Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
Недзе поруч ляжалі дарогі, Кліч кахання ляцеў ад ніў, Але ён не кахаў нікога, Бо занадта радзіму любіў. Варты лепшага ў свеце кахання, Рана скончыўшы мужны палёт, Русы хлопец золкім світаннем На высокі ўзышоў эшафот34.
У пранізьлівым вершы Рыгора Семашкевіча «Апошняя ноч Каліноўскага» (1967) Кастусь у турме перад стратаю мроіць пра сына ад сваёй каханай, які б працягнуў ягоную справу вызваленьня Беларусі. I каханьне шчыльна пераплятаецца з ідэйнасьцю:
Заўтра ўсё... Заўтра смерць. Мяне выведуць каты. Сакавік на двары... Яшчэ тыдзень і птушкі дамоў, О буслы, дзеці сонца! Летучы, адшукайце вы хату, Дзе жыве маё шчасце, якога ў жыцці не знайшоў.
33 Пісьмянкоў А. Кастусь і Марыся II Думаць вершы... Мінск, 2005.
34 Караткевіч У Нявесьце Каліноўскага П Збор твораў. У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы. Мінск, 1987. С. 234.
У вясновай красе! Ясна-чыстая, нібы бяроза.
Вуснаў не цалаваў і яе не насіў на руках.
Птушкі! Людзі казалі... Прашу вас праз слёзы Ўкіньце вы ёй праз комін маленькага хлапчука,
Веру кроў мая ў сэрца яго застукоча.
I калі прыйдзе час новай гнеўнай касьбы, то ізноў, Хай жа пільнымі будуць і ноччу і днём яго вочы.
I пажары палацам! За мову, за слёзы, за кроў!..
Хлопчык мой! Я цябе, дарагі, абдымаю.
На радзіме маёй здратаванай павінен ты быць.
Крокі ў лёхах! Ужо і світаць пачынае!
Беларусь, мая маці! Ты будзеш, адзіная, жыць!35
Яму адгукаецца Ніна Мацяш зь ня менш пранізьлівым «Маналёгам каханай Кастуся Каліноўскага» (1987), дзе голас дзяўчыны, што страціла свайго каханага, зьліваецца з голасам краіны, што страціла свайго найлепшага героя:
«...галубка... чарнабровая мая... мая галубка...
галубка... чарнабровая мая... мая галубка...»
О Божухна неміласэрны!..
Костусь!..
He па свайму мяне абраў ты росту.
He па свайму. Ты дужы. Я слабая.
Ты смерць прыняў за ўвесь гаротны люд.
А я адно табой была жывая.
А мне адзіна ты быў сонцам тут.
Цябе няма і сонца мне пагасла.
I не сарваць бязлітаснай пятлі Цяперка з долі і маёй уласнай, Як з долі нашай роднае зямлі.
Я знала: шчасце наша немагчыма, Пакуль лютуе самаўладства гнусь.
35 Семашкевіч Р. Апошняя ноч Каліноўскага II Лічыла дні зязюля. Мінск, 1987. С. 63.
Тваёй любоўю, верай і айчынай Адна была жанчына Беларусь. Яшчэ твой воблік родны Беларусі. Кастусь, мой Костусь, любы мой Кастусе36.
Воблік, любімы Беларусьсю... I тое, што паўстаньне было прайгранае, што мроі Каліноўскага ды іншых паўстанцаў ня спраўдзіліся, і нават тое, што жорсткія рэпрэсіі, якія зьнішчалі край пасьля падаўленьня паўстаньня, і забарона ўсяго, што мела або магло абудзіць беларускі дух, надоўга адкінулі назад і беларускае слова, і беларускую думку, і беларускую палітычную ідэю, нішто з гэтага ня зьменшыла любові нашчадкаў да Каліноўскага й захапленьня ягоным подзьвігам. Ужо адна толькі спроба, адзін толькі намер даць волю свайму народу, вызваліць яго ад расейскае дзяржаўнае й духоўнае акупацыі, а таксама вызваліць селяніна з прыгнёту, гарантуе Каліноўскаму вечную любоў і падзяку. (О каб так было заўсёды з змагарамі за праўду ды лепшую долю!).
У акростыху на ймя Каліноўскі Васіль Жуковіч адно мроіць, як было б цудоўна, калі б справа Каліноўскага перамагла:
Няхай бы ворагаў Ты перамог -
О, як наш край расьцьвіў бы! Неўміручы Ўладар, прарок свабоды немінучай, Свой дух магутны ў праўдзе ты зьбярог37.
