Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
Адзначыўшы рознае стаўленне да Каліноўскага сярод розных сацыяльна-дэмаграфічных групаў, паспрабуем разгледзець гэтае пытанне больш дэталёва.
4 Белорусскне гером: Калмновскнй м другме П НЙСЭПРІ [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.iiseps.org/analitica/544. Дата доступу: 23.06.2014.
Рыса 4. Сацыяльна-дэмаграфічны партрэт «прыхільнікаў» Каліноўскага карэлюе з партрэтам прыхільнікаў нацыянальна-дэмакратычных каштоўнасцяў, але перавышае гэтую групу сваімі памерамі, то бок, істотна выходзіць за межы «апазіцыйнасці».
Для пацверджання гэтай высновы мы можам скарыстаць дадзеныя даследавання НІСЭПД за сакавік 2013 г. Пытанне было сфармуляванае наступным чынам: «Хто з ніжэйпералічаных палітычных дзеячаў вам найбольш сімпатычны, адпавядае вашаму ідэалу палітыка?» Найперш звернем увагу на тое, якія прэферэнцыі ў выбары ідэальнага палітыка маюць розныя ўзроставыя групы (табліца 5).
Табліца 5
Выбар ідэальнага палітыка рознымі ўзроставымі групамі, НІСЭПД, %
Варыянт адказу
Агулам
Узрост


18-29
30-59
60+
Аляксандр Лукашэнка
20,9
12,5
15,8
40,6
Пётр Машэраў
19,8
11,3
21,4
24,7
Уладзімір Пуцін
19,8
19,9
21,4
15,7
Пётр 1
12,1
11,1
12,0
13,3
Кастусь Каліноўскі
11,7
17,3
11,6
6,4
Вітаўт
7,1
11,6
5,9
5,2
Іосіф Сталін
6,4
4,5
5,4
10,7
Міхаіл Гарбачоў
6,1
4,8
6,1
7,5
Уладзімір Ленін
5,9
2,5
6,1
8,7
Заўважна, што найбольш актыўна выбіраюць Каліноўскага ў якасці ідэальнага палітычнага лідара прадстаўнікі малодшага пакалення (18-29 гадоў), і паводле папулярнасці сярод гэтай генерацыі ён саступае толькі Уладзіміру Пуціну (17,3% супраць 19,9%).
Але найбольш цікава паглядзець на тое, наколькі на дадзены выбар уплываюць геапалітычныя іўнутрыпалітычныя арыентацыі насельніцтва краіны (табліца 6).
Табліца 6
Выбар ідэальнага палітыка ў залежнасці ад геапалітычных і палітычных арыентацый, НІСЭПД, %
Варыянт адказу
Агулам
Геапалітычны выбар
Цідавяраеце вы Прэзідэнту?


Рф
ЕЗ
Так
He
Аляксандр Лукашэнка
20,9
31,6
7,5
44,3
1,1
Пётр Машэраў
19,8
23,4
16,3
18,9
20,8
Уладзімір Пуцін
19,8
29,1
12,9
20,2
16,2
Пётр 1
12,1
11,3
11,6
8,5
15,8
Кастусь Каліноўскі
11,7
7,8
17,3
8,1
17,5
Вітаўт
7,1
5,9
8,3
5,0
9,5
Іосіф Сталін
6,4
8,2
4,9
10,0
2,3
Міхаіл Гарбачоў
6,1
7,4
5,5
7,0
4,7
Уладзімір Ленін
5,9
8,7
4,1
9,0
2,9
Можам таксама параўнаць змены сацыяльна-палітычнага партрэта прыхільнікаў Каліноўскага за апошні год (табліца 7).
Табліца 7
Сацыяльна-палітычны партрэт прыхільнікаў Кастуся Каліноўскага ў якасці ідэальнага палітыка, НІСЭПД, %
Год
Агулам
Узрост
Геапалітычны выбар
Цідавяраеце вы Прэзідэнту?


18-29
30-59
60+
РФ
ЕЗ
Так
He
2012
15,1
19,8
15,7
8,9
12,9
18,5
10,9
18,4
2013
11,7
17,3
11,6
6,4
7,8
17,3
8,1
17,5
Гэтыя дадзеныя яскрава пацвярджаюць выснову пра папулярнасць Каліноўскага найперш сярод моладзі.
