Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
Варта пагадзіцца з Стэфанам Кеневічам, што жаданне незалежнасці Вільні ад ЦНК можна патлумачыць простымі аргументамі: «Ліцвіны ў сваю чаргу маглі разважаць, што Цэнтральны камітэт: а) дрэнна арыентаваўся ў літоўскіх адносінах; б)імкнуўсядазанадтахуткагавыбухупаўстання;в)эвалюцыянаваў (у асобе Гілера) у памяркоўным кірунку, г. зн. схіляўся да паразумення ў Літве з «белымі»; г) разам з тым за сітуацыяй сачылі агенты Мераслаўскага, чалавека, які адмаўляў Літве ў правах на адасобленасць. I, нарэшце, асноўнае: рух, якім кіравалі з Варшавы, з’яўляўся б нацыянальным польскім рухам, а польскасць у вачах літоўскіх ці беларускіх сялянаў здаўна ўспрымалася як шляхецкасць, што перашкаджала прыцягненню сялянаў да барацьбы»27.
Гэтую даследчую пазіцыю падзяліў таксама Давід Файнхаўз, а апошнім часам і Рышард Радзік, які слушна заўважыў, што ва ўмовах паўстання выказванне сепаратысцкіх ідэяў было абсалютна беспадстаўным і супярэчыла яго мэтам28. Адначасова з гэтым даследчыкі, якія адмаўляюць намеры Каліноўскага наконт разрыву з Польскім Каралеўствам, не выключаюць намаганняў Літоўскага правінцыяльнага камітэта да самастойнага кіравання паўстаннем на сваёй тэрыторыі, а ў выпадку поспеху імкнення вярнуць Літве палітычную адасобленасць у адносінах да Кароны. Можна нават прасачыць развіццё гэтых поглядаў, асабліва ў сутыкненнях з пазіцыямі дзеячаў з Каралеўства, якія знаходзіліся ў Літве і не разумелі яе нацыянальную і сацыяльную сітуацыю. Для Мераслаўскага, напрыклад, Л ітва і Беларусь былі толькі «забранымі» тэрыторыямі»29. Аднак цяжка ацаніць, як эвалюцыянавалі іх погляды на адносіны з Польскім Каралеўствам, бо да сённяшняга дня ніхто такіх даследаванняў не праводзіў.
Разам з спробамі далучэння сялянаў да ўдзелу ў паўстанні ці
27 Kieniewicz S. Powstanie Styczniowe. S. 295-296.
28 Радзік P. Канстанцін Каліноўскі ў сьвятле дакумэнтаў П Arche. 2009, Nr5. S. 119-130.
29 Smirnow A. Wi^zi rewolucyjne. S. 381.
змушэння да барацьбы за свае правы, лагер «чырвоных» у Літве ні ў якім выпадку не адмаўляўся ад прыцягнення землеўласнікаў і шляхты і ад прапаганды збройнага чыну сярод іх. Такія ініцыятывы распачынаў сам Кастусь Каліноўскі, які ў сваёй канспірацыйнай працы абапіраўся перш за ўсё менавіта на гэтыя колы. Дзеля прыхільнасці шляхты ён спрабаваў перацягнуць у лагер «чырвоных» легендарнага канспіратара Францішка Далеўскага. Гэтыя спробы былі безвыніковымі, бо Далеўскі аказаўся вельмі стрыманым у адносінах да памкненняў, што вялі да паўстання, якое ён лічыў заўчасным і самазабойчым. Пазней ён канчаткова далучыўся да лагеру «белых»30.
Агітацыя шляхты «чырвонымі» праходзіла не толькі шляхам асабістага пераконвання, але таксама пры дапамозе канспіратыўнай прэсы. Яна павінна была падрыхтаваць грамадства да паўстання, абудзіць патрыятычны дух і пераканаць у слушнасці праграмы «чырвоных». Напярэдадні паўстання і падчас яго назіралася актывізацыя нелегальнай перыёдыкі. Інфармацыя, сабраная групай Стэфана Кеневіча, дазваляе меркаваць, што лічба выданняў, якія з’явіліся ў 1861-1864 гг., дасягала некалькіх дзесяткаў31. На старонках друку фармуляваліся праграмы асобных лагераў, прадстаўляліся палітычныя і сацыяльныя мэты, змяшчаліся данясенні пра расійскія рэпрэсіі. Лагер «чырвоных» перасылаў у Літву прэсу, што выдавалася ў Каралеўстве і прызначалася для шляхты, мяшчанаў і служачых. Таксама выдаваліся ўласныя газеты, скіраваныя да гэтых жа сацыяльных групаў. Гэта былі польскамоўныя выданні: «Chor^giew Swobody» («Сцяг свабоды») і «Glos z Litwy» («Голас з Літвы»), Першая газета выходзіла як афіцыйны орган Літоўскага правінцыяльнага камітэта, другая была яго неафіцыйным выданнем. Таксама, як і «Мужыцкая праўда», гэтыя дзве газеты выходзілі са згоды Каліноўскага, які магчыма быў іх натхняльнікам.