Адна з асноўных адметнасьцяў беларускіх вершаў, прысьвечаных Каліноўскаму гэта іх пераважна рэфлексыйны характар, г. зн., персанаж сьвядома разглядаецца вачыма сёняшняга часу, у поўні сучаснае веды пра вынікі ягонай прысутнасьці ў нацыянальнай гісторыі, пра ягоную ролю ў тым, што з намі адбывалася цягам стагоддзяў, і што адбываецца цяпер. Так, Алесь Чобат
36 Мацяш. Н. Маналёг каханай Кастуся Каліноўскага II Душою з небам гаварыць. Мінск, 1999.
37 Жуковіч В. ...Пятлю здымаючы з паўстання II Краязнаўчая газета, 2013. № 48. С. 4.
пісаў пра набліжэньне «часу касінераў» у цяперашняй беларускай рэчаіснасьці, калі тыя, што пачуваюцца нашчадкамі й пераемнікамі справы паўстанцаў Каліноўскага, чуюць, як «гудуць у нябёсах паўстанцкія душы званамі», гатовыя абараняць сваю свабоду й свой гонар нават пад пагрозаю сьмерці:
Толькі нам не канец.
Мы працяг да другіх пакаленняў.
Грамадзяне з натоўпу рабіцца людзьмі пачалі, бо Кастусь Каліноўскі застаўся ў душы і сумленні, а не ў голым граніце застаўся на гэтай зямлі38.
Каліноўскі выступае ў літаратуры як перакананы і непахісны абаронца самых знакавых для беларускае ідэі рэалій і сымбаляў, такіх як свабода, гістарычная памяць, нацыянальныя колеры, дзяржаўная атрыбутыка, мова усяго таго, што наўпрост зьвязана, з аднога боку, з нацыянальнай ідэнтычнасьцю, з тым, што пазначае беларусаў як адметны народ, а, з другога боку, з тым, што мэтанакіравана зьнішчаецца ці скажаецца тымі, хто працуе дзеля асыміляцыі беларусаў, распусканьні іх у моры іншага народу.
3 роднай мовай на вуснах змагаўся, Каб свабоднай была Беларусь, I загінуў на пляцы лукішскім Наш герой Каліноўскі Кастусь39,
сьцьвярджае Сяргей Новік-Пяюн (1946), сам пацярпелы за сваю адданасьць Беларушчыне, калі беларуская мова імкліва траціла прыхільнасьць савецкага кіраўніцтва.
38 Чобат А. Час касінераў II Новы час, 2003. № 2(7).
39 Новік-Пяюн С. Беларуская мова мая II Тварам да шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі і Паўстаньне 1863-1864 гадоў у беларускай і летувіскай паэзіі. С. 129.
Часьцяком згадваецца і гістарычная дзяржаўная сымболіка беларусаў «Пагоня» і бел-чырвона-белыя колеры. Так, у вершы Галіны Хінкі-Янушкевіч «Малітва Каліноўскага» Кастусь прамаўляе нам з сваіх вышыняў, якія з прычыны сваёй сапраўднай, а не часовай, прыроды, акурат і нясуць у сабе традыцыйныя беларускія колеры:
3 таго самага
Белага-з чырваньню-белага
Сьвету
Я сумую, сумую, сумую Па вас40.
I, прадказальна, Каліноўскі ёсьць носьбітам штандару свабоды галоўнай беларускай мроі. Шматлікія аўтары лучаць прагу свабоды й змаганьне за яе ў часы Каліноўскага і ў нашым часе.
Асінавым лісьцем магнаты Дрыжэлі пры слове Кастусь! Паўстаньне гуло, як пачатак Свабоды тваёй, Беларусь41, пісаў Віктар Гардзей.
А Ўладзімір Караткевіч перакідае міжчасавы мост узаемаразуменьня й падтрымкі паміж тымі, хто па-над усім цэніць свабоду:
Такія не даюць сабе дазволу Любіць што-небудзь, акрамя свабоды. Няшчасна закаханыя ў яе, Адрынутыя ёю ў смерць і ў турмы, Яны пажнуць найлепшых закаханых Праз трыста год. У новы вольны час, Калі прамовіць нейкая дзяўчына: «Чаму я не жыла тады, матуля?
