сталася зыходным пунктам далейшага асвятлення яго асобы і дзейнасці. Прафесар БДУ пісаў: «Выдатны беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 21 студзеня 1838 года ў маёнтку Мастаўляны Гродзенскага павету. Паходзіць ён з беларускай сям’і дробнапамеснага дваранства».
Пасля гэтага ў тэксце артыкула пачаліся рэдактарскія купюры. Так, быў выкраслены наступны абзац: «Прагрэсіўнае значэнне публіцыстычнай і вуснай агітацыйнай дзейнасці Каліноўскага заключаецца ў тым, што ён гаварыў з народам на яго роднай беларускай мове. [...] Вядома, што вялікадзяржаўныя і польскія нацыяналісты зняважліва ставіліся да беларускай мовы. Яны называлі яе «мужыцкай», «сярмяжнаю» моваю. У процілегласць нацыяналістам рознага роду, Каліноўскі выступае ў абарону правоў беларускага народу на развіццё сваёй нацыянальнай культуры, мовы і літаратуры»10.
Аднак, не зважаючы на гэтую купюру, далей па тэксце ішла інфармацыя пра тое, што «Каліноўскі змагаўся за стварэнне школ на роднай мове [...] выкрываў царскі ўрад, які праводзіў палітыку гвалтоўнайрусіфікацыі школ і назначаў настаўнікамі чыноўнікаўшавіністаў [...] Ён патрабаваў, каб у школах дзяцей навучалі на іх роднай мове або на той мове, на якой народ добраахвотна сам пажадае навучайь сваіх дзяней (падкрэслена мною A. X)»11.
9 Лушчыцкі I. Выдатны рэвалюцыянер-дэмакрат (Да 120-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага) II Літаратура і мастацтва. 1958. 22 студзеня. № 7. С. 2.
10 БДАМЛМ. Ф. 12, воп. 1, адз. з. 360, арк. 54.
11 Лушчыцкі I. Выдатны рэвалюцыянер-дэмакрат (Да 120-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага) II Літаратура і мастацтва. 1958, 22 студзеня. № 7. С. 2.
З’яўленне апошняга тэзісу яўна выклікана тым, што ў БССР пастаянна павялічвалася колькасць рускамоўных школаў.
Паводле Івана Лушчыцкага, «польскія буржуазна-памешчыцкія нацыяналісты і вялікарускія памешчыцка-дваранскія шавіністы» ўсяляк намагаліся «сказіць» погляды Каліноўскага на нацыянальнае пытанне: «3 гэтай мэтай у літаратуры была пушчана легенда, з аднаго боку, польскімі буржуазна-памешчыцкімі нацыяналістамі аб «сепаратызме» Каліноўскага і яго прыхільнікаў. Гэта азначала, што быццам ён жадаў парваць якія бто ні было зносіны з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам і весці незалежную ад Польскага Часовага Народнага Ўраду барацьбу з царызмам і памешчыкамі за ўтварэнне самастойнай літоўска-беларускай дзяржавы. 3 другога боку, памешчыцка-дваранскія велікарускія шавіністы распаўсюджвалі небывальшчыну аб тым, што Каліноўскі польскі рэвалюцыянер, які змагаўся за нацыянальнае вызваленне Польшчы, за аддзяленне Беларусі і Літвы ад Расіі і ўтварэнне самастойнай літоўска-беларускай дзяржавы ў складзе польскай федэрацыі»12.
Пакрытыкаваўшы рускіх і палякаў, аўтар спыніўся на поглядах «беларускіх нацыяналістаў»: «Не дзіва, што такмоцнаўхапілісяза такія выдумкі (аб «дзяржаўніцкіх поглядах Каліноўскага». А. У.) ворагі працоўных беларускія буржуазныя нацыяналісты. Усёй істотаю ненавідзеўшыя ўсё перадавое, рускае, як і беларускае, яны стараліся ўсяляк фальсіфікаваць ідэйную спадчыну Каліноўскага, паказваючы яго ў ролі барацьбіта супраць Расіі. Яны ахвотна, разам з памешчыцка-дваранскімі велікарускімі шавіністамі прыпісвалі Каліноўскаму патрабаванне аб стварэнні незалежнай беларуска-літоўскай дзяржавы ў адрыве ад Расіі»13.
Цікава, што ў друк не пайшоў абзац I. Лушчыцкага, дзе ўзгадвалася сувязь Каліноўскага з БНР. Гэты абзац стаяў адразу пасля крытыкі «беларускіх буржуазных нацыяналістаў»: «Фальсіфікуючы гісторыю, яны («беларускія буржуазныя нацыяналісты». А. У)
12 Тамсама.
13 Тамсама.
нагла і бесцырымонна хлусілі на Каліноўскага і беларускі народ, заяўляючы, штояго ідэя незалежнасці Беларусі адРасіі ажыццёўлена 25 сакавіка 1918 г. актам аб утварэнні марыянетачнай «Беларускай Народнай Рэспублікі», на чале якой стаялі ворагі працоўных мас беларускія буржуазныя нацыяналісты, прабаваўшыя гандляваць агулам іўрозніцу чужой радзімай»14.
Рэдактарскай рукой з юбілейнага артыкула была выкраслена крытыка Іванам Лушчыцкім высноваў польскага даследчыка Віктара Кардовіча, які пісаў, што Кастусь Каліноўскі бачыў будучыню Беларусі ў федэратыўнай дзяржаве з Польшчай15.
Цікава, што I. Лушчыцкі крытыкаваў не толькі ідэйных ворагаў савецкай сістэмы, але і аўтараў маскоўскага падручніка па гісторыі СССР, які выйшаў у 1954 г. Ён пісаў, што «патрабаванне аб стварэнні Літоўска-Беларускай рэспублікі прыпісваюць беларускім рэвалюцыянерам-дэмакратам аўтары падручніка «Гісторыя СССР» пад рэдакцыяй праф. М. В. Нечкінай. He толькі ў першым, але і ў другім, перапрацаваным і дапоўненым выданні падручніка аўтары працягваюць прытрымлівацца гэтага пункту погляду. «На чале руху ў Беларусі, сказана там, стаў «Чырвоны жонд» (чырвоны ўрад), галоўная ўвага якога накіравана на ўзмацненне сувязі з шырокімі масамі.