Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
Ракутовічаў лёс Нас на подзьвіг заве I да самых нябёс Нашы словы нясе.
Нарэшце, нельга абмінуць такі цікавы твор як «Чужынец» маладой паэткі Вікі Трэнас, дзе матыў павешаньня гучыць метафарай усялякага чужынскага ўціску. Пасьля апісаньня адчужанасьці адрасата аўтарка малюе наступствы няпрошанага ўмяшаньня, пад якім можна разумець русіфікацыю, а выраз «твая пятля» ўтрымлівае намёк на Мураўёва-Вешальніка:
Чужынец
Ты мне чужы. Як першы сьнег, што хутка тае. Ты мне чужы, як выпадковыя дажджы, I кроў мая, сваёй ахвярнасьцю сьвятая, На твой каўнер зусім па-здрадніцку імжыць. Тваю пятлю з замілаваньнем стрэне шыя, Ды покуль кроў мая дажджыць, хачу дажыць. Ты мне чужы, бо ўсе табе чужыя, Бо мне чужыя ўсе, ты мне чужы.
Кастусь Каліноўскі і ягоная гібель на шыбеніцы без сумневу далі магутны штуршок нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў, што адлюстравалася ў літаратуры. Ягоны прыклад, нажаль, вельмі актуальны ў сучаснай беларускай рэчаіснасьці з яе пратэстнымі дэманстрацыямі пасьля выбараў, зьняволеньнямі і нават сьмерцямі.
Вяртаючыся да Хадановіча і імкнучыся аспрэчыць меркаваньне, што ягоная адданасьць слоўнай гульні сьведчыць якраз пра адсутнасьць рэальнага клопату, хачу нагадаць ягоную «Прамову на Плошчы 20 сакавіка 2006» ды іншыя вершы тае пары, як, напрыклад, «Памяці намётаў на Пляцы Кастуся Каліноўскага».
Актуальнасьць Каліноўскага для ўдзельнікаў акцыі пратэсту 2006 г. відавочная таксама ў перайменаваньні імі Кастрычніцкай плошчыў«ПлошчуКастусяКаліноўскага».Укароткімбезназоўным вершы Алеся Аркуша (1960 г. нараджэньня) паўстанец XIX ст. становіцца побач з двума іншымі нацыянальнымі героямі, гэтаксама ахвярамі хлусьні і гвалту:
у хлусьні кароткія рукі каб схаваць Каліноўскага каб прымусіць маўчаць Купалу каб забраць грамадзянства БНР у Ларысы Геніюш
Імя Каліноўскага працягвае асацыявацца з сучаснымі палітвязьнямі, а таксама з памяцьцю пра Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, абвінавачаных пры спрэчных акалічнасьцях у тэрарыстычным акце ў менскім метро, асуджаных на сьмерць і расстраляных у 2011 г.
Сёньня цяжка ўявіць час, калі імя Кастуся Каліноўскага не будзе зьвязвацца з доўгім і пакутным шляхам Беларусі да сапраўднай незалежнасьці і палітычнай свабоды.
References, direct and indirect to Kalinotiski in Young Belarusian Poetry
Arnold McMillin
London
Belarusian writers have been interested in Kalinotiski since the end of the 19th century, and the twentieth century saw a great body of poetry and prose de­voted to him. Amongst poets who began writing under the present regime, Tacciana Siviec is one of the most direct, presenting the insurgent as a fiery and bold embodiment of Belarusian ideals that are very relevant today.
Other direct references include the transformation of Grebenshchikov’s 'Dubrovskii’ into ‘Kalinotiski’ by Anatol Ivascanka, and the rhyming by Zmitrok Kuzmienka of Rus with Kastus.
Ludic treatment of this subject ranges from the heavy-handed humour of Maryja Martysievic to the postmodern absurdity of Zmicier Plian. One of Be­larus’s best ludic poets is Andrej Chadanovic, whose book Listy z-pad koudry makes a clear reference to Kalinodskis letters. He seeks to present an individ­ual characterization of the insurgent, rather than the collective one in most 20th-century writing. In his poems ‘Paslannie da bielaruskaha post-madernista’ and ‘Dans makabr’ Chadanovic ranges between mocking those who complain despite being in no danger of being hung, to his hope that Kalinotiski will be reborn, planning to send him an e-mail.
