Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
Хто ж быў ейны муж, яшчэ належыць высьветліць. Адзначым толькі, што ў картатэцы Музэя Войска Польскага ў Варшаве анатаваны здымак безыменнага Беліковіча: «Bielikowicz zamordowany w wigzieniu w Witebsku» («Беліковіч — закатаваны ў турме ў Віцебску»)20. Гэта, бясспрэчна, і ёсьць муж Ванды. У выданьні «Партрэты паўстаньня» яны й закампанаваныя побач, на развароце альбому21.
18 Тамсама. Арк. 36-36 адв.
19 Інф. Зьмітра Дразда.
20 Muzeum Wojska Polskiego (MWP). Сігнатура 27929/47. Zbior Zarewicza. 4°‘20/47. Fot. S. Victor. Paryz.
21 Янушкевіч Каміла, Янушкевіч Язэп. Партрэты Паўстаньня. Ракаў, 2014. С. 52-53.
Апроч архіваў Варшавы й Вільні22, найбольш плённымі для будучых дасьледаваньняў бачацца расейскія архівы. I не толькі традыцыйныя Масквы-Пецярбургу, але далёкіх «сібірска-іркуцкіх» земляў месцаў выгнаньня й высылкі тысячаў нашых суайчыньнікаў. Сібірскія архівасховішчы па-ранейшаму застаюцца недасьледаванымі нашымі гісторыкамі. Архівы ж Беларусі ў гэтых адносінах значна бяднейшыя з прычыны канфіскацыяў, высылак або перасылкі распачатых судовых справаў у Вільню ці Пецярбург.
Ня менш плённым бачыцца пошук парэшткаў ацалелых сямейных збораў. У іх і сёньня нас чакаюць сенсацыйныя знаходкі. Так, праўдзівай сенсацыяй стала віленская фотавыстава здымкаў магната з Валожыншчыны Бенедыкта Тышкевіча (1852-1935) з 86 фотаадбіткаў з відарысамі нашых абшараў і партрэтамі жыхароў Беларусі-Літвы, якія захоўваюцца ў Музэі фатаграфіі Нісефора Ньепса ў Францыі23.
Для Беларусі пакуль што адзіным такім «сямейным» альбомам, цалкам захаваным і ў адносна добрым стане, зьяўляецца «Альбом» паэта й паўстанца Францішка Багушэвіча24. А на вокладцы альбома «Партрэты паўстаньня» выкарыстаны невядомы фотаздымак нацыянальна-патрыятычнага асяродку ліцьвінаў у Пецярбургу (на чале з Эдвардам Жалігоўскім і Зыгмунтам Серакоўскім), які захаваўся ў родавым архіве Фалевічаў (Варшава).
Матэрыялы гэтага дакладу (як фотададатак) былі выкарыстаныя падчассакавіцкай канфэрэнцыі ў Лондане (2014) у якасьці фотавыставы нагляднай разгорнутай панарамы абліччаў змагароў «За нашу і вашу свабоду» (усяго каля 100 фотавыяваў). Сабраныя ў тым альбоме фотапартрэты першае ў гісторыі айчыннага фотамастацтва альбомнае выданьне з такімі багатымі відарысамі. Тут
22 У Летуве й Польшчы ў 1920-1930-я гг. праводзіўся адмысловы збор фотаматэрыялаў, зьвязаных з паўстаньнем.
23 Раманюк Д. Фатограф граф Тышкевіч II Наша Ніва. 1999. № 34.
24 Зберагаецца ў фондах Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Менску. Здымкі з яго выкарыстоўваліся ў альбоме «Францішак Бенядзікт Багушэвіч: Жыццё і творчасць» (Склад. У Содаль і Е. Мацюш. Мінск, 1986.).
пададзена звыш 180 фотаабліччаў нашых суайчыньнікаў пераважна змагарнага XIX ст., а таксама паплечнікаў з суседніх народаў Латвіі, Летувы, Польшчы, Украіны.
Здымкі адлюстроўваюць моцныя і глыбокія пачуцьці гонару за сябе як грамадзяніна краіны, хай сабе й пазбаўленай афіцыйнага існаваньня на мапах Эўропы. Амаль усе абліччы на фотаздымках цалкам перадаюць настрой карцін «Сармацкага партрэту» і стылю рамантызму. У момант пазіраваньня ў фотаатэлье нашчадкі грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага хацелі быць такімі ж героямі для сваёй Радзімы і застацца назаўжды ў памяці сваіх продкаў, як і іх дзяды на палотнах мастакоў.
