Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
Рэдка які беларускі літаратар не дадаў фарбаў да арэолу героя. Асабліва справядліва гэта ў дачыненьні да паэзіі, дзе шматкроць паўтораная рыфма «Кастусь Беларусь» магутным пражэктарам высьвечвае абранасьць Каліноўскага на пасад народнага ўлюбёнца1.
1	Поўнага каталёгу літаратурных тэкстаў, прысьвечаных паўстаньню
і асабіста Кастусю Каліноўскаму няма і, відаць, пакуль ня можа быць, бо, па-першае, узьнікаюць новыя творы, і ня толькі паэтычныя ці празаічныя, але й музычныя, у т. л. з тэкстамі, напісанымі для пэўных музычных праектаў. Па-другое, сабраць усе публікацыі, якія аднаразова зьяўляліся ў пэрыёдыках за апошняе стагоддзе, уяўляецца надзвычай складанай задачаю. Дзеля прыкладу літаратурных падборак твораў, прысьвечаных Каліноўскаму, гл. калекцыю «Кастусь Каліноўскі і літаратура» на сайце: http://www.vilnia.com/library/default. asp?newsld=3; падборку на сайце «Сьвіслацкія аркушы»: http://ark.ushy. by/kalinouski/museum/kalinouski/index.htm; а таксама кнігу вершаў, прысьвечаных Каліноўскаму, укладзеную Язэпам Янушкевічам да 150-годзьдзя паўстаньня 1863-1864 гадоў і 175-годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага, Тварам да шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі і Паўстаньне 1863-1864 гадоўубеларускай ілетувіскай паэзіі. Анталогія і ўкладаньне Я. Янушкевіча (Ракаў, 2013).
Так, Міхась Машара ў паэме «Сьмерць Кастуся Каліноўскага» (1934) гэтаю неаднаразова паўторанаю рыфмай лучыць Каліноўскага з лёсам Беларусі, але й адначасна ўзвышае яго над краінаю, якая ня здолела ўзьняцца на ягоны покліч:
На суд, на зьдзек, на глум крывавы!
На суд апошні йдзём, Кастусь! Алтар дыміцца трэ’ ахвяры, За сонны грэх твой, Беларусь2.
Такім чынам, Каліноўскі сьвядома прыносіць сябе ў ахвяру, аднак падзякі ці хоць якое рэакцыі не атрымлівае, бо краіна знаходзіцца ў купалавым «салодкім магільным сьне», што «сьмяецца сьвету ўсяму ў вочы».
I зьгінуў ён ахвярны і вялікі, Пад шум таўпы і бубна гук Павіс змагар Кастусь.
I з тых ніхто ня чуў, каго ён клікаў, Ў апошні час сьмяротных мук, Бо спала Беларусь3.
Магчыма, гэта самы раньні прыклад, дзе вобраз Каліноўскага набывае эвангельскае гучаньне, аднак біблійныя і рэлігійныя алюзіі гучаць у вершах пра яго з зайздросным пастаянствам. Можа, гэта й ня самы тонкі літаратурны прыём, аднак безумоўна вельмі эфэктыўны, бо прамаўляе наўпрост да калектыўнай сьвядомасьці, у якой рэлігійны, міталягічны й культавы складнікі маюць велізарнае значэньне. Актывізаваць гэтыя складнікі азначае ўзьдзейнічаць на масавую сьвядомасьць.
Наогул, вобраз Кастуся прадстаўлены ў беларускай паэзіі ў надзвычай шырокім спэктры герояслоўя ад рамантычна-трагічнага
2 Машара М. Сьмерць Кастуся Каліноўскага. Поэма: У 70-тыя ўгодкі яго сьмерці (1864-1934). Вільня, 1934.
3 Машара М. Кастусь Каліноўскі. Паэма II Мая азёрная краіна. Мінск, 1962.
юнака з пранізьліва-балючым лёсам да нябёснага героя-дэміурга, якога славяць хоры анёльскія і якому моляцца зямныя натоўпы.
Кароткая фармулёўка літаратурнага Кастуся Каліноўскага будзе прыкладна такой: мужны, сумленны, пасьлядоўны юнак, высакародны заступнік усіх простых людзей, непахісны змагар за сацыяльную роўнасьць і справядлівасьць, перакананы абаронца беларускіх інтарэсаў, як перад кастамольнай расейскай імпэрскай машынай, так і перад «рэчпаспалітнымі» калегаміпаўстанцамі, якія бачылі Беларусь неад’емнаю часткаю старое (і новае!) Польшчы. Пры гэтым сам Кастусь Каліноўскі тонкі, сьветлы і чысты, поўны неспатоленага каханьня да дзяўчыны і магутнае палымянае любові да свае зямлі й свайго народу, верны ў сяброўстве, непахісны ў ідэях, лідар, за якога людзі гатовыя аддаць свае жыцьці.
