Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
1 Драчоў П„ Янушкевіч Я. Адданы сын Бацькаўшчыны II Бярозка. 1988. №2.
Наогул жа касінеры Каліноўскага, Траўгута і Мацкявічуса, будучы асьвечанымі сучасьнікамі, адразу па гарачых сьлядах узяліся пісаць мемуары-успаміны (амаль стоадсоткава на польскай мове)2. Прытым некаторыя зь іх сабралі й прапанавалі адмысловы багаты фотапартрэтны матэрыял3. Аднак праз сваю іншамоўнасьць і «антысаветызм» дадзеныя каштоўныя крыніцы ў падсавецкай гістарычнай навуцы замоўчваліся і не папулярызаваліся, доступ да іх быў абмежаваны. Іх пераклад справа бліжэйшай будучыні.
Так супала, што канец 1850 х пачатак 1860-х пазначаны не толькі ўздымам рэвалюцыйнага руху на акупаваных Расейскай імперыяй абшарах Беларусі-Літвы, Польшчы й Украіны, але й паўсюдным пашырэньнем фатаграфічнага мастацтва.
Як грыбы пасьля дажджу, падхопленыя ўзьвейным подыхам адкрыцьця Луі Дагера4, на нашых землях порстка пачалі ўзьнікаць фотамайстэрні (фотаатэлье). Найперш яны зьявіліся ў Менску (Эмэрыка Адамовіча, Казімера Бжэскага, Якуба Брафмана, Альфонса Дэльпасцэ, Антося Прушынскага), у Гародні (I. Штумана, Э. Менцэля), у Віцебску (Серабрына) й Магілёве (братоў Прасольных)5. Нават «заштатны» Дзьвінск меў пазьней свайго фотамайстра Юльляна Лукоўскага6.
2 Giller A. Historja powstania narodu polskiego w 1861-1864 r. Paryz, 1867; яго ж: Z wygnania. Lwow, 1870. 2 tomy; Czernik W. Pami^tniki weterana 1864 r. Wilno, 1914.
3 Gieysztor J. Pami^tniki z lat 1857-1865. Wilno, 1913. T. 1-2. У абодвух TaMax пададзена каля 110 здымкаў; Kowalewska Z. Ze wspomnien wygnanca z r. 1863 [Apolinarego Swi^torzeckiego]. Wilno, 1911; 87 фотаздымкаў.
4 Дакладней, Дагер працягнуў дасьледаваньні свайго памерлага суайчыньніка-вынаходніка Жозэфа Ньепса. Самы раньні ацалелы фотаадбітак апошняга датуецца 1826 г., а ў Дагера толькі канцом 1830-х гг.
5 Гарбачова В. Фотаздымак як крыніца па гісторыі паўстання 1863 г. II Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі. Матэр. міжнар. навуковай канферэнцыі. Менск, 25 верасня 2009 г. / Рэд. А. Смалянчук. Менск: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. С. 93-102.
6 Muzeum Wojska Polskiego (MWP). Сігнатура 4113\1476.
Эканоміка дыктавала сваё. Фотасправа сталася не толькі «модным», але й прыбытковым заняткам. Традыцыя персанальнага й сямейнага фатапартрэта становіцца досыць распаўсюджанай зьявай на беларуска-літоўскіх прасторах.
Што да нашай Вільні, якая працягвала выконваць ролю праўдзівага культурнага цэнтру цэлага Краю, колькасьць такіх фотамайстэрняў не нашмат адставала ад сталічных маскоўскіх і пецярбургскіх. На той час у Вільні адкрылася амаль паўтара дзесятка фотасалонаў Джузэпе Ахіла Эльвіра Банольдзі (18211871)7, Вальдэмара Борхарта, Абдона Карзона (каля 1826-1865)8, Альбэрта Свяйкоўскага, Прывальскага і Рамке, Івана Трутнева і К. Бржазоўскага, Аколава (дзейнічала пад кіраўніцтвам мастака Аляксандра Страўса), а таксама фотамайстэрні Яна Бржазоўскага і А. Страўса, А. Друэ і Лявіцкага ды інш. Характэрна, што амаль усе яны прайшлі праз судова-вайсковыя справы, заведзеныя на іх падчас паўстаньня 1863-1864 гг. Часам дастаткова было мець у атэлье «крамольны» антураж у выглядзе крэсла з «Арлом-Пагоняй», каб падпасьці пад крымінальную справу. Трагічныя лёсы некаторых піянераў фотасправы становяцца вядомымі праз стагодзьдзі9.
Што да тэматыкі паўстаньня, то найбольшая колькасьць фактычнага матэрыялу захоўваецца ў архівах Летувы і Полылчы. У першай гэта Дзяржаўны гістарычны архіў Летувы, дзе амаль у некранутым выглядзе ацалеў «Архіў музея графа М. М. Мураўёва». Зборы ягоныя налічваюць каля 600 фотаздымкаў перыяду 60-х гадоў XIX пачатку XX ст.
