Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
«Чырвоны жонд» дзейнічаў пад кіраўніцтвам беларускага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага, вучня рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў, выдатнага рэвалюцыйнага дэмакрата. «Жонд» патрабаваўрадыкальнага вырашэння сялянскага пытанняў форме раздзелу маёнткаў паміж сялянамі і стварэння асобнай літоўскабеларускай рэспублікі (падкрэслена I. Лушчыцкім. А. У.)»16.1 далей, «аўтары падручніка ў цэлым даюць правільную ацэнку дзейнасці
14 БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. з. 360. Арк. 60.
15 Тамсама. Арк. 57.
16 Нстормя СССР. Том II. Россня в XIX веке. Крмзмс феодалмзма. Утвержденме капмталнзма. Под редакцяей члена-корреспондента Академнм наук СССР . М. В. Нечкяной. Москва, 1954. С. 447.
Каліноўскага, але яны таксама паўтарылі легенды аб тым, быццам Каліноўскі і яго прыхільнікі змагаліся за стварэнне асобнай літоўска-беларускай рэспублікі, і не разабралі крытычна пытанне аб тым, што ў той час азначала гэтае пытанне»17.
На думку Івана Лушчыцкага і рэдакцыі «Літаратуры і мастацтва», «патрабаванне аб стварэнні ў той час нацыяналыш-незалежнай літоўска-беларускай дзяржавы было рэакцыйным лозунгам, бо яно азначала б утварэнне гэтай дзяржавы ў адрыве ад Расіі. А адарваць Беларусь і Літву ад Расіі азначала аддаць яе памешчыцкай Польшчы»™.
Паводле Івана Лушчыцкага, Каліноўскі быў прыхільнікам «федэралістычнай тэорыі» Аляксандра Герцана, які «звязваў пытанне аб самавызначэнні Літвы, Беларусі і Ўкраіны з пытаннем звяржэння царскага самаўладства. Да гэтага пытанне аб самавызначэнні ён рэкамендаваў пакінуць адкрытым»19.
3 рукапісу юбілейнага артыкула быў таксама выкраслены абзац, у якім аўтар заўважыў, што Каліноўскі прызнаваў моцныя сувязі паміж Беларуссю і Польшчай: «Каліноўскі прызнае, што факт знаходжання Літвы і Беларусі пад панаваннем памешчыцкай Польшчы на працягу больш двух стагоддзяў налажыў сваю пячатку. «Сетка, якая ахоплівае нас ва ўсіх класах, пісаў Каліноўскі, мае столькі падстаў у традыцыях і нават забабонах, што разблытаць яе, знішчыць і стварыць што-небудзь новае складае векавую сістэматычную разумовую працу». Пры гэтым Каліноўскі звяртае ўвагу на той факт, што царская палітыка каланізацыі ўскраін Расіі мімаволі ўзмацняе спачуванне Беларусі і Літвы да Полыйчы»20.
17 БДАМЛМ. Ф. 12, воп. 1, адз. з. 360. Арк. 61-62.
18 Тамсама. Арк. 62.
19 Лушчыцкі I. Выдатны рэвалюцыянер-дэмакрат (Да 120-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага) П Літаратура і мастацтва. 1958, 22 студзеня. № 7. С. 2.
20 БДАМЛМ. Ф. 12, воп. 1, адз. з. 360. Арк. 68.
У тымсамым нумары «Літаратуры і мастацтва» рэдакцыя газеты змясціла яшчэ адзін юбілейны артыкул літаратара Іллі Клаза21. Паводле аўтара, будынак прагімназіі ў Свіслачы, дзе вучыўся Каліноўскі, «разбурылі фашысцкія захопнікі». Таксама I. Клаз адзначаў, што «рашаючым фактарам у фарміраванні палітычных поглядаў Каліноўскага з’явілася яго дружба з Сігізмундам Серакоўскім, другам Шаўчэнкі і Чарнышэўскага»22. Яшчэ адной адметнасцю артыкула I. Клаза было сцвярджэнне, што яму ўдалося знайсці сваяка К. Каліноўскага па мужчынскай лініі, якім «аказаўся 76-гадовы калгаснік вёскі Навозы Парыцкага раёна Франц Эмануілавіч Каліноўскі»22. Гэты чалавек быў унукам роднага брата бацькі Каліноўскага Сымона. Паводле аўтара артыкула, у сям’і гэтага чалавека захоўвалася памяць пра Кастуся Каліноўскага.