Розніца паміж пакаленнямі пацвярджаецца і дадзенымі даследавання Інстытута сацыялогіі 2008 г., калі сярод малодшага пакалення (да 20 гадоў) пазітыўная ацэнка ролі Каліноўскага ў беларускай гісторыі дасягала 63,0%, то сярод старэйшага пакалення
зніжалася да 46,6%. Але тут найбольш істотна, што гэтая ацэнка сярод людзей старэйшага ўзросту зніжаецца не за кошт павелічэння адмоўных ацэнак, а за кошт павелічэння групы рэспандэнтаў, якім цяжка такую ацэнку даць (адмоўна 4,8%, цяжка сказаць 37,6%).
Калі зноў вярнуцца да даследавання НІСЭПД, то выяўляецца досыць істотная залежнасць ацэнкі Каліноўскага ад палітычных арыентацый рэспандэнтаў, відавочна, што яго рэйтынг як палітычнага лідара значна больш высокі сярод тых, хто арыентаваны на інтэграцыю з Еўрапейскім звязам (сярод гэтай групы рэспандэнтаў Каліноўскі вяршэнствуе), а таксама сярод тых, хто не давярае Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнка (сярод гэтай групы Каліноўскі знахозіцца на другім месцы і саступае ў папулярнасці толькі Пятру Машэраву).
Але пры ўсёй важнасці ўплыву палітычных арыентацый на стаўленне да Каліноўскага, варта звярнуць увагу на тое, што гэты гістарычны дзеяч знаходзіцца «вышэй» актуальных палітычных падзелаў, яго папулярнасць значна пераўзыходзіць памеры групы прыхільнікаў нацыянал-дэмакратычнай апазіцыі (у найлепшым выпадку гэта 30% насельніцтва).
Зноў жа, варта ўзгадаць даследаванне Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі2008 г., дзе пазітыўнаролю Каліноўскагаўбеларускай гісторыі ацанілі болын ад паловы (51,6%) апытаных. Відавочна, што Каліноўскі гэта вельмі «палітызываны» гістарычны персанаж для беларускай масавай свядомасці, але ён не «палітызаваны» цалкам, як лідары XX ст., таму пазітыўнае ўспрыняцце вобразу Каліноўскага можа пераадольваць палітычныя падзелы.
I напрыканцы хацеў бы звярнуць увагу на цікавую адметнасць вобразу Каліноўскага, якая вылучаецца пры аналізе сацыяльнадэмаграфічнай спецыфікі стаўлення да лідара паўстання 1863 г., менавіта надзвычай падвышанае значэнне падзелу па абласцях у стаўленні да Каліноўскага. Гэта тым болын дзіўна, што пры ацэнцы іншых гістарычных дзеячаў адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі не адыгрывае прынцыповай ролі.
Прывяду дадзеныя даследавання Інстытута сацыялогіі 2008 г. (табліца 8).
Табліца 8
Ацэнка ролі Кастуся Каліноўскага ў беларускай гісторыі ў залежнасці ад тэрытарыяльнай прыналежнасці, Інстытут сацыялогіі, %
Вобласці
Станоўча
Супярэчліва
Адмоўна
Цяжка сказаць
Берасцейская
60,1
12,5
4,8
22,6
Віцебская
40,5
17,8
3,1
38,7
Гомельская
49,4
14,3
6,5
29,9
Гарадзенская
70,1
10,9
3,6
15,3
г. Менск
45,2
17,3
4,6
33,0
Менская
45,2
10,7
1,7
42,4
Магілёўская
56,6
10,7
1,6
31,1
Агулам
51,6
13,7
3,8
30,9
У іншых выпадках асаблівых адрозненняў у ацэнцы гістарычных персанажаў і падзеяў у Беларусі не назіраецца. Асоба Кастуся Каліноўскага з’яўляецца выключэннем. У нейкай ступені высокія станоўчыя ацэнкі ролі Каліноўскага ў беларускай гісторыі, якія даваліся ў Гарадзенскай вобласці, можна патлумачыць тым, што якраз там захавалася найбольш «месцаў памяці», звязаных з паўстаннем, ды і ў савецкі час менавіта ў гэтым рэгіёне найбольш ўшаноўвалася постаць гістарычнага дзеяча.
