Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
Пра пэўную інверсію шмат пішуць летувісы13, французы14, ра-
12 Первая всеобіцая перепмсь населення Внтебской губерннл. Тетрадь 1. СПб., 1899; Первая всеобіцая перепмсь населенля Внтебской губерняп. Тетрадь 2. СПб., 1901. Таблпца 13; Іваноў У. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі: канец XIX -пачатак XXI стст. II Палітычная сфера. 2010, № 14; Заварнна А. Русское населенме восточной Латвнм во второй половпне XIX начале XX века. Рмга, 1986; Поташенко Г. Русскме староверы Польшм м Лшвы в 1920-1930-х гг. (по матермалам старообрядческой печатм). Рэжым доступу: http://www. russianresources.lt/archive/Mater/Potash.ЫтЬДата доступу: 11.09.2014 г.; Поташенко Г. Староверы Лнтвы: вехм мстормн (вторая половлна XVII начало XXI вв.). Часть 1. Рэжым доступу: http://samstar-biblio.ucoz.ru/ publ/52-1-0-74. Дата доступу: 10.10.2014 г.
13 Praspaliauskiene R. Women on Margins in Europe: 16th—20th Centuries. Рэжым доступу: http://web.ceu.hu/crc/Syllabi/alumni/gender/praspaliauskiene.html. Дата доступу: 11.09.2014; Поташенко Г. Староверпе в Лмтве...
14 Yvan Leclere. De la sedentarisation des nomades : Le cas des Vieux-Croyants du Nord-Ouest du debut du XIX-ieme siecle a la mort de Staline. Рэжым доступу: http://koebel.pagesperso-orange.fr/ActesI&E/AXE3/leclere.html.
сейцы15, толькі не беларусы. Зьвяртаецца ўвага на тое, што ў першай палове XIX ст. беларускія стараверы працягваюць трактаваць цара як антыхрыста, але ў самым пачатку другой паловы стагодзьдзя, калі на столец узыходзіць Аляксандар II, які скасоўвае прыгон, прымае некаторыя законы на карысьць старавераў, пэўныя стараверскія сагласы16 радыкальна мяняюцца і пачынаюць апраўдваць былога «ката-цара» і варожа трактаваць агрэсавасьць былых хаўрусьнікаў польска-беларуска-летувіскіх нобіляў і шляхту. Дадзеная тэма слаба агучаная ў беларускай гісторыі. Сапраўды, у навуцы і публіцыстыцы вядзе рэй думка аб тым, што царызм знайшоў сваіх праваднікоў на землях былога ВКЛ, якімі сталі стараверы, прыбышы з Масковіі, а значыць, захавальнікі (стара) расейскасьці.
Сутычкі і канфлікты падчас паўстаньня паміж стараверамі і паўстанцамі былі частыя. Часта таксама апісваецца, як стараверы (пераважна, федасееўцы) здавалі інсургентаў, а паўстанцы ў адказ вынішчалі старавераў-калябарантаў на іх хутарах (у Летуве і Беларусі), альбо як мясцовая шляхта ў помсту за каляба-
Дата доступу: 1.08.2014 г.; Ibidem. Les Vieux-Croyants dans 1’Estonie de lentre-deux-guerres. Рэжым доступу: http://ipr.univ-parisl.fr/spip. php?article85. Дата доступу: 1.08.2014 r.; Ibidem. Naissance dune nation? Les vieux-croyants du gouvernement general de Vilnius face au soulevement lituano-polonais de 1863. Рэжым доступу: http://ipr.univ-parisl.fr/spip. php?article206. Дата доступу: 1.08.2014 г.
15 Долбялов М. Русскмй край, чужая вера: Этноконфессмональная полнтмка ммпернп в Лнтве м Белоруссмм прм Александре II. Москва, 2010.
16 Саглас суполка, сэкта, плынь, кірунак (пераважна рэлігійны). Зазвычай гэты панятак ужываецца ў дачыненьні да старавераў. Гістарычна склаліся некалькі дзясяткаў стараверскіх сагласаў (папоўцы і беспапоўцы; у межах беспапоўскай культуры існуе цэлы шэраг большых і дробных сагласаў: паморцы, фэдасееўцы, філіпаўцы, нетаўцы ды інш.). У Беларусі бальшыня старавераў належыць да беспапоўскага паморскага (ад 20 да 50 тыс. прыхільнікаў) і папоўскага сагласаў (няма зьвестак пра колькасьць) (заўвага аўт.).