7 Паходжаньнем італьянец, Ахіл слынуў не толькі як фатограф, але быў вядомы як настаўнік сьпеваў, танцмайстар, сьпявак і... рэвалюцыянер.
8 У архіўных матэрыялах «Корзун». Віленскі фатограф належаў да Правінцыянальнага літоўскага камітэту. Падчас арышту здрадзіў роднага брата паўстанца Брунона Карзона, а таксама выдаў увесь вядомы яму склад кіраўніцтва. Сасланы ў Сібір, памёр на выгнаньні (Ароіопіа z Dalewskich Sierakowska. Wspomnienia I Opracowanie Jolanta SikorskaKulesza, Tamara Bairasauskaite. Warszawa 2010. S. 235).
’ Гарбачова B. Фотаздымак як крыніца па гісторыі паўстання...
Менавіта ў ім знаходзіцца неаднатаваны фотаздымак русявага дзецюка, з пазнакай алоўкам на адвароце «К. Каліноўскі», які, паводле Вольгі Гарбачовай, «вельмі падобны на К. Каліноўскага». Такім чынам, нам прапаноўваецца «трэці фотапартрэт» правадыра паўстаньня.
Сапраўды, побач з адзначаным здымкам10 знаходзяцца выявы паўстанцаў Людвіка Звяждоўскага, Ігнася Здановіча, Зыгмуся Серакоўскага, Аляксандра Скірмунта, Баляслава Свентаржэцкага, Багуслава Семірадскага, Альфрэда Ромэра, Браніслава Залескага, Ціта Далеўскага, графа Лявося Плятэра, Эдуарда Чыжэўскага і інш.“ Аднак навукова пацьвердзіць (або адкінуць) гіпотэзу адносна «трэцяга фотаздымка Каліноўскага» можа толькі належная судовая экспертыза. Нагадаем, што ўжо аднойчы гісторыкі-каліноўсказнаўцы прамахнуліся памылкова прыпісаўшы правадыру нацыянальна-вызвольнага супраціву фатаграфію паўстанца са стрэльбай-ружжом12.
Мы зьвярнуліся з адпаведнай заявай (07.03.2014) у галоўнае кіраваньне крыміналістычных экспертызаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў у Менску.
У якасьці матэрыялу на экспертызу былі аддадзеныя тры фотаздымкі:
1) здымак Ахілеса Банольдзі (Каліноўскі ў поўны рост) (Ілюстр. 1);
2) фотаздымак пагрудны (з чорным гальштукам) (Ілюстр. 2);
3) здымак асобы, якую В. Гарбачова лічыць «вельмі падобнай» да Каліноўскага (Ілюстр. 3).
Цікава, што розьніца ва ўзросьце асобаў на здымках, зробленых прыкладна ў адзін час (перад паўстаньнем), у апісаньні экспертакрыміналіста вызначаецца ў дзесятак (і больш!) гадоў:
10 Дзяржаўны гістарычны архіў Летувы (ДГАЛ). Ф. 439, воп. 1, ад. з. 147. Арк. 126.
11 Гл.: Ілюстрацыі да зборніка матэрыялаў канферэнцыі «Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі...» (2011).
12 Гл.: Смнрнов А. Кастусь Калнновскмй. Москва, 1959. С. 64.
Ілюстр. 1. ФотаздымакК. Каліноўскага, выкананы Ахілесам Банольдзі з паметкамі эксперта.
Ілюстр. 2. Фотаздымак К. Каліноўскага з паметкамі эксперта.
Фотаздымак № 1. «...На здымку выяўлены мужчына ў поўны рост. Мужчына антрапалагічнага тыпу еўрапеоід, узрост на выгляд каля 35 гадоў. Галава яго павернутая да аб’ектыву левым
паўпрофілем. У мужчыны цёмныя валасы. На твары ў мужчыны маеццарасьліннасьцьу выглядзе вусаў і барады цёмнага колеру...»;
«Фотаздымак № 2 чорна-белы, прастакутнай формы. На здымку пагрудным мужчына... антрапалагічнага тыпу еўрапеоід, узрост на выгляд каля 30-ці гадоў. Ракурс здымка блізкі да анфаснага. Умужчыны цёмныя валасы...»;
«Фотаздымак № 3, чорна-белы, прастакутнай формы. На здымку захаваны мужчынаў поўнырост. Мужчына антрапалагічнага тыпу еўрапеоід, узрост на выгляд каля 20 гадоў. Галава ў яго павернутая да аб’ектыву левым паўпрофілем. Умужчыны цёмныя валасы...».
