Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
Five issues of the unofficial Glos z Litwy appeared published in Konigsberg, out of reach of the Russian police over a two-month period in the final stages of the uprising, from February 1 to April 1 1864. It reported direct from battlefields in both Lithuania and Poland, and included articles describing Muravyov’s reprisals stressing the martyrological aspect of the uprising and initial analyses of why the uprising was defeated.
The following conclusions may be drawn from an analysis of these three periodicals:
1. The two Polish-language publications proclaim national unity and restoration of the whole of the old Polish-Lithuanian Commonwealth, and do not raise the idea of separatism of Lithuania and Belarus (just like Muzyckaja Prauda), but they do not emphasize ethnic differences.
2. All three are adapted to their readership in terms of the language (Polish or Belarusian) employed and the type of statements made.
(a) Both Polish-language publications are aimed at the nobility and towndwellers in Lithuania and Belarus; they propagate democratic values in a moderate tone, and proclaim the ideas of freedom and the traditions of the PolishLithuanian Commonwealth, and the struggle in defence of Western civilisation.
(b) Muzyckaja Prailda is addressed to the peasants and deals with issues that are important for their environment (land and levy);
3. All three publications are similar in their approach to social issues and democratic programme expressed in Kalinodski’s final message: «Everybody is equal».
СТАРАВЕРЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЎСТАНЬНІ 1863-1864 гг.
IЎ БЕЛАРУСКІМ НАЦЫЯТВОРЧЫМ ПРАЦЭСЕ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XIX ст.
Спроба гістарычнай і этналягічнай рэканструкцыі
Уладзіслаў Іваноў, мгр. гіст. навук (Вільня)
Паўстаньне 1863-1864 гг. справакавала ня толькі рэакцыю царызму на беларускіх землях, а перадусім нацыятворчыя працэсы, якія запозьнена (на агульнаэўрапейскім тле), але ж прывялі да фармаваньня беларускай нацыі. Вельмі цікавай у гэтым рэчышчы зьяўляецца этналягічная і гістарычная рэканструкцыя і аналіз этнаграфічна-статыстычных дадзеных XIX ст., датычных беларускага стараверства. 3 аднога боку, стараверы расейскія прыбышы альбо прыбышы з Масковіі, а таму ворагі ідэі ВКЛ і адданыя праваднікі расейскасьці. Зь іншага боку, гнаныя з Масковіі і знайшоўшыя прытулак на беларускіх землях, многія стараверы інтэграваліся, нават асыміляваліся з беларусамі. I падчас паўстаньня 1863-1864 гг. ня ўсе стараверы падтрымлівалі царызм. Статыстычныя, публіцыстычныя і этнаграфічныя зьвесткі XIX ст. ілюструюць гэтую двухсэнсоўнасьць ролі старавераў Беларусі. У дадатак, статыстыка, а потым і Першы ўсеагульны перапіс Расейскай імпэрыі 1897 г. засьведчылі пэўную беларусізацыю старавераў, іх актыўны ўдзел у беларускім нацыятворчым працэсе.
Прынцыповыя зьмены ролі стараверства ў Расейскай імпэрыі адбываліся ў 60-я гг. XIX ст. Калі раней стараверы прынцыпова трымалі дыстанцыю і пазьбягалі кантактаў з любой уладай, асабліва з расейскай, то дзякуючы часткова міратворчаму рэфармаваньню
і ўлагодненьню цара Аляксандра II (скасаваньне прыгону, дазвол стараверам уступаць у гільдыі купцоў, афіцыялізацыя і рэгістрацыя стараверскіх шлюбаў, дазвол на будаўніцтва стараверскіх бажніцаў і г. д.) пэўныя суполкі стараверства (перадусім, федасееўцы') пайшлі на актыўнае зьбліжэньне з былой радзімай. У радыкальнай форме яно часам ператваралася ў адзінаверства2. Цар з антыхрыста раптам ператварыўся ў выратоўцу, былыя хаўрусьнікі паны і нобілі станавіліся ворагамі.