У падсумаванні варта адзначыць, што заўважны плён і савецкай адукацыйнай палітыкі, і намаганняў нацыянальна арыентаванага асяроддзя ў прапагандзе пазітыўнага вобразу Каліноўскага. Успрыняцце кіраўніка паўстання ў масавай свядомасці жыхароў Беларусі пераважна станоўчае. Разам з тым, Каліноўскі не ў стане прэтэндаваць на ролю аб’яднальнага гістарычнага героя для ўсёй беларускай нацыі, ён не настолькі інтэгратыўны для гістарычнай свядомасці, як Францішак Скарына ці Еўфрасіння Полацкая. Па-
ранейшаму істотную ролю для яго ўспрыняцця адыгрываюць грамадска-палітычныя арыентацыі рэспандэнтаў. Хоць вострая крытыка з абвінавачаннямі Кастуся Каліноўскага ў «польскасці» і «антыправаслаўі» практычна не знаходзіць адлюстравання ў масавай свядомасці. Пазітыўная дынаміка ў трактоўцы постаці Каліноўскага падмацоўвае тэндэнцыю паступовай нацыяналізацыі беларускай гістарычнай памяці, якая фіксуецца і па іншых паказніках. Пры ўсіх сваіх намаганнях і фінансавай падтрымцы з боку расейскіх уладных структураў пераламіць гэты трэнд «неазаходнерусам» практычна немагчыма.
Kastus Kalinoiiski in the Collective Memory of the People of Belarus:
Results of Sociological Research
Aliaksiej Lastoiiski
Miensk
The 150th anniversary of the Uprising has increased interest in the person of Kastus Kalinoilski. There is therefore a need to address more closely particu­lar features of Belarusian historical memory: what image of the man has been formed in the general public’s view of the past? Is he really seen as a positive hero, or are there significant differences in the way he is perceived by society at large?
Fortunately we have at our disposal a sufficient quantity of sociological data that permit us to make particular generalisations and draw some preliminary conclusions.
The efforts of both Soviet educational policy and the nationally-minded milieu in propagating a positive image of Kalinoiiski have borne fruit he is mainly viewed in a favourable light by the people of Belarus. At the same time, he cannot lay claim to the role of unifying national hero for the whole Belaru­sian nation, in the way that Francysk Skaryna and St Euphrosyne of Polacak can. The social and political views of the respondents continue to play a crucial role in the way he is perceived; for some of the people of Belarus he is identi-
fled with anti-Russian and anti-Orthodox sentiments, and this has a negative impact on his image. However, there is a positive shift in the way people regard him; this serves to strengthen the tendency of Belarusian historical memory to focus more on national history. This is borne out by other indicators as well.
120ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ 3 ДНЯ НАРАДЖЭННЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА Ў БССР (1958)
Андрусь Унучак, канд. гіст. навук (Менск)
Юбілеі Кастуся Каліноўскага адзначаліся ў БССР, пачынаючы ад 1924 г., калі споўнілася 60 гадоў з дня яго смяротнага пакарання1. Адзначэнне круглых датаў мела вялікую ролю ў фармаванні вобразу К. Каліноўскага, папулярызацыі яго асобы і стымуляванні навуковых даследаванняў яго жыцця і дзейнасці. Галоўная адметнасць юбілеяў Каліноўскага ў БССР заключалася ў тым, што яны, калі і не святкаваліся шырока, то прынамсі заўважаліся і пэўным чынам адзначаліся на дзяржаўным узроўні. У гэта былі заангажаваныя навукоўцы-гуманітарыі, пісьменнікі, мастакі, скульптары, іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, якія працавалі ў дзяржаўных інстытуцыях.
1958 год гэта час хрушчоўскай «адлігі» ў Савецкім Саюзе, якая, безумоўна, закранула БССР. У гэты перыяд беларуская інтэлігенцыя атрымала негалосны дазвол на «рэабілітацыю» і пераасэнсаванне жыцця і дзейнасці многіх асобаў і падзеяў айчыннай гісторыі і культуры. I якраз юбілеі станавіліся нагодай пагаварыць пра таго ці іншага персанажа беларускай гісторыі, ушанаваць яго памяць, пашырыць веды пра яго ў грамадстве. Усё гэта непасрэдна
1	Цьвікевіч I. Кастусь Каліноўскі. Біографічна-гістарычны нарыс (К 60-годзьдзю яго сьмерці) II Полымя. 1924. № 2. С. 3-18; Зімёнка А. Заходняму брату. Памяці К. Каліноўскага// Полымя. 1924. № 2. С. 20-21