Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
22 Сводный спмсок участнмков восстанмя 1863-1864 гг. Рэжым доступу: http://kdkv.narod.ru/1864/Spis-A.htm. Дата доступу: 31.10.2014 г.
23 Янушкевіч К., Янушкевіч Я. Партрэты паўстаньня, фотаальбом. Ракаў, 2014; Матвейчык Д. Паўстанне 1863-1864. Крыніцы з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі // Архівы і справаводства. 2013, № 1. С. 66-77.
24 Собранне постановленмй по частн раскола. СПб., 1858. С. 689-690.
25 Тамсама.
26 Краткое обозренме суіцествуюшнх в Росспм расколов, ересей й сект, как в релмгмозном, так н в полмтнческом йх значенмм. Составнл Лмпрандм (1853 г.). Лейпцмг, 1883. С. 57.
мяшаліся, зьліваліся, што таксама сьведчыць аб бесканфліктнасьці ў стасунках значнай часткі старавераў з беларусамі27.
Неабходна ўспрымаць паўстаньне 1863—1864 гг. як важны надлом, разрэз, штуршок у кагорце іншых (паўстаньне 1830 г., скасаваньне прыгону, індустрыялізацыя) да фармаваньня як беларускай, так і расейскай нацыі. Стараверы ў сэрыі гэтых надломаў і ў залежнасьці ад ступені інтэграванасьці і асыміляцыі траплялі то на адзін, то на другі бок нацыястварэньня. Якраз на прыкладзе старавераў, прыбышоў з Масковіі, але стаўшых у выніку мяшаньня і інтэграцыі цалкам тубыльскім насельніцтвам, бачны не прыроджаны характар народнасьці, нацыі, а сацыяльны, набыты, канструяваны. Мясцовае стараверства заўсёды знаходзілася на мяжы расейшчыны і беларушчыны. Яно спалучала гэтыя дзьве мадэлі, а часам пры палітычным імпэрскім уплыве адхіляла адну мадэль на карысьць другой.
Другім пунктам зьяўляецца рэвізія і аналіз ролі старавераў у беларускім нацыятворчым працэсе другой паловы XIX ст„ актываванымякразпаўстаньнем 1863г. Празасыміляцыюігістарычную інтэграцыю ў беларускую традыцыйную супольнасьць многія стараверы разьвіваліся і фармаваліся разам з беларусамі і разам зь імі склалі неадымную частку будучай беларускай нацыі. Такім чынам, пэўная частка беларускіх старавераў натуральна ўвайшла ў склад беларускай нацыі ў момант яе канчатковага фармаваньня. Гэта можа падацца дзіўным і складаным, але беларуская нацыя сфармавалася ў XIX ст. насупор палітыцы русіфікацыі імпэрскага рэжыму, і ў працэс стварэньня нацыі беларусы зацягнулі пэўную колькасьць прадстаўнікоў некаторых іншых этнічных супольнасьцяў.
27 Сементовскяй А. Этнографяческмй обзор Внтебской губернмя...; Сементовскяй А. Памятная кннжка Вмтебской губерннн на 1864 год.; Сапунов А. Вятебская старяна. Т. 1; Някмфоровскмй Н. Очеркм простонародного жмтяя-бытья в Внтебской Белоруссяя...; Горбачевскнй 14. Лепельскяй уезд Внтебской губерням; Анякяевяч К. Сенненскмй уезд Могялевской губернмн.
Этналягічная рэканструкцыя праз аналіз этнаграфічных працаў Нікіфароўскага, Анікевіча, Маркса, а таксама статыстыкі XIX ст.28 дазваляе цьвердзіць, што частка старавераў Беларусі XIX ст. (ад 10 да 18%) інтэгравалася ў беларускі этнас і ўвайшла ў беларускую нацыю. Назвы, якія мы сустракаем у канцы XIX ст. у працах этнографаў і статыстаў старообрядцы-белорусы, белорусы-староверы, вйтебскйе староверы-белорусы не памылкі ці недакладнасьці, як лічыў, напрыклад, Яўхім Карскі29, а пазьней Антаніна Заварына30, а якраз сьведчаньне тых самых працэсаў мяшаньня і інтэграцыі стараверства ў беларускі масыў. Зрэшты, гэтая тэндэнцыя ахоплівала ня толькі старавераў Беларусі. Так, у няроднакрэўнай Латвіі, часам сустракалася ў канцы XIX ст. інфармацыя пра латышоў-старавераў3'.