Але адразу пазначым, што ня ўсе стараверы пайшлі на зьбліжэньне. Так, стараверы-папоўцы3 захоўвалі засьцярогу, нэўтралітэт і працягвалі дэманізаваць цара і царызм. Таксама ня ўсе стараверы-паморцы4, якія знаходзіліся ў пэўным ідэйным канфлікце з федасееўцамі датычна пытаньняў шлюбу, станоўча ўспрынялі ўлагоду з боку царызму. Спроба навязаць адзінаверства, схіліць старавераў да праваслаўя, забарона да 1883 г. будаваць свае бажніцы часта пакідалі старавераў варожымі да ўладаў і цара.
Трэба заўсёды помніць, што няма адзінага стараверства на-
1 Федасееўцы кансэрватыўная плынь у стараверстве, якая выказвалася за бязшлюбнасьць, была перакананая ў татальнай сапсаванасьці расейскай дзяржавы, верыла ў хуткі наступ царства антыхрыста і адмаўлялася маліцца за цара. На сёньняшні дзень у Беларусі фэдасееўцы амаль асыміляваліся ў іншыя суполкі стараверства (паморства перадусім) ці ў беларускі масыў (заўвага аўт.).
2 Адзінаверства плынь у стараверстве (іншыя назвы: «новыя дабраслаўленцы» і «царкоўныя стараверы»), якая захоўвае старыя рэлігійныя даніканаўскія традыцыі, але тым не менш прызнае гіерархічную юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату (заўвага аўт.).
3 Папоўства адна з дзьвюх асноўных плыняў стараверства, якая прызнае таінства сьвятарства (у адрозьненьне ад беспапоўцаў, што бачна ў самой назве суполкі) (заўвага аўт.).
4 Паморцы ці паморы адно з буйнейшых адгалінаваньняў у стараверстве, якое ня мае трохчыннай гіерархіі, гэта значыць набажэнствы і таемствы (хрост, споведзь) зьдзяйсьняюцца прыхаджанамі, то бок духоўнымі настаўнікамі (заўвага аўт.).
агул, так і стараверства Беларусі. Існавалі некалькі досыць адрозных плыняў (паморцы, фэдасееўцы, беглапапоўцы ці папоўцы, адзінаверцы). Канфлікты ўнутры гэтых плыняў вельмі часта перашкаджалі зьбліжэньню і зьліцьцю ў нейкае адзінае стараверства, а таму вонкавыя назіраньні і амальгамныя ўяўленьні аб адзіным стараверстве памылковыя. Хаця ў беларускай мастацкай і гістарычнай літаратуры дамінуе пераважна адмоўны, варожы адзіны вобраз старавера, маскаля: «пятая калёна», «прадаўцы», «здаўцы інсургентаў»5, «злыдні»6, «чужынцы»7, «іншыя», «нетутэйшыя»8. Таксама зачастую нашыя дасьледнікі спасылаюцца на другарадныя, вельмі заангажаваныя, а таму сумнеўна-навуковыя расейскія і беларускія дасьледаваньні, якія прапагуюць вобраз старавера-носьбіта расейскай культуры і мовы на службе царызму, абаронцы «рускай ідэі», зацятага беларусафоба і палякафоба, «рускі элемэнт»9. I тут мы знаходзімся ў пазыцыі прызнаньня нібыта адвечнай і нязьменнай рускасьці, беларускасьці, польскасьці і г. д., тады як у XIX ст. нельга трактаваць старавераў, беларусаў ды расейцаў праз прызму сучаснага нацыяразуменьня.
Пры гэтым этнаграфічныя дасьледаваньні, этналягічная рэканструкцыя, магчымая на аснове этнаграфічнага і статыстычнага матэрыялу, дэманструюць ужо ў XIX ст. зусім супрацьлеглыя тэн-
5 Яўмененка В. «Пятая калона» ў 1863 годзе. Рэжым доступу: http://www. arche.by/by/page/print/11626. Дата доступу: 1.09.2014 г.
6 Вальтар В. Леснікова сена II Выбраныя творы. Менск, 2009. С. 80-82.
7 Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Менск, 1994. С. 222.
8 Алексеев А. По Западной Двмне м Днепру в Белоруссмя. Москва, 1974. С. 42; Татармнов Ю. Путешествяе в Сарью. Мннск, 1999. С. 39-40.