30 ApoIonia z Dalewskich Sierakowska... S. 176.
31 Kieniewicz S. Wst^p II Prasa tajna. Cz. 1. S. V.
«Chor^giew Swobody» выдавалася ў Вільні ад студзеня да чэрвеня 1863 г. і з’яўлялася афіцыйным органам Літоўскага правінцыяльнага камітэта. Два першыя нумары выйшлі ў перыяд, калі Камітэтам кіраваў К. Каліноўскі, таму лічыцца, што ён меў непасрэдны ўплыў на іх змест32. Трэці нумар «Chor^gwi Swobody» выйшаў тады, калі Камітэт знаходзіўся ўжо ў руках «белых». У адрозненне ад «Мужыцкай праўды» «Chor^giew Swobody» была скіраваная да ўсіх грамадзянаў, незалежна ад сацыяльнага статусу і веравызнання і заклікала да барацьбы за незалежнасць. У абодвух нумарах моцна падкрэслівалася сувязь Літвы і Беларусі з Польскім Каралеўствам і Украінай. Аўтары прапагандавалі не толькі еднасць народаў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, але і еднасць з расійскім рэвалюцыйна-дэмакратычным рухам. Пры гэтым падкрэслівалася розніца паміж расійскім народам і палітыкай ураду. «Chor^giew Swobody» не кранала пытання этнічнай асаблівасці Літвы і Беларусі, а рабіла акцэнт на нацыянальную супольнасць, нацыянальную традыцыю і тэрытарыяльную еднасць, вызначаную «межамі нацыянальнай жалобы»^.
Першы нумар газеты з’явіўся ў Вільні 1 студзеня 1863 г. напярэдадні паўстання. Ён быў напоўнены тэарэтычнымі развагамі пра ролю нацыі ў барацьбе за незалежнасць Бацькаўшчыны. Нумар пачынаўся аналізам працэсу пераходу ад зняволенага народу да народу, што змагаецца за сваю незалежнасць. Аўтар тэксту сцвярджаў, што пасля страты палітычнай незалежнасці нацыя праходзіць праз тры фазы існавання. Для першай характэрная лаяльнасць да захопнікаў з боку тых, хто давёў краіну да страты незалежнасці, і апатыя большасці. Другая фаза ёсць эпохай першых крокаў людзей, якія ўзялі на сябе абавязак абуджэння нацыянальнага духу. Гэты этап распачынаецца тайнымі змовамі, а завяршаецца масавым нацыянальным рухам і аднаўленнем веры ў свае сілы. Трэцяя фаза характарызуецца нацыянальнай салідарнасцю,
32 Ibidem. S. 399.
33 Chor^giew Swobody. Nr 1, 01.01.1863 II Prasa tajna. Cz. 1. S. 400.
пачуццём сілы духу. Яна не з’яўляецца працяглай, бо нацыя ўздымаецца на барацьбу за незалежнасць.
На думку аўтара тэксту, гэты час ўжо наступіў: «Момант дзеянняў і братэрстваўжо надышоў. Hi крывавая вакханалія нападу на вуліцах Варшавы на безабаронных, ні выгнанні, ні шыбеніцы, ні вайсковыя пагрозы незнішчылі веруўнашую перамогу, ізнішчыць не здолеюць. Рэвалюцыйны ўздым, які ўжо распачаўся нягледзячы на шалёныя рэпрэсіі 27 лютага 1861 г„ доўга неможа трываць. Час пачынаць усеагульнае паўстаннеў імя святых правоў нашай нацыі набліжаецца. У нашай маральнай непахіснасці ўжо ніхто не наважыцца сумнявацца, а матэрыяльныя сілы трэба падлічыць і падрыхтаваць. Літоўскі правінцыяльны камітэт як арганізацыйная ўлада ў Літве і Беларусі заклікае ўсіх грамадзянаў, якія шчыра любяць Бацькаўшчыну, незалежна ад сацыяльнага паходжання і веравызнання, да сумеснага выступлення за нацыянальную незалежнасць.