рацыю адмаўляла працягваць арэнду шматлікім стараверскім сем’ям (на захадзе Віцебскай губерні)17. У выніку сотні сем’яў апыналіся бяз дому. Сацыяльны канфлікт станавіўся, такім парадкам, часткова нацыянальным і рэлігійным. Пры гэтым варта пазначыць, што многія стараверы, як і беларускія сяляне, якія вылоўлівалі інсургентаў, насамрэч паўставалі супраць паноў і сьвятароў. Гэта была нагода адпомсьціць багатым, заможным, уладным, «эксплёататарам», так бы мовіць18. Зрэшты, ня ўся шляхта салідарызавалася з паўстанцамі. Так, Уладзімер Васькоў у дасьледаваньні каталіцтва Панізоўя і Севершчыны даводзіў, што мясцовая шляхта не падтрымлівала паўстаньня і хутчэй дэманстравала вернападданніцкія настроі19.
Тым ня менш, ня варта гэтыя факты абагульняць і перабольшваць. Ня ўсе стараверы сталі на бок царызму. Федасееўцы як найбольш радыкальная групоўка старавераў на беларускіх землях хісталіся ад татальнага ігнараваньня былой радзімы да нечаканага шанаваньня пасьля пэўных саступак цара. Менавіта федасееўцы праявілі актыўную падтрымку царызму падчас паўстаньня. Іншыя сагласы не праявілі падобнага імпэту.
Па-першае, пэўныя беспапоўскія і папоўскія сагласы працягвалі крытыкаваць цара і выказвалі падчас паўстаньня своеасаблівы нэўтралітэт. Веданьне спецыфікі стараверскіх сагласаў Беларусі ў XIX ст. вядзе да дакладнага разуменьня агульнай карціны сваеі чужыя ў той перыяд гісторыі. Значная частка стараверства за-
17 Брежго Б. Очеркм по ясторпн крестьянскмх двнженйй в Латгалйй 15071907 гг, Рмга, 1956; Завармна А. Русское населенйевосточной Латвйй...; Yvan Leclere. Naissance dune nation? Les vieux-croyants du gouvernement general de Vilnius...
18 Брежго Б. Очеркй no йсторйй крестьянскмх двйженйй...; Yvan Leclere. Naissance d’une nation? Les vieux-croyants du gouvernement general de Vilnius...
19 Васькоў У Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны. Менск: Pro Christo, 2010. С. 6-9.
ставалася нэўтральнай у такім вялікім сацыяльным канфлікце як паўстаньне 1863 г. 3 аднога боку, мы маем справу з «фэдасееўскай здрадай», калі пэўныя сагласы стараверства зьмянілі важныя ідэалягічныя арыентыры і сталі на бок царызму, з другога назіраем млявую, інэрцыйную і часта нэўтральную большасьць стараверства, якая станавілася аб’ектам падзеяў.
Па-другое, варта адкінуць выключна нацыянальнае вымярэньне канфлікту. Многія беларускія і летувіскія сяляне былі адарваныя ад паўстанцаў, ад шляхты і нобіляў, якія жадалі пазбавіцца царскай апекі. Напрыклад, сяляне-нестараверы Магілёўскай і Віцебскай губерняў часта здавалі інсургентаў уладам, што дэманструе адсутнасьць нейкай агульнабеларускай ці агульнапольскай салідарнасьці. To бок, на першае месца выходзіць зноў клясавасьць канфлікту, што сталася слабінай і адной з прычынаў паразы паўстаньня.
Той факт, што паўстаньне ня стала агульным, а ахапіла пераважна шляхту, не зьдзіўляе, бо ўсе тагачасныя паўстаньні ў Эўропе ня мелі салідарызаванасьці паміж усімі пластамі аднога грамадзтва. Ня толькі тагачаснае сялянства Беларусі ці Летувы, але і скандынаўскае, французкае сялянства атаясамляла сябе перадусім з лякальным і не заўсёды ці зусім не лічыла сябе французкім ці нарвэскім або швэдзкім.
Адсутнічала салідарызаванасьць паміж прадстаўнікамі (сялянамі, шляхтай, месьцічамі) адной нацыі, тым больш такой рэлігійна, ідэалягічна разьяднанай, аморфнай, несфармаванай ці ў стане фармаваньня, як беларуская. Адсутнічала самое разуменьне адзінай нацыі, бо не было дзяржавы перадусім. Якраз хаатычныя, непасьлядоўныя ўдзелы пэўнай часткі мясцовага стараверства нароўні з беларускім сялянствам у лоўлі інсургентаў сьведчаць аб тым, што сувязі паміж усімі пластамі аднога грамадзтва адсутнічалі ці былі слабымі. Гэта дае падставы зыдэалягізаваным заходнерусацэнтрычным гісторыкам кшталту Бэндзіна цьвердзіць аб «небеларускасьці» Каліноўскага і «шляхецкім тэрору» падчас паўстаньня.