Чаму не йшла на бітву сярод іх?»42
40 Хінка-Янушкевіч Г. Малітва Каліноўскага II Тварам да шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі і Паўстаньне 1863-1864 гадоўу беларускай і летувіскай паэзіі. С. 152.
41 Гардзей В. Кастусю Каліноўскаму П Касавіца. Мінск, 1975. С. 54.
42 Караткевіч У Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць. С. 30-31.
Такім чынам, не гістарычны Кастусь Каліноўскі, а яго легенда, вобраз, адпаліраваны ў паэзіі, уплываў і працягвае ўплываць на беларускія нацыятворчыя працэсы. Ён стаўся, бадай, самым нацыятворчым вобразам і сымбалем, неабходным для нацыянальнае тоеснасьці, самапавагі й адчуваньня свае адметнасьці. Якраз таму ў сучаснай Беларусі стаўленьне да Кастуся Каліноўскага роўназначна стаўленьню да беларускае гісторыі, больш за тое, да незалежнасьці й сувэрэнітэту, і, адпаведна, яно ёсьць паказчыкам узроўню нацыянальнае сьвядомасьці. Адсюль і гарачыя спрэчкі пра гэтую постаць, што летась захлынулі беларускую мэдыя-прастору напярэдадні 150-годзьдзя паўстаньня й 175-годзьдзя Каліноўскага. Пасутнасьці, гэта былі спрэчкі пра «лёс Бацькаўшчыны». У беларускай культурнай традыцыі вобраз Каліноўскага шчыльна злучаны з вобразам краіны ажно да іх супадзеньня. Як, напрыклад, у вершы Зьніча канца 1980-х гг.:
Дзе ў сусьвеце плыве Беларусь?.. дзе зьліваюцца сум і сумленьне, дзе адвечнае супраціўленьне, дзе блакітны мужык
Кастусь...43
‘Kastus with Belarus in rhyme is steadfast bound’: Nation-building and the making of a true hero
Iryna Dubianieckaja Miensk, Belarus
The process of nation-building in Belarus started later than in other European countries and extended over a longer period; even now the process is still not completed.
43 Зьніч. Дзе y сьвеце плыве Беларусь? II Рэха малітвы. Вершы зь Беларусі. Нью-Ёрк, 1988. С. 19.
The identity of a nation is to a large extent influenced by the interpretation of its history, which becomes established in popular thought through culture and school education. Literature plays perhaps the most important part in the formation of popular images of historical figures and events. Such images may acquire a life and character of their own, which do not necessarily correspond to the life and character of their prototypes. They also incorporate the author’s own ideas and the reader’s imagination. Whenever a particular literary image matches the social and historical dynamics of the time, it becomes more popular and thus inspires new authors to create new representations, which in their turn reinforce not only the popularity of the historical prototype itself, but also its new, now mythologized character.
In Belarusian literature, the function of creating national identity has most successfully been served by the image of Kastus Kalinofiski. The literary interpretation of the significance of both the man and the Uprising with which he is associated has exerted a tremendous influence on the formation of the popular image.
No other figure in the one thousand years of Belarusian written history was represented in literature as often and with such unanimous popularity and admiration as Kalinotiski. The image of him as hero spans a remarkably wide spectrum of representations, especially in poetry: from a romantic image of a tragic youth with a heart-rending, sad fate to a heavenly figure, a demiurge hallowed by angelic choirs and glorified by the multitudes below. Kalinotiski stands out as a refined and sublime person, full of romantic love for a young woman and of powerful and passionate love for his land and people, unwavering in his ideas. His short life and tragic death add to the romantic image. This all makes him a powerful figure, shaped by personal and national tragedy: he is the one who consciously sacrificed his life for others and whose death gave a new life to the whole nation. It does not matter whether this radiant, magnificent and simultaneously touching image actually corresponds to the life of its historical prototype. What exactly he was like, what he believed in, what he wrote and in what language, how he saw the future of the Belarus or even what exactly was his role in the Uprising all these questions have been disputed by generations of historians. Literature at this point becomes the interpreter of history. The poetic image of Kalinouski, rather than the real person, has become one of the most potent nation-making symbols in the quest for national self-identity, self-esteem and distinctiveness. This is why in modern Belarus the way in which Kalinotiski is perceived amounts to an attitude towards Belarusian history as a whole This is the reason for the heated discussions in the Belarusian media on the eve of the Kalinotiski anniversary. Essentially they were discussions about the future of Belarus.