Сцвярджаючы прынцып роўнасці ўсіх сацыяльных групаў і веравызнанняў без крыўды для чужой уласнасці і заклікаючы да сумеснай працы ўсе без выключэння колы польскага грамадства ў імя свабоды і нацыі, Правінцыяльны камітэт не сумняваецца ў агульным імкненні і аднадумным жаданні задаволіць край. Адраджэнне Польшчы, якая паўстане пасля амаль стогадовай заслужанай пакуты, адбудзецца не ў выніку парламенцкай спрэчкі ці дыпламатычна-грамадскіх спекуляцый, але збройным чынам... »34
Гэтымі словамі Літоўскі правінцыяльны камітэт заклікаў насельніцтва да паўстання. Зваротам да варшаўскіх падзеяў у лютым 1861 г. аўтар падкрэсліў шчыльную сувязь Літвы і Беларусі з Польскім Каралеўствам і ўвогуле з тагачаснай «польскай справай». У той дзень войскі стралялі па маніфестантах на Замкавай плошчы. Смерць пяці чалавек выклікала хвалю патрыятычных маніфестацыяў, публічнай нацыянальнай жалобы ў Каралеўстве і ў Літве.
34 Ibidem.
У першым нумары «Chor^gwi Swobody» шматразова з’яўляюцца словы «нацыя», «Бацькаўшчына», «Польшча». Кантэкст не пакідае сумневу, што словы «Бацькаўшчына» і «Польшча» ўжываюцца адносна ўсіх земляў былой Рэчы Паспалітай. Падобным чынам слова «нацыя» ўжываецца без этнічнага адцення і пазначае жыхароў земляў былой і будучай Рэчы Паспалітай, незалежна ад сацыяльнага статуса і веравызнання. Літоўскі правінцыяльны камітэт звяртаўся да ўсіх грамадзянаў Літвы і Беларусі, заклікаючы іх да салідарнасці з іншымі землямі былой дзяржавы. Ён падкрэсліваў, што яна павінна быць там, дзе «нацыянапьная жалоба, руйнуючы трактаты прыгнятальнікаў, сувора пазначыла межы польскай зямлі»к.
Нумар быў адрасаваны перш за ўсё шляхце Літвы і Беларусі, якую пераконвалі, што неабходна ўступаць у барацьбу і рабіць матэрыяльныя ахвяраванні. Пры гэтым шляхце гарантавалася захаванне маёмасці, што з’яўляецца вельмі важным у кантэксце абвінавачванняў Кастуся Каліноўскага ў імкненні нібыта пазбавіць маёмасці землеўласнікаў на карысць сялянаў і ў антышляхецкай пазіцыі.
Важным пунктам праграмы «чырвоных» Літвы і Беларусі было далучэнне да сумеснай барацьбы з царызмам расійскіх дэмакратаў. Ствараліся планы агульнага выступлення, хоць велікарускія губерні былі падрыхтаваныя да гэтага яшчэ горш, чым Літва. Гэтыя планы таксама знайшлі сваё адлюстраванне ў першым нумары «Chorqgwi Swobody». Рэдактары акцэнтавалі ўвагу на выразным адрозненні расійскіх афіцыйных уладаў ад расійскага народу (а хутчэй прадстаўнікоў расійскага рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху), пра які пісалі, што «ён нашым вольным братам, а не прыгнятальнікам прагне быць»36.
Другі нумар «Chor^gwi Swobody» выйшаў таксама ў Вільні 19 лютага 1863 г. Ён амаль цалкам складаўся з заклікаў да шляхты і землеўласнікаў Літвы і Беларусі да паўстання супраць захопнікаў
35 Ibidem.
36 Ibidem.
і салідарнасці з жыхарамі Польскага Каралеўства. Літоўскі правінцыяльны камітэт выступіў як Часовы Правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі і абвясціў сябе адзінай легальнай уладай на гэтых тэрыторыях. Ён патрабаваў ад насельніцтва не падпарадкоўвацца расійскім уладам і сцвярджаў незалежнасць ад ЦНК у справах, датычных збройнага чыну.
Аднак гэтая заява не азначала разрыву з Варшавай. Саюз з ЦНК не аспрэчваўся. Нават падкрэслівалася залежнасць Вільні ад ЦНК, пра што сведчыць таксама ўжыванне слова «Правінцыяльны»: «Упэўненыяў сваіх сілах і падтрыманыя чынным прызнаннем краю, па загадзе цэнтральнай улады Нацыі [Цэнтральнага нацыянальнага камітэта вылучана Д. М.] мыўзнялі наш сцяг над атрадамі ў Літве і Беларусі [...]. Пад гэты сцяг спяшаюцца народы Літвы і Беларусі! А заклікае цябе пад яго адзіны на сёння твой легальны Часовы правінцыяльны ўрад [...]. Яднанне з братамі з берагоў Віслы і Дняпра, асвечанае новымі пакутамі, пацвердзіш нязломнай мужнасцю перад ворагам і ўсім светам у барацьбе на Нёмане і Вяллі. А барацьба гэтая святая, бо яна за цэласнасць тваёй разарванай зямлі, за маёмасць сыноў, пазбаўленых спадчыны на сваёй Бацькаўшчыне. Святая кроў, гераічна пралітая за волю і роўнасць усіх веравызнанняў, традыцыяў і моваў тваіх братоў!»37