Ілюстр. 3. Фотаздымак асобы, «падобнай на Каліноўскага», з фонду Музея графа М. Мураўёва з паметкамі эксперта.
Выснова крыміналістычнай экспертызы наступная: «1. На фотаздымках № 1 і № 2 выяўлены адзін і той жа чалавек.
2. Вырашыць пытанне пра тое, ці не зьяўляецца чалавек на фотаздымку № 3 тым самым чалавекам, што і на фотаздымках №№ 1 і 2, не ўяўляецца магчымым»'3.
13 Экспертны дакумент у асабістым архіве аўтараў. Параўнальнае дасьледаваньне праводзілася мэтадам візуальнага супастаўленьня прыкметаў,
Апошняя няпэўнасьць нібыта з прычыны нездавальняючай якасьці прапанаванага фотаздымка. Але што важна на дадзеным этапе станоўчага адказу пра падабенства таксама няма. Таму «пытальнік», пастаўлены нейкім мураўёўскім падручным, застаецца, пакідаючы прастору для розных версіяў. Напрыклад, можна выказаць меркаваньне, што на здымку мы бачым старэйшага брата Кастуся Віктара Каліноўскага.
Разгледжаны «пытальнік» на адвароце паўстанцкага фотаздымка адзін з нешматлікіх прыкладаў, які толькі заблытвае справу. Большасьць падпісаных паўстанцкіх фотакартак нясуць у сабе найкаштоўнейшую інфармацыю, якой не знойдзеш і на дзесятках архіўных аркушаў:
«Дмйтпрйй Базанов, отставной юнкер Старойнгермандского полка. Отобрано от мятежнйка в шайке Нарбута»14;
«Вельчйнскйй no показанйю пленных, бывшйй поручйк русской службы, a в шайке капйтан (ранен, в плену й доставлен в крепость)»15;
«Ксендз Александровйч. Начальнйк Новоалександровского уезда, член Революцйонной органйзацйй. 1864»16-,
«Доктор Мечйслав Оттоновйч Глйндзйч Начальнйк Волковыского уезда, член Революцйонной органйзацйй. 1864. Mieczyslaw Glindzicz»17.
Калі пра праваслаўнага Зьмітра Базанава з Гарадзеншчыны (найбліжэйшага паплечніка Кастуся Каліноўскага) або каталіцкага сьвятара Александровіча ў гістарычных дасльледаваньнях можна
дзе ўсяго ўлічана 17 парамэтраў ад унутранага позірку вачэй і ажно да мочкі вуха.
14 ДГАЛ. Ф. 439, воп. 1, ад.з. 148. Арк. 25-25 адв. Тое ж самае, як пад пратакольную капірку, «Отобрано от мятежнйков в шайке Нарбута», прадублявана на адвароце фотаздымку безыменнага Ясевіча. (Тамсама. Арк. 30-30 адв.).
15 Тамсама. Арк. 33-33 адв.
16 Тамсама. Арк. 40-40 адв.
17 Тамсама. Арк. 41-41 адв.
адшукаць нейкія зьвесткі, дык пра Вяльчынскага ці Гліндзіча няма аніякіх. Зрэшты, усе названыя персаналіі цалкам адсутнічаюць у айчыннай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», што яшчэ раз пераконвае, наколькі дадзены шасьцітомнік «энцыклапедычны» і «гістарычны». А калі насур’ёз, дык перад айчыннымі гісторыкамі ў поўны рост паўстае неабходнасьць глыбокага асэнсаваньня тагачасных падзеяў і капітальнага энцыклапедычнага выданьня, прысьвечанага паўстаньню 1863-1864 гг.
Часам подпіс пад фотаздымкам сваёй лапідарнасьцю й скупой інфармацыйнасьцю цягне на раманныя калізіі. «Памешчыца Ванда Беліковіч Віцеб[ская] губ. Фотакартка знойдзена ў труне ейнага мужа. Заплаціла кары 300 руб.»13 Кароткая анатацыя з-пад жандарскай рукі спараджае рэфлексію: «Дзе вы, айчынныя раманісты!!! Караткевічы й Сянкевічы! Драматургі! Шэкспіры й Аляхновічы! За разьвітальны жэст каханьня акупанты без жалю адмералі грашовую кару вартасьцю гадавога прыбытку невялікага маёнтка...» (Турэмны наглядчык у 1863-м атрымаў за год у Менскай турме 285 рублёў. А ўтрыманьне паняволеных інсургентаў у 1863 г. у менскім турэмным замку каштавала 7 кап. штодня. Палітычныя «злачынцы» і тады абыходзіліся для ўлады даражэй 10 кап.)19. Апратка, у якой сфатаграфавалася ўдава нябожчыка-паўстанца, тыповая для жанчыны ў жалобных строях, забароненых генералам Мураўёвым.