Апэраваньне паняткамі «беларускае» і «рускае» ў той момант было ня проста зыдэалягізаваным, але і штучным. Самыя беларускія сяляне не ўжывалі панятку «беларускі», пры гэтым застаючыся беларускімі па сутнасьці. Ініцыятыва называньня гэтага народу была аддадзеная цэнтру, імпэрыі. Гісторыкі кшталту Бэндзіна разглядаюць працэс адносінаў беларусы расейцы праз прызму нібыта роўнасьці, а, насамрэч, першапачатковай прыгнечанасьці і падпарадкаванасьці беларусаў. Пры гэтым апэраваньне паняткам «расейскі» ці «рускі» ў дачыненьні да старавераў Беларусі XIX ст. таксама некарэктнае, бо нельга называць мінулае сучаснымі назвамі. Зыдэалягізаваныя гісторыкі сьмела дазваляюць сабе парушаць межы гісторыі, надаваць учорашняму сучасныя рысы. Так, стараверы, якія ўцяклі з Масковіі, малююцца імі як адвечны «рускі элемэнт», як заўсёдашнія расейцы. Але гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Фантазмы зыдэалягізаваных гісторыкаў лёгка і безупынку разьбіваюцца такімі працэсамі, як мяшаньне і асыміляцыя, якія, дарэчы, адлюстроўваюцца ня толькі ў шматлікіх апісаньнях этнографаў і вандроўнікаў XIX ст. Яны прысутныя таксама ў статыстыцы20, дзе зафіксаваныя дадзеныя, якія руйнуюць ці ставяць пад сумнеў цьверджаньні расейскацэнтрычных, заходнерускіх мысьляроў і ідэолягаў.
Па-трэцяе, удзел старавераў у паўстаньні на баку інсургентаў ці іх нэйтралітэт часта цалкам ігнаруюцца. Стараверства трактуецца, як актыўны варожы, антыбеларускі элемэнт21. Але ж пэўная, няхай і меншая ці нават мінарытарная частка старавераў Беларусі трапіла ў інсургенцкі, прашляхецкі лягер. У сьпісах удзельнікаў паўстаньня
20 Первая всеобіцая перепнсь населенмя Вмтебской губерням. Тетрадь 1. СПб., 1899, а таксама: Первая всеобіцая перепясь населеняя Вятебской губернмм. Тетрадь 2. СПб., 1901. Табляца 13; Сементовскяй А. Памятная кннжка Вмтебской губернмн на 1864 год. СПб., 1864.
21 Яўмененка В. «Пятая калона» ў 1863 годзе.; Вальтар В. «Леснікова сена». С. 80-82; Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. С. 222; Васькоў У Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны...
1863-1864 гг. мы знаходзім ня толькі польскія, беларускія ці летувіскія прозьвішчы-імёны, але і жыдоўскія і рускія22. Да ўсяго, сучасныя гісторыкі і археографы на аснове аналізу архіваў і фотаматэрыялаў таго часу даводзяць пра наяўнасьць рускага па ўсёй верагоднасьці, стараверскага элемэнту сярод паўстанцаў 1863-1864 гг.23
Пры гэтым ня варта забывацца на антыраскольніцкую палітыку архіяпіскапа Полацкага Васіля, які не заўсёды і тым меней у часы паўстаньня прытрымліваўся лініі Сіноду24. Калі ўлады паступова мякчэлі ў дачыненьні да старавераў, архіяпіскап у час паўстаньня нагадваў Сіноду і царскаму ўраду пра «асаблівую варожасьць віцебскіх раскольнікаў абодвух палоў»25.
3 усяго гэтага вынікае, што стараверы тагачаснай Віцебшчыны хутчэй працягвалі варожа ставіцца да ўладаў і Праваслаўнай царквы, якія яны па-ранейшаму трактавалі, як «змййное йлй мурашное гнездо й йстое сатанйно йлй бесов его прескверное двершце»16. Пэўныя праявы стараверскай салідарнасьці з царызмам, на якія зьвяртаюць увагу гісторыкі і этнографы, неабходна ўспрымаць як выключэньні ці проста прыватныя акты. Зрэшты, этнаграфічны матэрыял таго часу паказвае, што нярэдка стараверска-беларускія стасункі разьвіваліся інтэнсіўна імірнаўрэчышчы мяшаньня, спантаннай акультурацыі. Іх мова, звычкі, норавы, заняткі паступова