Беларусь табе паверыла -
За табой пайшла змагацца4.
Гэтак піша ў 1925 г. Алесь Дудар (верш «Кастусь Каліноўскі»), I водгульлем яму:
Беларусь Кастусю паверыла -
I пайшоў на паўстаньне Кастусь5.
Юркі Лявоннага з верша з такою самаю назвай 1928 г.
Сувязь Кастуся Каліноўскага з Беларусьсю ёсьць ня толькі асноўнай тэмаю паэтычнага герояслоўя, але й падставаю для яго. Цікава, што самы раньні вядомы тэкст пра Каліноўскага датуецца яшчэ часам паўстаньня, 1863 годам. Народная паўстанцкая песьня «Лётае арол» сталася вядомаю ў апрацоўцы Міколы ШчагловаКуліковіча. Найбольш верагодна, што гэта аўтарскі тэкст, магчыма, пачатку XX ст„ але які ўсё з тых жа нацыятворчых прычын
4 Дудар А. Кастусь Каліноўскі II Душа мая тужлівая. Сярэбраныя галасы: Вершы і паэмы. Укладанне В. Шніпа. Мінск, 2005.
5 Лявонны Ю. Кастусь Каліноўскі II Магілёўскі селянін. 1928, 29 сакавіка. С. 4.
хацелі выдаць за фальклёрны. У гэтай песьні Каліноўскі прадстае змагаром за Беларусь і пагрозаю ворагам Беларушчыны:
Лётае арол шызакрылы Пад цёмнымі хмарамі.
Йдзе наш Кастусь, змагар наш народны
Зь сябрамі змагарамі.
Шыкуйцеся ж, варожыя каты, Шалёныя ваўкалакі.
Йдзе беларус, змагар Каліноўскі Сьцежкамі, лясамі6.
Кастусь Каліноўскі застаецца адданым Беларусі да самага канца. I ягоныя апошнія словы, апошнія думкі, апошні ўздых прысьвечаныя ёй:
Беларусь, мая матуля, Беларусь, Беларусь, Заквітней чароўнай краскай, паланіўшы абшар.
Hi пятлі, ні здраднай кулі не скарыўся твой Кастусь Касінер адвечны Яська, што з-пад Вільні гаспадар7, -
гаворыць Каліноўскі ў вершы-песьні Сержука Сокалава-Воюша «Маналёг Кастуся Каліноўскага», напісанай у 1980-я гг. на новым вітку стваральнага пошуку маладымі беларусамі сваіх нацыянальных каранёў і культурнай ідэнтычнасьці.
Гераізацыя сьмерці Каліноўскага таксама вельмі паказальная. Магчыма, гэта адзіны выпадак у беларускай літаратуры масавага апяваньня сьмерці героя пагатоў канкрэтнага гістарычнага пэрсанажа. Сама па сабе гэтая тэма тыповая для эўрапэйскай
6 Арыгінал апрацоўкі захоўваецца ў некаталягізаваным архіве Міколы Куліковіча ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане. Песьня была запісаная камэрным мужчынскім хорам «Унія» і ўвайшла ў кампакт-кружэлку 1998 г. «Беларускія маршы і песьні. Лірыка змаганьня». Гэта быў супольны праект хору і рэдакцыі газэты «Наша Ніва», прысьвечаны 80-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі.
7 Сокалаў-Воюш С. Кроў на сумётах. Вершы і паэма. Мінск, 1989. С. 53-54.
гераічнай эпікі, пачынаючы ад Гамэра. Аднак у беларускім прыгожым пісьменстве яна набыла размах толькі ў каліноўскіяне, уражваючы шматстайнасьцю вобразаў і культурных асацыяцый.
Язэп Падабед у вершы «Ён спіць» (1926) бачыць Каліноўскага пахаваным як легендарнага волата, над чыёй магілаю насыпаны курган:
Ён сьпіць пад насыпам кургана, замёр у сэрцы бурны ўздым. Злажыўшы бойкі зброю рана, Ён сьпіць пад насыпам кургана. Няма сягоньня атамана, але аб ім зьвіняць гады: Ён сьпіць пад насыпам кургана, злажыўшы зброю маладым8.
Алесь Жамойцін, наадварот, перамяшчае сьмерць героя ў нябёсныя высі:
Сьветлы Кастусь, як апошняя зорка,
Зараз ужо згарыць...9
і падсумоўвае ўнікальнасьць падзеі для Беларусі:
У ГІСТОРЫЮ лёг Кастусь, Больш ніхто ўжо не ляжа так10.