Асьцярожны і крытычны зварот да дадзеных Першага перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі дае нам цікавыя лічбы: 18-20% старавераў г. Віцебску, 45% старавераў Невельскага ўезду, 80% старавераў Вяліжскага ўезду, наагул каля 22 % усіх старавераў Віцебскай губерні прызналі беларускую мову роднай32. Нават калі мы прызнаем хібнасьць арганізацыі Першага перапісу насельніцтва і перакрут ягоных вынікаў, усё адно тэндэнцыя да
28 Первая всеобгцая перепмсь населенмя Вмтебской губернмм. Тетрадь 1; Первая всеобгцая перепясь населенмя Вятебской губернмм. Тетрадь 2. Таблмца 13; Сементовскмй А. Этнографмческмй обзор Вмтебской губернмп.; Сементовскяй А. Памятная кнмжка Внтебской губернмм на 1864 год; Сапунов А. Внтебская стармна. Т. 1; Нмкнфоровскяй Н. Очеркм простонародного жптмя-бытья в Вятебской Белоруссмм...; Маркс М. Запмскм стармка...; Iwaniec Е. Z dziejow staroobrz^dowcow na ziemiach polskich XVII-XX w. Warszawa, 1977.
29 Карскмй E. Этнографмческая карта белорусского племенм. Пгр., 1917.
30 Завармна А. Русское населеняе восточной Латвмн...
31 Тамсама.
32 Первая всеобгцая перепмсь населенмя Вмтебской губерння. Тетрадь 1; Первая всеобіцая перепясь населенмя Вятебской губерннм. Тетрадь 2. Табляца 13.
мяшаньня і пэўнай беларусізацыі стараверства ў XIX ст. ахопленая і апісаная шматлікімі тагачаснымі дасьледнікамі.
Такім парадкам, стараверскае вымярэньне паўстаньня 1863-1864 гг. разбурае адназначныя падыходы ў трактаваньні канфлікту і дазваляе паставіць пытаньні, якія не зусім зручныя для нацыяльных гістарычных падыходаў (летувіскага, беларускага і расейскага). У час, калі беларусы і летувісы ня сталіся яшчэ нацыяй, у цэнтры паўстаньня ляжала не нацыянальная (альбо ня толькі яна) кампанента, а клясавая, сацыяльная і рэлігійная, што і абумовіла паразу паўстаньня. Аднак гэтая спроба, асабліва дзейнасьць і пасланьні Кастуся Каліноўскага, істотна актывавалі нацыятворчыя працэсы ў Беларусі і спрыялі завяршэньню фармаваньня беларускай нацыі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі іншых нацыяў і народаў (палякі, цыганы, стараверы, жыды, расейцы, латгалы). Часам наўпрасткі самое паўстаньне, а таксама рэакцыя на яго і царская палітыка прыгнёту і перашкодаў у дачыненьні да беларускага нацыянальнага і культурнага руху радыкальна зьмянілі і актывавалі працэсы мяшаньня небеларускага насельніцтва з беларускім і выклікалі новыя, часам нечаканыя ўладамі вынікі (мяшаньне стараверства з беларусамі, латышамі і літоўцамі).
Увыніку,незважаючынаўсеінфармацыйныя,адміністрацыйныя і ідэалягічныя рэсурсы імпэрыі (русіфікатарскую палітыку царызму ў Беларусі), на спробу задзейнічаць гэтак званы «рускі элемэнт» (старавераў перадусім) з мэтай паслабіць культурны і нацыянальны беларускі рух, у канцы XIX ст. завяршылася фармаваньне беларускай нацыі. Гэтаму спрыяла лёгіка эканамічнага разьвіцьця ў Расейскай імпэрыі, менавіта частковая урбанізацыя, індустрыялізацыя, зьяўленьне школ, прэсы і г. д. А яшчэ раней гэтаму паспрыяла паўстаньне 1863 г„ якое сталася цалкам натуральным выбухам незадаволенасьці пэўнай часткі беларускалетувіска-польскай шляхты станам доступу да рэсурсу ўлады і вырашэньня сацыяльна-эканамічных, а перадусім ідэалягічных пытаньняў і праектаў.