Разглядаючы сямейныя партрэты паўстанцаў «Шляхецкі род Багушэвічаў», «Сільвестар, Язэп і Гэлена Барановічы», «Бацян», «Мечыслаў Тукала з жонкай», партрэты Далеўскіх, Серакоўскіх, Ямантаў і шмат-шмат іншых, мы бачым перад сабою найкультурнейшых і адданейшых прадстаўнікоў нашай Радзімы. Соль зямлі, высыпаную ў вагонь Паўстаньня... Хоць дасюль яшчэ невядомыя абліччы большасьці слынных герояў-змагароў, палеглых за Айчыну: Ігнася Будзіловіча (расстраляны ў Воршы 9 верасьня 1863 г.)> Тамаша Грыневіча (расстраляны ў Рагачове 13 ліпеня 1863 г.), Яна Жмачынскага25 і сотні іншых.
Узіраючыся ў фотаадбіткі паўстанцаў, належыць таксама памятаць, што іх героі ўжо шмат перажылі. Бязвусыя дзецюкі парабіліся барадатымі катаржнікамі. У позірках сібірскіх ссыльных зусім іншая настраёвасць.
... Кожнаму з нас хочацца адшукаць свайго продка на гэтых сотнях здымкаў, заўважыць хоць нейкае візуальнае падабенства ў рысах абліччаў, зразумець, што перажывалі яны, перш чым адышлі
25 Жмачынскі расстраляны ў Менску 5 жніўня 1863 г.. Калі Яся з астрога вялі на пакараньне, з вакна сваёй камеры Каміла Марцінкевічанка кінула яму пад ногі букет кветак (Гл.: Кісялёў Г. Сейбіты вечнага: Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года. Мінск, 1963. С. 173).
на Неба, напоўніцу адпакутаваўшы тут і не страціўшы надзеі, што «адно з праўдай у грамадзе згодна дажджэш, Народзе, старасьці свабодна»26.
Kastus Kalinoiiski and the 1863-1864 Uprising in Photographs
Kamila Januskievic, Jazep Januskievic
Miensk
Amazingly, even now when we are well into the 21st century the history of 19,h-century Belarusian photography has still to be written. By contrast the history of Belarusian architecture, painting, literature and language has been well documented in hundreds of studies.
One possible reason for this neglect lies in the fact that most surviving photographs of the 19th century the century of Kastus Kalinoiiski, Ramuald Traugutt and Ihnat Hryniavicki depict the ‘wrong’ heroes, heroes whose glorification does not fit the concept of a dying Belarusian language and the establishment of a single Soviet Nation. However, we should not forget that the 19th century was also the century of Giuseppe Garibaldi, Szymon Konarski, and Adam Mickiewicz. In times of foreign occupation, simply storing works and photographs of the leaders of national liberation movements were threats to one’s livelihood, and even life. Residents of the North-Western Region of the Russian Empire who stored these works faced Siberian exile or even death.
The end of the 1850s and the beginning of the 1860s witnessed not only an awakening of a revolutionary movement on the Russian-occupied lands of Belarus-Lithuania, Poland and Ukraine, but also the beginning of the extensive use of photography.
Most of these photographs are stored in the archives of Lithuania and Poland. The Lithuanian State Archive includes all the materials held in the Archive of the Museum of Count Muraviov, containing some 600 photographs ranging from the 1860s to the beginning of the 20th century. This archive includes an
26 За нашую вольнасць. Творы, дакументы I Уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 45.
unsigned photograph with К. KalinoHski written in pencil on the back, which, according to Professor Volha Harbacova, closely resembles Kalinotiski. In order to shed light on the case the authors contacted forensic experts in Miensk. They scrutinised three photographs mounted on card:
1) A photograph made by Achilles Banoldi (a full length portrait);
2) A bust image of Kalinotiski (with black tie);
3) A photograph which Prof. Harbacova considers might be of Kalinotiski.
The results of the forensic examination were:
1) Photographs 1 and 2 depict the same person.