The theme of gallows and the hangman’s noose are unmistakeably linked to Kalinotiski, and Viera Burlak’s memorable ‘Viers pra sybienicu’ has found echoes in many other poems, including Chadanovic’s ‘§ріей ab maim suicydzie’, where he strengthens his idea of heroic death by including the last line of Bahdanovic’s ‘Pahonia’: ‘nie razbic, nie strymac, nie spynic’. Chadanovic’s translations from Villon, Baudelaire and Rimbaud, moreover, all concern death and, particularly, hanging.
Young writers have taken an active interest in Kalinotiski’s literary herit­age: for example, by interviewing Arkadz Kuliasoii’s daughter, and by mak­ing studies of his play Chamucius. Most important are the works of Uladzimir Karatkievic, who almost made a cult of Kalinotiski, for through his works young poets and others see a clear connection with Belarus’s tragic past. A good example is Siarhiej Kotihan with his poem ‘U. Karatkievicu’. In another of his poems ‘Himn patistancau he draws on the older poet to acclaim an earlier
rebel, Raman Rakuta. Karatkievic is associated by many with the theme of suf­fering for freedom. Finally, an interesting poem by Vika Trenas, ‘Cuzyniec with its reference to a noose, looks indirectly back to Kalinouski’s fate.
The theme of the scaffold and noose was often raised during the events of 2006, and many literary records of them are collected in a little book called Repartaz z miesca padziejau: Viersy i piesni, which includes two serious poems by Chadanovic. Kalinouski also continues to be associated with later execu­tions, for example of Uladzislah Kavaliou and Dzmitry Kan aval ah, who were shot in 2012.
It is hard to imagine a time when the name of Kastus Kalinouski will not be associated with Belarus’s long and beleaguered path to political freedom.
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
НА БЕЛАРУСКАЙ ТЭАТРАЛЬНАЙ СЦЭНЕ: РЭВАЛЮЦЫЯНЕР, ПАТРЫЁТ, ТРАГІЧНАЯ АСОБА
Сяргей Кавалёў, докт. філал. навук (Люблін)
Постаць Кастуся Каліноўскага з’яўляецца знакавай для беларускай культуры: вобраз легендарнага паўстанца сустракаецца ў шматлікіх літаратурных творах, упрыгожвае мастацкія палотны, перыядычна з’яўляецца на тэатральных падмостках. Аналізуючы мастацкую эвалюцыю вобразу Кастуся Каліноўскага на беларускай сцэне, можна, па-сутнасці, прасачыць гісторыю нацыянальнага тэатра.
Пачатак тэатральнаму ўвасабленню постаці Каліноўскага паклаў драматург і рэжысёр Еўсцігней Міровіч, напісаўшы і ўвасобіўшы на сцэне Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1) гістарычную драму «Кастусь Каліноўскі». Адбылося гэта ў 1923 г. на хвалі адраджэнскага руху і палітыкі беларусізацыі ў БССР. Еўсцігней Міровіч, які з’яўляўся ў той час кіраўніком БДТ-1, сутыкнуўся з праблемай катастрафічнага недахопу ў рэпертуары тэатра нацыянальнай драматургіі і мусіў сам узяцца за пяро, ствараючы на працягу некалькіх гадоў шэраг цікавых гістарычных і легендарна-гістарычных драмаў: «Машэка», «Кастусь Каліноўскі», «Кавальваявода». Напісанню п’есы «Кастусь Каліноўскі» папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца, знаёмства аўтара з дакументальным і навуковым матэрыялам пра паўстанне 1863 г.
Як адзначыў Андрэй Масквін у манаграфіі «Teatr bialoruski 1920-1930. Odrodzenie і zagiada» (2013): «Міровіч не меў ані на-
меру, ані магчымасці паказаць усю гісторыю паўстання. Ён хацеў перадусім засяродзіцца на постаці Каліноўскага і прадставіць яго як чалавека выключнага і незвычайнага, гатовага ахвяраваць жыццёму імя свабоды іншых»1.
Каліноўскі ў трактоўцы Еўсцігнея Міровіча паўставаў як адважны рэвалюцыянер, змагар за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне сялянаў, палымяны патрыёт. «Народ» слова, якое найчасцей паўтараецца ў п’есе Міровіча. Празмерна пафасны вобраз Каліноўскага ажыўляў і разнастаіў сваёй выдатнай ігрой акцёр Уладзімір Крыловіч, якому менавіта гэтая роля прынесла найбольшую славу. Спектакль «Кастусь Каліноўскі» стаўся значнай грамадскай падзеяй, выклікаў прыхільнасць гледачоў і крытыкаў, захопленыя водгукі Змітрака Бядулі, Янкі Купалы і іншых беларускіх пісьменнікаў.