У Маладэчанскай абласной газеце «Чырвоны сцяг» да юбілею быў надрукаваны артыкул Міколы Ермаловіча, у будучыні знакамітага гісторыка24. 3 артыкулам I. Лушчыцкага яго яднала выразнае развядзенне «польскага паўстання» і «беларуска-літоўскага сялянскага паўстання»: «[...] Паслядоўная дэмакратычная пазіцыя [Каліноўскага] у кіраўніцтве паўстаннем выклікала незадаволенасць і прамую варожасць з боку кіраўнікоў польскага паўстання, якое таксама праходзіла ў гэты час [...] Зразумела, чаму царскі ўрад быў больш занепакоены беларуска-літоўскім, чым польскім паўстаннем»25. Аўтар артыкула назваў Каліноўскага «вялікім нацыянальным героем».
Узгадваючы азначэнне Аляксея Карпюка ў лісце да Цімафея Гарбунова, можна канстатаваць, што характарыстыка Кастуся Ка-
21 Клаз I. Змагар за шчасце народа II Літаратура і мастацтва. 1958, 22 студзеня. № 7. С. 2-3.
22 Тамсама.
23 Тамсама. С. 3.
24 Ермаловіч М. Кастусь Каліноўскі (Да 120-годдзя з дня нараджэння) II Чырвоны сцяг. 1958, 2 лютага. № 24. С. 4.
25 Тамсама.
ліноўскага як «нацыянальнага героя» паступова ўваходзіла ў абыходжанне беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.
У першым нумары часопіса «Полымя» за 1958 г. выйшаў артыкул маскоўскага гісторыка Анатоля Смірнова, прысвечаны адлюстраванню вобразу Кастуся Каліноўскага ў польскай гістарыяграфіі26. Аўтар таксама характарызаваў Каліноўскага як «нацыянальнага героя Беларусі»27.
Большая частка артыкула Анатоля Смірнова была крытыкай згаданай манаграфіі Віктара Кардовіча. Ён не пагадзіўся з тэзісам даследчыка наконт «польскага паходжання» К. Каліноўскага і адзначыў, што род Каліноўскіх прынамсі з 1679 г. жыў на Гарадзеншчыне. He спадабалася маскоўскаму аўтару таксама высокая ацэнка В. Кардовічам польскай грамадскай думкі і культуры, якія лічыліся ідэйнай асновай рэвалюцыйнага дэмакратызму Каліноўскага: «В. Кардовіч аднабакова паказвае працэс развіцця рэвалюцыйнага дэмакратызму ў Беларусі і фармаванне светапогляду Каліноўскага, высоўваючы на першы план уплыў польскай культуры. Аўтар абышоў маўчаннем значэнне рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі ў развіцці вызваленчага руху ў Беларусі і Літве [...] Абвясціўшы Каліноўскага палякам, аўтар палічыў непатрэбным гаварыць праўплыўрускіхрэвалюцыянераў на рэвалюцыйныя колы Беларусі»™. А. Смірноў сцвярджаў, што К. Каліноўскі ў перыяд паўстання вёў змаганне з варшаўскім паўстанцкім цэнтрам, таксама ён аспрэчыў аўтарства К. Каліноўскага «Пісьма да мужыкоў зямлі Польскай», паколькі вядомыя яго асобнікі ўтрымлівалі выяву пячаткі Варшаўскага Нацыянальнага ўраду, а не Віленскага рэвалюцыйнага камітэту29.
26 Смірноў А. Гісторыкі народнай Польшчы пра Кастуся Каліноўскага II Полымя. 1958. № 1. С. 170-178.
27 Тамсама. С. 172.
28Тамсама. С. 173-174.
29 Тамсама. С. 178.
У тым самым 1958 г. выйшла з друку манаграфія Івана Лушчыцкага «Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі», у якой ён падрабязна спыніўся на поглядах Кастуся Каліноўскага30. Высновы і пастулаты юбілейнага артыкула цалкам увайшлі ў гэтую манаграфію.