9 Бенднн А. Польско-шляхетскнй террор м сппсок его жертв во время польского восстання 1863-1864 гг., Рэжым доступу: http://zapadrus. su/bibli/arhbib/781-polsko-shlyakhetskij-terror-i-spisok-ego-zhertvvo-vremya-polskogo-vosstaniya-1863-1864-g-g.html. Дата доступу: 21.10.2014; Смгма Г. О нацмоналмзме. Рэжым доступу: http://www. genocide.ru /lib/bhelp/i/i-72-nationalism.html. Дата доступу: 11.09.2014 г.
дэнцыі апісанаму мастацкімі і публіцыстычнымі сродкамі. Можна казаць пра працэс мяшаньня, асыміляцыі стараверства ў беларускі масыў яшчэ да паўстаньня 1863-1864 гг. і актыўнага беларускага нацыябудаўнічага працэсу. На гэты шлях стала частка мясцовага стараверства (пераважна паморцы і папоўцы)10.1 гэтыя тэндэнцыі йдуць у разрэз з стэрэатыпам, які падае агулам старавера на беларускіх землях XIX ст. як «пятую калёну» ці «рускі элемэнт».
Варта пазначыць, што тэма стараверства почасту выкарыстоўваецца зыдэалягізаванымі дыскурсамі ў сваіх мэтах. Іншая скрайнасьць праяўляецца ў тым, што беларуская гістарычная і этналягічная навука амаль цалкам ігнаруе гэтую праблему, не інтэгруе стараверскую тэму ў сваё поле інтарэсаў і дасьледаваньняў. Мясцовая гуманістыка часта моўчкі згаджаецца з расейскай этналёгіяй, якая ўважае стараверства за расейскі субэтнас11.
Абапіраючыся на сацыялягічныя, мовазнаўчыя дасьледаваньні, а таксама на ўласныя этналягічныя напрацоўкі, схіляюся да думкі,
10 Сементовскпй А. Этнографяческмй обзор Вятебской губернмм. СПб., 1872; Сементовскяй А. Памятная княжка Вятебской губерння на 1864 год. СПб., 1864; Сапунов А. Вятебская стармна. Т. 1. Вмтебск, 1883; Нмкйфоровскмй Н. Очеркм простонародного жмтпя-бытья в Вмтебской Белоруссмй м опясанме предметов обйходностм. Вйтебск, 1895; Маркс М. Зэпйскй старйка II Віцебскі сшытак. 1995, № 1; Горбачевскйй 14. Лепельскйй уезд Вйтебской губернйй. Вйтебск, 1895; Анйкйевнч К. Сенненскмй уезд Могллевской губернйй. Могйлев, 1907; Поташенко Г. Староверме в Лйтве: вторая половяна XVII начало XIX вв. Нсследованйя, документы й матеряалы. Вйльнюс: Aidai, 2006; ГрекПобнсова 14. Язык как свйдетельство йзмененлй в жйзнй старообрядцев после поселенйя в Польше II Acta Baltico-Slavica. 21. Warszawa, 1992; Короткая Т. П., Прокошмпа Е. С., Чуднлкова A. А. Старообрядчество в Беларуся. Мйнск, 1992; Іваноў У Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў // Палітычная сфера. 2008, № 10.
11 Пйвнева Е. Работа І4нстйтута этнологйй й антропологйй Россййской академйй наук в 2000 г. II Этнографлческое обозренйе. 2001, № 4; Бендйн А. Польско-шляхетскйй террор...
што стараверства ў Беларусі здаўна стала беларускім стараверствам, і з XIX ст. многія суполкі і групы старавераў разьвіваліся на мяжы расейскасьці і беларускасьці. Стараверства ня ў межах Расеі і тым больш ва ўмовах роднакрэўнасьці, блізкасьці не заўсёды захоўвала расейскасьць, а таму нельга сьцьвярджаць, што ўсё стараверства расейскі субэтнас. Па-за межамі Расеі многія стараверскія суполкі інтэграваліся ў мясцовае насельніцтва і прынялі ўдзел у нацыятворчых працэсах іншых краінаў (Летува, Польшча, Беларусь і г. д.)12.
Такім парадкам, першым пунктам дасьледаваньня зьяўляецца высьвятленьне ролі стараверства ў паўстаньні Кастуся Каліноўскага. Яна была неадназначнай: ворагі і праваднікі ўсяго расейскага з аднога боку, зь іншага апалітычныя стараверы, а часам і прыхільнікі змаганьня з царызмам, які «пакрыўдзіў» старавераў у мінулым.