ПІто праўда, з пазіцый сённяшняга дня п’еса Е. Міровіча выклікае пэўныя заўвагі. Вядома, для тагачасных гледачоў, выхаваных на бальшавіцкіх ідэях бескампраміснай класавай барацьбы, прайшоўшых цяжкія выпрабаванні на франтах Грамадзянскай вайны, было, відаць, нармальным, што беларускія сяляне на чале з пераапранутым у праваслаўнага дзяка Каліноўскім, спачатку радушна прымаюць на пастой атрад рускіх жаўнераў, частуюць іх, разам п’юць, гуляюць, спяваюць і танчаць, а ноччу бязлітасна выразаюць увесь атрад. Але ў сучаснага чалавека такая крывадушнасць і жорсткасць выклікае пэўны маральны дыскамфорт. Напэўна, як і паводзіны Каліноўскага ў кабінеце графа Мураўёва: застаўшыся на хвіліну без нагляду, палымяны рэвалюцыянер (гэтым разам пераапрануты ў форму казацкага афіцэра) крадзе ў гаспадара вялікую суму грошай (вядома, на патрэбы паўстання). Гэтакі рэвалюцыйны «экс» у стылі расійскіх народнікаў і эсэраўмаксімалістаў).
Нягледзячы на пэўныя недахопы, п’есу «Кастусь Каліноўскі»
1 Moskwin A. Teatr bialoruski 1920-1930. Odrodzenie i zaglada. Warszawa, 2013.
трэба прызнаць несумненнай творчай удачай Еўсцігнея Міровіча, як і пазнейшы спектакль. Асоба Кастуся Каліноўскага давала выдатныя магчымасці аб’яднаць рэвалюцыйную ідэю з нацыянальнай, што і зрабіўМіровіч, няхай сабе з акцэнтам на рэвалюцыйнасці героя ў духу свайго часу. Невыпадкова п’еса была пастаўленая пазней у 1929 г. яшчэ і ў тэатры Уладзіслава Галубка. Рэжысёрам спектакля выступіў тым разам Фларыян Ждановіч.
У трыццатыя гады патрыятычны вобраз Каліноўскага аказаўся небяспечны для камуністычнай улады, і наступны раз на тэатральнай сцэне публіка ўбачыла паўстанца толькі ў 1947 г. у оперы Дзмітрыя Лукаса «Кастусь Каліноўскі» паводле лібрэта Міхася Клімковіча. У відовішчным і пафасным спектаклі адлюстравалася прыўзнятая атмасфера ў савецкім грамадстве пасля перамогі ў Другой сусветнай вайне. Каб уславіць вызваленчую барацьбу беларускага народа і адначасна абысці небяспечныя антырасійскія акцэнты ў дзейнасці галоўнага героя, стваральнікі оперы свядома акцэнтавалі ўвагу на яго антыпольскіх настроях.
Адным з самых удалых тэатральных увасабленняў вобразу Каліноўскага ў другой палове XX ст. лічыцца спектакль Валерыя Мазынскага «Кастусь Каліноўскі» ў Беларускім акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа паводле аднайменнай п’есы Уладзіміра Караткевіча.
П’еса Караткевіча «Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць» была напісаная ў 1963 г. да 100-годдзя паўстання. Напэўна, аўтар перад тым, як узяцца за напісанне трагедыі пра Кастуся Каліноўскага, перачытаў п’есу Еўсцігнея Мровіча. Але творчым арыенцірам для У Караткевіча стаўся «Барыс Гадуноў» Аляксандра Пушкіна. Менавіта «Барыс Гадуноў» быў для Караткевіча ўзорам гістарычнай драмы («Я напісаў табе «Барыса Гадунова». Бяры і стаў», казаў пісьменнік рэжысёру Валерыю Мазынскаму, калі той прасіў аўтара ўнесці некаторыя змены ў п’есу). Арыентацыя на пушкінскую трагедыю адчуваецца ў маштабнасці твора, перанасычанасці п’есы персанажамі (больш за трыццаць дзеючых асобаў), і, самае галоўнае, у прысутнасці побач з вобразам галоўнага героя