2) It is not possible to state with absolute certainty that the person depicted on photograph 3 is the same individual as the one shown on pictures 1 and 2.
This uncertainty is attributable to the unsatisfactory quality of the photograph. There is therefore no definitive answer as to who the person is, leaving the way open to further conjecture.
Apart from Polish and Lithuanian archives, the most fruitful sources for subsequent studies in search of Kalinotiski are Russian archives, especially remote archives from Siberia and the Irkutsk region places of exile for thousands of Kalinotiski s Belarusian compatriots.
In addition, what is left of family archives of the time may reveal some more evidence of what Kalinotiski actually looked like.
The material of this report was used in a March 2014 conference held in London, exhibiting around 100 photographs from the period of the Uprising.
ВОБРАЗ ПАЎСТАННЯ
I МІФ КАЛІНОЎСКАГА Ў НАЦЫЯТВОРЧЫМ ПРАЦЭСЕ
РЫФМУЮЦЦА КАСТУСЬ I БЕЛАРУСЬ: СТВАРЭНЬНЕ ГЕРОЯ Ў ПРАЦЭСЕ
НАЦЫЯТВОРЧАСЬЦІ
Ірына Дубянецкая, докт. сакр. тэалёгіі, докт. філязофіі (Менск)
Пасьля стагоддзяў дэфармацыі нацыятворчыя працэсы адбываліся ў беларусаў пазьней, марудней і менш усеабдымна, чым у іншых народаў Эўропы. Калі буйныя эўрапэйскія народы прайшлі праз гэткія працэсы і сфармавалі нацыянальныя дзяржавы да канца XIX ст., выкшталтавалі іх у войнах і дыпляматыі цягам XX ст. і «перарасьлі» нацыянальныя формы ў канцы XX і пачатку XXI стст., то ў Беларусі працэсы нацыянальнага фармаваньня не завяршыліся й дагэтуль.
На ідэнтычнасьць народу і на яго волю да дзяржаўнага самакіраваньня ў вялікай ступені ўплывае інтэрпрэтацыя яго гісторыі, якая праз пасярэдніцтва культуры і школьнай адукацыі замацоўваецца ў масавай сьвядомасьці.
Літаратура адыгрывае бадай найбольшую ролю ў фармаваньні папулярнага вобразу гістарычных падзей і асоб. Гэтыя вобразы набываюць сваё ўласнае жыцьцё й характар, не абавязкова падобныя да жыцьця й характару сваіх прататыпаў. Калі вобраз стаецца асабліва сугучным сацыяльным працэсам свайго часу, яго запатрабаванасьць расьце і ён натхняе новых аўтараў на новыя ўвасабленьні, якія, у сваю чаргу, яшчэ больш умацоўваюць ня толькі папулярнасьць героя-прататыпу, але й ягоную новую літаратурную, па-сутнасьці ўжо легендарную асобу.
У беларускай літаратуры (гэтаксама як і ў беларускай культуры наогул) гэткую нацыяфэрмэнтавальную функцыю з найбольшым посьпехам выконваў вобраз героя паўстаньня 1863-1864 гг. Касту-
ся Каліноўскага. Літаратурная інтэрпрэтацыя як самога героя, гэтаксама й сутнасьці паўстаньня супадае з уяўленьнямі пра Кастуся Каліноўскага і паўстаньне ў масавай сьвядомасьці, бо яна ж і паўплывала на іх фармаваньне.
Ніводзін з пэрсанажаў тысячагадовае пісанае беларускае гісторыі не ўвасабляўся ў літаратуры гэтак шматкротна і з гэткім аднадушным захапленьнем, як Кастусь Каліноўскі. Цікава, што гэтага нельга сказаць пра гістарычную падзею, з якою асацыяваны Каліноўскі, г. зн„ пра паўстаньне. Яно таксама мае велізарную папулярнасьць і больш-менш сугалосную інтэрпрэтацыю ў літаратуры, аднак саступае ў колькасьці ўвасабленьняў падзеям XX ст„ найперш Другой сусьветнай вайне. Аднак з паасобных герояў нацыянальнае гісторыі Каліноўскі далёка пераўзыходзіць усіх у папулярнасьці й непахісна пазітыўным успрыняцьці.