Апяваньне сьмерці Каліноўскага беларускімі паэтамі мае і пэўнае эвангельскае гучаньне, найчасьцей амаль няўлоўнае, але прысутнае. Каліноўскі памірае, аддаючы сябе за іншых. У драме Уладзіміра Караткевіча з красамоўнаю назваю «Кастусь Каліноўскі. Сьмерць і неўміручасьць», напісанай у 1963 г. на стагоддзе пачатку
8 Падабед Я. Ён спіць II Наш працаўнік. 1926, 11 красавіка. С. 3.
9 Жамойцін А. Змоўклі Лукішкі... Зь нізкі «Дудка між кайданаў». 1987 П Тварам да шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі і Паўстаньне 1863-1864 гадоў у беларускай і летувіскай паэзіі. Анталогія і ўкладаньне Я. Янушкевіча. Ракаў, 2013. С. 100.
10 Жамойцін А. Кастусь Каліноўскі. Паэма II Азірнуўшыся не скамянею. Мінск, 1989. С. 19-29.
паўстаньня, Кастусь прамаўляе з шыбеніцы, нібы з крыжа, да ўсіх, дзеля каго ён ахвяраваў сваім жыцьцём:
Вялікі мой народ, зямля мая.
Гняздо пакут, змаганьня і свабоды, Зямля маіх нябёс, маёй каханай, Маіх сяброў, маёй сьпявучай мовы... Я толькі што памёр. I ў гэты час Аддаў табе, зямля, сябе самога, Каб ведала, як я цябе люблю.
Аддаў азёрам вочы, чуб ільнам,
Сьмех ручаінам, песьні цёмным пушчам, Закатам кроў, мужыцкім бунтам гнеў.
А душу кожнаму з братоў сапраўдных, Каб кожны меў хоць трохі ад мяне.
Што бачу я ўдалечыні? Пажары, Паўстаньні, сечы, зарыва, нашэсьці. Меч ворага амаль ля сэрца пройдзе, Ты будзеш паміраць. Ды толькі ведай, Бяссьмертны ты, як фэнікс, мой народ...11
Неўміручасьць Каліноўскага зьвязаная і з тым, што патрэба ў ім як у абаронцы зьнядоленых будзе столькі, колькі будзе на сьвеце панаваць несправядлівасьць. У вершы Алеся Бачылы «Думы Каліноўскага» (1970) Кастусь заяўляе:
Катам ня дам я спакою, Я не памру і мёртвым12.
У паэтычнай гераізацыі сьмерці, нават пятля, што здушыла Каліноўскага, ня проста згадваецца як прылада катаваньня й сьмерці, а сама міталягізуецца і пэрсаніфікуецца. I калі ў Генадзя Бураўкіна яна «няўмольна халоднай вужакай» (1977) абвівае ягоную
11 Караткевіч У. Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць. Трагедыя ў трох актах, трынаццаці карцінах II Збор твораў у 8 тамах. Т. 8. П’есы. Нарыс. Кніга 1. Мінск, 1990. С. 96-97.
12 Бачыла А. Вершы. Мінск, 1974. С. 84-86.
шыю13, то ў Янкі Сіпакова (1966) яна горка смуткуе, што ёй выпаў такі жахлівы лёс адняць Кастусёва жыцьцё:
Нялёгка быць вераўчынай пятлёю I чакаць тваёй шыі, хлопча...
Лепей з табою я звозіла б сноп’е, Калёсы аж квокчуць, а мы на возе...
Яна хацела б служыць яму хоць у жыцьці, хоць у пасьмерці:
А магла б я стаць і аборамі Для лапцей тваіх. I з табой тады Мы пайшлі б таптаць небасхілы Гэтым вечным мужыцкім абуткам, Гэтай вечнай мужыцкай праўдаю, I сьвятло б мы выкралі ў ночы...
I пятля праклінае сябе і сваю ганебную місыю:
Кляніце мяне, стагоддзі! Кляніце, Мяне кляніце!
Моц маю, людзі, кляніце!14
Данута Бічэль-Загнетава называе адзін з сваіх вершаў «На пляцы Пятлі»15, пераймяноўваючы славуты Лукішскі пляц, бо, маўляў, ніколі ніякая іншая падзея ня здолее для гэтага месца пераважыць значнасьці, велічы й трагізму страты Каліноўскага.
Яркае кароткае жыцьцё й трагічная сьмерць дадае да рамантычнасьці ягонага вобразу яшчэ й мэтафізычнай лёсавай лучнасьці з іншымі ўлюбёнцамі беларускае культуры, а змагарнасьць і «беларускасьць» узносяць яго на вяршыню нацыянальнага пантэёну, дзе ён ператвараецца ў магутную постаць, сфармаваную асабістай