The Role of Old Believers in the Uprising of 1863-64 and the Belarusian Nation-building Process in the Second Half of the 19th Century
Towards a historical and ethnographical reconstruction
Uladzislaii Ivanoii
Vilnia
Any consideration of the role played by Old Believers in the uprising of 186364 raises questions that can be somewhat difficult for historians to deal with if they strive to analyse the conflict in strictly national (Lithuanian, Belaru­sian, Russian) terms. At a time when Belarusians and Lithuanians had not yet formed political nations, the origins of the Uprising are to be sought more in questions of social class and religious allegiance, rather than in national yearn­ings. Questions of class and religion were ultimately the factors that ensured the defeat of the Uprising. Even so, the part played by Kalinodski through his military actions and his writings was a significant element in the nation-build­ing process, bringing together a number of different peoples and groupings (Poles, Roma, Old Believers, Jews, Russians and Latgalians) into the nascent Belarusian nation.
In the aftermath of the Uprising Tsarist policies were aimed at obstructing in every possible way the development of a Belarusian national and cultural movement. However, these policies yielded results that were at times quite un­intended. The processes whereby Belarusians were merging with non-Belarusians specifically, Old Believers with Belarusians, Latvians and Lithuanians changed radically: they actually speeded up (see the work of scholars such as Ja. Karski, E. Iwaniec, A. Zavarina and U. Ivanod, as well as the First General Census of the Viciebsk Province [1897]).
The Russian Empire had at its disposal vast informational, administrative and propaganda resources notably the Russification policy in Belarus and the authorities’ readiness to play the so-called «Russian card» (i.e. the Old Believ­ers) in order to weaken the resurgence of Belarusian national awareness. Nev­ertheless, by the end of the 19lh century the nation-building process in Belarus had been completed. The development of capitalism in the Russian Empire as a whole with its attendant features of urbanisation, industrialisation, schooling and the press undoubtedly contributed a great deal to this process.
Even so, the process had been accelerated much earlier by the Uprising of 1863 an explosion of dissatisfaction among certain sections of the Belarusian, Lithuanian and Polish gentry classes at the lack of access to positions of real power in the Empire and their consequent inability to contribute to a solution of pressing social, economic and national problems.
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІI ПАЎСТАНЬНЕ 1863-1864 гг.
У АЙЧЫННЫМ I ЭЎРАПЕЙСКІМ ФОТАЛЕТАПІСЕ
Каміля Янушкевіч, Язэп Янушкевіч, канд. філал. навук (Менск)
Напачатку XXI стагоддзя даводзіцца канстатаваць, што гісторыя беларускай фатаграфікі пазамінулага XIX ст. не напісаная і не раскрытая аніякім чынам. Гэта асабліва ўражвае на фоне гісторыі айчыннай архітэктуры, жывапісу і інш., ня кажучы пра няблага вывучаныя гісторыі беларускай літаратуры й мовы, дзе налічваюцца сотні дасьледаваньняў.
Адзін з магчымых момантаў такога занядбаньня крыецца ў тым, што на бальшыні ацалелых фотаадбіткаў стагодзьдзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Кастуся Каліноўскага, Рамуальда Траўгута, Ігнася Грынявіцкага захаваліся абрысы «не тых герояў». Пад савецкай акупацыяй яны блага ўкладаліся ў канцэпцыю адміраньня беларускай мовы і пабудовы адзінай «савецкай нацыі». Наогул, належыць памятаць, што XIX ст. гэта таксама стагодзьдзе Джузэпе Гарыбальдзі, Шымана Канарскага, Адама Міцкевіча. У тыя паднявольныя часы сам факт перахоўваньня твораў і фотаадбіткаў правадыроў нацыянальнавызвольных рухаў пагражаў для жыхароў «Паўночна-Заходняга Краю» высылкай «у нялюдзкую зямлю». Таму не дзіўна, што першая «ілюстраваная энцыклапедыя» пра Кастуся Каліноўскага паўстала толькі напрыканцы 1980-х гадоў, у часы «галоснасьці»1.