У 1958 г. была створаная знакамітая карціна «Кастусь Каліноўскі» супольнага аўтарства мастакоў Адольфа Гугеля і Раісы Кудрэвіч31. Гэтая карціна, якая сёння знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, з’яўляецца ў пэўным сэнсе эталонам у адлюстраванні вобразу К. Каліноўскага ў БССР паводле метаду «сацыялістычнага рэалізму». У ёй выразна прасочваюцца адначасова «расійскія», «савецкія» і «беларускія» канатацыі32. Расійскія канатацыі «мае адзенне самога Каліноўскага кашуля з паяском, чорны гальштук (асацыяцыя народнікі, народніцтва). Гэта руская і адначасова савецкая канатацыя [...] Да відавочна савецкіх канатацыяў адносіцца поза, у якой стаіць Каліноўскі. Гэта варыяцыя адной з прынятых у савецкай іканаграфіі выяваў Леніна, які выступае перад рабочымі і сялянамі [...] Нарэшце, беларускія канатацыі звязаныя з увасобленым у куце карціны мяшком бульбы»3\
У лістападзе 1958 г. у Свіслачы быўурачыстаўсталяваны помнік К. Каліноўскаму аўтарства Заіра Азгура34. Газета «Літаратура і мастацтва» паведаміла: «Днямі ў гарадскім парку райцэнтра Свіслач адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка вядомаму беларускаму рэвалюцыянеру-дэмакрату, кіраўніку сялянскага паўстання 1863 г.
30 Лушчыцкі I. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX веку. Мінск, 1958. С. 229-242.
31 Баршчова В. Нацыянальнае vs сацрэалістычнае: семіятычны аналіз карціны Адольфа Гугеля і Раісы Кудрэвіч «Кастусь Каліноўскі» II Мастацтва: практыка, тэорыя, гісторыя. 2013. № 3. С. 40-43.
32 Тамсама. С. 41.
33 Тамсама. С. 41-42.
34 Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мінск, 1966. С. 219.
Кастусю Каліноўскаму. У парку сабраліся жыхары райцэнтра, калгаснікі бліжэйшых вёсак. Урачысты мітынг адкрыў намеснік старшыні гарадскога Савета дэпутатаў працоўных тав. Клаўсуц. Затым выступілі дырэктар школы імя Кастуся Каліноўскага тав. Куцяпалаў, старшыня калгаса «17 верасня» тав. Поўзікаў, вучаніца сярэдняй школы Тамара Сухоцкая. Яны гаварылі, што жыхары горада помняць свайго земляка.
Ападае пакрывала, перад позіркам прысутных на высокім пастаменце бюст Кастуся Каліноўскага»35.
Зважаючы на вышэйсказанае, можна зрабіць некаторыя высновы. Па-першае, 120-годдзе К. Каліноўскага у БССР было адзначана даволі маштабна. Ініцыятыва ў гэтай справе належала беларускай інтэлігенцыі, і атрымала пэўную падтрымку з боку партыйнага кіраўніцтва. Па-другое, падчас гэтага святкавання на першае месца выйшаў нацыянальны момант «праграмы Каліноўскага». Афіцыйная пазіцыя ідэолагаў БССР палягала ў тым, што Кастусь Каліноўскі «быў прыхільнікам федэрацыі Беларусі з рэвалюцыйнай Расіяй».
Разам з гэтым, крытыка поглядаў пра тое, што К. Каліноўскі выступаў «за незалежнасць Беларуска-Літоўскай рэспублікі» здольная была папулярызаваць вобраз Каліноўскага як беларускага дзяржаўніка сярод тых, хто ўмеў чытаць паміж радкоў. Па-трэцяе, у ходзе святкавання назіраліся дзве тэндэнцыі: з аднаго боку імкненне часткі беларускай гуманітарнай інтэлігенцыі ўмацаваць беларускую нацыянальную свядомасць, а з другога спроба партыйнай наменклатуры выкарыстаць імя Каліноўскага для ўмацавання легітымнасці сваёй улады і савецкай тоеснасці беларусаў. Таксама трэба адзначыць, што ў друку БССР назіралася палеміка з поглядам на Каліноўскага польскага даследчыка В. Кардовіча, што спрыяла яшчэ большай яго «беларусізацыі».
35 Помнік К. Каліноўскаму II Літаратура і мастацтва. 1958, 15 лістапада. №91.С. 2.
The 120th Anniversary of the Birth of Kastus Kalinohski in the BSSR (1958)
Andrus Unucak
Miensk
In 1958, 120 years had passed since the birth of Kastus Kalinoiiski on 2 Feb­ruary 1838. The anniversaries of Kalinouski’s birth had been regularly com­memorated in the BSSR since 1924, the year that marked the 60th anniversary of his death. Commemoration of anniversaries was an important factor in the formation of the image of Kalinodski; they served to popularise him, and also to stimulate further research into his life and the role he played in the Upris­ing of 1863-1864. Scholars, writers, painters, sculptors, and other intellectuals working in state institutions were all involved in the process.